Здымак планеты Зямля з космасу, архіўны фотаздымак

Два ўсплёскі магнітнай буры зафіксавалі навукоўцы

16
(абноўлена 17:57 03.03.2021)
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.

Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.

Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.

Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.

16
Тэги:
магнітная бура, Навукоўцы

Надзвычай рэдкі метэарыт знайшлі ў Вялікабрытаніі відэа

5
(абноўлена 13:30 09.04.2021)
Навукоўцам удалося сабраць фрагменты касмічнага цела вагой у 300 грамаў. Узоры можна зблытаць з простымі кавалкамі вугалю, але касмічны камень можа ўтрымліваць інфармацыю аб ранняй гісторыі сонечнай сістэмы. Глядзіце на відэа, як выглядае рэдкая знаходка.

Фрагменты касмічнага цела знайшоў жыхар гарадка Глосцершыр на захадзе Англіі прама на сцежцы каля свайго дома.

Абвуглены камень аказаўся абломкам метэарыта, які праляцеў у небе над поўднем Англіі 28 лютага 2021 года. Навукоўцы змаглі сабраць фрагменты касмічнага цела вагой у 300 грамаў.

Хімічная назва знаходкі – «углистый хондрит». Камяністы матэрыял змяшчае арганічныя рэчывы і амінакіслоты, неабходныя для ўзнікнення жыцця.

Фрагменты метэарыта настолькі добра захаваліся, што навукоўцы параўноўваюць іх з ўзорамі, сабранымі падчас касмічных місій. Узоры касмічнага аб'екта можна зблытаць з кавалкамі звычайнага вугалю, але яны нашмат больш мяккія і далікатныя.

Метэарыты нашмат старэй, чым любы іншы камень з Зямлі, і вандруюць у космасе тысячы гадоў, звычайна удараючыся аб сонца, а часам і падаюць на Зямлю. Паводле заявы Музея натуральнай гісторыі ў Лондане, касмічны камень можа ўтрымліваць адказы аб ранняй гісторыі сонечнай сістэмы і жыцця на Зямлі.

Глядзіце таксама:

5
Тэги:
гісторыя, Навукоўцы, навука, Космас, Велікабрытанія, метэарыт, відэа

Дзёрзкае "выкраданне": SUP-сёрферы адкрылі сезон заплывам на крызе відэа

7
(абноўлена 14:05 09.04.2021)
Жыхары Самары зладзілі масавы заплыў на крызе. У незвычайных "пакатушках" ўдзельнічалі больш за дзесяць чалавек. SUP-сёрферы запэўніваюць, што не рызыкавалі, але ў канцы "вечарыны" за імі ўсё ж прыбыло МНС. Глядзіце на відэа, як праходзіла "выкраданне" крыгі.

Самарскія SUP-сёрферы адкрылі сезон, пракаціўшыся на велізарнай крызе. На кадрах, прадстаўленых адным з арганізатараў незвычайнага заплыву Іллёй Паповым, група спартсменаў размясцілася на дрэйфуючай крызе.

Больш за дзесяць чалавек плылі па Волзе і заграбалі ваду вёсламі. У хвіліны адпачынку экстрэмалы проста атрымлівалі асалоду ад сонечнага надвор'я.

Мерапрыемства пад назвай "выкраданне крыгі" адбылося ў Самары ўпершыню. Заплыў доўжыўся каля чатырох гадзін і "не абыйшоўся без прыгод".

"Мы селі на свае SUP-дошкі і адправіліся да месца старту. Ва ўсіх удзельнікаў ёсць вопыт хаджэння на дошках, спецвопратка, вяроўка і ўсё неабходнае для самавыратавання. Таўшчыня крыгі была больш за 30 см", - удакладніў Папоў.

"Дзясяткі людзей, якія назіралі з берага, так перажывалі за нашу бяспеку, што тэлефанавалі ў МНС з заклікам нас тэрмінова выратаваць", - дадаў ён.

Паведамляецца, што супрацоўнікі МНС прыбылі на судне на паветранай падушцы і "адшвартавалі крыгу да берага", а таксама вынеслі папярэджанне.

Падобныя акцыі праводзяцца па ўсёй Расіі штогод. Першымі пачалі жыхары Уладзівастока. У пагоні за адрэналінам ўдзельнікі акцыі паспяваюць зрабіць шмат спраў: злавіць рыбу, патанчыць і нават развесці вогнішча. Да ўдзелу дапускаюцца толькі самыя дасведчаныя сёрферы.

Глядзіце таксама:

7
Тэги:
МНС РФ, Самара, крыгаход, сезон, відэа

Дзіцячы вясновы абрад гукання вясны “Жаваронкі”

0
(абноўлена 17:06 12.04.2021)
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі

Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна Беларусі 10 красавіка. У ім удзельнічалі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.

Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: “Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!” і пачынаюць спяваць песню “Жавароначкі прыляціце”.

Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі. .

Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:

Ой, топчам мы, ой топчам мы?
А што ж мы да вытапчам?
А ці снег і з лёдам?

А ці зіму з марозам?

Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.

Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.

Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.

Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: “Вол бушуе, вясну чуе”, закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна” яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.

Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.

Глядзіце таксама:

0
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!

Тэги:
Гуканне вясны, вясна, абрады