Работа художника Андрея Ленкевича

Саюз мастакоў пра коштаўтварэнне ў мастацтве

110
(абноўлена 16:05 16.11.2015)
Больш за 30 адсоткаў працаў было прадана падчас “Восеньскага салона”. Старшыня саюза мастакоў Рыгор Сітніца патлумачыў асаблівасці коштаўтварэння на рынку мастацтва.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Кошты на карціны падчас восеньскага салона ўразілі не толькі наведвальнікаў, але ж і Саюз мастакоў. Прынцыпы коштаўтварэння на рынку мастацтва карэспандэнту Sputnik патлумачыў старшыня саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

"У межах нашых эканамічных варункаў жывапіснае палатно не можа каштаваць менш за тысячу даляраў. Большае каштуе дзве-тры тысячы. Трэба ўлічыць, колькі мастак выдаткоўвае на стварэнне карціны — тут і падрамнік, і палатно, і рама, а калі гаворка пра скульптараў, тут кошты яшчэ больш узрастаюць", — тлумачыць Рыгор Сямёнавіч і дадае, што прынцыпы коштаўтварэння стыхійныя.

Пры тым маладыя мастакі, што выстаўляліся на салоне, сваю працу відавочна пераацанілі, прынамсі, не ўлічылі эканамічнай сітуацыі ўнутры краіны.

"Болей за 30 працэнтаў твораў было куплена, але ж купляліся пераважна малафарматныя творы ў межах названых коштаў — сем мільёнаў, дзесяць мільёнаў, пятнаццаць мільёнаў. Выстава "Белгазпрамбанка" стала так званай "Ярмаркой тщеславия". У нас класікі не працуюць за такія грошы, якія прасіла за свае творы моладзь, гэта нас дужа пацешыла. Апроч пацехі ніякіх эмоцый гэта не выклікае", — рэзюмаваў спадар Сітніца.

110
Тэги:
"Восеньскі салон", Беларускі саюз мастакоў, Мінск, Беларусь, Увесь свет

"Ужо няма соннай сітуацыі": пісьменніца аб пераездзе ў Беларусь з Германіі

3
(абноўлена 12:35 05.07.2020)
Член саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кандрашова - пра рашэнне вярнуцца на радзіму пасля 20 гадоў жыцця ў Германіі, нямецкай і беларускай тактыцы барацьбы з COVID-19, афіцыйнай медыцыне і фітатэрапіі, паэзіі і ўражаннях ад перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі.

Госця з Германіі, паэтка і пісьменніца Святлана Кандрашова прыляцела ў Беларусь адразу пасля аднаўлення авіязносін паміж дзвюма краінамі ў сувязі з некаторым паляпшэннем эпідэмічнай сітуацыі.

"Вы ведаеце, чым больш панікі, тым больш адрэналіну ў крыві ў людзей, тым больш псіхозу і дэпрэсіі. У нас у Германіі нават ёсць выпадкі суіцыду маладых, яны не могуць сядзець пад замком вельмі доўга, а самаізаляцыя была вельмі жорсткая, закрыліся 22 сакавіка, і практычна ўвесь час цягнулі-цягнулі і дацягнулі да 2 чэрвеня. Потым пачалі патрошку выпускаць маленькіх дзяцей, улічваючы, што яны быццам не могуць быць пераносчыкамі, а групы старэйшыя - нам наогул забаранілі выязджаць", - успамінае суразмоўніца.

Таксама госця распавядае аб нюансах жыцця ў Германіі, розніцы паміж даходамі і бытавымі выдаткамі ў насельніцтва і мігрантаў, ўласным рашэнні вярнуцца на радзіму, зносінах з беларускімі чыноўнікамі з гэтай нагоды і ўражаннях аб ходзе перадвыбарчай кампаніі.

"Мне падабаецца такая хваля ўздыму ў людзей, што ўжо няма такой соннай сітуацыі, але штосьці хутка гэтая хваля паднялася, я не паспяваю вывучаць, хто яны і што яны, ... улічваючы сітуацыю ў сусветным плане я як міратворац лічу, што трэба пачакаць, пакінуць пакуль сітуацыю, каб крыху разруліць. Давайце паглядзім, што будзе, і якія опцыі мы атрымаем", - адзначае Кандрашова.

Таксама ў размове: афіцыйная медыцына супраць фітатэрапіі на фоне эпідэміі COVID-19 і парады - як з дапамогай траў падтрымаць імунітэт у неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўцы, падрабязнасці ў відэатрансляцыі.

*Меркаванне спікера можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі

3
Тэги:
Германія, Беларусь
Дэмакратычна і празрыста: палітолаг аб галасаванни па папраўках у Канстытуцыю

Дэмакратычна і празрыста: палітолаг аб галасаванні па папраўках у Канстытуцыю

5
(абноўлена 17:11 02.07.2020)
Частка людзей выказвалася супраць паправак у Канстытуцыю Расіі, яны і атрымалі магчымасць абазначыць сваю пазіцыю афіцыйна, лічыць член Савета па міжнацыянальных адносінах пры прэзідэнце Расіі Багдан Бязпалька.
Демократично и прозрачно: политолог о голосовании по поправкам в Конституцию РФ

Большасць жыхароў Расіі падтрымлівае папраўкі ў Канстытуцыю Расіі, рэферэндум толькі пацвердзіў гэты факт, адзначыў у інтэрв'ю радыё Sputnik Багдан Бязпалька. Ён нагадаў, што для прыняцця паправак зусім не абавязкова было праводзіць народнае галасаванне.

"У нас адбылася дэмакратычная працэдура па ухвалнні грамадзянамі тых зменаў у Канстытуцыю, якія распрацоўваліся апошнія некалькі месяцаў. Так, частка людзей была супраць, частка выказвалася і раней супраць. Вось, уласна, яна і рэалізавала сваё права прагаласаваць. На самай справе з пункту гледжання юрыспрудэнцыі неабходнасці ў адабрэнні на ўсенародным галасаванні не было. З пункту гледжання канстытуцыйнага права, дастаткова было адабрэння ў парламенце", - разважае Бязпалька.

Паводле яго слоў, на сам працэс галасавання аказала ўплыў пандэмія каронавіруса. На ўчастку неабходна было надзець маску і пальчаткі, медыкі вымяралі тэмпературу.

"Пашпарт я паказваў дыстанцыйна, але так, каб было бачна фатаграфію і нумар. Усё прайшло будзённа на самай справе, што не можа не радаваць. Таму што для многіх, скажам так, палітыкаў маргінальнага характару, для людзей, якія прытрымліваюцца антыдзяржаўных поглядаў, гэта была нагода да хаосу, унясенню нестабільнасці ў розумы грамадзян. Тым не менш, галасаванне прайшло зусім спакойна", - кажа эксперт.

Нагадаем, галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ праходзіла ў Расіі з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Пасля апрацоўкі 100% пратаколаў за прыняцце паправак прагаласавалі 77,92% расейцаў, супраць - 21,27%. Па дадзеных кіраўніка ЦВК Элы Памфілавай, яўка склала каля 65%. Высокая цікавасць да галасавання па папраўках у канстытуцыю, па словах Памфілавай, чаканая. Але такую найвышэйшую яўку і падтрымку спрагназаваць было вельмі складана.

Каментар члена Савета па міжнацыянальных адносінах пры прэзідэнце Расіі Багдана Бязпалькі слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

5
Тэги:
Расія, Канстытуцыя
Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

Які сёння дзень: 6 ліпеня 2020 года

0
(абноўлена 10:55 30.06.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 178 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень пацалунку, а ў ноч з 6 на 7 ліпеня - Купалле. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 ліпеня

  • У 1253 годзе ў дзень св. Пятра і Паўла адбылася каранацыя Міндоўга.
  • У 1989 годзе была адроджана Полацкая епархія.

Хто нарадзіўся 6 ліпеня

  • 1851: Янка Лучына, беларускі паэт.
  • 1905: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык.
  • 1927: Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак Джон Флаксман і амерыканскі акцёр Сільвестэр Сталоне.

6 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агрыміны, якую празвалі Купальніцай, таму што народным календары гэты дзень супаў са святкаваннем Купалля, яно пачыналася ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Як святкуюць Купалле ў Беларусі
© Sputnik Ганна Сакалова

На Купалле збіралі гаючыя зёлкі, варажылі на вянках і скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад усяго дрэннага, што здарылася за год. Ноччу хадзілі ў лес шукаць папараць-кветку – магічную расліну, якая нібыта квітнее ўсяго некалькі секунд у купальскую ноч, але можа прынесці свайму уладару багацце і нават магчымасць разумець звяроў і птушак. На досвітку 7 ліпеня дзяўчыны ўмываліся расой, каб захаваць сваю прыгажосць.

Шмат расы ў гэты дзень, дарэчы, прадвяшчала добры ўраджай агуркоў. Калі чуваць конікаў, дзень будзе спякотны, а вось моцны пах палявых кветак сведчыць пра тое, што збіраецца дождж.  

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей