Гарады свету. Парыж

Еўрапейцы лічаць, што ЗША не зрабiлi свет больш бяспечным пасля 11 верасня

22
(абноўлена 10:43 08.09.2016)
Пасля тэрарыстычнай атакі 11 верасьня 2001 года ЗША прынялі шэраг мер, закліканых узмацніць ўнутраную і міжнародную бяспеку.

МІНСК, 8 вер — Sputnik.  Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванне, большасць жыхароў Германіі (74%), Францыі (65%) і Італіі (63%) лічаць, што меры ЗША па супрацьдзеянні тэрарызму пасля тэрактаў 11 верасня не падвысілі бяспеку ў свеце.

Жыхары ЗША, наадварот, менш скептычна ставяцца да дзеянняў сваёй краіны па павышэнню бяспекі ў свеце: 54% сказалі, што іх краіна паспяхова вядзе барацьбу з тэрарызмам, 39% выказаліся супраць, 7% абралі адказ "не ведаю". Дадзеныя былі атрыманыя ў выніку апытання, праведзенага даследчай кампаніяй Ifop па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

Пасля тэрарыстычнай атакі 11 верасьня 2001 года ЗША прынялі шэраг мер, закліканых узмацніць унутраную і міжнародную бяспеку: так, быў прыняты "Патрыятычны акт", які пашырае правы ФБР па зборы дадзеных аб грамадзянах і кампаніях у ЗША і за мяжой.

Sputnik.Меркаванні
© Инфографика
Sputnik.Меркаванні

З мэтай памяншэння тэрарыстычнай пагрозы была ажыццёўлена ваенная інтэрвенцыя ў Афганістан і Ірак. На пытанне "На ваш погляд, ці зрабілі меры, прынятыя ЗША па супрацьдзеянні тэрарызму пасля тэрактаў 11 верасня, бяспечнейшым жыццё ў свеце" толькі 20% немцаў, 24% французаў і 30% італьянцаў адказалі "так". Адказ "не ведаю" абралі 6% рэспандэнтаў у Германіі, 11% у Францыі і 7% у Італіі.

Апытанне было праведзена найстарэйшай у Францыі кампаніяй, якая займаецца апытаннямі грамадскай думкі, IFop з 28 чэрвеня па 4 ліпеня 2016 года ў Германіі, Францыі і Італіі, і з 26 па 30 жніўня ў ЗША.

Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 4015 рэспандэнтаў з Германіі (1000 чал.), Францыі (1004 чал.), Італіі (1002 чал.) і ЗША (1009 чал.), старэйшыя за 18 гадоў.

Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва паводле полу, узросту і геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванне

Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванне рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

22
Тэги:
Sputnik. Меркаванні, Увесь свет
Доктар палітычных навук, прафесар Ігар Панарын

Кардынальны зрух: Панарын распавёў, чым здзівілі перамовы Пуціна і Байдэна

12
(абноўлена 13:57 17.06.2021)
Дамоўленасці лідэраў ЗША і Расіі па стратэгічнай стабільнасці, кібербяспецы і сітуацыі на Украіне - вынікі саміту ў Швейцарыі ацаніў доктар палітычных навук, прафесар Ігар Панарын.
Чем удивили переговоры Путина и Байдена: Панарин о кардинальных сдвигах

Візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Швейцарыю, дзе ён правёў перамовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, а таксама сустрэўся з прэзідэнтам Швейцарыі, у сукупнасці можна ацаніць як паспяховы, адзначыў палітычны эксперт на сваім youtube-канале.

Панарын таксама звярнуў увагу, што ў расійскіх аналітычных праграмах па выніках перамоў гучала слова "капітуляцыя" у дачыненні да прэзідэнта ЗША. "Перад самітам амерыканцы ў сферы кібербяспекі вылучалі нейкія патрабаванні, а па факце на саміце дыяметральна супрацьлеглыя былі прыняты рашэнні, наогул гэта не проста зрух, а кардынальны паварот", мяркуе Панарын.

"Асабістыя перамовы Пуціна і Байдэна ішлі на 40 хвілін больш за запланаваны час. Бакі дамовіліся аб вяртанні паслоў, пачаць дыялог аб стратэгічнай стабільнасці. Намеснік міністра замежных спраў Расіі ўжо абвясціў, што ў бліжэйшы час будуць сфарміраваны рабочыя групы і пачнецца гэты дыялог. Дамовіліся па праблематыцы кібербяспекі і па Украіне, у тым ліку, была дасягнута дамоўленасць, пра гэта на прэс-канферэнцыі сказалі і Пуцін, і Байдэн пра тое, што Украіна павінна выконваць Мінскія пагадненні", - адзначыў Панарын.

Тым часам, Дональд Трамп даў інтэрв'ю Fox News, у якім ацаніў праведзеныя перамовы як "перамогу Расіі", распавёў Панарын. "ЗША нічога не атрымалі ад гэтага саміту, а Расія атрымала дывідэнды. Але ў цэлым Трамп заявіў, што выступае за пазытыўныя стасункі з Расіяй, у тым ліку, эканамічныя", працытаваў эксперт.

На думку прафесара, вынікі перамоў яшчэ будуць ацэньвацца сістэмна, аднак ужо можна сказаць, што "дзяржаўная каманда вакол прэзідэнта Расіі змагла пераадолець супраціўленне ўнутраных і знешніх лібералаў і клінтанітаў, і курс дзяржаўнага прагматызму перамог", падсумаваў Панарын.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Швейцарыя, Саміт, Украіна, Кібербяспека, стратэгічная стабільнасць, стабільнасць, дамоўленасці, Расія, ЗША, Джо Байдэн, Уладзімір Пуцін, перамовы, Ігар Панарын
(47:08 / 233.55Mb / просмотров видео: 67)

Прэс-канферэнцыя Байдэна на саміце Расія - ЗША ў Жэневе - відэа

13
(абноўлена 12:45 17.06.2021)
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сераду ўпершыню ў якасці кіраўніка дзяржавы сустрэўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Глядзіце на відэа прэс-канферэнцыю на саміце ў Жэневе.

Перад пачаткам перамоў Пуцін і Байдэн сустрэліся ля вілы Ла Гранж, дзе і праходзіў саміт. Кіраўнікі дзяржаў паціснулі адзін аднаму рукі, сфатаграфаваліся з прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармеленам і сышлі на перамовы.

Байдэн сказаў Пуціну ў пачатку саміту, што сустрэча твар у твар карысная.

"Як я ўжо сказаў звонку, любая сустрэча твар у твар з'яўляецца карыснай", - сказаў прэзідэнт ЗША.

Саміт Расія - ЗША стаў першым з 2018 года, тады Пуцін у Хельсінкі правёў перамовы з папярэднікам Байдэна - Дональдам Трампам.

Глядзіце таксама:

13
Тэги:
Уладзімір Пуцін, прэзідэнт, відэа, Жэнева, ЗША, Расія, Саміт, Джо Байдэн, прэс-канферэнцыя

"Карону пакуль не надзяваў": Бокій пра рэкорды на Паралімпіядзе і матывацыю

0
(абноўлена 12:18 17.06.2021)
Як беларускі рэкардсмен-паралімпіец Ігар Бокій рыхтуецца да стартаў у Токіа, як змяніліся трэніроўкі на фоне каронавірусных абмежаванняў і што да гэтага часу матывуе спартсмена, які сабраў ужо ўсе магчымыя медалі ў сваёй скарбонцы?

Беларускі плывец Ігар Бокій - уладальнік 11 залатых паралімпійскіх медалёў, 1 сярэбранай і 1 бронзавай. У яго калекцыі - шматлікія ўзнагароды чэмпіянатаў свету і Еўропы, у тым ліку, 6 залатых медалёў нядаўняга еўрапейскага першынства, якое прайшло ў траўні ў Партугаліі.

"Калі я стартую, з раніцы прачынаюся, снедаю, збіраюся, еду, выступаю, абавязкова дзённы сон потым, каб аднавіцца. Толькі прачынаешся, зноў выязджаеш на фінал, нават часу асабліва не было, каб нешта паглядзець, пагуляць, пахадзіць", - распавядае Бокій пра графік спаборніцтваў.

Спартсмен адзначае, што каронавірусныя абмежаванні на спаборніцтвах істотна ўскладнілі і падрыхтоўку, і спосабы правядзення стартаў. "Калі раней гэта была свабодная арганізацыя, то цяпер старты праводзяцца пад такім купалам - арганізатары нікога не хочуць выпускаць, строга гасцініца, спартыўны аб'ект, аўтобусы і ўсё такое. Плюс многія краіны пазачыняліся, няма магчымасці кудысьці выехаць на падрыхтоўку. Калі раней мы ў Славенію выязджалі, праводзілі зборы, то цяпер толькі Турцыя пакуль засталася", кажа паралімпіец.

Аб сваёй калекцыі ўзнагарод разважае сціпла: "Карону пакуль не надзяваў. Матывуе тое, што мне гэта падабаецца, гэтая абстаноўка, калі ты выходзіш на п'едэстал, цяпер, вядома, гэта будзе без гледачоў. Раней было з гледачамі, гэты шум апладысментаў, гул, вось гэта ўсё, вельмі невымоўныя адчуванні, а другое - я стараюся працаваць для павышэння асабістага выніку, даведацца, наколькі я здольны мінімізаваць гэтыя секунды на дыстанцыі", - кажа Бокій.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
Токіа, матывацыя, Паралімпійцы, Ігар Бокій, Карона