Прагноз надвор'я: зіма прыйдзе ў Беларусь, але ненадоўга

© Sputnik / Павел ВурПрагноз надвор'я: зіма прыйдзе ў Беларусь, але ненадоўга
Прагноз надвор'я: зіма прыйдзе ў Беларусь, але ненадоўга - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо напярэдадні ў многіх гарадах рэспублікі выпаў снег. Зрэшты, вялікая рызыка таго, што ў пачатку 2020-га ён растане.

МІНСК, 27 сне - Sputnik. Прахалоднае і снежнае надвор'е захаваецца на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшыя некалькі дзён, сведчаць дадзеныя метэаролагаў.

Незвычайна цёплая зіма усталявалася ў гэтым годзе ў Беларусі. Тэмпература паветра ў снежні на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму і ў дзённыя гадзіны практычна не апускаецца ніжэй за нуль.

Напярэдадні ў рэспубліцы выпаў снег. Мяркуючы па прагнозах, ён можа захавацца: у бліжэйшыя дні тэмпература паветра прагназуецца на ўзроўні -4...0.

Абяцаюць прагнозы надвор'я снегапады і ў бліжэйшыя выхадныя (28 і 29 снежня).

Зрэшты, ужо 31 снежня слупок тэрмометра зноў будуць "у плюсе". Ці чакаць беларусам снежнага Новага года, пакуль сказаць нельга.

Як ужо паведамляў Sputnik, мяркуючы па папярэдніх прагнозах, увесь студзень у Беларусі будзе прыкметна цяплейшы, чым звычайна.

Стужка навiн
0