урок у школе

Зняць "папяровую" працу з настаўнікаў пакуль не атрымліваецца

15
Праблему, разлічваюць у міністэрстве, дапаможа вырашыць ўкараненне інструментаў "Электроннай школы".

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Нягледзячы на шэраг мер, накіраваных на скарачэнне дакументаабароту ў школах, канчаткова вырашыць пытанне загружанасці настаўнікаў папяровай працай пакуль не атрымліваецца, прызнаў на выніковай калегіі Міністэрства адукацыі кіраўнік ведамства Міхаіл Жураўкоў, перадае БелТА.

"Мы неаднаразова звярталі ўвагу кіраўнікоў на недапушчальнасць прыцягнення настаўнікаў да зборы і апрацоўцы статыстычнай інфармацыі, падрыхтоўцы справаздач. Дадзеная праца павінна выконвацца непасрэдна членамі адміністрацыі. Аднак пытанне канчаткова так і не вырашана", — сказаў міністр.

Жураўкоў выказаў здагадку, што праблему зможа вырашыць пераход на электронны дакументаабарот. Праўда, пакуль "Электронная школа" толькі ствараецца: электронны дзённік і часопіс выкарыстоўваюцца толькі толькі ў 198 установах (каля 7%). Карта навучэнца ўкаранёна ў менш чым 3% школ і выкарыстоўваецца яна пераважна як пропуск. Пакуль жа міністр разлічвае, што адміністрацыя школ будзе прытрымлівацца таго скарэкціраванага і вычарпальнага пераліку дакументаў, якія павінны весці настаўніка.

"Нельга дапускаць выпадкі ўвядзення ў практыку работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дакументацыі, ня прадугледжанай нарматыўнымі прававымі актамі ў гэтай сферы", — падкрэсліў Жураўкоў.

15
Тэги:
Адукацыя, Міністэрства адукацыі РБ, Міхаіл Жураўкоў, Беларусь
Восень на Палессі

Адкуль пайшла назва месяца "кастрычнік"?

24
(абноўлена 15:06 23.10.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра паходжанне назвы другога восеньскага месяца і вучыць гатаваць стравы, якія сагрэюць душу і цела.

Цяпер мала каму вядома, што другі месяц восені ў даўнія часы меў з дзесятак назваў, якія яго характарызавалі. Пазімнік, гразьнік і брудзень, лістапад і жовцень, акцябр і ріень, паздернік і кастрычнік, хлебнік і вясельнік.

Перадзімовы час, калі з дрэў сыплецца золатам жоўтая лістота, а частыя дажджы брудзяць зямлю, калісці быў поўны не толькі маруднай сезоннай працы, але і прыемных, і радасных падзей у жыцці вясковага чалавека. Традыцыйна ў кастрычніку надыходзіла вясельная пара. Моладзь актыўна рыхтавалася да ўрачыстасцяў, бацькі падлічвалі прыпасы, а гаспадыні браліся за выпечку хлеба са свежай мукі.

Навукоўцы сцвярджаюць, што звыклая для нас назва месяца кастрычнік з’явілася па ініцыятыве беларусаў у прэсе на пачатку ХХ стагоддзя. Кандыдат філалагічных навук Уладзімір Куліковіч у адным са сваіх артыкулаў адзначыў, што назва была скалькавана з польскай мовы, дзе словам "паздзернік" называецца сярэдні месяц восені і азначае працэс апрацоўкі лёну і канопляў. Толькі за аснову ўтварэння новай беларускай назвы месяца моватворцы ўзялі не працэс, а назву яго пабочнага прадукта "кастрыцы".

Дарэчы паздзернікам гэты восеньскі месяц і цяпер месяц называюць не толькі палякі, але і сербы, а само слова "паздзіркі" беларусам было калісці добра вядома.

Так у ХІХ стагоддзі філолаг-славіст і этнограф Іван Іванавіч Насовіч у "Слоўніку беларускіх гаворак" паведамляе: "Паздзéрникъ и паздэрникъ – древнее славянское название месяца октября, слово употребляемое простолюдинами и шляхтою. Паздерникъ паздзираець лисце зъ дзеревъ". Яшчэ раней за Насовіча "паздзернік" узгадваецца ў паэзіі Андрэя Рымшы, які пісаў на старабеларускай мове ў ХVІ стагоддзі. А вось Францыск Скарына гэты месяц называў лістапад і октяврий.

З гэтай даўняй назвай месяца нечакана давялося сустрэцца падчас чарговай кулінарнай вандроўкі. У пошуках новых кулінарных рэцэптаў у Мінскім раёне завітала ў невялікую вёскау Паздзіркі. Старажылы патлумачылі, што калісці тут займаліся вытворчасцю льняных нітак. Іх вазілі на продаж у Мінск і Ракаў. Вытрапаны пры дапамозе церніцы і трапла лён часалі драўляным грэбенем, а апалае з пад яго валакно называлі "паздзіркі". Гэта слоўца і дала назву вёсцы ў якой і цяпер можна ўбачыць стары калаўрот, а гаспадыня гасцінна запросіць да стала, засланага ільняным абрусам, тканым яшчэ ў пазамінулым стагоддзі. У гэтай вёсцы шануюць традыцыйную сялянскую кухню. Першыя стравы, такія як малочны або засквараны фасолевы суп, буракі, капуста і крупнік заўсёды густыя. Як раней, так і цяпер гэтай стравы было дастаткова, каб земляроб добра пад’еў у абед і працягнуў гаспадарчыя справы да вячэры. Увечары ж гаспадыня даставала з печы разнастайныя тушанкі і кашы, якія запівалі кіслым або салодкім малаком, а ўзімку зёлкавай гарбатай.

Крупнік

Інгрыдыенты:

  • 1 шклянка ячных круп або проса
  • 4 бульбіны
  • 80 г сала
  • 2 цыбуліны
  • Соль
  • Лаўровы ліст
  • Зеляніна кропу

Як гатаваць:

Спосаб прыгатавання гэтай стравы ў печы розніцца ад яе прыгатавання на пліце тым, што гаспадыня ўкладае ў гаршчок адразу ўсе прадукты, акрамя засквары, соліць і пакідае варыцца. Засквару дадаюць, калі крупы амаль гатовыя, а працягласць гатавання залежыць ад тэмпературы ў печы. Вядома ж смак такой стравы з печы непаўторны, але і на пліце можна прыгатаваць смачна.

Каб прыгатаваць крупнік, крупы трэба перабраць, памыць, усыпаць у каструлю з кіпенем і варыць, час ад часу перамешваючы. Калі  крупы будуць амаль гатовы, пакласці нарэзаную кубікамі бульбу, падсмажаную на сале цыбулю. За 5 хвілін да канца варкі дадаць лаўровы ліст і соль.

Густую першую страву пасыпаць дробна скрышанай зелянінай кропу.

Пончыкі бульбяныя

Інгрыдыенты:

  • 1,2 кг бульбы
  • 1 шклянка мукі
  • 0,5 шклянкі малака
  • 2 яечныя жаўткі
  • 1 ст лыжка масла
  • 12 г дражджэй
  • Соль
  • Тлушч для смажання

Як гатаваць:

Бульбу пачысціць, натаркаваць, дадаць, разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, муку, замясіць цеста. Паставіць яго на паўтары гадзіны ў цёплае месца. Пасля гэтага дадаць жаўткі, расцёртыя з маслам і соллю, зноў вымесіць і даць крыху пастаяць.

Лыжкай аддзяляць кавалачкі цеста і смажыць іх у тлушчы да ўтварэння румянай скарынкі.

Падсмажыць на тлушчы дробна нашаткаваную цыбулю і пакласці яе на пончыкі перад падачай.

24
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, беларуская кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
Маладыя людзі ў ахоўных масках

Ці выратуюць пальчаткі, хто хварэе часцей: вірусолагі аб міфах пра COVID

15
(абноўлена 10:56 23.10.2020)
Навукоўцы і медыкі працягваюць даследаваць новы тып каронавіруса і расказваюць, якія сцвярджэнні маюць пад сабой рэальную аснову.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Ці эфектыўна выкарыстанне медыцынскіх пальчатак, часцей за іншых хварэюць курцы ці не, COVID перадаецца праз вопратку - вядучыя эксперты па пытаннях новай інфекцыі прааналізавалі папулярную інфармацыю пра каронавірус і распавялі РІА "Новости" чаму верыць, а што ставіць пад сумнеў.

Што пацверджана

Як заявіў дырэктар Інстытута медыцынскай паразіталогіі, трапічных і трансмісіўных захворванняў Сечанаўскага ўніверсітэта Аляксандр Лукашоў, цалкам дакладна, што каронавірусная інфекцыя перадаецца паветрана-кропельным шляхам.

Таксама ўстаноўлена, што мужчыны хварэюць часцей, чым жанчыны.

"Чаму так адбываецца, мы не ведаем, але на вялікіх выбарках гэта паказана", - удакладніў ён.

На каронавірус хварэюць людзі ўсіх узростаў, але ў зоне рызыкі пацыенты старэйшага ўзросту - сярод іх фіксуецца больш смяротных выпадкаў.

"Абсалютная большасць пераносяць каронавірус і нават не падазраюць аб тым, што хварэюць. Аднак дадзеных аб тым, наколькі "бессімптомнікі" могуць перадаваць вірус, няма. У нейкай меры разносяць, хоць яны і не галоўныя распаўсюднікі. Таксама незразумела, наколькі яны абароненыя ад паўторных заражэнняў", - такое меркаванне выказаў доктар медыцынскіх навук, вірусолаг Анатоль Альтштэйн.

Што ўсё ж такі міф

Перадача COVID-19 праз прадукты і вопратку - амаль што міф, так як для заражэння такім спосабам неабходныя асаблівыя ўмовы, якія ў рэальным жыцці маюць мала шанцаў на ўвасабленне.

"Для таго, каб вірус кагосьці заразіў, патрэбна пэўная доза. Любы вірус, які трапіў на адзенне, на прадукты ў краме, на валасы, будзе ў любым выпадку моцна разбаўлены, яго канцэнтрацыя знізіцца ў дзясяткі і сотні разоў. Так што верагоднасць такога заражэння вельмі нізкая, і ўлічваць яе ў паўсядзённым жыцці не варта", - удакладніў Лукашоў.

Таксама медыкі мяркуюць, што адна з распаўсюджаных прыкмет - страта нюху - далёка не заўсёды з'яўляецца гарантыяй захворвання. Часцяком гэта з'ява можа мець псіхалагічны характар, і як прыкмету яго можна разглядаць толькі ў спалучэнні з іншымі: тэмпературай і кашлем.

Адным з галоўны фэйкаў апошніх тыдняў з'яўляецца тэма бескарыснасці вакцыны ад каронавіруса. Як заявіў кіраўнік цэнтра Гамалеі Аляксандр Гінцбург вакцынацыя неабходная. Ён таксама выказаў сумнеў у тым, што курцы хварэюць радзей.

Акрамя таго, спецыялісты ацанілі меры, якія засцерагаюць ад магчымага заражэння.

"Ёсць падставы падазраваць, што складанасць інфекцыі залежыць у тым ліку і ад дозы заражэння. А значыць, нават тыя меры, якія не абароняць нас на 100%, як мінімум знізяць рызыку сур'ёзнага захворвання", - развеяў міф аб лішку ўводзяцца супрацьэпідэмічных мер Лукашоў.

Таму выкарыстанне, у прыватнасці, медыцынскіх пальчатак, не дае гарантый засцярогі ад заражэння - як удакладніў медык, выкарыстоўваць можна любыя, у тым ліку і звычайныя. Аднак Лукашоў прызнаў, што пальчаткі могуць паменшыць рызыку інфікавання.

15
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Як даць адпор праціўніку: прыёмы ад чэмпіёна свету Чынгіза Алазава - відэа

0
(абноўлена 09:20 22.10.2020)
Чэмпіён свету па тайскім боксе і К-1 прадэманстраваў простыя прыёмы самаабароны, якія ў небяспечнай сітуацыі дапамогуць і жанчынам, і мужчынам. Глядзіце на відэа Sputnik, як раіць абараняцца Чынгіз Алазаў.

Нават ненавучаны чалавек, які ніколі не займаўся адзінаборствамі, зможа даць адпор суперніку ў выпадку небяспекі. Самым эфектыўным прыёмам для жанчын і мужчын будзе ўдар у пах.

"Чалавек не чакае, і сустракаем яго аплявухай. Гэта, напэўна, будзе эфектыўна для дзяўчат. Для мужчын можна зрабіць удар кулаком. Які б чалавек ні быў падрыхтаваны, ён не чакае ўдару ў пах, ствараецца дыскамфорт, і можна нанесці ўжо наступны ўдар. І пасля гэтага, вядома, трэба бегчы", - распавядае Чынгіз.

Гэты ж прыём можна скамбінаваць з ударам каленам або ударам нагі, як па футбольным мячыку.

"Ты можаш нанесці ўдар правай нагой у пах, чалавек нахіляецца. Ты можаш стукнуць каленам у галаву. Але калі не ўмееце біць каленам у галаву можна стукнуць рукой, правай ці левай", - дэманструе баец.

Жанчынам на выпадак самаабароны Чынгіз раіць карыстацца газавым балончыкам. Ён займае не так шмат месца ў сумцы, але нават гэты від грамадзянскай зброі дапаможа выратавацца і ад небяспечнага чалавека, і ад агрэсіўнай жывёлы. Нават выгляд газавага балончыка можа стварыць пагрозу зламысніку.

Мужчынам баец прапануе абясшкодзіць суперніка спецыяльным захопам. А прафесійным спартсменам і зусім Чынгіз рэкамендуе пазбягаць канфліктаў.
Прыёмы самаабароны ад чэмпіёна свету глядзіце на відэа Sputnik.

0