Салісты Дзяржаўнага ансамбля танца Беларускай ССР

Апытанне: беларусы, якія заспелі СССР, лічаць, што жылося лепш

33
(абноўлена 15:38 19.08.2016)
Амаль ва ўсіх краінах вялiкая колькасць жыхароў, старэйшых за 35 гадоў, лічыць, што ў СССР жылося лепш, чым пасля яго развалу.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванні, у 9 з 11 краін былога СССР большасць жыхароў, старэйшых за 35 гадоў, лічаць, што жыццё ў СССР было лепшым, чым пасля развалу Саюза. У Расіі 64% апытаных, якія заспелі СССР, ацанілі якасць жыцця ў Савецкім Саюзе вышэй. На Украіне пагадзіліся з гэтым сцвярджэннем 60% рэспандэнтаў, а самы высокі працэнт адзначаны даследчыкамі ў Арменіі (71%) і ў Азербайджане (69%). Рэспандэнты з ліку тых, хто не памятае жыцця ў СССР — узроставая група ад 18 да 24 гадоў, — лічаць, што жыць стала лепш пасля распаду СССР. Такога меркавання ў Расіі прытрымліваюцца 65% апытанай моладзі. Дадзеныя былі атрыманыя ў выніку апытанняў, праведзеных даследчымі кампаніямі УЦДГМ, M-Vector, Ipsos, Expert Fikri і Qafqaz у 11 краінах былога СССР па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

Опрос Четверть века без СССР
© Sputnik
Опрос "Четверть века без СССР"

Амаль ва ўсіх краінах вялiкая колькасць жыхароў, старэйшых за 35 гадоў, лічыць, што ў СССР жылося лепш, чым пасля яго развалу:

  • у Арменіі 71% супраць 23%,
  • у Азербайджане 69% супраць 29%,
  • у Расіі 64% супраць 27%,
  • у Казахстане 61% супраць 27%,
  • на Украіне 60% супраць 23%,
  • у Кыргызстане 60% супраць 30%,
  • у Беларусі 53% супраць 28%,
  • у Грузіі 51% супраць 46%,
  • у Малдове 60% супраць 32%.

Толькі жыхары Таджыкістана (39% супраць 55%) і Узбекістана (4% супраць 91%), старэйшыя за 35 гадоў, лічаць, што пасля развала СССР жыццё палепшала.

Рэспандэнты (да 25 гадоў), якія нарадзіліся пасля або незадоўга да развалу СССР, лічаць, што цяпер жыць лепш:

  • у Арменіі 48% супраць 47%,
  • у Кыргызстане 48% супраць 37%,
  • у Казахстане 56% супраць 35%,
  • у Беларусі 57% супраць 34%,
  • у Грузіі 79% супраць 20%,
  • на Украіне 39% супраць 18%,
  • у Расіі 65% супраць 17%,
  • у Азербайджане 68% супраць 14%,
  • у Таджыкістане 84% супраць 13%,
  • ва Узбекістане 89% супраць 5%.
Опрос Четверть века без СССР
© Sputnik
Опрос "Четверть века без СССР"

 

Толькі моладзь у Малдове лічыць наадварот – 69% згодныя з тым, што жыццё ў СССР было лепшым, чым пасля яго распаду (17%).

Апытанне было праведзена кампаніяй УЦВГД ў Расіі, M-Vector у Кіргізіі і Таджыкістане, а таксама GFK Kазахстан, Moreinfo, Qafqaz у 11 краінах былога СССР з 4 ліпеня па 15 жніўня 2016 года. Усяго у апытанні ўзялі ўдзел 12645 чалавек, па тысячы – у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Малдове, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане, 1045 – ва Узбекістане, дзве тысячы – на Украіне і 1600 – у Расіі. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва краіны паводле полавай прыналежнасці, узросту і геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі не перавышае 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.

33
Тэги:
Sputnik. Меркаванні, Увесь свет
Каментары