Американская певица Тейлор Свифт получила Грэмми

Адбылася 58-я цырымонія ўручэння музычных узнагарод “Грэмі

27
(абноўлена 10:43 16.02.2016)
Найбольш прэстыжную ўзнагароду ў намінацыі “Альбом года” атрымала Тэйлар Свіфт за альбом “1989”.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Тэйлар Свіфт і Кендрыка Ламар сталі галоўнымі героямі 58-й цырымоніі "Грэмі". Свіфт дасталіся "Грэмі" за "Альбом года", за "Лепшы поп-альбом з вакалам" і "Лепшае музычнае відэа" за сумесную з Кендрыкам Ламар песню "Bad Blood".

Кендрык Ламар атрымаў яшчэ 4 узнагароды, але ўсе яны былі жанравымі — "Лепшы рэп-альбом" ("To Pimp a Butterfly"), "Лепшае рэп-выкананне" за трэк "Alright", "Лепшая песня ў жанры рэп" за "Alright" і "Лепшая калабарацыя рэпу са вакалам" за "These Walls".

Марк Ронсан і Бруна Марс з трэкам "Uptown Funk" перамаглі ў намінацыі "Запіс года". Ім жа дасталася ўзнагарода "Лепшае поп-выкананне групы або дуэта".

"Песняй года" стала "Thinking Out Loud" Эда Шыра, якая атрымала таксама ўзнагароду за "Лепшае сольнае поп-выкананне".

Узнагароду ў катэгорыі "Лепшы R&B-альбом" атрымалі D'Angelo & The Vanguard за альбом "Black Messiah". Яны ж атрымалі ўзнагароду ў катэгорыі "Лепшы R'n'B-трэк" за "Really Love".

Ўзнагароду за "Лепшае R&B-выкананне" атрымаў The Weeknd з трэкам "Earned It" з саўндтрэку да фільма "50 адценняў шэрага". А яго альбом "Beauty Behind The Madness" перамог у намінацыі "Лепшы урбан-альбом".

Група Alabama Shakes з альбомам "Sound & Color" атрымала "Грэмі" у катэгорыі "Лепшы альтэрнатыўны альбом", а іх песня "Do not Wanna Fight" заваявала "Грэмі" у намінацыях "Лепшае рок-выкананне" і "Лепшы рок-песня".

Ўзнагароду за "Лепшы рок-альбом" атрымалі Muse з альбомам "Drones".

Skrillex і Diplo атрымалі ўзнагароды ў катэгорыях "Лепшы танцавальны запіс" за трэк "Where Are U Now" і "Лепшы танцавальны/электронны альбом" за альбом "Skrillex And Diplo Present Jack Ü".

"Грэмі" за "Лепшы музычны фільм" атрымалі стваральнікі карціны "Эмі", якая распавядае пра жыццё Эмі Уайнхаўс. Прыз у катэгорыі "Лепшая песня для мастацкага фільма" атрымалі Коммон і Джон Леджэнд за трэк "Glory", якое прагучала ў фільме "Сельмы". Ўзнагароду за лепшы арыгінальны саўндтрэк атрымаў Антоніо Санчэс за саўндтрэк да фільма "Birdman".

27
Тэги:
"Грэмі", Лас-Анджалес, ЗША
Паэт Якуб Колас - Народны паэт Беларускай ССР

Тэст: ці пазнаеце вы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў па вачах?

349
(абноўлена 16:49 27.11.2020)
Кажуць, што вочы - люстэрка душы. Прайдзіце тэст і даведайцеся, наколькі добра ведаеце вы беларускіх літаратараў у твар.

Упэўненыя, што беларускую літаратуру вы ведаеце добра, а вось ці пазнаеце вы аўтараў родных твораў па іх позірках? Sputnik прапануе ўважліва зазірнуць у вочы знакамітых літаратурных дзеячаў Беларусі і паспрабаваць успомніць, хто намаляваны на фотаздымку. 

Чытайце таксама:

349
Тэги:
тэст, Беларуская літаратура
Мотальскія прысмакі – 2019

Кухня нашых продкаў: гатуем стравы з мяса трусоў і зайцаў

9
(абноўлена 16:52 27.11.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як выбіраць лепшае мяса і гатаваць з яго найсмачнейшыя стравы.

Традыцыйна ад восені да вясны пачынаецца сезон палявання на зайцаў, калі іх мяса лічыцца найлепшым па якасці. Цікава, што да ХІХ стагоддзя ў Расіі мяса зайцоў практычна не ўжывалі, паколькі ад ХІ па ХVІІ стагоддзе сярод рускіх яно лічылася забароненым, паганым, язычніцкім. Магчыма, таму нават на пачатку ХХ стагоддзя, калі адбываліся царскія паляванні ў Белавежскай пушчы, сярод іншай дзічыны зайцаў не лічылі за здабычу. На іх палявалі сяляне, палеткі якіх межавалі з пушчай і там іх ловы не лічыліся браканьерствам.

У беларусаў заяц вельмі папулярны персанаж чарадзейных казак і казак пра жывёл. У народзе існавала перакананне, што сустрэча з зайцам на дарозе абяцала няўдачу ў справах, а калі той забяжыць у вёску, то чакай пажару. І ўсё ж да слабейшага за іншых звяроў зайкі ставіліся лагодна. Адна з паляшуцкіх легенд, прыведзеная Чаславам Пяткевічам у кнізе Рэчыцкае Палессе распавядае:

"Надзвычайную чуйнасць зайца прыпісваюць яго баязлівасці. Ён вельмі баязлівы, бо мае невялічкае сэрца; Бог яму вылепіў надта доўгія вушы, а на сэрца не хапіла гліны, дак адарваў хвост, кідаючы толькі адростачак, каторы патом аброс шэрсцю, дай зрабіў маленькае сэрца. Ось зачым ён усіх баіцца, а яго ніхто".

У 1861 годзе ў Расіі ў Курску быў выдадзены кулінарны даведнік Алены Малахавец "Падарунак маладым гаспадыням". Пры яго напісанні аўтар натхнялася вядомай у той час кулінарнай кнігай Вінцэнты Завадскай "Літоўская кухарка", якую ў дзень вяселля ёй падарыў  муж Франц Малахавец. З гэтай кнігі Алена Малахавец запазычыла немала рэцэптаў беларускай кухні, сярод якіх і стравы з зайцаў. Перад іх прыгатаваннем аўтар навучала маладых гаспадынь як па тушцы зайца вызначыць яго ўзрост і як пасля апрацаваць  мяса такім чынам, каб атрымалася смачная страва. Так у маладога зайца пярэднія ногі лёгка пераламіць, у яго тоўстыя калені, кароткая і тоўстая шыя і мяккія вушы. Старыя зайцы доўгія і худыя. Прынесены з палявання заяц павінны быў паляжаць у скурцы не менш за тры дні, затым, не здымаючы скуркі, яго патрашылі. Малахавец нагадвала, што ў такім выглядзе падвешаныя ў халодным месцы зайцы маглі захоўвацца да трох тыдняў. За два дні перад прыгатаваннем з іх здымалі скурку і апрацоўвалі мяса.

Згодна з кулінарнымі даведнікамі заяц русак лепшы за беляка. Ён павінны быць тлусты і не старэйшы за адзін год. Да таго ж горшым лічыцца мяса зайцаў, якія водзяцца ў балоцістых мясцовасцях. Зайчаціна мае цёмны колер, жорсткая і бедная тлушчамі, мае моцны спецыфічны смак. Калі гатуюць зайца, то з мяса выдаляюць усе абалонкі і плеўкі, якіх у зайчаціне шмат. Маладую зайчаціну можна есці адразу, марынуюць яе ў лёгкім марынадзе толькі для смаку. Старую зайчаціну марынуюць напрацягу трох дзён. Пры прыгатаванні зайчаціны трэба ўлічваць, што спінка становіцца мяккай раней за ножкі. Зайца і труса гатуюць як цэлага, так і парэзанага на кускі. Іх рассякаюць папалам упоперак, на чатыры часткі, або разам з косткамі на порцыі. Толькі для некаторых страў мяса аддзяляюць ад костак. Нятлустых зайцаў і трусоў шпігуюць або абкладаюць кавалачкамі сала і абвязваюць.

Мяса трусоў і зайцаў, смажаць, запякаюць і тушаць, а больш старых жывёл вараць.

Мяса труса светлае і далікатнае, хутка становіцца мяккім пры тэрмічнай апрацоўцы. З-за незвычайнага прысмаку трусяціна патрабуе вострых прыпраў і шмат зеляніны. Старых і нятлустых трусоў марынуюць, каб яны сталі больш далікатнымі на смак. Зайчаціну або трусяціну прынята тушыць, вымочваючы перад гэтым 10-12 гадзін у растворы з воцатам, з  дадаткам алею, у квасе або ў малочнай сыроватцы. Каб палепшыць смак стравы з зайчаціны або трусяціны, часта выкарыстоўваюць віно.

Вінаграднае віно ў кулінарыі прымяняецца ў вельмі малых дозах і амаль заўсёды як каталізатар пры адварванні і тушэнні. Под уплывам тэмпературы спірт выпараецца, а вінаградны сок гусцее і сваім пахам спрыяе паляпшэнню смаку стравы. Так, невялікая колькасць сухога чырвонага віна разам з вадой адбівае непрыемны пах мяса. 1-2 сталовыя лыжкі кіслага чырвонага віна, якое дадалі ў смажаніну, не толькі паляпшае яе смак, але і паскорвае яе прыгатаванне.

Гарнірам да трусяціны звычайна служыць мяккая на смак, тушаная або вараная агародніна, зялёная салата. Салата з памідораў і агуркоў, і фруктовыя кампоты. Зайчаціну сервіруюць з духмянымі соусамі тушанай чырвонай капустай або буракамі, вострай салатай ў марынадзе.

Суп з зайца з клёцкамі

Інгрыдыенты:

  • Галава, шыя, брушная частка і ядомыя вантробы аднаго труса або зайца
  • 1,5 л вады
  • 2 цыбуліны
  • 1 морквіна
  • 1/4 частка сэльдэрэю
  • 1 лаўровы ліст
  • ½ ст лыжкі чабору
  • 3 ягады ядлоўцу
  • 3 гарошыны чорнага і 2 гарошыны духмянага перцу
  • 80 гтаматнага пюрэ
  • 2 ст лыжкі сухога чырвонага віна
  • Соль
  • Молаты чырвоны і чорны перац
  • 1-2 чайныя лыжкі цукру

Для клёцак

  • 1 яйка
  • 4 ст лыжкі мукі
  • 20 г масла
  • Гашаная сода або разрыхляльнік цеста
  • Мускатны арэх на кончыку нажа
  • Соль

Як гатаваць:

Зайчаціну добра вымыць і варыць у падсоленай вадзе з вялікай цыбулінай, лаўровым лістом, чаборам, ягадамі ядлоўцу, чорным і духмяным перцам. Варыць да таго часу пакуль мяса не будзе адставаць ад костак. Гатовае мяса аддзяліць ад костак разам з вантробамі, прапусціць праз мясарубку або дробна парэзаць, дадаць другую цыбуліну, натаркаваную на дробнай тарцы моркву, сельдэрэй і таматнае пюрэ. Сумесь добра вымяшаць, разбавіць працэджаным булёнам, пасыпаць молатым чырвоным і чорным перацам, дадаць цукар і варыць 5-10 хвилин. Перад канцом варкі ўліць чырвонае віно. Для прыгатавання здобных клёцак узбіць яйцо, дадаць муку, разрыхляльнік цеста, амаль растопленае масла, мускатны

арэх на кончыку нажа, соль. Густаватае цеста раскачаць у тонкі валік, нарэзаць кавалачкамі і кідаць у кіпячы суп, варыць 3-5 хвілін. Перад падачай дадаць сталовую лыжку зеляніны любісты.

Заяц печаны са смятанай

Інгрыдыенты:

  • 1 заяц (трус)
  • 100 г сала
  • 1 ст лыжка масла
  • 1 шклянка смятаны
  • 0,5 лімона

Як гатаваць:

Нашпігаваць салам ачышчаную тушку зайца, пасаліць, пакласці на бляху і пячы, абклаўшы маслам. Калі спячэцца напалову, паліць смятанай і ў ёй дапячы. Тады парэзаць на кавалкі і заліць соусам, які ўтварыўся на блясе.

Перад дапяканнем і заліццем соусам можна абкласці зайца лімонам, нарэзаным кружочкамі.

Таксама асобна да такой стравы можна падаць жэле з чорнай смародзіны.

9
Тэги:
беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі