Селфи на Фестивале красок ColorFest

Якое сэлфі пакінеш пасля сябе: правілы аўтапартэту ад мастака

256
(абноўлена 13:23 15.10.2015)
Як усмешка ўплывае на селфі і як ператварыць банальны паўтор у метафару - правілы паспяховага аўтапартрэта як патэнцыйнага аб'екту мастацтва тлумачыць мастак і арганізатар аднайменнай выставы Дар'я Бунеева.

МІНСК, 15 кас — Sputnik. Калі раней аўтапартрэты маглі дазволіць сабе толькі народжаныя заможнымі, дык зараз мы захоўваем іх у тэлефонах і лічым гігабайтамі. У Палацы мастацтваў праз месяц пройдзе адмысловая выстава "Сэлфі", а пакуль мы пагаварылі з яе арганізатарам Дар'ей Бунеевай і папрасілі пра некалькі парадаў — як зрабіць з годнае сэлфі, а з яго — твор мастацтва.

"Мастацкі твор — гэта заўсёды, у пэўнай ступені "не фармат", таму, калі пачаць даваць рэцэпты, як зрабіць нешта мастацкім творам, яно, хутчэй за ўсё, гэты мастацкі складнік, страціць. Большасць сэлфі дрэнныя не тым, што яны зробленыя па няўдалым шаблонам, а ўвогуле тым, што яны гэтымі шаблонамі карыстаюцца", — тлумачыць Дар'я.

Суразмоўца сцвярджае, што амаль кожны мастак хворы на бясконцае жаданне ствараць аўтапартрэты, і амаль ці не кожны мастацкі твор у нейкай ступені і ёсць "сэлфі". "Нават калі мастак піша іншага чалавека, той атрымаецца падобным да самога аўтара. Напрыклад, да дыпломнага праекту я малявала Барбару Радзівіл, але ж усведамляю, што дадала ёй уласныя рысы", — распавядае Дар'я.

"Сэлфі" мастак разглядае ў шырокім сэнсе, то бок, як не фотаздымак, а самаідэнтыфікацыю. Таму і праект зладзілі, каб справакаваць адказаць на пытанне, хто я, якая мая ідэнтычнасць. "У эпоху сацсетак многа магчымасцяў для фварміравання знешняга вобраза — можна збірацйь лайкі і рабіць сэлфі, а вось пытанні, якія ў мяне ўнутраныя каштоўнасці, страчваюць актуальнасць", — сама Дар'я мае калекцыю з пяці ўласных аўтапартрэтаў. Першы намалявала ў восем год — на ім Даша выявіла сябе разам з парсючком.

Аматарам сэлфі Дар'я дае галоўную рэкамендацыю — цурацца банальнасці. Не дыманстраваць новую фрызуру, а шукаць канцэпт. Мастачка нічога не мае супраць аднолькавых сэлфі на фоне знакамітых графіці на Кастрычніцкай — маўляў, эпоха пастмадэрнізму дазволяе і паўторы, і цытаты, але важна ведаць, ці свядомы паўтор, ці ўкладзеная ў яго іронія.

У адрозненні ад партрэта, сэлфі дазваляе ўсмешку. "Чалавека які ўсміхаецца маляваць цяжка, зубы ніхто з мастакоў увогуле не любіць маляваць. Паміж малюнкам і фотаздымкам розніца ў мімалётнасці. Фотаздымак дазваляе зафіксаваць мімалётную эмоцыю, а партрэт звычайна абыходзіцца без усмешкі", — распавядае Дар'я.

Даведка Sputnik. Рэспубліанская выстава «Сэлфі» адкрыецца 18 лістапада 2015 г. у ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў". Прыходзьце ў Палац мастацтваў на вул. Казлова, 3.

256
Тэги:
"Сэлфі", "Селфі", Мінск, Беларусь
По теме
"Дом карцін" абвясціў конкурс на лепшае селфі
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі, архіўнае фота

У крамлёўскай бальніцы распавялі, ад чаго будзе залежаць другая хваля COVID

10
(абноўлена 12:23 30.05.2020)
Спецыялісты рэкамендуюць нават летам абмяжоўваць свае перамяшчэнні (у межах працы, дома, крамы) і выконваць меры засцярогі.

МІНСК, 30 мая - Sputnik. Сіла другой хвалі каронавіруса COVID-19 будзе залежаць ад наяўнасці вакцыны, заявіла загадчыца інфекцыйнага аддзялення ЦКБ кіраўніка справамі прэзідэнта РФ Кацярына Трыфанава.

"Якой будзе другая хваля і ці спатрэбяцца абмежаванні такія ж сур'ёзныя, будзе залежаць... ад наяўнасці або адсутнасці вакцыны. Калі вакцына будзе створана, адпаведна, павялічыцца імунная праслойка насельніцтва, і не спатрэбяцца такія абмежавальныя мерапрыемствы", - сказала Трыфанава, словы якой прыводзіць РІА "Новости".

Яна параіла нават у летні перыяд скараціць сваё перамяшчэнне і выконваць усе неабходныя меры - сацыяльнае дыстанцыяванне, масочны рэжым, гігіену.

Нагадаем, на гэтым тыдні стала вядома, што Расія прапанавала СААЗ восем патэнцыйных вакцын ад COVID-19. Клінічныя выпрабаванні трох перспектыўных вакцын ад віруса пачнуцца 29 чэрвеня.

Усяго ў свеце вядзецца распрацоўка 124 патэнцыйных вакцын, 10 з іх праходзяць клінічныя выпрабаванні.

10
Тэги:
каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Пастпрад Расіі пры ЕС распавёў, калі Еўропа можа адкрыць межы

Пастпрад Расіі пры ЕС распавёў, калі Еўропа можа адкрыць межы

13
(абноўлена 16:08 27.05.2020)
Да пытання адкрыцця знешніх межаў Еўрасаюз вернецца не раней за 15 чэрвеня, шэраг краін Шэнгенскай зоны пакуль адкрываюць межы паміж сабой, але ўсіх турбуе прагноз аб другой хвалі каронавіруса, распавёў пастаянны прадстаўнік РФ пры Еўрапейскім саюзе Уладзімір Чыжоў.
Постпред России при ЕС рассказал, когда Европа может открыть границы

Частка краін Шэнгенскай прасторы ў гэтым пытанні дзейнічае самастойна, адкрываючы межы адзін з адным на падставе статыстыкі, якая дазваляе сцвярджаць, што па той бок мяжы сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, сказаў дыпламат. Так, напрыклад, паступілі Германія, Аўстрыя і Швейцарыя або краіны Прыбалтыкі, адкрыўшы межы адзін з адным, але не з іншымі суседзямі.

"Аб адкрыцці знешняй мяжы Еўрасаюза пакуль што размова не ідзе, да гэтага пытання Еўрасаюз плануе вярнуцца не раней за 15 чэрвеня, другая хваля турбуе ўсіх. Вядома, асцерагаюцца", - падкрэсліў дыпламат.

Ёсць розныя пункты гледжання аб тым, ці будзе другая хваля каронавіруса мацнейшая ці слабейшая за першую і калі яна можа адбыцца, але большасць экспертаў сыходзіцца ў тым, што новы пік захворвання COVID-19 можа здарыцца ў 4 квартале бягучага года, расказаў дыпламат.

"Больш важна, што медыцынскія службы і ў Еўропе, і на іншых кантынентах, і, зразумела, у нас у Расіі, будуць лепш падрыхтаваныя. Гэта не толькі дадатковыя ложкі, ШВЛ, запас масак, але і прагрэс у пошуку вакцыны, якая дазволіць канчаткова разабрацца з гэтым праклятым вірусам", - рэзюмаваў дыпламат.

13
Тэги:
каронавірус, ЕС
Лета ў Беларусі пачнецца з дажджоў

Лета ў Беларусі пачнецца з дажджоў

0
(абноўлена 14:57 31.05.2020)
У першы панядзелак чэрвеня ў краіне чакаецца паўночны парывісты вецер і да 17 градусаў цяпла.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. Надвор'е па-ранейшаму не радуе беларусаў. Як вынікае з прагнозу рэспубліканскага гідраметцэнтра, першы месяц лета пачнецца з дажджоў.

У панядзелак, 1 чэрвеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Дажджы пройдуць у паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі ноччу, днём ападкі чакаюцца на ўсходзе краіны, у некаторых раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер будзе дзьмуць паўночны 5-10 метраў за секунду, аднак днём, папярэджваюць сіноптыкі, яго парывы ​​могуць дасягаць 15-18 метраў у секунду.

Ноччу тэмпература паветра ў Беларусі складзе +4..+10°С, днём +11..+17°С.

0
Тэги:
Прагноз надвор'я, Беларусь