Лазуткін і чырвоная жыга

Рыхтуй сані летам, а Гедройца зімой: Лазуткін пра перамогу Казько

193
(абноўлена 16:54 06.11.2015)
Хутка скончваецца літаратурны забег-2015, і тыя аўтары, якія паспеюць выдаць нешта новае да канца снежня, патрапяць у спіс намінантаў: напрыканцы года ў выдавецтвах друкуюць і давёрстваюць тое, што пісалася цэлы год.

Андрэй Лазуткін, спецыяльна для Sputnik

У хуткім часе свет пабачаць новыя і, як звычайна, чаканыя кніжкі Бахарэвіча і Марціновіча, але пакуль звернемся да больше фартовага пераможцы мінулага года.

Адзін з канонаў савецкага белліта — гэта, у першую чаргу, тэма "вайны і немцаў". Вайны ў беларускіх кніжках і фільмах было аж занадта — напісалі і наздымалі на дзесяцігоддзі наперад, з роўнай ступенню шчырасці і жорсткаці. Напрыклад, у фільме найвядомейшага беларускага рэжысёра Віктара Турава "Я родом из детства", ёсць сцэна публічнага пакарання эсасаўцаў, якіх пры вялізарным натоўпу, зачытваючы праз гукаўзмацняльнік імёны, званні і прысуд, вешаюць на аўтаплатформах. Падобныя паказальныя суды — частка рэалій пасляваеннай БССР, якую нам, сучаснікам, цяжка ўявіць.

І калі адразу пасля вайны вешалі збольшага немцаў, супрацоўнікаў спецкаманд СС і СД, то напрацягу дваццаці і болей гадоў пасля МДБ і КДБ выкрывала "сваіх" ваенных злачынчаў, жыхароў СССР. У 1978 годзе, калі выйшаў "Суд у слабадзе" Віктара Казько, Алесь Адамовіч працаваў над мастацкім раманам «Каратели», дакументальную частку якога склалі матэрыялы крымінальнага справаводства па злачынствах былых супрацоўнікаў паліцыі. Згодна з пратаколамі допытаў, шмат хто з іх нядрэнна ўладкаваўся пасля вайны ці нават зрабіў кар'еру.

У рэцэнзіі на "Гедройца" між радкоў можна прачытаць нейкую кан'юнктурнасць Казько, а Дзяржпрэмія БССР 1982 за "Суд" (гісторыя пра хлопчыка-вязня лагера, выхаванца дзіцячага дома, які не памятае свайго мінулага, але памірае падчас трыбунала над супрацоўнікамі лагера) ставіцца Казько нібыта ў папрок. Сапраўды, "антываенны" канон беларускй прозы тут вытрыманы, але ведаючы біяграфію самога Казько, з прэтэнзіямі складана пагадзіцца.

Казько – ў сіняй кофце. Чорны прадмет – “Гліняны Вялес”
© Photo : news.21.by
Казько – ў сіняй кофце. Чорны прадмет – “Гліняны Вялес”

З Казько, дзякуючы СБП, мне давялося сустрэцца. Віктар Апанасавіч трохі расказаў пра сваё жыццё. У лагер чатырохгадовы Казько трапіў перад самым вызваленнем БССР. З якога менавіта лагера спісана гісторыя хлопца Лецечкі з "Суда", невядома, але лагераў па забору крыві ў Беларусі было некалькі, самы вялікі — дзіцячы донарскі канцлагер "Чырвоны бераг". Пунктаў паменш таксама было шмат, акупацыйная адміністрацыя звычайна рабіла донарскія пункты на базе савецкіх дзетдамаў.

Але Казько пашчасціла двойчы. У лагер ён трапіў выпадкова, проста згубіўся, прыбіўшыся да натоўпу — немцы ўцякалі ад лініі фронту, і лагер не функцыянаваў. Забіраць Казько з лагера прыйшла бабка.

І тут будучаму пісьменніку пашчасціла яшчэ раз — бабка з унукам на плячах, каб зрэзаць, пайшла праз поле, якое было замініравана, і прайшла яго наўпрост. "Расказвала, ідзе, а далёка наперадзе нейкі мужык бабцы нешта крычыць і шапкай маша. Тая так нічога і не зразумела, пакуль не дайшла да краю поля. Пэўна, камусьці я ўсё-такі спатрэбіўся, калі так выйшла", — жартуе Казько.

Пасля вайны пісьменнік гадаваўся ў дзетдамах, і гэты вопыт лёг у аснову біяграфічных "Повести о беспризорной любви" і "Хроніцы дзетдомаўскага сада".

Шорскі ГУЛАГ

Скончыўшы Кемераўскі горны індустрыяльны тэхнікум, малады Віктар Казько з канца 50-х працаваў  на Алтаі спачатку ў геолагавыведцы, а пасля — у часопісе "Чырвоная Шорыя". Зараз неіснуючая рэспубліка Горная Шорыя — частка Кемераўскай вобласці, Кузбаса.

Казько расказваў, што ў Шорыі было шмат чаго незразумелага — Алтаі насялялі старажытныя плямёны шорцаў, якія пакнулі пасля сабе шмат загадак. Напрыклад, старажытныя мнагатонныя бронзавыя пліты, пакрытыя сімваламі, якія невядома хто ставіў і якія ўвогуле немагчыма было зрушыць — самы сапраўдны алтайскі стоўнхенжд, які давялося назіраць пісьменніку. Віктар Казько расказваў таксама, як будучы ў геалагічнай партыі, аднойчы ўбачыў вялізныя свежыя адбіткі басых ног на пяску, і, вядома, страшна напалохаўся. "І зараз не ведаю, што гэта было. Нейкі алтайскі еці? Сустрэць такія сляды ў тайге немагчыма", — расказаў Віктар Казько.

Але адзін з самых яркіх успамінаў пра Алтай — гэта так званы "Шорскі ГУЛаг", пакінуты і закансерваваны сталінскі лагер.

— Усё стаяла зачыненае, але цэлае — хоць зараз, адчыняй і пускай. Баракі, вышкі, гаспадарчыя пабудовы. А побач з лагерам былі могілкі. І там, на іх, стаялі шэрагі аднолькавых шыльдачак з надпісамі па-руску "Прах невостребован", — распавёў пісьменнік.

Гэты "невостребованный прах" Казько пранёс праз амаль 50 гадоў: у 2009 выйшаў раман "Бунт незапатрабаванага праху", за які Казько атрымаў "Глінянага Вялеса". Галоўны герой шукае свайго роднага бацьку, якога арыштавалі ў 1937, але знаходзіць толькі даведку "Скончался от сердечной недостаточности в 1954 году. Прах не востребован. Похоронен…»  Дарэчы, у архівах НКУС і МДБ пад "сердечную недостаточность" маскіраваліся як звычайны лагерныя смерці, так і выкананне смяротных прысудаў для тых, хто атрымліваў свой тэрмін "без права перписки".

Дарэчы, у артыкуле 5 Крымінальнага кодэкса БССР 1928 года, які дзейнічаў у той перыяд, была дадзена агульная класіфікацыя злачынстваў, у аснову якой быў пакладзены палітычныя крытэрыі. Злачынствы афіцыйна дзеліліся на дзве катэгорыі:

а) накіраваныя супраць асноў савецкага ладу

б) усе астатнія.

Адпаведна, за здачынствы першай катэгорыі усталёўвалася толькі мінімальная мяжа пакарання. Адсюль і знакамітая фармулёўка "да высшай меры сацыяльнай абароны", якая азначала звычайную "вышку".

Але, на мой погляд, самы ўдалы твор Казько — гэта "чарнобыльская" аповесць "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел". Існуе, дарэчы, аднайменная экранізацыя таго ж Віктара Турава 1993 года, якая стала ці не адзіным прыкладам "перабудоўчага" кіно ў Беларусі — фільм, быццам бы, з нейкай прэтэнзіяй, але выглядае, як бытавуха. Кніга глыбей. І там, разам з перабудоўча-бээсэсэраўскімі рэаліямі: механізатарамі, танным шмурдзяком, цыгарэтамі і шкарпэткамі, якіх не купіць, і дзеяннем, якое, здаецца, круціца ад адной п'янкі да іншай, — атрымаўся ў Казько злепак эпохі, трывожных дзевяностых гадоў, калі ўсё трывалае становіцца хісткім і знікае.

Ад аповесці цягне такім страшным песімізмам і безвыходнасцю, які, здаецца, мог бы намаляваць толькі ва ўсім расчараваўшыся чалавек. Але, гледзячы на біяграфію Казько, цяжка знайсці больш жыццясцвярджальнага чалавека. "Чорны бусел" выйшаў у 1993 годзе. Здаецца, тое была моцная контркультурная кніга свайго часу. Мне чамусьці нават узгадаўся Ірвін Уэлш з ягонымі "Кошмарами аиста марабу" 1995 года. Проза, вядома, больш брутальная, але і аіст чорны, і настрой такі ж самы.

Адказ белліта Ірвіну Уэлшу
© Sputnik
Адказ белліта Ірвіну Уэлшу

Але "Гедройца" Казько нарэшце далі за "Час збіраць косці" ў 2014. Прычым, як вядома, са сканадамі сёлета прайшоў як "Гедройц", так і новая альтэрнатыўная "Кніга года". Папярэдні на сайце прэміі Гедройца з'явлася рэцэнзія Марыі Мартысевіч, у якой тая прадказала перамогу Казько "за выслугу лет" — так, здаецца, і адбылося. У фэйсбуку адразу ж паднялася дыскусія наконт таго, што можна і што нельга пісаць у рэцэнзіях, па выніках якой вырашылі, што можна ўсё харошае, а нельга ўсё кепскае. Напэўна, гэта чарговая перамога пісьменніцай дэмакратыі над галоснасцю; але нагадаем, што журы Гедройца прымае закрытае рашэнне, статут прэміі нязменны і ўсе разборы палётаў праходзяць ужо па факце. З Мартысевіч, аднак, цяжка не пагадзіцца ў адным — савецкае стаўленне да пісьменнікаў знікла, разам з няблагімі матэрыяльнымі бонусамі, а савецкая іерархія па інэрцыі засталася, але аб яе рэлевантнасці цяжка казаць.

З "Кнігай году" Казько пашчасціла меней.

Нагадаем, што згодна з рэгламентам, кнігу года пісьменнікі абіралі самі. Пісменнікаў-выбрашчыкаў, такім чынам, набралася аж паўсотні, а вынік атрымалі, выставіўшы балы ў закрытым галасаванні. Алексіевіч, як бачым, апынулася недзе ў фарватары, але па выніках абедзьвух прэмій можна хутчэй меркаваць пра групавую псіхалогію пісьменнікаў, чым пра іх творы. Пошук нейкай універасальнай лінейкі, каб памераць талент, канешне, працягнецца, але для некаторых тутэйшых літаратараў-позераў ужо і "нобелеўка" нібыта нічога не вартая. Толку тады сварыцца вакол рэгламентаў?

Дарэчы, сам Віктар Казько трывала выказаўся ў падтрымку Алексіевіч: «Мастак таму і мастак, што мае сваё меркаваньне. І толькі праз адлюстраваньне гэтага меркаваньня можа адбывацца творчасьць. Мастакі ня хочуць быць у статку, брахаць на загад».

Вядома, не хочуць "брахаць на загад" і літаратурныя крытыкі, і таму пасля леташняга сканадала будучы "Гедройц" абацае быць, як мінімум, не менш цікавы.

PS. Віктару Казько — добрага здароўя з вялікай павагай! 

 

193
Тэги:
прэмія Гедройца, Віктар Казько, Беларусь, Увесь свет
По теме
Дзе закапаная сабака Лазуткіна: экскурсія па месцах "Паліталогіі"
Педыятр, тэлевядучы Яўген Камароўскі

І метро таксама? Камароўскі назваў месца стопрацэнтнага заражэння каронавірусам

30
(абноўлена 16:37 18.11.2020)
Па словах вядомага педыятра і тэлевядучага Яўгена Камароўскага, ёсць прынцыповы момант - унікальны для COVID-19, які "ставіць тоўсты крыж на ўсіх спробах ізаляваць хворых".
И метро тоже? Комаровский назвал места стопроцентного заражения коронавирусом

Як аказалася, людзі, якія падхапілі каронавірус, максімальна заразныя прыкладна за два дні да таго, як адчуюць сябе хворымі, сцвярджае Камароўскі на сваім youtube-канале. Максімальнае вылучэнне віруса ў навакольнае асяроддзе адбываецца за двое сутак да з'яўлення першых сімптомаў, то бок распаўсюднік віруса па сутнасці здаровы, кажа ўрач.

"Пасля таго, як з'яўляецца кашаль і іншыя сімптомы, рэзка памяншаецца колькасць віруса, які чалавек вылучае ў навакольнае асяроддзе, і пасля 5-6 дня пасля з'яўлення сімптомаў чалавек практычна не заразны", - распавядае Камароўскі.

У гэтай сувязі можна скласці топ-5 месцаў, у якіх заражэнне вам забяспечана з верагоднасцю 100%. Каб канцэнтрацыя віруса была максімальная, у памяшканні павінна быць шмат людзей, якія патэнцыйна вылучаюць вірус у навакольнае асяроддзе, і мала паветра, адзначае спецыяліст.

"Любая замкнёная абмежаваная прастора, у якойнатоўпы знаходзяцца, дзе куча патэнцыйна хворых, але яны хворымі сябе не лічаць і сапраўды не маюць ніякіх сімптомаў, вось гэта ідэальнае асяроддзе, каб захварэць", - кажа Камароўскі.

Да прыкладу, любы вагон метро - гэта выдатная магчымасць захварэць, адзначае ён. "Калі чалавеку дрэнна і ён кашляе, то для грыпу - так, ён заразны, а ў дачыненні да каронавіруса самым небяспечным можа быць той, хто ціхенька стаіць і нешта чытае ў сваім смартфоне".

Аднак транспарт - усё ж не самае небяспечнае месца ў плане заражэння, гаворка ідзе пра любое памяшканне, дзе няма праветрывання, чым менш там паветра - тым больш небяспечна, кажа ўрач.

"Самае страшнае - бальнічная палата. Асабліва ў тых краінах, дзе спакон веку было напляваць на паветраабмен у палатах, а людзі спакон веку больш за ўсё баяцца скразнякоў больш, чым усіх вірусаў, разам узятых. Таму нядзіўна, што калі ў адной палаце шэсць чалавек, там канцэнтрацыя віруса настолькі высокая, што ўрачы і медсёстры нічога не могуць зрабіць, яны захворваюць", - разважае педыятр.

Акрамя бальнічных палат, іншыя прыклады памяшканняў, дзе высокая верагоднасць заразіцца, па словах Камароўскага, "гэта турмы (у камеры велізарная колькасць людзей), казармы (у пакоі спяць 20 здаровых мужыкоў), любы карабель, дзе няма нармальнай сістэмы вентыляцыі". З самалётамі прасцей - там вельмі магутная сістэма фільтрацыі, самалёт не такі небяспечны, сцвярджае ўрач.

"Адна з ідэальных мадэляў заразіцца - дамы састарэлых. Вялікая колькасць людзей, якія ўжо вельмі слабыя, а тут яшчэ абмежаваная прастора, а да іх прыходзяць людзі, якія могуць прынесці вірус, і ўжо даруйце, але там, дзе канцэнтруюцца старыя, не вельмі думаюць пра тое, каб паставіць нармальную сістэму вентыляцыі", - дадае Камароўскі.

30
Тэги:
каронавірус
Намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка

Чаму ВНУ не адпраўляюць на каранцін з-за COVID-19, распавялі ў Мінздароўя

12
(абноўлена 12:44 19.11.2020)
Намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка таксама пракаментаваў, чаму рост захворвання каронавірусам зараз большы, чым вясной, як растлумачыць бестурботнасць насельніцтва і чым дрэнны локдаўн у іншых краінах.
Почему вузы не отправляют на карантин из-за COVID-19, рассказали в Минздраве

Сітуацыю з захворваннем COVID-19 спецыяліст ахарактарызаваў ў эфіры АНТ. Паводле яго слоў, "сур'ёзнасць прысутнічае, рост захворвання або так званая другая хваля ўжо назіраецца".

"Мы мяркуем, што рост пэўны яшчэ будзе ісці, можа, больш сур'ёзны чым пры першай хвалі, але ва ўсякім разе, медыцынскія службы і санітарна-эпідэміялагічныя службы працуюць на тое, каб мінімізаваць рызыкі захворвання", - сказаў Тарасенка.

Адрозненняў ад першай хвалі па цяжкасці захворвання каронавіруснай інфекцыяй сярод насельніцтва ў Міністэрстве аховы здароўя не фіксуюць, сказаў ён. Пры гэтым галоўны санітарны ўрач краіны папракнуў на некаторую бестурботнасць грамадзян, паводле яго слоў, "бесклапотныя паводзіны вельмі значна павялічваюць рызыку інфікавання не толькі каронавіруснай інфекцыяй, але і адзначаем некаторы рост ВРВІ".

Намеснік міністра аховы здароўя таксама выказаўся пра сітуацыю з захворваннем у студэнцкім асяроддзі і пра тое, на якіх падставах ВНУ прымаюць рашэнне пра каранцін ці пазачарговыя канікулы з-за каронавіруса.

"Калі казаць, як у некаторых краінах локдаўн выкарыстоўваецца, ён толькі запавольвае працяг эпідэміі, пасля выхаду з локдаўна назіраецца сітуацыя зноў па росту захворвання. Таму што датычыцца ўстанаўлення каранціну ў навучальных нашых установах, ён, я лічу, дачасны", - сказаў Тарасенка.

Спецыялісты аналізуюць сітуацыю, "калі сапраўды ва іўстанове адукацыі назіраецца сітуацыя па ВРВІ і COVID-19, калі 30% і больш навучэнцаў адсутнічаюць па ўважлівых прычынах, тады разглядаецца пытанне аб абмежавальных мерапрыемствах - сыходзе на пазапланавыя канікулы", растлумачыў Тарасенка.

"Але хачу сказаць і запэўніць, што ў нас такой сітуацыі пакуль не назіраецца ў Рэспубліцы Беларусь, таму сыход на пазапланавыя канікулы ўстаноў адукацыі я лічу заўчасным", - падкрэсліў ён.

Нагадаем, раней галоўны дзяржаўны санітарны ўрач краіны агучыў прагноз, калі ў Беларусі стабілізуецца сітуацыя з захворваннем COVID-19. "Увогуле па рэспубліцы спадзяемся, што сітуацыя з выхадам на плато будзе назірацца ў снежні-студзені, але з улікам таго, што тут накладваецца яшчэ і ВРВІ з грыпам, то самі разумееце, можам і да лютага выйсці", сказаў Тарасенка, дадаўшы, што сур'ёзнае зніжэнне захворвання чакаецца толькі да вясны, "і нават бліжэй да лета".

12
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Віктар Бабарыка

Адвакат: Бабарыка знаходзіцца пад вартай і знаёміцца з матэрыяламі справы

1
Экс-кіраўніку Белгазпрабанка прад'яўлена абвінавачанне па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка знаходзіцца пад вартай і прапаноў па вызваленні з СІЗА КДБ не атрымліваў, заявіў прадстаўнік абароны Бабарыкі адвакат Зміцер Лаеўскі.

На мінулым тыдні член прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка зрабіў заяву аб тым, што Бабарыка можа быць вызвалены разам са сваім сынам у адказ на патрабаванне беларускіх уладаў пакінуць краіну.

"З раніцы абаронцы сумесна з Віктарам Бабарыкам знаёміліся з матэрыяламі справы. Гэта адбывалася ў Мінску. Віктар Дзмітрыевіч [Бабарыка] усё гэтак жа, як і да выхадных, утрымліваецца пад вартай", - напісаў Лаеўскі ў сваім Telegram-канале.

Адвакат удакладніў, што "ніякіх прапаноў пра вызваленне не гучала. Працягваем абараняць ад неабгрунтаванага і незаконнага абвінавачвання".

Абвінавачанне ўжо прад'яўленае

На мінулым тыдні КДБ заявіў, што следчыя завяршылі папярэдняе расследаванне крымінальнай справы, па якой асноўным фігурантам праходзіць Бабарыка. З амаль 10 абвінавачаных толькі ён не прызнаў віну і лічыць незаконным сваё затрыманне.

Бабарыку прад'яўлена абвінавачанне па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

На пачатку чэрвеня гэтага года КДК паведаміў, што праводзіць ператрус у Белгазпрамбанку, кіраўніком якога з'яўляўся Бабарыка-старэйшы.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК распачаў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 243 ("Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры") і па частцы 2 артыкула 235 ("Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры"). У сувязі з гэтым улады паведамілі пра затрыманне па справе 15 чалавек.

Бабарыка, які ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта рэспублікі, але не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, заявіў, што сітуацыя, якая склалася вакол крэдытнай установы, носіць заказны палітычны характар.

1
Тэги:
Белгазпрамбанк, Віктар Бабарыка