Прыхільнікі кандыдата ў прэзідэнты ЗША рэспубліканца Дональда Трампа

Амерыканцам не падабаецца сістэма прэзідэнцкіх выбараў

18
(абноўлена 11:51 11.11.2016)
Прэзідэнт ЗША абіраецца Калегіяй, якая складаецца з 538 выбаршчыкаў, колькасць якіх ад кожнага штата роўная агульнай колькасці сенатараў і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, а таксама тры выбарнікі ад акругі Калумбія.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Пераважная большасць грамадзян ЗША (60%) хочуць змяніць сістэму выбараў у ЗША. Пры гэтым амаль палова амерыканцаў (45%) лічыць, што варта цалкам перайсці да сістэмы "адзін чалавек — адзін голас", сведчаць дадзеныя апытання Sputnik.Меркаванні.

На пытанне "ці згодныя Вы з існуючай сістэмай галасавання ў ЗША" 15% амерыканцаў адказалі, што хочуць перайсці на новы алгарытм галасавання, які б уключаў прынцыпы дзеючай сістэмы і сістэмы "адзін чалавек — адзін голас". Толькі 22% жыхароў ЗША лічаць, што сістэма павінна заставацца нязменнай, 16% адказалі "не ведаю" і 2% прапанавалі іншыя варыянты адказаў.

Амерыканцам не падабаецца сістэма прэзідэнцкіх выбараў
© Инфографика
Амерыканцам не падабаецца сістэма прэзідэнцкіх выбараў

Рэспубліканец Дональд Трамп атрымаў перамогу на выбарах прэзідэнта ЗША 8 лістапада, набраўшы 290 галасоў выбаршчыкаў пры неабходных 270. Кандыдат ад дэмакратаў Хілары Клінтан прызнала сваю паразу, не набраўшы дастатковую колькасць галасоў выбаршчыкаў (232). Пры гэтым за яе прагаласавалі больш 59,8 мільёна выбаршчыкаў, тады як за Трампа — звыш 59,6 мільёна. Адрыў Клінтан па галасах выбаршчыкаў складае 0,2% (47,7% супраць 47,5%).

Апытанне было праведзена на замову інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik даследчай кампаніяй TNS UK з 3 па 7 лістапада 2016 года ў ЗША, у апытанні прынялі ўдзел 1012 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва ва ўзросце 18-64 у ЗША. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае +/- 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванне

Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванне рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

18
Тэги:
Sputnik.Меркаванні, ЗША
Тэмы:
Выбары прэзідэнта ЗША (7)
Каментары