Знакі задыяку

Гараскоп на красавік-2016

37
Зоркі абяцаюць, што красавік будзе больш напружаным месяцам, чым сакавік. Прадказанні свяцілаў кожнаму са знакаў задыяку для Sputnik расшыфраваў беларускі астролаг.

Вячаслаў Бонча, спецыяльна для Sputnik.

Асноўнай асаблівасцю гэтага месяца з'яўляецца змена фаз руху некалькіх планет. Значыць, зменяцца і нейкія тэндэнцыі — "стрэлкі шляхоў" плаўна перавядуцца з аднаго кірунку на іншы.

Людзям актыўным і дзейсным трэба "зменшыць абароты" інакш іх праца можа стаць Сызыфавым.

Прадпрымальнікам і дзелавым людзям лепш не пачынаць новыя справы і не будаваць далёка ідучыя планы — яны могуць сарвацца ці змяніцца. У вытворчых працэсах пажадана надаць увагу прафілактыцы, рамонту і мадэрнізацыі механізмаў і канструкцый. Так вы зменшыце верагоднасць магчымых аварый.

Пры планаванні бюджэту ў гэтым месяцы выбірайце кароткатэрміновыя фінансавыя ўкладанні і запазычанні, чым доўгатэрміновыя.

Калі ваша здароўе ўжо не ідэальна, лепш паклапаціцеся пра прафілактыку магчымых хвароб. Асабліва рэкамендуецца падтрымаць сэрца і сасуды.

Красавік дабраволіць знаках агню: Авенам, Львам і Стральцам. Знакі, якія адносяцца да іншых стыхій (паветра, зямлі, вады) будуць адчуваць пастаянныя складанасці і перашкоды ў розных сферах жыцця.

Авены атрымаюць новы запал энергіі, які трэба рэалізаваць у першай палове месяца. У другой палове лепш стрымаць імпэт і дзейнічаць разумна. Імпульсы рызыкі могуць даць непрадказальныя вынікі. У добрых справах Авенам будзе садзейнічаць поспех. А вось пры спробе зрабіць нешта нядобрае вас спыніць ўласнае сумленне. Бо ў знак ўваходзіць Белая поўня: не выпусціце шанец падняцца над штодзённасцю. Тым больш што гэты перыяд будзе доўжыцца сем месяцаў.

  • Спрыяльныя дні 1-2, 13, 30
  • Неспрыяльныя дні 10-11, 15, 17

Для Цяльцоў першы тыдзень красавіка можа быць удалым і самым эфектыўным, у астатні час трэба надаць час і ўвага адпачынку, нават кароткачасоваму. Фізічнае і нервовае перанапружанне можа адбіцца на здароўі. У любой дзейнасці старайцеся дзейнічаць плаўна і гарманічна, звяртайце ўвагу на ўсе вытанчанае і прыгожае.

  • Спрыяльныя дні 3, 5, 19, 30
  • Неспрыяльныя дні 6, 20, 22-23, 27

У Двайнят супярэчлівы, але ў цэлым прадуктыўны месяц. У яго першыя дні абачліва пастаўцеся да ўсіх кантактаў і сувязяў. Вам лепш працаваць у камандзе і дзейнічаць у інтарэсах калектыву. У цяжкіх сітуацыях можаце разлічваць на дапамогу сяброў і блізкіх па духу людзей. Надайце час адпачынку.

  • Спрыяльныя дні 14, 25
  • Неспрыяльныя дні 3, 7, 15, 24, 28

У Ракаў красавік будзе дынамічным і напружаным. Не сядзіце, склаўшы рукі, асабліва калі вам трэба ісці да раней вызначанай мэты. Старайцеся не спрачацца і не канфліктаваць з кіраўніцтвам — гэта не дасць выніку. Больш кантактуйце з сябрамі — яны вам падкажуць выхад з цяжкай сітуацыі.

  • Спрыяльныя дні 18, 23
  • Неспрыяльныя дні 6, 16, 21-22, 25

У Львоў красавік — найбольш спрыяльны месяц у годзе. Аднак кантакты і перапіска з людзьмі здалёку можа даць нечаканыя вынікі. Надайце ўвагу здароўю дзяцей і паклапаціцеся аб прафілактыцы. У другой палове месяца будзьце абачлівымі ў далёкіх падарожжах. Таксама не давярайце маляўнічым PR- акцыям: не ўсё золата, што блішчыць.

  • Спрыяльныя дні 7-9, 14
  • Неспрыяльныя дні 10-11, 16, 21

У Паннаў красавік будзе самым крытычным месяцам у годзе. Старайцеся не рызыкаваць. Займайцеся звычайнымі жыццёвымі справамі — так менш рызыка нажыць сабе праблемы. Будзьце пільнымі на дарозе.

  • Спрыяльныя дні 1, 5
  • Неспрыяльныя дні 15, 29

У Шаляў асноўныя падзеі месяца будуць звязаны з мужам і партнёрамі. Лепш выбірайце кампраміс, тым больш што, магчыма, апанэнты маюць рацыю, інакш партнёры ператворацца ў супернікаў. Лепш не планаваць далёкіх падарожжаў. Верагодны аварыі на дарозе і канфлікты з блізкім асяроддзем.

  • Спрыяльныя дні 1-4, 19
  • Неспрыяльныя дні 10-11, 15, 25, 27

Скарпіёны могуць сутыкнуцца з праблемамі на працы, калі не змогуць падпарадкавацца інтарэсам калектыву і не завершаць тое, што яны пакінулі на потым. Звярніце ўвагу на здароўе. Лепш не браць пазычаць грошы і не даваць у пазыку. Звярніце ўвагу на сваё харчаванне.

  • Спрыяльныя дні 1, 17
  • Неспрыяльныя дні 6-7, 16, 18, 20, 23

У Стральцоў у красавіку будзе ўстойлівае адчуванне свята, і рэальныя падзеі гэта будуць пацвярджаць. Аднак у другой палове месяца вам могуць прад'явіць рахункі і прэтэнзіі ў сувязі з гэтым. У трэцяй дэкадзе больш старанна ставіцеся да сваіх службовых абавязкаў і звярніце ўвагу на здароўе. Радасцю і светлым промнем будуць вашыя дзеці.

  • Спрыяльныя дні 18
  • Неспрыяльныя дні 11

Казярогам найбольшую ўвагу варта надаць дому і сям'і: яны могуць прынесці як радасці, так і праблемы. Адкладзіце часова кар'ерныя памкненні — сумленна выконвайце свой абавязак. Знайдзіце час адпачынку і рэлаксацыі — лепей, каб гэта было на прыродзе і ў коле вашых блізкіх.

  • Спрыяльныя дні 4, 28
  • Неспрыяльныя дні 10, 20, 22, 25

Вадалівам лепш "жыць сённяшнім днём" і не будаваць доўгатэрміновых планаў. Кантактуйце, чытайце, слухайце, глядзіце — ваш свет абновіцца. Больш увагі надавайце зносінам з бацькамі і блізкімі, чым з таварышамі па службе. Верагодна, сябрам спатрэбіцца ваша дапамога.

  • Спрыяльныя дні 7-9, 29
  • Неспрыяльныя дні 10-11, 15, 23-24

Рыбам варта надаць увагу праблемам побыту, харчавання і фінансаў. Пачуццё нездаволенасці можа прысутнічаць увесь месяц, таму не ўпадайце ў крайнасці і не займайцеся самоедствам. Красавік спрыяльны для даследавання родавых каранёў.

  • Спрыяльныя дні 3-4, 30
  • Неспрыяльныя дні 25, 27

Прагноз найбольш дзейсны для тыповых прадстаўнікоў знакаў задыяку. У кожнага канкрэтнага чалавека могуць быць свае спрыяльныя і негатыўныя дні ў адпаведнасці з індывідуальным гараскопам. Неспрыяльныя дні не варта разглядаць як негатыўныя — гэта час асцярожнасці і ўвагі. А ў спрыяльныя дні лепш прыкласці намаганні, каб заслужыць добразычлівасць фартуны.

37
Каментары