Ветранае надвор'е

Тры дні будзе вельмі ветрана: штармпапярэджанне абвешчана ў Беларусі

22
(абноўлена 14:07 10.03.2020)
Непагадзь затрымаецца ў Беларусі да самых выхадных, разам з тым у дзённыя гадзіны тэмпература можа паднімацца да + 13°С.

МІНСК, 10 сак - Sputnik. Штармавое папярэджанне з-за моцнага ветру абвешчана ў Беларусі адразу на некалькі дзён, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Увага! Удзень 11 сакавіка (серада) па заходняй палове рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 метраў у секунду", - папярэдзілі сіноптыкі, у сувязі з непагаддзю ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Вецер чакаецца паўднёвы, удзень з пераходам на заходні. У цэлым, у гэты дзень Беларусь апынецца пад уплывам атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы па захадзе, а ўдзень - таксама ў многіх іншых раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпературныя паказчыкі 11 сакавіка захаваюцца высокімі. У начны час будзе ў межах -1 .. + 5°С, удзень паветра прагрэецца да +5 .. + 12°С, а па паўднёвым захадзе пацяплее нават да + 14°С.

Непагадзь пратрымаецца да выхадных

Ветрана будзе і ў канцы працоўнага тыдня.

"У дзённы час 12 сакавіка (чацвер), уначы і раніцай 13 сакавіка (пятніца) на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-22 метраў у секунду", - паведамілі ў Белгідрамеце.

Да выхадных будзе цёпла: кароткачасовыя ападкі пройдуць толькі ў асобных раёнах Беларусі, затое цяплець будзе да +6 .. +13°С, і нават да + 16°С - у паўднёва-заходніх раёнах.

Спецыялісты рэкамендуюць грамадзянам улічваць умовы надвор'я, плануючы перамяшчэння па горадзе: у прыватнасці, знаходзячыся на вуліцы, трымацца ў баку ад хісткіх збудаванняў.

22
Тэги:
Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прагноз надвор'я, Беларусь
Лета ў Беларусі пачнецца з дажджоў

Лета ў Беларусі пачнецца з дажджоў

8
(абноўлена 14:57 31.05.2020)
У першы панядзелак чэрвеня ў краіне чакаецца паўночны парывісты вецер і да 17 градусаў цяпла.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Надвор'е па-ранейшаму не радуе беларусаў. Як вынікае з прагнозу рэспубліканскага гідраметцэнтра, першы месяц лета пачнецца з дажджоў.

У панядзелак, 1 чэрвеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Дажджы пройдуць у паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі ноччу, днём ападкі чакаюцца на ўсходзе краіны, у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер будзе дзьмуць паўночны 5-10 метраў за секунду, аднак днём, папярэджваюць сіноптыкі, яго парывы ​​могуць дасягаць 15-18 метраў у секунду.

Ноччу тэмпература паветра ў Беларусі складзе +4..+10°С, днём +11..+17°С.

8
Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь
Дзядоўнік

Алей, суп і каша: што яшчэ нашы продкі гатавалі з дзядоўніка

7
(абноўлена 12:58 31.05.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць гатаваць лекі і смачныя стравы с самага знакамітага пустазелля.

Другая палова мая ў народзе лічылася самай прыгожай парой года. Нездарма пра яе казалі: "Май і пад кустом рай".

Для тых, хто цікавіцца народнай медыцынай, надышоў час нарыхтоўкі лекавых раслін. Некаторыя зёлкі збіраюць толькі ў маі, паколькі лічыцца, што менавіты ў гэтыя часы яны валодаюць найлепшымі карыснымі ўласцівасцямі. Сярод іх лопух вялікі, які ў народзе і цяпер называюць "дзед" або "дзядоўнік". Дарэчы, дзядоўнікам у народзе называлі яшчэ шэраг "калючых" раслін, якія па-руску называюцца "чертополох" і "татарник".

Дзядоўнік - дзіўная па сваіх лекавых і харчовых якасцях расліна, але лічыцца яна злосным пустазеллем з-за вялікай колькасці насення. Дзядоўнік можна сустрэць на пустках, уздоўж дарог, па берагах рэк і азёр, а таксама каля жытла чалавека. Яго карысныя ўласцівасці не засталіся не заўважаным народнымі лекарамі і як у даўнія часы, так і цяпер дзядоўнік у пашане.

З лекавай мэтай звычайна нарыхтоўваюць карані адна-, двухгадовай расліны, але можна таксама збіраць і маладое лісце і нават насенне. Карані выкопваюць у кастрычніку- лістападзе, калі расліна адцвіла або ранняй вясной на пачатку красавіка, чысцяць, крышаць на кавалкі і сушаць у добра праветрываемых памяшканнях або сушыльнях. Высушаныя карані захоўваюцца ў папяровых або палатняных мяшэчках некалькі гадоў.

Водныя выцяжкі з дзядоўніка маюць мачагоннае, патагоннае, нязначнае жаўцягоннае дзеянне, а таксама паляпшаюць мінеральны абмен. Настоі і адвары на аснове дзядоўніка выкарыстоўваюцца для лячэння такіх захворванняў як цукровы дыябет, гастрыт, хваробы печані і нырак і многіх іншых.

Настой каранёў дзядоўніка на аліўкавым алеі выкарыстоўваюць для ўмацавання валасоў, маззю лечаць скураныя захворванні і апёкі. Алей, мазь, настоі і адвары не цяжка зрабіць самастойна папярэдне параіўшыся са сваім доктарам. Вось некалькі не складаных рэцэптаў.

Алей з дзядоўніка

Здробненыя і ачышчаныя сырыя карані заліваюць гарачым алеем у суадносінах частак 1:5, настойваюць у цёмным месцы два тыдні і ўціраюць у карані валос для іх умацання.

Можна выкарыстоўваць як алей са сланечніка, так і аліўкавы.

Мазь з каранёў дзядоўніка

75 грамаў здробненых і ачышчаных сырых каранёў заліваюць 200 грамамі гарачага сланечнікавага або міндальнага алею і пакідаюць настойвацца ў цёплым месцы на адзін дзень. Затым кіпяцяць на малым агні 15 хвілін, працэджваюць і далей ужываюць як мазевую накладку на гнойныя раны, апёкі, пролежні, экзэму, псарыяз.

Агарод ў парадку, ці як змагацца з пустазеллем
© Photo : Светлана Тарасова, Россия

Свежае лісце дзядоўніка прыкладаюць у выглядзе кампрэсаў на суставы пры рэўматызме, пры высокай тэмпературы, ім абкладаюць хворага. Сок лісця лопуху вельмі гаючы і ў народнай медыцыне выкарыстоўваеццаяк як супрацьпухлінны, гаючы сродак. Але ён вельмі горкі і, каб пазбавіць сок горычы, неабходна лісце вымочваць у халоднай вадзе з дадаткам харчовай солі.

Адціснуты са свежага маладога лісця сок і змяшаны з мёдам  у прапорцыі 10:1 п’юць пры скураных хваробах па 1/3-1/2 шклянкі перад ужываннем ежы, а таксама палошчуць горла пры запаленнях слізістай.

У народнай медыцыне з гэтай раслінай звязаны цэлы шэраг прыкмет і павер’яў. Так на Чэрвеньшчыне казалі, што "каб вылечыцца ад бясплоднасці, трэба было ў дзядоў дзяцей папрасіць".

Ад сурокаў на Полаччыне калючкі дзядоўніка кіпяцілі і мыліся гэтым адварам на захад сонца, а рэшткі ўзвару вылівалі ўбок.

Вельмі сур’ёзна ставіліся ў народзе і да лячэння спужання які, калі яго не лячыць, мог стаць прычынай больш сур’ёзных захворванняў. З гэтай нагоды казалі: "Каб якая хвароба горай не падкаснулася". Сярод мноства спосабаў лячэння спужання выкарыстоўвалі і дзядоўнік. У гэтым выпадку капалі яго далёка ад вёскі, каб у радыюсе 10 кіламетраў не было чутно пеўня, парылі корань і давалі піць хвораму. На Барысаўшчыне рэкамендавалі выкапаць карэнне калючых дзядоў і тры разы пераказаць: "Дзед, дзед, я цябе капаю, з карэнняў вываджу, вывядзі ў майго дзіцяці перапуд". На месцы выкапанага кораня трэба было пакласці кавалак хлеба.

А ў Вілейскім раёне з той жа мэтай пералівалі праз студню ў пустую пасудзіну адвар з напаранымі дзядамі і давалі спуджанаму чалавеку выпіць і абмыць твар.

У Францыі, Бельгіі, ЗША, Японіі і Кітаі лопух вялікі вырошчваюць на агародах і на прамысловых сельскагаспадарчых плантацыях як харчовую расліну. У Беларусі ж яе выкарыстоўваюць выключна як лекі і толькі аматары і хворыя на цукровы дыябет гатуюць з дзядоўніка смачныя стравы. Маладыя карані кладуць у супы, ядуць сырымі, печанымі, смажанымі, гатуюць з іх катлеты, кісла-салодкае павідла, марынуюць і робяць нарыхтоўкі на зіму. Здробненыя на мясарубцы карані захоўваюць ў халадзільніку і дадаюць да мясных і рыбных страў.

Дзядоўнік вараны

Інгрыдыенты:

  • 200 г кораня дзядоўніка
  • 15 г сметанковага масла
  • Соль па смаку

Як гатаваць:

Маладыя карані добра памыць, парэзаць на кавалкі даўжынёй 2-3 см і варыць 20-25 хвілін у падсоленай вадзе. Пасля гатовасці аблупіць скурку і падаць з вяршковым маслам або смятанай.

Дзядоўнік смажаны

Інгрыдыенты:

  • 200 г кораня дзядоўніка
  • 20 г алею
  • 1 цыбуліна
  • 5 г кропу
  • Таматны сок
  • Соль па смаку

Як гатаваць:

Маладыя карані добра памыць, абскрэбці скурку, пасмажыць на алеі. Заправіць таматным сокам, пасаліць і тушыць з накрышанай цыбуляй пад накрыўкай 5-7 хвілін. Гатовую страву пасыпаць зялёным кропам.

Суп з лісця дзядоўніка

Інгрыдыенты:

  • 700 мл вады
  • 60 г капусты
  • 20 г морквы
  • 20 г цыбулі
  • 60 г бульбы
  • 10 г пятрушкі
  • 30 г таматаў
  • 100 г сцябла і лісця дзядоўніка
  • 100 г смятаны
  • Соль і спецыі па смаку

Як гатаваць:

Зварыць булён з гародніны, у канцы варкі дадаць дробна накрышанае сцябло і лісце дзядоўніка і варыць яшчэ 5-7 хвілін. Перад падачай забяліць смятанай і пасыпаць кропам.

Каша з дзядоўніка

Інгрыдыенты:

  • 300 г кораню дзядоўніка
  • 1 шклянка малака
  • 15 г сметанковага масла
  • Цукар і соль па смаку

Як гатаваць:

Маладыя карані добра памыць, абскрэбці скурку, перакруціць праз мясарубку. Заліць малаком, дадаць масла, цукар і соль і варыць на малым агні да гатовасці.

Дзядоўнік можна ўжываць у ежу і проста печаным. Для гэтага неабходна пакласці яго ў жар і пчы да гатовасці, а потым зняць скурку і есці, дадаючы соль па смаку.

7
Тэги:
Народныя традыцыі, Кухня, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Які сёння дзень: 1 чэрвеня

Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2020 года

0
(абноўлена 17:08 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня

  • У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
  • У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.

Хто нарадзіўся 1 чэрвеня

  • 1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
  • 1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка і польскі паэт Ян Твардоўскі.

1 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.

Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор'е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.

У гэты час з'яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.

Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей