Саджанцы хвойных парод дрэў

У Мінску абяцаюць высадзіць больш 7,7 тысячы дрэў

8
(абноўлена 14:03 15.10.2019)
Азеляняць сталіцу восенню будуць і хмызнякамі, усяго іх плануецца ў бліжэйшы час пасадзіць больш за 189 тысяч.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Каля 7,7 тысячы дрэў плануюць пасадзіць восенню ў Мінску, паведаміла ў аўторак кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП "Мінскзеленбуд" Анжаліка Пузанкова.

На праблему азелянення Мінска неаднаразова звяртаў увагу прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: кіраўнік дзяржавы патрабаваў, каб у сталіцы высаджвалі больш дрэў і хмызнякоў. Зараз камунальныя службы актыўна працуюць над азеляненнем горада.

"Усяго ў восеньскі перыяд намечана пасадзіць 7,7 тысячы дрэў. У кастрычніку будзе высаджана 3,6 тысячы, у тым ліку на МКАД - 260. Працягнецца і азеляненне хмызнякамі. Плануеццапасадзіць 189 тысяч такіх раслін. З іх 166 тысяч будуць выкарыстаны ў азеляненні кальцавой", - распавяла агенцтву "Мінск-Навіны" Пузанкова.

Пасадки пачнуць ужо ў бліжэйшыя дні - пасля завяршэння масавага лістапада. "Спячыя" расліны, па словах спецыялістаў, лепш пераносяць перасадку і часцей прыжываюцца.

"Мінскзеленбуд" абяцае падрыхтаваць да халадоў дрэвы, якія растуць у дарог. Лункі закрыюць поліэтыленам, ствалы ахінуць спанбондам.

8
Тэги:
Мінск, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Прырода