Ярмошына: у нас няма ілюзій наконт прызнання выбараў АБСЕ

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Захад змірыўся з фігурай Лукашэнкі, як з непазбежнасцю, мяркуе старшыня ЦВК Беларусі.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Старшыня ЦВК сумняваецца, што, ацэніваючы беларускія выбары, АБСЕ будзе ўлічваць ролю Мінска ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту.

У Беларусі з моманту ўвядзення інстытута прэзідэнцтва прайшлі чатыры прэзідэнцкія выбарчыя кампаніі — у 1994, 2001, 2006, 2010 гадах. На ўсіх выбарах перамогу атрымліваў Аляксандр Лукашэнка. Вынікі трох апошніх выбарчых кампаній не былі прызнаныя АБСЕ. Чарговыя выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць не пазней 20 лістапада 2015 года. Дзеючы кіраўнік дзяржавы заявіў аб тым, што павінен удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі.

"Казаць, што пацяпленне (ва ўзаемаадносінах ЕС і беларускіх уладаў — Sputnik), якое ёсць на дадзены момант, пазітыўна паўплывае на ацэнку выбарчай кампаніі, надта заўчасна. Нічога такога ў паветры не існуе і не носіцца", — заявіла ў эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Яна адзначыла, што ўзаемаадносіны паміж Мінскам і Захадам палепшыліся.

"Яны памякчэлі — гэта несумненна. Гэта бачаць усе, гэта ведаюць і ў Беларусі. Але, тым не менш, кіраўнік дзяржавы падкрэсліваў, што ніякіх ілюзій у сувязі з гэтым у яго няма", — паведаміла Ярмошына.

Па яе словах, трэба разумець, што ў любым выпадку сіла гэтых заходніх дзяржаў у іх паслядоўнасці. "Яны ніколі не аддаюць перавагу ні ў дачыненні да прыхільнікаў, ні да праціўнікаў. І я не думаю, што кіраўнік дзяржавы, які ў ліку сваіх прыярытэтаў ставіць самыя цесныя і брацкія адносіны з Расіяй, з'яўляецца фігурай, якая цалкам задавальняе заходнія краіны, у тым ліку  і тыя, што ўваходзілі ў Нармандскую чацвёрку", — падкрэсліла старшыня ЦВК.

На дадзены момант, на яе думку, заходнія краіны да беларускага кіраўніцтва ставяцца "памяркоўна, яны змірыліся з ім як з непазбежнасцю".

"Усё будзе залежаць ад таго, ці зробяць заходнія дзяржавы стаўку на змену кіраўніцтва ў Беларусі на найбольш лаяльнае або пагадзяцца з тым, што ў выбарах будзе ўдзельнічаць дзеючы прэзідэнт і гэтыя выбары выйграе", — сказала Ярмошына.

"У залежнасці ад той стратэгіі, якая вызначыцца заходнімі дзяржавамі ў дачыненні да Беларусі, і будзе вырашацца лёс пытання аб прызнанні беларускіх выбараў", — канстатавала кіраўнік беларускага ЦВК.

Стужка навiн
0