Кнігарні

"Щегол" у "Светачы" і Мілаш у Логвінава тыпалогія мінскага чытача

350
(абноўлена 11:20 14.09.2015)
Нечакана для сябе карэспандэнты Sputnik сутыкнуліся з заканчэннем эпохі вялікага клятчастага пледа - выбраліся ў горад з тым, каб адшукаць аматараў чытаць кнігі ў кавярнях пад "латте", але ў дзень рэйду з імі не сутыкнуліся.

Алена Васільева, Sputnik.

Не сустрэўшы сучасную інкарнацыю філаматаў ў жывой прыродзе, накіроўваемся ў кнігарні і на кірмашы горада, высвятляць, ці не звёўся чытач — што яго турбуе, чым натхняецца і на што гатовы выдаткоўвацца.

"Светач": "Замовіць яшчэ тры ўпакоўкі "Щегла"

У пошуках аматараў духоўнай ежы прыходзім да "Светача" на праспекце Пераможцаў і сутыкаемся з ажыятажам у вышэйшай ступені нечаканым, годным амерыканскай "black friday" ці, прынамсі, рэлізу новага iPhone. Зрэшты, прычына аказваецца надта зямной — школьнікі задавальняюць свае базавыя патрэбы: замест новага Пялевіна сціскаюць у руках контурныя карты, сшыткі і пеналы.

Кнігарні
© Sputnik / Марина Серебрякова
Кнігарні

"З канца ліпеня і да пачатку кастрычніка актыўней за ўсё купляюць метадычную і вучэбную літаратуру. І гаворка не толькі аб школьніках — студэнты, што рыхтуюцца да сесіі, часта ідуць за кніжкамі", — распавядае для Sputnik галоўны таваразнаўца "Светача" Вольга Кухарчык.

Мастацкая літаратура папулярная круглы год, але галоўным чынам, зразумела, у святы — людзі ўсё яшчэ прытрымліваюцца думкі, што кніга можа быць выдатным падарункам. "Да канца года — яшчэ адзін ўсплёск: з бюджэту выдзяляюцца грошы на мастацкую літаратуру, і яе ў нас купляюць бібліятэкі", — гаворыць Кухарчык.

Пакуль адны наведвальнікі ў паніцы разбіраюць сшыткі і атласы, іншыя задуменна перабіраюць паліцу "Навінкі". Таваразнаўца запэўнівае нас, што больш за месяц кнігі на гэтай паліцы ня трымаюцца: састарэла — і сыходзіш у іншы аддзел. Дарэчы, і класіка не застойваецца — рэтраграды фармуюць кніжныя стэлажы і гатовыя аддаваць немалыя грошы.

"Виноваты звезды" зноў скончыліся, трэба яшчэ тры пачкі замовіць. Ужо больш за дзвесце асобнікаў прадалі, а людзі ўсё ідуць і ідуць за імі", — распавядае нам пра чытацкі густ таваразнаўца.

"Як толькі выходзіць кніга па матывах якога-небудзь фільма, яе тут жа раскупляюць. Цяпер тое самае адбываецца з "Бумажными городами", — дадае яна.

Яшчэ адзін лідэр "Светача" — раман амерыканкі Доны Тарт "Щегол", які выйшаў яшчэ ў мінулым годзе і стаў нечакана папулярным. Беларускія аўтары ў "Светачы" куды як менш папулярныя, але ў краме праводзяць творчыя сустрэчы з апошнімі і тым самым стымулююць продаж.

Кнігарні
© Sputnik Марына Серабракова
Кнігарні

Спробы вывучыць густы і настроі думак грамадскасці поспехам не скончыліся. Школьнікі, што беражліва прыціскалі да сябе англа-рускія слоўнікі, сцвярджалі, нібы "больш за ўсё ў літаратуры падабаецца класіка — ну, Пушкін", іншых у кніжны прывялі дзве прычыны — прыкупіць "кнігу ў падарунак" ці "проста паглядзець".

Калі не хочаце стаяць у чарзе за кніжкамі, сюды раяць прыходзіць з 20:00 да 21:00, з 8:00 да 9:00.

Кніжны кірмаш на "БелЭкспа": "Пяцьдзесят адценняў шэрага" прадаем запячатанымі — каб дзеці не чыталі"

Зрэшты, ашчадны чытач за літаратурай ходзіць выключна на кірмаш у "БелЭкспа" — тут за таго ж "Щегла" просяць не 250 000 рублёў, як у большасці кніжных Мінска, а 190.000 рублёў. "Мы закупляем кнігі напрамую ад выдаўцоў, а кніжныя крамы працуюць праз нашых кіраўнікоў, адсюль і нацэнка. У выніку розніца часам дасягае пяцідзесяці адсоткаў", — тлумачыць прадавец Святлана.

Кнігарні Мінска
© Sputnik Марына Серабракова
Кнігарні Мінска

Топ-продажу тут адрозніваецца ад таго, які нам агучылі ў "Светачы", толькі "Щегол" — нязменны лідэр ўсіх кніжных на працягу апошняга года. "Вельмі добра бяруць новую кніжку Палякова  — "Любовь в эпоху перемен"," Женщины Лазаря" Марыны Сцепновай, кнігу жонкі Стыга Ларссона — "Девушка с татуировкой дракона-4". Пасля смерці самога Ларссана засталіся яго рукапісы, і жонка выдала новую кніжку", — распавядаюць на кiрмашы.

Святлана дэманструе нам запячатаныя ў плёнку "50 адценняў шэрага" — кніга не прайшла цэнзуру.

"Цяпер з цэнзурных меркаванняў кнігі сталі запячатваць. Гэта тычыцца той літаратуры, у якой ёсць парнаграфічныя сцэны або лаянка, моладзь ўжо не адкрые і не пачытае. А дзяўчынкам-падлеткам я такія кнігі наогул не прадаю", — тлумачыць прадавец.

Уладзімір Арлоў у падарунак — у кнігарні  "ЛогвінаЎ"

Пераканаўшыся, што ўсе адценні шэрага ад падлеткавага розуму ізаляваныя, напрыканцы адпраўляемся ў кнігарню "Логвінаў", дзе ўсё файна і душэўна — і піяніна на ўваходзе, і падшыўка часопіса "Партызан", і "глобусаўская Палічка".

У кнігарні нам настойліва раяць звярнуць увагу на новую кнігу Бахарэвіча "Дзеці Аліндаркі". Увогуле, прозу тут бяруць часцей за паэзію, нават калі тое паэзія Хадановіча, у якога найбольш запатрабаваным апошні час стаў зборнік "Нататкі таткі".

Тут вельмі любяць перакладную літаратуру. "Надта падабаюцца ўсім пераклады Мілаша. Асобная палічка ў нас прысвечаная гістарычнай літаратуры, у нас можна набыць часопіс Arche. Неверагодна папулярная кніга Арлова "Наша краіна — Беларусь", яна цікава ілюстраваная, да таго ж выдадзеная на трох мовах", — расказвае нам кансультант.

Арлова звычайна купляюць у падарунак замежнікам, апошнія ў кнігарню прыходзяць хоць і часта, але ж кнігі набываюць зрэдку: "На жаль, перакладаў беларусаў на ангельскую мову тут няшмат. У нас ёсць нямецкія і польскія выданні, але ж гэтага недастаткова, — тлумачаць у "Кнігарні".

Кнігарня
© Sputnik Марына Серабракова
Кнігарня

Часам продаж узрастае пасля сустрэч з аўтарам.

"Да гэтага часу надта папулярная "Мова" Марціновіча — прыходзяць, пытаюць", — расказвае кансультант.

"Асабіста я прачытала яе за дзень, мяне захапіла — можа, таму, што я ляжала ў шпіталі і часу хапала. З папулярных — Алексіевіч "Час second-hand". Людзі ведаюць, што аўтарка трэці год намінуецца на Нобеля, ёй цяжка не зацікавіцца.

Але ж Sputnik любіць кнігарню збольшага за падшыўку часопісаў, многія з якіх можна набыць толькі тут: ад першых нумароў "Таймера" да нядаўніх — "Партызана". Адным словам, фетышысты — welcome.

350
Тэги:
Светач, Кнігарня Логвінаў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Віктар Марціновіч, Мінск
По теме
5 прычын завесці ў Мінску чорта: новая кніга Адама Глобуса
Выйшла новая кніга Віктара Пялевіна
Алесь Зайка прэзентаваў кнігу прыказак і прымавак з Косаўшчыны
Выданне духоўнай кнігі – гэта не праца, а амаль паслушэнства
Педыятр, тэлевядучы Яўген Камароўскі

І метро таксама? Камароўскі назваў месца стопрацэнтнага заражэння каронавірусам

29
(абноўлена 16:37 18.11.2020)
Па словах вядомага педыятра і тэлевядучага Яўгена Камароўскага, ёсць прынцыповы момант - унікальны для COVID-19, які "ставіць тоўсты крыж на ўсіх спробах ізаляваць хворых".
И метро тоже? Комаровский назвал места стопроцентного заражения коронавирусом

Як аказалася, людзі, якія падхапілі каронавірус, максімальна заразныя прыкладна за два дні да таго, як адчуюць сябе хворымі, сцвярджае Камароўскі на сваім youtube-канале. Максімальнае вылучэнне віруса ў навакольнае асяроддзе адбываецца за двое сутак да з'яўлення першых сімптомаў, то бок распаўсюднік віруса па сутнасці здаровы, кажа ўрач.

"Пасля таго, як з'яўляецца кашаль і іншыя сімптомы, рэзка памяншаецца колькасць віруса, які чалавек вылучае ў навакольнае асяроддзе, і пасля 5-6 дня пасля з'яўлення сімптомаў чалавек практычна не заразны", - распавядае Камароўскі.

У гэтай сувязі можна скласці топ-5 месцаў, у якіх заражэнне вам забяспечана з верагоднасцю 100%. Каб канцэнтрацыя віруса была максімальная, у памяшканні павінна быць шмат людзей, якія патэнцыйна вылучаюць вірус у навакольнае асяроддзе, і мала паветра, адзначае спецыяліст.

"Любая замкнёная абмежаваная прастора, у якойнатоўпы знаходзяцца, дзе куча патэнцыйна хворых, але яны хворымі сябе не лічаць і сапраўды не маюць ніякіх сімптомаў, вось гэта ідэальнае асяроддзе, каб захварэць", - кажа Камароўскі.

Да прыкладу, любы вагон метро - гэта выдатная магчымасць захварэць, адзначае ён. "Калі чалавеку дрэнна і ён кашляе, то для грыпу - так, ён заразны, а ў дачыненні да каронавіруса самым небяспечным можа быць той, хто ціхенька стаіць і нешта чытае ў сваім смартфоне".

Аднак транспарт - усё ж не самае небяспечнае месца ў плане заражэння, гаворка ідзе пра любое памяшканне, дзе няма праветрывання, чым менш там паветра - тым больш небяспечна, кажа ўрач.

"Самае страшнае - бальнічная палата. Асабліва ў тых краінах, дзе спакон веку было напляваць на паветраабмен у палатах, а людзі спакон веку больш за ўсё баяцца скразнякоў больш, чым усіх вірусаў, разам узятых. Таму нядзіўна, што калі ў адной палаце шэсць чалавек, там канцэнтрацыя віруса настолькі высокая, што ўрачы і медсёстры нічога не могуць зрабіць, яны захворваюць", - разважае педыятр.

Акрамя бальнічных палат, іншыя прыклады памяшканняў, дзе высокая верагоднасць заразіцца, па словах Камароўскага, "гэта турмы (у камеры велізарная колькасць людзей), казармы (у пакоі спяць 20 здаровых мужыкоў), любы карабель, дзе няма нармальнай сістэмы вентыляцыі". З самалётамі прасцей - там вельмі магутная сістэма фільтрацыі, самалёт не такі небяспечны, сцвярджае ўрач.

"Адна з ідэальных мадэляў заразіцца - дамы састарэлых. Вялікая колькасць людзей, якія ўжо вельмі слабыя, а тут яшчэ абмежаваная прастора, а да іх прыходзяць людзі, якія могуць прынесці вірус, і ўжо даруйце, але там, дзе канцэнтруюцца старыя, не вельмі думаюць пра тое, каб паставіць нармальную сістэму вентыляцыі", - дадае Камароўскі.

29
Тэги:
каронавірус
Намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка

Чаму ВНУ не адпраўляюць на каранцін з-за COVID-19, распавялі ў Мінздароўя

10
(абноўлена 12:44 19.11.2020)
Намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка таксама пракаментаваў, чаму рост захворвання каронавірусам зараз большы, чым вясной, як растлумачыць бестурботнасць насельніцтва і чым дрэнны локдаўн у іншых краінах.
Почему вузы не отправляют на карантин из-за COVID-19, рассказали в Минздраве

Сітуацыю з захворваннем COVID-19 спецыяліст ахарактарызаваў ў эфіры АНТ. Паводле яго слоў, "сур'ёзнасць прысутнічае, рост захворвання або так званая другая хваля ўжо назіраецца".

"Мы мяркуем, што рост пэўны яшчэ будзе ісці, можа, больш сур'ёзны чым пры першай хвалі, але ва ўсякім разе, медыцынскія службы і санітарна-эпідэміялагічныя службы працуюць на тое, каб мінімізаваць рызыкі захворвання", - сказаў Тарасенка.

Адрозненняў ад першай хвалі па цяжкасці захворвання каронавіруснай інфекцыяй сярод насельніцтва ў Міністэрстве аховы здароўя не фіксуюць, сказаў ён. Пры гэтым галоўны санітарны ўрач краіны папракнуў на некаторую бестурботнасць грамадзян, паводле яго слоў, "бесклапотныя паводзіны вельмі значна павялічваюць рызыку інфікавання не толькі каронавіруснай інфекцыяй, але і адзначаем некаторы рост ВРВІ".

Намеснік міністра аховы здароўя таксама выказаўся пра сітуацыю з захворваннем у студэнцкім асяроддзі і пра тое, на якіх падставах ВНУ прымаюць рашэнне пра каранцін ці пазачарговыя канікулы з-за каронавіруса.

"Калі казаць, як у некаторых краінах локдаўн выкарыстоўваецца, ён толькі запавольвае працяг эпідэміі, пасля выхаду з локдаўна назіраецца сітуацыя зноў па росту захворвання. Таму што датычыцца ўстанаўлення каранціну ў навучальных нашых установах, ён, я лічу, дачасны", - сказаў Тарасенка.

Спецыялісты аналізуюць сітуацыю, "калі сапраўды ва іўстанове адукацыі назіраецца сітуацыя па ВРВІ і COVID-19, калі 30% і больш навучэнцаў адсутнічаюць па ўважлівых прычынах, тады разглядаецца пытанне аб абмежавальных мерапрыемствах - сыходзе на пазапланавыя канікулы", растлумачыў Тарасенка.

"Але хачу сказаць і запэўніць, што ў нас такой сітуацыі пакуль не назіраецца ў Рэспубліцы Беларусь, таму сыход на пазапланавыя канікулы ўстаноў адукацыі я лічу заўчасным", - падкрэсліў ён.

Нагадаем, раней галоўны дзяржаўны санітарны ўрач краіны агучыў прагноз, калі ў Беларусі стабілізуецца сітуацыя з захворваннем COVID-19. "Увогуле па рэспубліцы спадзяемся, што сітуацыя з выхадам на плато будзе назірацца ў снежні-студзені, але з улікам таго, што тут накладваецца яшчэ і ВРВІ з грыпам, то самі разумееце, можам і да лютага выйсці", сказаў Тарасенка, дадаўшы, што сур'ёзнае зніжэнне захворвання чакаецца толькі да вясны, "і нават бліжэй да лета".

10
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Вядучы эксперт Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў

Эксперт патлумачыў раптоўны скачок коштаў на нафту і прадказаў "адскок назад"

0
(абноўлена 10:30 27.11.2020)
Уздым нафтавых коштаў на гэтым тыдні справакавалі пазітыўныя навіны аб распрацоўцы вакцын адразу ў некалькіх краінах, мяркуе эксперт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ, вядучы аналітык фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Ігар Юшкоў.
Эксперт объяснил внезапный скачок цен на нефть и предсказал "отскок назад"

Нафтавыя кошты растуць менавіта на біржы, дзе трэйдары, якія гандлююць ф'ючэрсамі (гэта значыць "папяровай нафтай") пазітыўна глядзяць на навіны аб вынаходніцтве новых вакцын ад COVID-19, растлумачыў суразмоўца Sputnik.

"Мяркуюць, што гэтыя вакцыны дапамогуць перамагчы каронавірус, а значыць, людзі зноў будуць перамяшчацца свабодна, а перамяшчацца - значыць - больш спажываць нафтапрадуктаў, паліва, і адпаведна, попыт на нафту ўзрасце, таму ў нейкі момант яны пачалі скупляць ф'ючарсы, пакуль яны танныя, каб дачакацца, калі попыт адновіцца, нафта зноў будзе дарогай, і гэтыя Ф'ючарс прадаць", - распавядае Юшкоў.

Рост ф'ючэрсаў тлумачыцца іх масавай скупкай, гэта "такі псіхалагічны эфект - прыйшлі навіны аб тым, што розныя краіны свае вакцыны распрацоўваюць, і пайшло ралі уверх", разважае эксперт.

Пры гэтым па яго словах, фізічна нафтавы рынак пакуль не аднавіўся, у балансе попыту і прапановы нічога не змянілася, больш за тое, цяпер хутчэй ідзе зніжэнне спажывання нафты, асабліва ў Еўропе, то бок дысбаланс узмацняецца і празмернасць нафты на рынку захоўваецца, дадае Юшкоў.

"У бліжэйшыя дні мы ўбачым карэкцыю - невялікі адскок назад і наўрад ці ўтрымаецца ў раёне 47-48 долараў за барэль, мы адыдзем назад і будзем знаходзіцца ў раёне 40-44 долараў, пакуль сапраўды не прыйдуць пазітыўныя навіны пра тое, што краіны здымаюць каранціны і локдаўны", - прагназуе Юшкоў.

Нагадаем, сусветныя цэны на нафту з аўторка пачалі ставіць рэкорды, паказаўшы рост на 4-4,5%, студзеньскія ф'ючарсы паўночнаморскай нафтавай сумесі маркі Brent гандляваліся вышэй 48 долараў за барэль, такога ўздыму коштаў не было з 6 сакавіка.

0
Тэги:
Нафта