Студенты БГУ протестуют против введения платных пересдач

Студэнт БДУ: “Не было ўяўлення аб тым, што рабіць на акцыі”

244
(абноўлена 19:50 03.12.2015)
Акцыя беларускага супраціву ў мініяцюры прайшла пад сценамі БДУ з хэштэгам #студентыпротив.

МІНСК, 3 сне — Sputnik. Арганізатары акцыі #студентыпротив не мелі ні выразных патрабаванняў, ні ўяўленняў пра тое, як праводзіць акцыю пратэсту, распавядае Sputnik адзін з падпісантаў звароту супраць платных пераздач, студэнт БДУ Аляксандр. На самой акцыі, падчас якой студэнты з запалам выклікалі рэктара "на ковёр!", Аляксандра Краткоўскага не было па дзвюх прычынах. Першая — трывіяльная: папросту праспаў момант яднання і супраціву, другая — прынцыповая.

"У арганізатараў, якія, фактычна, узурпавалі (ананімна) пратэст не было ні нармальных, патрабаванняў, ні выразнага прадстаўлення аб тым, што яны збіраюцца рабіць на акцыі і пасля. Проста слухаць чараўніка за шторкай і выконваць смутныя каманды не хацелася. Калі быў які-небудзь камітэт, савет, любая рэальная структура, з якой самі студэнты маглі б весці дыялог датычна пратэсту, я б задумаўся — праблем ва універсітэце і сістэме адукацыі хапае. Але выйшла як выйшла", — распавядае Аляксандр пра свой неўдзел у паходзе да сценаў БДУ.

Аляксандр распавядае — было некалькі груп студэнтаў, адна з іх займалася зборам подпісаў супраць платных пераздач, другая — арганізоўвала акцыю #студентыпротив, якая ўключала ў сябе ўчарашні паход да рэктара.

"Падпісанты" не хацелі ісці на прамы канфлікт з адміністрацыяй універсітэта і хацелі вырашаць усе калі не палюбоўна, дык прынамсі ўнутры ўніверсітэта. "Акцыяністы" ж зрабілі стаўку на эпатаж, вырабілі банэр. Скончылася сённяшняй акцыяй і рэзкай рэакцыяй адміністрацыі з запалохваннем", — распавядае Аляксандр пра згубленую магчымасць чаканых "мірных пераменаў".

Студэнт дадае, што без намаганняў надаць акцыі палітычнае адценне не абышлося, але ж арганізатары здолелі не весціся на правакацыі.

"Пратэстам зацікавіліся анархісты, папросту — "змагары", канкрэтыкі па арганізацыях і рухах даць не магу. У выніку асаблівай палітыкі там не было, калі не лічыць цытат Балточка з "Ліберальнага клуба" і нагрувашчвання эклектыкі — апелявалі то да Сартра, то да Оруэла. Адкрытай палітыкі арганізатары, відавочна, не хацелі", — тлумачыць асаблівасці беларускай пасіянарнасці Аляксандр.

Студенты БГУ собираются на марш протеста в Михайловском сквере
© Sputnik/ Евгений Казарцев
Студенты БГУ собираются на марш протеста в Михайловском сквере

У сеціве падлічылі, што колькасць студэнтаў, якія падпісаліся супраць платных пераздач, чароўным чынам супадае з колькасцю тых, хто раз-пораз не здае сесію з першага разу. Але ж Аляксандр кажа, што трывіяльная лянота — не адзіная прычына, з якой студэнт можа не справіцца з залікам.

"Студэнты завальваюць не толькі таму, што лянота. Многія працуюць — здымаць жыллё не вельмі лёгка. У многіх бываюць складаныя сітуацыі. Ды і ўзровень адукацыі не заўсёды адпавядае тым грошам, якія за яе патрабуюць", — кажа суразмоўца Sputnik.

Між тым у акцыі бралі ўдзел і тыя, хто не можа справіцца з залікам па вытлумачальных прычынах, і тыя, каму папросту не надта хочацца вучыцца.

"Дадатковымі грашыма праблему якасці адукацыі не вырашыць, гэта любому чалавеку з лагічным мысленнем зразумела. Праблема якасці не столькі ў тым, як вучаць, а ў тым, хто і ў якіх умовах вучыцца. Калі ва ўніверсітэт ідуць за дыпломам, таму што інакш на рынку працы ніяк, дык і стаўленне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу будзе адпаведнае: і адміністрацыі, і выкладчыкаў, і студэнтаў", — рэзюмуе суразмоўца Sputnik.

Рух #студентыпротив пачаўся як адказ на ініцыятыву кіраўніцтва Белдзяржуніверсітэта ўвесці платныя пераздачы. На сераду была запланаваная сустрэча рэктара БДУ Сяргея Абламейкі са студэнтамі, якая была перанесена з фармулёўкай "у сувязі з заклікамі да супрацьпраўных дзеянняў і інфармацыяй пра магчымыя правакацыі, у мэтах забеспячэння бяспекі студэнтаў".

244
Тэги:
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Сяргей Абламейка, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Каментары