Кішэнны Каран

Настаяцель гомельскай мячэці: дзе іслам - там няма тэрору

52
(абноўлена 15:48 04.07.2016)
Напярэдадні месяца Рамадан карэспандэнт Sputnik наведаў пятніцкі намаз ў Гомелі, дзе ўжо 15 гадоў існуе суполка мусульман.

Кастусь Перасветаў, Sputnik.

Мусульманская суполка Гомеля афіцыйна зарэгістравала свой новы будынак. У ім вернікі моляцца, выконваюць іншыя рэлігійныя абрады і праводзяць сходы.

Намаз на вуліцы генерала Карбышава

Аднак знайсці гомельскую мячэць, размешчаную на прамысловай ускраіне горада, аказалася не так проста. Мясцовыя мусульмане збіраюцца ў звонку нічым не прыкметным будынку.

Местоположение гомельской мечети относительно древних святынь Мекки по современной навигации
© Sputnik Мария Амелина
Знаходжанне гомельскай мячэці адносна іншых старажытных святыняў Меккі па сучаснай навігацыі

Затое, апынуўшыся ўсярэдзіне, трапляеш у загадкавы свет Усходу: пярэстыя дываны, надпісы на арабскай мове, паліцы з кнігамі, на зялёных вокладках — мудрагеліста адбітае вязьмо. Яркая эстэтыка, магчыма, таксама з'яўляецца адным з атрыбутаў, што прывабліваюць сюды неафітаў.

Сура из Корана
© Sputnik Мария Амелина
Сура из Корана

Су

Унутры мячэці трэба было разуцца — так загадвае звычай. Сярод людзей, якія сабраліся тут на пятнічную малітву, большасць — усходняга выгляду, але сустрэліся і маладыя славянскія твары. Праўда, з адпушчанымі бародамі. Члены суполкі завуць адзін аднаго "братамі".

Мухамед, пуштун з Пакістану, у Гомелі жыве ўжо шмат гадоў, жанаты на беларусцы, мае дзяцей. Яго жонка — таксама мусульманка. Сам Мухамед ведае 65 кален сваіх продкаў.

Ковер с изображением мусульманской святыни - Каабы
© Sputnik Мария Амелина
Дыван з выявай масульманскай святыні - Каабы

Мухамед распавёў: "У Беларусі мне вельмі падабаецца. Праблемы з ксенафобіяй? Няма такіх. Часам маладыя людзі пачынаюць штосьці казаць, але потым паглядзяць у твар — просяць прабачэння і сыходзяць".

Пакистанец Мухаммед уже 20 лет живет в Беларуси
© Sputnik Мария Амелина
Пакістанец Мухамед ужо 20 гадоў жыве ў Беларусі

Яшчэ Мухамед сказаў, што ў гомельскай суполцы няма адрозненняў паміж сунітамі і шыітамі, усе мусульмане — браты. Якраз у гэты час да нас падышоў высокі мужчына з цёмнай бародкай. Ён шыіт, родам з Азербайджана.

Неўзабаве нас запрасілі прайсці ў малітоўную залу. Вернікі, здзейсніўшы абмыванне, сядаюць тварам на поўдзень — да Мекі. Муфтый Духоўнага кіравання мусульманаў Беларусі Алі Варановіч прачытаў хутбу, пятнічнае казанне. Яно было прысвечана памяркоўнасці і стрыманасці; паводле словаў шэйха Алі, гэтыя якасці з'яўляюцца аднымі з галоўных дабрачыннасцяў для сапраўднага мусульманіна. Скончылася казанне заклікамі да міру, у тым ліку ў Сірыі і Іраку, і пажаданнямі адзінства для ўсіх мусульманаў Беларусі.

Хутба - мусульманская проповедь
© Sputnik Мария Амелина
Хутба - масульманская пропаведзь

Потым вернікі сталі для здзяйснення ўласна намазу — кананічнай малітвы. Намаз, што складаецца з услаўлення Алаха і сур Карана, чытаецца абавязкова на арабскай мове.

У сумеснай малітве могуць браць удзел і мусульманкі. Але для іх адведзена асобнае памяшканне, альбо яны павінны размясціцца за мужчынамі.

Жыццё масульманскай жанчыны рэгламентуецца строгімі правіламі

Ісламская суполка жыве традыцыямі пэўнага калектывізму і адкрытасці — паведамленні пра шлюбы публікуюцца ў газеце "Мусульманскі вястун" з указаннем узросту жаніха і нявесты. Тут жа паведамляецца і пра выдачу грошай у доўг, прычым такога роду пагадненні складаюцца ў мячэці.

Пятничный намаз в Гомельской мечети
© Sputnik Мария Амелина
Пятнічны намаз у Гомельскай мячэці

Асабліва добрыя стасункі склаліся ў мусульманаў Беларусі з іх аднаверцамі з Расіі. Многія беларусы, напрыклад, вучацца ў Казанскім ісламскім універсітэце.

Іслам і глабалізацыя

Глабалізацыя і Інтэрнэт прыводзяць да таго, што заходняя культура трапляе ў мусульманскія краіны, а іслам — на Захад, пасля малітвы расказаў карэспандэнту Sputnik муфтый Беларусі Алі Варановіч.

Знак халяльной пищи - еды, разрешенной для мусульман
© Sputnik Мария Амелина
Знак халяльнай ежы, дазволенай масульманам

"Чаму беларусы прыходзяць у іслам? Мае продкі-мусульмане, напрыклад, служылі ў Вялікім княстве Літоўскам яшчэ з XVI стагоддзя. У кожнага, які прымае іслам — свой шлях. Раней некаторыя дзяўчаты прымалі іслам для таго, каб выйсці замуж за замежніка. Цяпер нагод стала больш — і ўнутраная духоўная практыка, і суфійская містыка, і захапленне ўсходняй культурай", — падзяліўся шэйх Алі.

Пятничный намаз в Гомельской мечети
© Sputnik Мария Амелина
Пятнічны намаз у Гомельскай мячэці

Муфтый Беларусі лічыць, што некаторыя СМІ фарміруюць негатыўны імідж ісламу, злучаючы яго з тэрарызмам. На яго думку, паўтара мільярда мусульманаў у свеце — гэта мірныя працаўнікі. Сярод іх могуць быць, вядома, экстрэмісты, але яны сустракаюцца і сярод прадстаўнікоў іншых рэлігій.

Радыкальныя прапаведнікі абіраюць у Каране асобныя выказванні і раздзімаюць іх, упэўнены муфтый. Ім "дапамагаюць" неадукаваныя рэлігіязнаўцы. Напрыклад, некаторыя з іх сцвярджаюць: "шостым" слупам ісламу з'яўляецца джыхад. Але іслам ведае толькі пяць слупоў! А джыхад азначае, перш за ўсё, духоўнае змаганне — з самім сабой і спакусамі. Іншыя маладыя людзі менавіта па гэтых скажоных уяўленнях і складаюць сваё ўяўленне пра мусульманскую рэлігію. Маладым максімалістам па іх складзе псіхікі падабаецца менавіта такая трактоўка ісламу.

Коран и хадисы, рассказывающие о пророке Мохаммеде
© Sputnik Мария Амелина
Каран і хадзісы, якія расказваюць аб прароку Мухамеду

"Да мяне прыходзілі такія маладыя людзі і казалі, што хочуць паехаць ваяваць. Я звычайна кажу ім: не трэба вам ваяваць, усё трэба вырашаць мірна. Але іншыя могуць сказаць — гэта няправільны імам, я пайду да іншага імама. Але ў Беларусі сярод афіцыйна зарэгістраваных структур няма экстрэмісцкіх прапаведнікаў. Самае ж небяспечнае — гэта калі іслам заганяюць у падполле", — расказаў шэйх Алі.

Але якімі б мірнымі не былі афіцыйныя настаўнікі суполкі, у Беларусь усё адно могуць накіравацца неадназначныя элементы. У глабальным перадзеле свету экстрэмісцкім структурам адводзіцца роля правакатараў напружанасці і хаосу. Пры гэтым, сярод радыкалаў нямала і этнічных славянаў — рускіх, украінцаў, ёсць і беларусы.

Традиционная мусульманская шапочка
© Sputnik Мария Амелина
Традыцыйная мусульманская шапачка

"Так, існуе сур'ёзная праблема неафітаў. Бо людзі, якія толькі што прынялі іслам, як збожжа ў чыстым полі. Хто яго пасее — тое і вырасце", — прызнаў муфтый.

Адкрыты іслам

Старшыня гомельскай суполкі Сяргей Саранчук з тых беларусаў, хто самастойна прыйшоў да ісламу. Карэнны гамяльчук, ён пачаў свае духоўныя пошукі яшчэ пасля службы ў Савецкім Войску. Кажа, што ў хрысціянстве ён не змог знайсці адказы на некаторыя пытанні. Іслам здаўся яму больш адкрытай рэлігіяй, дзе няма касты святароў, а вернік непасрэдна звяртаецца да Бога. Сяргей Саранчук, інжынер-будаўнік, лічыць, што нават з пункту гледжання матэматычнага аналізу ў ісламе няма заганаў — тут усё грунтуецца на строга паслядоўных прынцыпах.

Председатель мусульманской общины Гомеля Сергей Саранчук пришел к исламу в годы перестройки
© Sputnik Мария Амелина
Старшыня мусульманскай абшчыны Гомеля Сяргей Саранчук прыйшоў у іслам у гады перабудовы

Яшчэ іслам валодае развітай сацыяльнай дактрынай. Багацце — не самамэта для мусульманіна, а толькі сродак служэння. Паводле Карана, яно з'яўляецца сур'ёзным выпрабаваннем для чалавека. Старшыня гомельскай суполкі кажа, што іслам адмаўляе празмернасці; у час цяперашняга шалёнага спажывання гэта шмат значыць. Мусульманін можа імкнуцца да ўладання добрай машынай, але не дзеля прэстыжу і ганарыстасці, а з нагоды зручнасцi дзеля сям'і. Змяняць адзенне варта па меры таго, як яна знасілася, а не дзеля капрызаў моды. Абавязкам больш заможных мусульманаў з'яўляецца дапамога бедным чальцам суполкі.

Обувь перед входом в мечеть положено снимать
© Sputnik Мария Амелина
Абутак перад уваходам у мячэць належыць здымаць

Калі ў 2012 годзе жыхар Жлобіна, начытаўшыся заклікаў радыкальных прапаведнікаў у сетках, паспрабаваў падарваць будынак мясцовага РАУС, Варановіча і Саранчука прыцягнулі да следства ў якасці экспертаў. Гэтага чалавека яны, на жаль, не ведалі. Духоўныя лідары мяркуюць, што калі б у Жлобіне была легальная мусульманская суполка, такога сумнага інцыдэнту не адбылося б.

Каран — свяшчэнная кніга м

На думку Саранчука, беларускае грамадства не нагэтулькі талерантнае, як прынята лічыць. Часам і ўлады паводзяць сябе занадта прыдзірліва. Нядаўна ў суполцы міліцыя паспрабавала ўвесці пашпартны кантроль, мясцовыя мусульмане з гэтым не пагадзіліся. Вядома, дыскрымінацыя і прадузятае стаўленне — гэта дрэнна. Але і праблема ісламісцкага тэрарызму з парадку дня сёння таксама не знята.

Старшыня гомельскай суполкі мяркуе: "Там дзе ёсць іслам — няма тэрору. Тэрарызм ёсць там, дзе іслам заганяюць у падполле".

Ён сцвярджае, што рэлігійная прыналежнасць тэрарыста ўсплывае толькі тады, калі гаворка ідзе пра іслам.

Здание, в котором располагается община гомельских мусульман
© Sputnik Мария Амелина
Будынак, у якім размяшчаецца абшчына гомельскіх мусульман

На пятніцкім намазе прысутнічаў вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама Мікалай Лысенка. На думку прадстаўніка гарадской улады, у цяперашні момант ніякіх парушэнняў за гомельскай арганізацыяй мусульманаў не выяўлена, яна дзейнічае легальна і адкрыта. Сёння паміж Гомельскім гарвыканкамам і афіцыйнымі прадстаўнікамі ісламскай суполкі наладжана канструктыўнае супрацоўніцтва.

52
Тэги:
Іслам, Тэрарызм, Гомель, Беларусь
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Кіраўнік МЗС Беларусі заявіў пра масіраваны ціск на рэспубліку з боку Захаду

14
(абноўлена 11:37 25.02.2021)
Паводле яго слоў, беларускае знешнепалітычнае ведамства і замежустановы ў 2020 годзе ў поўнай меры адчулі рост глабальнай і рэгіянальнай нестабільнасці, геапалітычнага і геаэканамічнага саперніцтва.

МІНСК, 25 лют – Sputnik. Беларусь у 2020 годзе падвергнулася масіраванаму вонкаваму ціску, уключаючы санкцыйны, з боку заходніх краін, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

У Мінску сёння праходзіць пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі, на якім абмяркоўваюцца вынікі працы ведамства ў мінулым годзе

"У выніку гіпертрафаванай рэакцыі на вынікі праведзеных у нашай краіне прэзідэнцкіх выбараў Беларусь зведала масіраваны знешні ціск, уключаючы санкцыйны, з боку заходніх краін", - заявіў Макей.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе МЗС і беларускім замежустановам на многіх напрамках работы прыйшлося дзейнічаць і рэагаваць на абстаноўку і знешнія фактары, якія імкліва змяняліся.

"Мы ў поўнай меры адчулі на сабе рост глабальнай і рэгіянальнай нестабільнасці, геапалітычнага і геаэканамічнага саперніцтва, сталі сведкамі нарастання напружанасці ў міжнародных адносінах і далейшага зрушэння акцэнтаў у сусветнай палітыцы з партнёрства ў плоскасць ўсё больш жорсткай канкурэнцыі, якія былі толькі пагоршаны пандэміяй каронавіруса", - сказаў міністр.

Плануецца, што на пасяджэнні калегіі выступіць прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, а таксама беларускія паслы, акрэдытаваныя ў замежных краінах.

Па словах Макея, парадак дня досыць насычаны, і ў гэтым годзе крыху зменены традыцыйны фармат пасяджэння, пашыраны склад выступоўцаў. Плануецца заслухаць даклады некаторых паслоў па выніках работы ў мінулым годзе. Акрамя гэтага, па пытаннях прасоўвання беларускага экспарту на рынкі краін далёкай дугі чакаюцца выступленні кіраўнікоў міністэрстваў прамысловасці і сельскай гаспадаркі і харчавання.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
рэспубліка, МЗС Беларусі, Уладзімір Макей
Старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі АДКБ па пытаннях абароны і бяспекі Анатоль Выбарны

Па якіх прынцыпах краіны АДКБ будуць рэгуляваць інтэрнэт - Выбарны

15
(абноўлена 10:33 25.02.2021)
У асобных краінах у перыяд пандэміі рост кіберзлачыннасці дасягнуў 90%, у бліжэйшы год краінам АДКБ трэба ўзмацніць каардынацыю ў сферы бяспекі і рэгулявання інтэрнэту, адзначае кіраўнік пастаяннай камісіі ПА АДКБ па пытаннях бяспекі Анатоль Выбарны.
Какие общие принципы регулирования интернета разработает ОДКБ ― Выборный

Сёння тыя выклікі і пагрозы, пра якія мы раней меркавалі, становяцца ўсё больш выдасканаленымі і патрабуюць выпрацоўкі новых метадаў процідзеяння ім, адзначыў суразмоўца.

Кібербулінг, напрыклад, гэта як раз той выпадак, калі праз інтэрнэт-прастору, выкарыстоўваючы лічбавыя тэхналогіі і новыя магчымасці, можна ўздзейнічаць на псіхіку, асабліва падрастаючага пакалення. Але гэта праблема не толькі адной дзяржавы - гэта праблема ўсіх нашых дзяржаў", - распавёў Выбарны.

З улікам тых новых выклікаў і пагроз, з якімі ўжо сутыкаюцца ці могуць сутыкнуцца краіны-члены АДКБ у бліжэйшай перспектыве (а гэта актыўнасць НАТА каля межаў Беларусі і Расіі, санкцыйная палітыка і ў цэлым узрослае напружанне на міжнароднай арэне) цяпер сфармаваўся магутны запыт на ўдасканаленне заканадаўства, лічыць спікер.

Заканадаўчыя новаўвядзенні павінны "перасягнуць абарончы парадак дня, калі мы толькі рэагуем на тыя ці іншыя факты", адзначыў ён.

Як перамагчы ў "вайне за мазгі"

У канцы 2020 года АДКБ прыняла канцэпцыю агульнага плана дзеянняў у супрацьдзеянні кібервызавам і пагрозам, у адпаведнасці з якой мяркуецца прыняць шэраг мадэльных актаў - аб забеспячэнні бяспекі крытычна важных аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры, аб абароне інфармацыі і кібербяспецы, а таксама выпрацаваць агульныя прынцыпы ў рэгуляванні інтэрнэту.

Па словах Выбарнага, у перыяд пандэміі многія аспекты жыцця перайшлі ў анлайн, "адпаведна, мы ўбачылі і рост злачыннасці, у некаторых дзяржавах у інтэрнэце і лічбавых тэхналогіях ён дасягнуў 90%".

"Галоўным выклікам для бяспекі краін АДКБ зараз з'яўляецца дзейнасць, як мы бачым, і замежных дзяржаў, падрыхтоўка і вядзенне барацьбы ў інфармацыйнай прасторы, паколькі галоўная і ключавая задача - гэта вайна ў інфармацыйным полі за мазгі. Усяму свету вядома, што выхадцы з СНД - гэта таленавітыя людзі і выдатная моладзь. Таму барацьба за іх, псіхалагічнае і інтэлектуальнае ўздзеянне важны нашым так званым "сябрам", - сказаў Выбарны.

Для знешніх ігракоў вельмі важнай мэтай з'яўляецца дэстабілізацыя ўнутрыпалітычнай і сацыяльнай атмасферы ўнутры дзяржаў АДКБ, і пагроза кібератак павялічваецца ў сувязі з распаўсюджваннем мабільных сетак 5 пакалення, дадаў эксперт.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
Беларусь, Кібербяспека, Інтэрнэт, АДКБ
Які сёння дзень: 26 лютага

Які сёння дзень: 26 лютага 2021 года

0
(абноўлена 17:29 21.02.2021)
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 308 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 лютага

  • У 1932 годзе ў Мінску пачала выдавацца газета "Літаратура і мастацтва".
  • У 1992 годзе Беларусь і Фінляндыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.

Хто нарадзіўся 25 лютага

  • 1912 год: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік.
  • 1918 год: Пётр Машэраў, кіраўнік Беларускай ССР.
  • 1929 год: Георгій Колас, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Віктор Гюго і рускі пісьменнік Аляксандр Праханаў.

26 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Марцініана Палесцінскага, якога ў народзе называюць Мартын, і Стэфана Неманя, або ў народзе – Сцяпана.

Святому Мартыну моляцца пра збаўленне ад спакусаў, асабліва – жаночых. Таксама гэты дзень лічыўся добрым, каб прыбраць у хаце – гэта абяцала дабрабыт і ўдачу ў справах.

Калі снег у гэты дзень пачаў раставаць, вясна будзе цёплая. Пахмурны дзень, наадварот, абвяшчае пра познюю і халодную вясну.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей