МІНСК, 10 сак – Sputnik. Увесь тыдзень у Беларусі будзе халаднавата, але на выхадных у краіне пачнецца адліга, паведамілі ў Белгідрамеце.
У сераду 10 сакавіка раніцай будзе слабы туман. Вецер пераменны, умераны. На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём тэмпература паветра будзе ад –4°С па поўначы да +4°С па паўднёвым захадзе. Атмасферны ціск моцна не зменіцца.
У чацвер, 11 сакавіка, у краіне будзе воблачна, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Тэмпература паветра ўначы ад –4°С да –11°С, пры праясненнях да –17°С. Днём максімальная тэмпература па поўдні да +5°С, а на поўначы будзе да 5 марозу.
У пятніцу, 12 сакавіка, з тэрыторыі Еўропы прыйдуць цёплыя паветраныя масы. Маразы пачнуць слабець. Будзе мокры снег, дождж. На дарогах галалёдзіца. Вецер парывісты, месцамі моцны. Тэмпература паветра ўначы ад –1°С да –8°С. Днём па паўночным усходзе будзе ад –2°С да +5°С, па паўднёвым захадзе да +7°С.
Як паведамляюць сіноптыкі, у суботу і нядзелю чакаецца адліжнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі - пераважна дажджы.
З 1 сакавіка зімовыя шыны на аўтамабілі ўжо неабавязковыя - за іх адсутнасць кіроўцу не аштрафуюць, аднак Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі раіць вадзіцелям не спяшацца "пераабувацца" на летнюю рызіну.
Летнія шыны звычайна рэкамендуецца выкарыстоўваць на аўтамабілях пры тэмпературы паветра вышэй 7 градусаў.
З надыходам каляндарнай вясны няма сэнсу тэрмінова мяняць рызіну, бо нават у красавіку і пачатку траўня ў Беларусі часам выпадае снег, раніцай на дарогах бывае галалёдзіца. Нярэдка кіроўцам раяць пераабувацца толькі пасля травеньскіх свят.
Чытайце таксама:
Пастаўлены сусветны рэкорд Гінэса па затрымцы дыхання пад вадой. Аўтар дасягнення - харвацкі дайвер Будзімір Буда Собат. Без кіслароду спартсмен правёў 24 хвіліны 33 секунды. Собат перасягнуў уласны леташні вынік. Папярэдні рэкорд складаў 24 хвіліны 11 секунд.
Заставацца пад вадой на працягу доўгага часу мужчына змог дзякуючы строгім трэніроўкам. Собат навучыўся павольна перапампоўваць насычаную кіслародам кроў па сваім целе.
Раней масквічка Кацярына Някрасава ўстанавіла сусветны рэкорд, праплыўшы без гідракасцюма пад лёдам Байкала. Жанчына пераадолела 85 метраў з затрымкай дыхання за паўтары хвіліны, тэмпература вады, дарэчы, была +0.02 ° C.
Глядзіце таксама:
Фрагменты касмічнага цела знайшоў жыхар гарадка Глосцершыр на захадзе Англіі прама на сцежцы каля свайго дома.
Абвуглены камень аказаўся абломкам метэарыта, які праляцеў у небе над поўднем Англіі 28 лютага 2021 года. Навукоўцы змаглі сабраць фрагменты касмічнага цела вагой у 300 грамаў.
Хімічная назва знаходкі – «углистый хондрит». Камяністы матэрыял змяшчае арганічныя рэчывы і амінакіслоты, неабходныя для ўзнікнення жыцця.
Фрагменты метэарыта настолькі добра захаваліся, што навукоўцы параўноўваюць іх з ўзорамі, сабранымі падчас касмічных місій. Узоры касмічнага аб'екта можна зблытаць з кавалкамі звычайнага вугалю, але яны нашмат больш мяккія і далікатныя.Метэарыты нашмат старэй, чым любы іншы камень з Зямлі, і вандруюць у космасе тысячы гадоў, звычайна удараючыся аб сонца, а часам і падаюць на Зямлю. Паводле заявы Музея натуральнай гісторыі ў Лондане, касмічны камень можа ўтрымліваць адказы аб ранняй гісторыі сонечнай сістэмы і жыцця на Зямлі.
Глядзіце таксама:
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі пацвердзіў затрыманне беларускага палітолага, былога члена каманды Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Фядуты, а таксама кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла БелТА са спасылкай на ведамства.
У паведамленні гаворыцца, што Фядута і Кастусёў затрыманы ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы ў парадку артыкула 108 КПК Беларусі па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.
Поўная інфармацыя па гэтай сітуацыі будзе прадастаўлена пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
Як паведамляў Sputnik, заява аб згубе Фядуты паступіла ў аддзел МУС Расіі па Прэсненскім раёне Масквы ў ноч на панядзелак. На той момант ён не выходзіў на сувязь больш за суткі.
У 2010 годзе ў перыяд выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, разам з ім ствараў грамадзянскую кампанію "Гавары праўду!" (у 2014 годзе скончыў працу ў ёй).
Фядута быў затрыманы 20 снежня 2010 года і змешчаны пад варту, да красавіка 2011 года знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а потым яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Праз месяц Фядута быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у два гады па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.
Рыгор Кастусёў з'яўляецца старшынёй партыі "Беларускі народны фронт". Раней у сацсетках БНФ з'явілася інфармацыя аб тым, што ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА КДБ "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.
Паводле інфармацыі СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).
Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010-м вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўнымі органамі, аднак асуджаны не быў.
Чытайце таксама: