Кадр з фільма

Рэжысёр "Адной крыві": паміраць за сістэму і ў бойцы - ненатуральна

515
(абноўлена 15:36 16.10.2015)
Калі беларус бачыць, як атрад АМАП сутыкаецца з абстрактным натоўпам, у яго галаве запускаецца нейкі старажытны механізм, які перадае мозгу сігнал у выглядзе лагічнага ланцужка-закліка: руйнуй сістэму, рабі "Плошчу". Вы ўсё няправільна зразумелі.

Алена Васільева, Sputnik

У беларусаў адна за другой з'яўляюцца нагоды для развіцця здольнасці ганарыцца сабой і нацыяй. Перамога Мітрыя Сямёнава-Алейнікава на кінафестывалі ў Вене — гэта хоць і не Нобель, але ж чарговае міжнароднае прызнанне. Пакуль у нас не атрымліваюцца бюджэтныя карціны, на якія марнуюцца нямалыя грошы, малады рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў на ўласным энтузіязме і за ўласныя грошы (бюджэт — 7 тыс. даляраў) зняў фільм "Адной крыві", які атрымаў прызнанне на міжнародным фестывалі LET'S CEE Film Festival ў Вене.

Трейлер фильма ОДНОЙ КРОВИ \ THE SAME BLOOD film trailer from Mitry Semenov on Vimeo.

У байнеце амаль адразу пасля навіны пра перамогу з'явіўся трэйлер фільма. Самога фільма ў сеціве няма, але ж публіка ўжо паспела рэзюмаваць: беларус зняў кіно пра народны бунт і перашкоды сістэмы. Sputnik сутрэўся з Мітрам Сямёнавым-Алейнікавым, каб высветліць, што насамрэч меў на ўвазе рэжысёр.

- Калі жывеш у беларускім кантэксце і бачыш на экране першыя кадры фільма — натоўп кідае камяні ў АМАП, здаецца, што маеш справу з класічнай для маладога беларускага рэжысёра карцінай — непаразуменне з сістэмай. А тут яшчэ і выбары толькі скончыліся…

— А хто вам сказаў, што месца дзеяння майго фільма — Беларусь? Так, я здымаў фільм у Мінску, ёсць пазнавальныя лакацыя — той жа Чырвоны дворык. Але ж я не рабіў кіно пра Беларусь, хоць мяне ўжо намагаюцца перацягнуць на той ці іншы палітычны бок. Я рабіў кіно пра свет, а не пра канкрэтную краіну, паўсюдна пастаянна адбываюцца сутыкненні людзей з сістэмай. Месца дзеяння фільма — недзе ў сувеце. Месцам дзеяння магла б быць і Украіна, і Расія, і амаль ці не любая краіна Еўропы — нашыя праблемы аднолькавыя.

Мітры Сямёнаў-Алейнікаў
© Sputnik / Виктор Толочко
Мітры Сямёнаў-Алейнікаў

Але ж шмат хто робіць вынікі, не паглядзеўшы фільм, а толькі пабачыўшы трэйлер, мяне намагаюцца перацягнуць на нечы бок. Але ж трэйлер выконвае функцыю прыцягнення ўвагі, пасля яго людзі павінны захацець паглядзець кіно.

- Калі рэжысёр з усходняй Еўропы здымае кіно пра непаразуменне з сістэмай, падазраеш яго ў папулізме…

— Я, наадварот, не люблю рускае кіно, якое паказвае жыццё ў краінах СНД як нешта адмоўнае. Калі еўрапейцы апладуюць такім фільмам, гэта ператвараецца ў палітычную гульню. Але мой фільм ніхто не ўспрыняў такім чынам: еўрапейцы пазнавалі сябе. Нас там не ўспрымалі як людзей з трэцяга свету, тыя праблемы з сістэмай, што існуюць у нас, ёсць і там. Я не рабіў кіно пра Беларусь, я здымаў пра неабходнасць адзін аднога любіць, пра тое, што вайна — гэта дрэнна, што паміраць за сістэму — ненатуральна.

Калі ты сапраўды хочаш нечага дабіцца, сістэма не будзе перашкаджаць. Ну разбурылі сістэму ва Украіне — і што, добра атрымалася? Змяняць трэба сябе, змяняць падыход.

Спытай сябе, а ты што сам зрабіў, каб тваё жыццё стала лепей? Рэжысёры, якія ва ўсім вінавацяць сістэмы, часта самі жывуць у Еўропе і ніякага дачынення да сістэмы не маюць. Я супраць таго, каб еўрапейцы параўноўвалі нас з сабою і лічылі за горшых, на гэтым фестывалі такога і не было. Да нас падышлі дзве аўстрыйкі і папрасілі фільм на DVD — яны аказаліся настаўніцамі, хацелі паказваць яго школьнікам, хоць я паставіў рэйтынг яму "18+".

Кадр з фільма
© Photo : прадстаўлена рэжысёрам
Кадр з фільма

- А вы самі сябе ў барацьбе з сістэмай да якога боку адносіце?

— Я сябе не адношу ні да аднаго боку. Я намагаўся глядзець на падзеі ва Ўкраіне (а натхнілі мяне ў значнай ступені менавіта яны) і разумець, што рухае кожным. Калі адбываецца ўзаемазнішчэнне, калі міліцыя б'е людзей і наадварот, нараджаецца насілле, а яго цяжка выбачыць. Насілле — гэта вірус. У мяне шмат сяброў, у якіх розныя погляды на канфлікт ва Украіне, яны спрачаюцца ледзве не да кулакоў, а трэба проста слухаць адзін аднога. Разумны чалавек не будзе ствараць сітуацыю, у якой па дурасці можа памерці. Мы прыдумляем сабе, маўляў, нам перашкаджае сістэма, а насамрэч нам патрэбная ў жыцці любоў — ёй сістэма не замінае. Свет адкрыты — нас ніхто не трымае.

Мітры Сямёнаў-Алейнікаў
© Sputnik / Виктор Толочко
Мітры Сямёнаў-Алейнікаў

Як рэжысёр я намагаўся нікога не асуджаць, я пакідаў магчымасць гледачу рабіць вынікі і спачуваць кожнаму, нават таму, хто, на першы погляд, з'яўляецца адмоўным героем. Я спачуваю старэйшаму брату — ён светлы, у яго толькі наладжваецца жыццё. Спачуваю малодшаму — ён дзікі, як усе маладыя, яму патрэбна, каб усё было тут і зараз — а так не бывае. Не трэба далбіць сцену — зверху будуць падаць камяні.

Я хацеў, каб глядач зразумеў кожнага, нават дурнога паліцэйскага. І я адмыслова дадаў у сюжэт яшчэ аднаго міліцыянта — ён паводзіць сябе як чалавек. Можна было б проста вырэзаць гэты эпізод, але тады пачаўся б перакос у ацэнках, а я паказаў, што і ў негатыўнага персанажа таксама ёсць нешта добрае.

- Атрымліваецца сюжэт, збудаваны на хрысціянскіх каштоўнасцях…

— Можа, таму фільм і прынялі на фестываль "Лучезарный ангел", які адкрывае Патрыярх Кірыл. Куратар фестывалю — жонка Мядзведзева, прэм'ера Расіі. Мяне толькі папрасілі ўнесці элемент цэнзуры, прыбраць лаянку — я ўсё прыбраў, акрамя аднаго слова "жопа" — з песні слова не выкінеш.

- А што з бюджэтам? Атрымалася знайсці спонсара, ці на ўсё трэба было выдаткоўваць уласныя грошы?

— На фестывалі былі фільмы са значна большым бюджэтам — Еўропа падтрымлівае сваіх рэжысёраў, пры тым, не важна, дзе ты вучышся. Адзін рэжысёр атрымаў 10 тыс. даляраў падтрымкі ад уладаў Турцыі, хоць навучаўся ў брытанскай кінашколе, столькі ж дала яму і кінашкола. Але хоць бюджэт у нас меншы, эмацыйны зарад аказаўся мацнейшым.

Мітры Сямёнаў-Алейнікаў
© Sputnik / Виктор Толочко
Мітры Сямёнаў-Алейнікаў

Большасць рабілася на асабістых дамоўленасцях. Мой сябра дазволіў здымаць у ягонай кватэры, яна была ў перадрамонтным стане, мы пакупалі абоі, абіралі колер, растаўлялі мэблю. Пакой малодшага брата поўнасцю зроблены намі, кожны надпіс на сцяне рабіўся адмыслова. Мы намагаліся паказаць, што ў гэтага героя былі свае жаданні, сваё жыццё, што гэты надпіс ён зрабіў пасня п'янкі, гэты — калі яму было весела. Можа, быў бы ў нас бюджэт, мы б зрабілі іншыя касцюмы, не прывязваліся б да касцюмаў расійскай паліцыі. Ідэальна было б, каб месца дзеяння было нейкім горадам N.

Дарэчы, гук мы не перазапісвалі — не люблю  дубляж, таму прыйшлося папрацаваць з петлямі, было цяжка, але захавалася арганіка гуку.

Я скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў у Мінску, а пасля два гады навучаўся на рэжысёрскіх курсах у маскоўскім ВДІК. Нават у Маскве, не кажучы пра Еўропу, цікавасць да маладых рэжысёраў вышэйшая, чым у Беларусі. А значыць, і падтрымка большая. Не хапіла б нам грошай — і ўсё, не было б фільма. Маладыя рэжысёры сядзяць па кабінетах, па офісах, зарабляюць на вытворчасць кіно, здымаюць кліпы за грошы — выкручваюцца, як могуць. Асабіста я ў Маскве паспеў папрацаваць на TNT, запісваў ролікі для Галыгіна ў Comedy Club. Спрабаваў папрацаваць на шоу "Вечерний Ургант", быў у офісе, бачыў Ваню — цікава, высокі такі. Але ж не дамовіліся па коштах.

- Маладыя рэжысёры часта грашаць тым, што бяруць у фільм непрафесійных акцёраў — ім не трэба плаціць. У вашай карціне выбітная акцёрская ігра — як знайшлі герояў?

— Я доўга абіраў акцёраў, мне хацелася, каб яны былі падобныя, каб глядач верыў, што гэта — адна сям'я. Галоўнага героя запрасіў з Віцебска, а калі шукаў актрысу на ролю ягонай маці, успомніў пра Ірыну Кабанаву — яна цудоўны педагог Акадэміі мастацтваў і выбітная актрыса. Патэлефанаваў ёй і папрасіў пра дапамогу, яна адразу пагадзілася. Калі галоўны герой пабачыў яе, сказаў, што Ірына надта падобная да яго маці. Я зразумеў, што космас нам дапамагае.

Мы здымалі даволі доўга — хацелі за сем дзён усё зрабіць, але не атрымалася. Аднойчы галоўны герой з'ехаў у Віцебск і вярнуўся без барады. Прыйшлося чакаць, пакуль наноў вырасце. Дванаццаць дзён расцягнуліся на паўтара месяцы, ніхто не верыў, што скончым, але ж ніхто не апускаў рукі.

Пераможца фестывалю
© Photo : прадстаўлена рэжысёрам
Пераможца фестывалю

- Можа атрымацца, што хутка і вас пачнуць дзяліць — рускі рэжысёр ці беларус. Вы сябе да каго адносіце?

— Для мяне няма падзялення на беларускіх і рускіх маладых рэжысёраў. Няважна, дзе ты навучаўся, ты належыш да той краіны, дзе нарадзіўся і вырас, калі не змяніў пашпарт, як Жэрар Дэпард'е. Хочацца разламаць гэты стэрэатып — вучыся дзе хочаш, гэта ўсё будзе здабытак да агульнабеларускага вопыту. Пётр І выехаў з Расіі, паглядзеў на Еўропу, вярнуўся — і пазбавіў усіх барады. Мы працуем на агульначалавечы вопыт.

Як гаварыў мой настаўнік Уладзімір Фенчанка, галоўнае — кайф ад працы. Ён казаў — я хачу бачыць фільмы, якія прыносяць вам боль, думкі, якія вы не можаце расказаць другому чалавеку, але можаце зняць пра іх карціну.

Мы ніколі не абыдзем Галівуд — гэта махіна, якая зарабляе грошы. У нас свой шлях. Пакуль яны робяць "Трансформераў", мы павінныя рабіць фільмы, якія гутараць з чалавекам на мове людзей, а не робатаў.

На фестывалі
© Photo : фота рэжысёра
На фестывалі

Даведка Sputnik. Мітры Сямёнаў-Алейнікаў скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў, два гады вывучаў рэжысуру ў ВДІК. Здымаў кліпы для гуртоў ili-ili, "Без Білета", кліп на песню "Time", з якой беларускія выканаўцы выступілі ў гэтым годзе на "Еўрабачанні".

Яго кароткаметражны фільм "Адной крыві" заваяваў гран-пры міжнароднага кінафестывалю фільмаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы LET'S CEE Film Festival (Вена).

Бліжэйшым часам паглядзець фільм можна будзе на фестывалі "Лістапад" і на фестывалі кароткага метру "Bulbamovie".

515
Тэги:
"Адной крыві", Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, Аўстрыя, Вена, Увесь свет, Мінск, Беларусь
По теме
Кароткі метр ад беларускага рэжысёра ўзяў гран-пры ў Вене
Глядзі сваё: фестываль Bulbamovie пройдзе ў Мінску
Пытанне месяцаў: прэзідэнт РАН аб вакцыне ад COVID-19

"Пытанне месяцаў": прэзідэнт РАН аб вакцыне ад COVID-19

10
(абноўлена 14:31 01.06.2020)
Вакцына ад каронавіруса можа з'явіцца ўжо ў гэтым годзе, але да агульнай зацікаўленасці прымешваецца фактар спаборніцтва паміж краінамі, лічыць прэзідэнт Расійскай акадэміі навук Аляксандр Сяргееў.
"Вопрос нескольких месяцев": президент РАН о вакцине от COVID-19

Аб навуковых даследаваннях у галіне барацьбы з каронавірусам, перспектывах і тэрмінах стварэння вакцыны акадэмік Сяргееў распавёў на анлайн-сходзе Савета Расійскай акадэміі навук "Навукі аб жыцці", які арганізавала МІА "Россия сегодня".

"Паўтары сотні арганізацый заявілі пра тое, што яны вядуць гэтыя работы (па стварэнні вакцыны - Sputnik). Больш за дзясятак ужо пацвердзілі, што прайшлі або праходзяць стадыю клінічных выпрабаванняў. З улікам такога шырокага фронту работ і зацікаўленасці з боку дзяржаў і кампаній цяпер практычна паўсюдна складваецца ўяўленне і перакананасць, што вакцына будзе ў бліжэйшы час зроблена. Гэта толькі пытанне часу, пытанне месяцаў", - лічыць Сяргееў.

Паводле яго слоў, з-за такой вялікай увагі да гэтай тэмы зараз назіраецца "бум фундаментальных даследаванняў", якія звязаны з вірусалогіі і імуналогіяй. Але відавочна прысутнічае і элемент спаборніцтва паміж медыцынскімі тэхналогіямі ў розных краінах.

"Да агульнай зацікаўленасці хутчэй перамагчы каронавірус далучаецца фактар спаборніцтва розных краін", - адзначыў акадэмік.

Каментар прэзідэнта Расійскай акадэміі навук Аляксандра Сяргеева слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
каронавірус
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі, архіўнае фота

У крамлёўскай бальніцы распавялі, ад чаго будзе залежаць другая хваля COVID

12
(абноўлена 12:23 30.05.2020)
Спецыялісты рэкамендуюць нават летам абмяжоўваць свае перамяшчэнні (у межах працы, дома, крамы) і выконваць меры засцярогі.

МІНСК, 30 мая - Sputnik. Сіла другой хвалі каронавіруса COVID-19 будзе залежаць ад наяўнасці вакцыны, заявіла загадчыца інфекцыйнага аддзялення ЦКБ кіраўніка справамі прэзідэнта РФ Кацярына Трыфанава.

"Якой будзе другая хваля і ці спатрэбяцца абмежаванні такія ж сур'ёзныя, будзе залежаць... ад наяўнасці або адсутнасці вакцыны. Калі вакцына будзе створана, адпаведна, павялічыцца імунная праслойка насельніцтва, і не спатрэбяцца такія абмежавальныя мерапрыемствы", - сказала Трыфанава, словы якой прыводзіць РІА "Новости".

Яна параіла нават у летні перыяд скараціць сваё перамяшчэнне і выконваць усе неабходныя меры - сацыяльнае дыстанцыяванне, масочны рэжым, гігіену.

Нагадаем, на гэтым тыдні стала вядома, што Расія прапанавала СААЗ восем патэнцыйных вакцын ад COVID-19. Клінічныя выпрабаванні трох перспектыўных вакцын ад віруса пачнуцца 29 чэрвеня.

Усяго ў свеце вядзецца распрацоўка 124 патэнцыйных вакцын, 10 з іх праходзяць клінічныя выпрабаванні.

12
Тэги:
каронавірус, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Падлеткі на адпачынку ў дзіцячым лагеры

Мінадукацыі распавяло, што чакаць ад летняй аздараўленчай кампаніі ў Беларусі

0
(абноўлена 15:38 02.06.2020)
Спецыялісты вывучылі рэальную патрэбу ў аздараўленні дзяцей у лагерах: пуцёўкамі забяспечаць дзяцей са шматдзетных і апякунскіх сем'яў, сірот і не толькі.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Галоўны акцэнт у аздараўленчай кампаніі-2020 у Беларусі зроблены на бяспецы дзяцей, пра гэта заявілі ў прэс-службе міністэрства адукацыі рэспублікі.

"Для навучэнцаў 1-8 і 10-х класаў пачаліся летнія канікулы. Як іх правесці - кожны вырашыць сам. Але разам з тым міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей у перыяд летніх канікул і летняй аздараўленчай кампаніі. Неабходна забяспечыць кантроль за выкананнем правілаў бяспечных паводзінаў і стварыць бяспечныя ўмовы ў месцах адпачынку і аздараўлення дзяцей", - адзначылі ў Мінадукацыі.

На думку прадстаўнікоў ведамства, неабходна таксама правесці тлумачальную працу з арганізатарамі дзіцячага адпачынку, кіраўнікамі выхаваўча-аздараўленчых устаноў і агульнай сярэдняй адукацыі.

Рыхтаваліся ўвесь год

У Мінадукацыі лічаць, што галоўнае ў летняй аздараўленчай кампаніі - бяспека дзяцей. У ведамстве адзначылі таксама, што на працягу ўсяго года рыхтаваліся да летняга аздараўленчага сезона.

Так, спецыялісты вывучылі рэальную патрэбу ў аздараўленні дзяцей у лагерах з кругласутачным і дзённым знаходжаннем. Асаблівы акцэнт зроблены на забеспячэнні пуцёўкамі дзяцей са шматдзетных і апякунскіх сем'яў, сірот і тых, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Адзначаецца, што адукацыйна-аздараўленчыя цэнтры адкрылі летнюю аздараўленчую кампанію яшчэ 27 мая (гаворка, напрыклад, пра цэнтры "Зубраня" і "Лідар"). "Дзённыя" лагеры пачалі працаваць ужо з 1 чэрвеня па заяўнаму прынцыпу, а "кругласутачныя" прымуць дзяцей на адпачынак у другой палове чэрвеня з улікам эпідсітуацыі ў кожным канкрэтным рэгіёне.

Акрамя таго, вядзецца падрыхтоўка лагераў ваенна-патрыятычнага і абаронна-спартыўнага профілю для непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (ці ў адносінах да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа): у тым ліку, рабят прыме лагер "Патрыёт". Таксама плануецца правядзенне ваенна-патрыятычнага лагера ў Мар'інай горцы - для выхаванцаў спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў і не толькі.

Будуць стабільна працаваць установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, стануць праводзіцца заняткі аб'яднанняў па інтарэсах розных профіляў, у тым ліку анлайн, перадае БелТА.

Нагадаем, раней міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка паведаміў пра пазнейшае пачатку першай змены ў дзіцячых лагерах з-за сітуацыі, якая эпідэміялагічнага становішча. Колькасць месцаў у лагерах, на яго словы, будзе залежаць ад колькасці жадаючых іх наведваць.

0
Тэги:
Беларусь, Дзеці, Міністэрства адукацыі РБ