Незвычайная птушка пасялілася ў беларускім Палессі

© Photo : Facebook / Андрей ШевчикУпершыню ў Беларусь заляцеў сібірскі чорнагаловы чакан
Упершыню ў Беларусь заляцеў сібірскі чорнагаловы чакан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міграцыйныя шляхі сібірскага чорнагаловага чакана праходзяць далёка ад Беларусі, аднак па нейкіх прычынах ён вырашыў аблюбаваць поўдзень краіны.

МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Нетыповая для Беларусі птушка - сібірскі чорнагаловы чакан - пасялілася на тэрыторыі Днепра-Сожскага заказніка ў Лоеўскім раёне, паведамляе тэлеканал АНТ.

Зімародак - Sputnik Беларусь
Фота
Вы ў іх абавязкова закахаецеся! Самыя прыгожыя птушкі Беларусі

Сібірскі чорнагаловы чакан звычайна гняздуецца ва ўмераных раёнах Азіі на поўдзень да Гімалаяў і заходняга Кітая і на захад да еўрапейскай часткі Расіі і Турцыі. На зіму гэтая птушка мігруе да паўднёвай Японіі, Тайланда і Індыі.

Аднак зараз гэты від чакана пасяліўся і ў Беларусі - на тэрыторыі Днепра-Сожскага заказніка ў Лоеўскім раёне.

Некалькі гадоў таму птушку фіксавалі пад Калінкавічамі, аднак цяпер факт таго, што чакан аблюбаваў беларускае Палессе, даказаны. Арнітолагі здзіўлены, бо міграцыйныя шляхі гэтай птушкі праходзяць далёка ад Беларусі.

"Змены клімату, пацяпленне, змяненне вось гэтых вось бур і гэтак далей - яно некалькі ўплывае і на відавы склад.

Акрамя таго, трошкі адсяленне адбываецца, арэал пашыраецца, таму магчымыя новыя віды, засяленне новых відаў", - распавяла старэйшы выкладчык кафедры заалогіі, фізіялогіі і генетыкі ГДУ Ірына Курачэнка.

У Беларусі былі зарэгістраваны два віды чаканаў - лугавы і чарнагаловы, - якія пачалі гнездавацца ў краіне каля 16 гадоў таму. Зараз, мяркуючы па ўсім, колькасць прадстаўнікоў віду ў рэспубліцы вырасце.

Апошнія гады ў Беларусі рэгіструюць ўсё больш нетыповых птушак - напрыклад, качкі-мандарынкі і нільскія гусі.

Стужка навiн
0