Денежные купюры

Культуролаг: чаму на грошах зноў адсутнічаюць выявы людзей

188
(абноўлена 16:17 05.11.2015)
Культуролаг Антон Дзянісаў разам са Sputnik разбіраўся, чаму на беларускіх грошах раз за разам не знаходзіцца месца самім беларусам.

МІНСК, 5 ліс — Sputnik. Дасканала вывучыўшы валюту, якая на доўгі тэрмін затрымаецца ў нашых кашальках, Sputnik папрасіў ацэнкі культуролага. Антон Дзянісаў распавёў, што новыя грошы яго не здзівілі — нягледзячы на відавочнае падабенства да еўра, у іх прасочваецца пэўная ўласна беларуская традыцыя.

"Ва ўсіх варыянтах нашых грошай адсутнічае персанальны аспект. Тут заўсёды выяўляліся ці архітэктурныя забудовы, ці выявы флоры і фаўны, але ж ніколі не знаходзілася месца выявам знакавых гістарычных асоб. Тут можна знайсці паралель з помнікамі, якія былі створаныя за апошнія дзесяць гадоў: мы бачым помнікі жывёлам, нейкім абстрактным людзям, што сімвалізуюць канкрэтную прафесію ці занятак — будаўнікі, міліцыянеры, курцы, пакупнікі, роварысты, але ж не знаходзіцца месца канкрэтным людзям — Манюшка, граф Чапскі, Чарвякоў", — тлумачыць сваю думку Дзянісаў.

Новые денежные знаки
© Photo : НБРБ
Новые денежные знаки

Пры тым, культуролаг упэўнены, што прычына такой пастаяннай адмовы ад персаналізацыі не ў тым, што няма каго друкаваць на банкнотах, але ж у нацыянальнай ментальнасці і амаль ці не закадзіраванай у генах сціпласці.

"Асобы, якія вартыя гонару, ёсць, але ж мы прызвычаіліся да ананімнасці. Рэспубліка Беларусь заўсёды прэзентавалася як дзяржава народа, то бок вялікай суполкі людзей, з якой лепей не выдзяляцца, а рабіць акцэнт на тых сімвалах, што прадстаўляюць цэлы народ ці сацыяльную групу", — распавядае суразмоўца пра асаблівасці сціплай беларускай ментальнасці.

Тая ж сціпласць і як вынік — схільнасць да мінімалізму, выявілася і ў дызайне манетаў.

"Грошы пераўтвараюцца ў электронную валюту, і само з'яўленне металічных манет — гэта надта мілая праява рэтра-стылю. Але ж дызайн манет мне падаецца недастаткова прадуманым — мы бачым тут толькі намінал манеты, герб і арнамент, нашыя манеты тым самым становяцца падобнымі на металічную валюту Сан-Марына ці Літвы, таксама досыць аскетычна аформленую", — кажа культуролаг, дадаючы, што сама наяўнасць металічных грошай — станоўчы крок.

Манеты Беларусi, Лiтвы, Cан-Марына
© Sputnik
Манеты Беларусi, Лiтвы, Cан-Марына

Маўляў, хоць і не зразумела яшчэ, ці зручна будзе імі карыстацца, але ж гістарычна давер да металічных грошай значна вышэйшы — дастаткова ўспомніць залатыя і срэбныя манеты, якія заўсёды былі ў цане. Адным словам, беларуская валюта, хай і метафарычна, але ж стане нарэшце цвёрдай.

188
Тэги:
Антон Дзянісаў, Беларусь, Увесь свет
По теме
Набыць манетніцу: як беларускія вытворцы падрыхтаваліся да дэнамінацыі

Беларусы пра Расію: што жыхары Мінска думаюць пра краіну-суседку - відэа

30
(абноўлена 12:54 12.06.2021)
Сёння адзначаецца Дзень шматнацыянальнай Расіі. Напярэдадні свята Sputnik Беларусь выйшаў на вуліцы Мінска, каб даведацца ў жыхароў сталіцы, якое іх меркаванне аб Расійскай Федэрацыі. Глядзіце на відэа, што адказалі гараджане і што яны пажадалі краіне-суседцы.

12 чэрвеня ў Расійскай Федэрацыі адзначаецца адно з самых маладых дзяржаўных свят - Дзень Расіі. Па традыцыі ў гэты дзень у Расіі праходзяць масавыя народныя гулянні, спартыўныя мерапрыемствы і канцэрты.

Святочнай датай 12 чэрвеня стала ў 1992 годзе. Вярхоўны савет Расійскай Федэрацыі выдаў пастанову аб прысваенні даце прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі статусу святочнага непрацоўнага дня. У 1998-м свята атрымала сваю сучасную назву.

Якія асацыяцыі ў беларусаў выклікае Расія і што жадаюць краіне-суседцы і яе жыхарам у Дзень шматнацыянальнай Расіі? З такімі пытаннямі Sputnik адправіўся на вуліцы Мінска.

Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра Расію і чаго жадаюць краіне і яе жыхарам у Дзень Расіі.

Чытайце таксама:

30
Тэги:
відэа, Расійская Федэрацыя, сталіца, Sputnik Беларусь, свята, Дзень шматнацыянальнай Расіі, Дзень Расіі, краіна, Мінск, жыхар, беларусы
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па сацыяльнай палітыцы Таццяна Кусайка

Дзе і як адгукнецца? Заслужаны ўрач Расіі аб аддаленых наступствах COVID-19

17
(абноўлена 10:42 09.06.2021)
Каронавірус можа мець далёка ідучыя наступствы, якія закранаюць усю сістэму жыццядзейнасці арганізма, адзначыла заслужаны ўрач РФ, намеснік старшыні Камітэта СФ па сацыяльнай палітыцы Таццяна Кусайка.
Где и как отзовется? Заслуженный врач РФ об отдаленных последствиях COVID

Аб мультысістэмнасці каронавіруса, яго аддаленых наступствах і спосабах аховы спецыяліст выказалася ў эфіры "Разам РФ". У прыватнасці, пракаментавала рэкамендацыю ў шэрагу еўрапейскіх краін нават прышчэпленым ад COVID апранаць маску на вуліцы ў людных месцах, да прыкладу, калі чалавек становіцца ў чаргу і дыстанцыю ў паўтара метра складана выканаць.

"Я ўсё ж схільна да таго, што калі чалавек прайшоў вакцынацыю, то нічога страшнага, калі ў грамадскіх месцах чалавек выкарыстоўвае сродак індывідуальнай засцярогі. Гэта практыкуецца ў многіх краінах - у тым жа Кітаі, мы бачым, што і да каронавіруснай інфекцыі яны выкарыстоўвалі рэспіратары. Усё сувымерна з эпідсітуацыяй, якая назіраецца ў краіне і за якой праводзіцца маніторынг", - сказала Кусайка.

Эксперт таксама распавяла аб расійскай праграме "Санітарны шчыт", якая ўключае шматлікія элементы - ад выяўлення каронавіруса да кантролю ўзроўню захворвання ў краіне. У барацьбе з пандэміяй COVID, па словах урача, самае галоўнае - гэта своечасова прынятыя рашэнні: "Тут Расійская Федэрацыя працавала на апярэджанне, і гэта і адыграла пэўную ролю, з нагоды таго, як у нас развівалася пандэмія каронавіруснай інфекцыі", сказала сенатар.

Патрэбны агульныя намаганні

"Мы ў прынцыпе нават у пачатку пандэміі слухалі з вуснаў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна пра тое, што менавіта аб'яднанне намаганняў, ведаў навукоўцаў усяго свету - гэта адно з тых мерапрыемстваў, якое дазволіць знізіць распаўсюджванне інфекцыі, больш даведацца пра дадзены вірус, аб магчымасці яго мутацыі, аб магчымасці прымянення прэпаратаў, якія ўжываюцца ў розных краінах. Але вось гэта аб'яднанне намаганняў, я думаю, вельмі важна", - адзначыла Кусайка.

Па словах сенатара, такая кааперацыя на міжнародным узроўні ў барацьбе з пандэміяй асабліва актуальна цяпер, калі "ужо ёсць пэўная база напрацаваных высноў датычна прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі".

"Мы разумеем, як важна адсочваць такіх пацыентаў, таму што паслякавідны сіндром яшчэ не зусім раскрыты, і гэта такія аддаленыя наступствы, якія закранаюць усю сістэму чалавека, гэта мультысістэмнасць захворвання, і таму дзе і як гэта адгукнецца, неабходна яшчэ вывучаць", - дадала урач.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
Таццяна Кусайка, арганізм, наступствы, каронавірус, COVID-19, Расія, урач
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Які сёння дзень: 13 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 13 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 19:30 08.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 201 дзень.

Якія падзеі адбыліся 13 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 чэрвеня

  • У 1508 годзе Паспалітае рушэнне ВКЛ выйшла з Ліды для дзеянняў супраць маскоўскіх войскаў.
  • У 1611 годзе войскі Рэчы Паспалітай пасля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.
  • У 1746 годзе ў Нясвіжы ў летняй рэзідэнцыі Альба адбылося прадстаўленне камедыі "Дасціпнае каханне" Ф.У. Радзівіл.

Хто нарадзіўся 13 чэрвеня

  • 1702 год: Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька", вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат.
  • 1834 год: Канстанцін Вераніцын, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі, аўтар паэмы "Тарас на Парнасе".

Таксама сёння нарадзіліся брытанскі фізік Джэймс Максвел і амерыканскі матэматык Джон Нэш.

13 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70 Ерма і пакутніка Ермію Команскага.

У народным календары дзень атрымаў назву Ярома-распрагальнік, таму што ў гэтыя дні заканчвалі сяўбу і іншыя палявыя працы. Коням у гэты дзень дзякавалі за працу, давалі ласункі і мылі. Працаваць на кані 13 чэрвеня лічылась дрэнным, таму што жывёла магла захварэць.

Назіралі за надвор'ем. Калі ўвечары не было расы, назаўтра будзе дождж. Калі сонечна, то і на ўборку ўраджаю надвор'е будзе добрае.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей