Сіноптыкі папярэдзілі аб небяспечным тумане ў пятніцу 20 снежня

© Pixabay/PeggychoucairСіноптыкі папярэдзілі аб небяспечным тумане ў пятніцу 20 снежня
Сіноптыкі папярэдзілі аб небяспечным тумане ў пятніцу 20 снежня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне на пятніцу абвешчаны аранжавы (перадапошні) узровень небяспекі.

МІНСК, 20 сне - Sputnik. Моцны туман чакаецца ў Беларусі ноччу і раніцай у пятніцу 20 снежня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Вельмі цёплая зіма ў горадзе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Анамальна цёпла: тэмпературныя рэкорды абнавіліся па ўсёй Беларусі

Анамальна цёплае надвор'е трымаецца ў Беларусі ўжо больш за тыдзень: яго абумоўліваюць паветраныя масы, якія паступаюць ва Усходнюю Еўропу з Паўночнай Афрыкі. Сіноптыкі канстатуюць: у рэспубліцы ў шэрагу гарадоў 18 снежня абнавіліся шматгадовыя тэмпературныя рэкорды.

"У пятніцу 20 снежня ноччу і раніцай у асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман", - сказалі ў Гідрамеце.

Пры гэтым бачнасць на дарогах можа паменшыцца да ста метраў. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены аранжавы (перадапошні) узровень небяспекі.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя некалькі сутак надвор'е ў Беларусі не зменіцца: тэмпература паветра днём будзе знаходзіцца ў межах ад +3°С да +10°С, але месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Згодна з доўгатэрміновым прагнозам, зіма ўступіць у свае правы толькі бліжэй да Новага года: у апошнія дні снежня пахаладае да -5°С.

Стужка навiн
0