Кіраўнік PR-праектаў кампаніі Мота-Івэнт Таццяна Харлінская

Харлінская: бяспеку мотапараду забяспечаць ДАІ і самі матацыклісты

39
(абноўлена 11:23 28.04.2018)
Кіраўнік PR-праектаў кампаніі "Мота-Івэнт" Таццяна Харлінская распавяла радыё Sputnik Беларусь аб тым, як будзе арганізаваны кантроль за бяспекай удзельнікаў і гасцей вялікага мотасвята H.O.G. Spring Challenge, якое пройдзе ў нядзелю 29 красавіка на пляцоўцы каля Дома Футбола ў Мінску.
Харлинская: безопасность мотопарада обеспечит и ГАИ, и сами мотоциклисты

Мотападзеі ў Мінску і Беларусі, арганізаваныя мижнароднай мотасупольнасцю Harley Owners Group, з поспехам праходзяць не першы год. Колькасць удзельнікаў і гледачоў стабільна расце, толькі ў мінулым годзе закрыццё сезона наведала больш за 100 тысяч чалавек. Само сабой, чым больш людзей і матацыклаў становіцца, тым большую ўвагу трэба надаваць пытанням бяспекі.

Адной з прыкметных падзей нядзельнага мотасвята стане традыцыйны мотапарад, які стартуе ад мемарыяла Курган Славы. Калона з 5 тысяч матацыклістаў раніцай 29 красавіка пройдзе праз увесь горад па двух цэнтральных праспектах да Дома Футбола.

"Бяспеку дарожнага руху на гэтым мерапрыемстве будзе забяспечваць спецпадраздзяленне УДАІ МУС "Страла". Яны адны з арганізатараў і нашы партнёры. Будзе працаваць і мотабатальён, і аўтамабільныя патрулі, і пешыя супрацоўнікі. Яшчэ адно ноу-хау: для бяспекі мы ўпершыню выкарыстоўваем відэарэгістратары. Асаблівых праблем у калоне ў нас не ўзнікае, але такі сродак будзе дысцыплінаваць байкераў", — сказала Харлінская.

Па словах суразмоўніцы Sputnik, пры фіксацыі якіх-небудзь парушэнняў з боку матацыклістаў іх будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з законам. Рух у вялікі калоне — задача адказная і складаная, там ёсць свае правілы, якія неабходна выконваць. Бяспека залежыць не толькі ад ДАІ, але і ад паводзін кожнага матацыкліста.

Размову з Таццянай Харлінскай слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

39
Тэги:
H.O.G. Rally Minsk, Адкрыццё мотасезону, ДАІ, Таццяна Харлінская, Мінск
По теме
ДАІ расказала, што чакае байкераў у новым сезоне
Фотафакт: мотасезон адкрылі ў Мінску
Тэрмінал у марскім порце

Беларускія нафтапрадукты пачалі пастаўляць у парты Расіі

26
(абноўлена 19:37 06.03.2021)
У першай партыі для перавалкі цераз порт Усць-Луга некалькімі саставамі адпраўлены больш за пяць тысяч тон беларускага бензіну, груз прыбудзе ў тэрмінал "Портэнерго" 9 сакавіка.

МІНСК, 7 сак – Sputnik. Першыя партыі былі адпраўлены ў Расію 5 сакавіка, паведаміў Мінтранс РФ.

"Другая адпраўка з "Мазырскага НПЗ" адбылася 6 сакавіка - адгружана партыя мазуту агульным аб'ёмам 3,6 тысячы тон. Груз будзе перавалены ў марскі порт Санкт-Пецярбурга", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў на экспарт праз марскія парты РФ 19 лютага.

Дакумент прадугледжвае перавалку беларускімі прадпрыемствамі амаль 10 мільёнаў тон грузаў у марскіх партах Расіі на Балтыцы ў 2021-2023 гадах. На 2021-ы запланавана перавалка да 3,5 мільёна тон, на 2022-і - да 3,2 мільёна тон, на 2023-і - да 3,1 мільёна тон. Гаворка пра такія грузы, як бензін, мазут і алей.

Беларускія грузы праз парты Расіі

У жніўні Аляксандр Лукашэнка паабяцаў адказаць на санкцыі еўрапейскіх краін. Беларускі лідэр даручыў ураду ўнесці прапанову аб пераарыентацыі гандлёвых патокаў з партоў Літвы на іншыя маршруты.

Аб'ём нафтапрадуктаў, якія будуць перанакіраваны ў расійскія парты, можа скласці да 4-6 мільёнаў тон. Гаворка ў першую чаргу пра паўночна-заходнія гавані – Усць-Лугу, Прыморск, Высоцкі і Санкт-Пецярбург.

Таксама Лукашэнка заяўляў, што Мінск гатовы разгледзець магчымасць будаўніцтва тэрмінала ў Ленінградскай вобласці за кошт зэканомленых сродкаў расійскага крэдыту на ўзвядзенне БелАЭС.

Хто будзе экспартаваць грузы праз парты РФ

У рэалізацыі праекта зацікаўлены "Беларуская нафтавая кампанія", "Новая нафтавая кампанія", "Мазырскі НПЗ" і "Нафтан".

Як тлумачыў на цырымоніі падпісання пагаднення міністр транспарту РФ, цана для беларускіх пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў будзе ніжэй, чым была пры перавалцы праз прыбалтыйскія парты.

"Усе нашы стывідоры, трэйдары і ўдзельнікі ад РЧ - мы ўсе пайшлі на істотныя зніжкі, зыходзячы з тых аб'ёмаў, якія прапанаваў беларускі бок", - казаў Віталій Савельеў.

У перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў задзейнічаны парты Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці - Усць-Луга (150 км ад Санкт-Пецярбурга), порт Прыморск (5 км ад горада Прыморска, канчатковая кропка Балтыйскай трубаправоднай сістэмы) і "Марскі порт Санкт-Пецярбург".

Не выключана, што ў бліжэйшыя гады будуць пераарыентаваны не толькі нафтавыя беларускія патокі, але і пачнецца адгрузка калійных удабрэнняў.

Чытайце таксама:

26
Тэги:
Бензін, партыя, Расія, порт, нафтапрадукты
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Папа Рымскі Францыск

Новы Сусветны патоп прадказаў Папа Рымскі

11
(абноўлена 18:23 06.03.2021)
Пантыфік нагадаў, што Ною ўдалося перажыць патоп дзякуючы дабрачыннасці і заклікаў грамадзян і палітыкаў да разважлівасці.

МІНСК, 7 сак – Sputnik. Чалавецтва чакае новы Сусветны патоп, заявіў Папа Рымскі Францыск.

Паводле яго слоў, катастрофа здарыцца, калі лідэры розных дзяржаў не будуць прадпрымаць меры для барацьбы з глабальным пацяпленнем.

"Ён (Сусветны патоп - Sputnik) здарыцца, калі мы працягнем ісці тым жа шляхам", - цытуе Папу Рымскага газета Corriere della Sera.

Пантыфік нагадаў, што Ною ўдалося перажыць патоп дзякуючы дабрачыннасці. Ён заклікаў грамадзян і палітыкаў да разважлівасці, адзначыўшы, што яна ідзе рука аб руку са "спагадай да сітуацый, людзей, свету і яго праблем".

Нагадаем, раней пантыфік аб'явіў аб спецыяльнай годе разважанняў пра сям'ю і яе праблемы, Францыск адкрые яго ўжо зусім хутка - 19 сакавіка 2021 года. У гэты дзень будзе адзначацца пяцігоддзе з моманту, калі пантыфік падпісаў паслясінадальнае апостальскае павучанне Amoris laetitia (Радасць кахання). А завершыцца ён 26 чэрвеня 2022 года - на гэты дзень у Рыме запланавана Х Сусветная сустрэча каталіцкіх сем'яў.

Павучанне Amoris laetitia - вынік працяглай працы Сінода біскупаў Рымска-каталіцкай царквы па пытаннях сям'і. Асноўная мэта дакумента - зацвердзіць каталіцкі ідэал сям'і ва ўсім яго багацці і складанасці, адначасова ў ім зроблена спроба звярнуцца да найбольш вострых праблем, з якімі у нашы дні сутыкаецца інстытут сям'і. У прыватнасці, закрануць балючае для царквы пытанне аб нефармальных шлюбах і гомасэксуальных саюзах.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
пантыфік, Папа Рымскі, Папа Францыск, Францыск

Тыгр навучыўся спяваць, каб прыцягваць да сябе ўвагу - відэа

0
(абноўлена 20:29 06.03.2021)
Глядзіце на відэа, як драпежнік з Барнаульскага заапарка бярэ высокія ноты. І ўсё гэта дзеля аднаго - увагі.

Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.

"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
ноты, драпежнік, заапарк, тыгр