Група Navi на адборы на конкурс Еўрабачанне-2017

Navi Band: мова становіцца трэндам

274
(абноўлена 15:58 09.01.2017)
Удзельнікі папулярнага ў Беларусі калектыву ўпэўнены: у апошні час усё большая колькасць беларусаў пачынае шанаваць сваю мову.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Беларуская мова ў апошнія гады пачынае выкарыстоўвацца ўсё больш шырока, распавялі ў інтэрв'ю Sputnik салісты групы Navi Band Ксенія і Арцём.

Navi Band — папулярныя беларускія музыкі, якія прэзентуюць сябе не толькі ў рэспубліцы, але ўжо і за яе межамі. У апошні час яны актыўна працуюць з вядомым пісьменнікам Яўгенам Грышкаўцом, а ў гэтым годзе яны ўвайшлі і ў спіс фіналістаў нацыянальнага адбор на "Еўрабачанне".

"Я заўважыла, што яшчэ некалькі гадоў таму беларуская мова не так шырока ўжывалася, як цяпер. Сёння на ёй ужо спявае больш музыкаў — нават Nuteki запісалі песню на мове. Вялікія кампаніі пераходзяць на выкарыстанне мовы ў рэкламе — напрыклад, А-100 або McDonalds. Мова становіцца трэндам усё больш, гэта вельмі радуе", — распавяла салістка Navi Band у інтэрв'ю Sputnik.

На "Еўрабачанне" гурт хоча паехаць з песняй на беларускай мове — калі Navi перамогуць у адборы, то гэта стане першым выступам беларускіх артыстаў на еўрапейскай сцэне на роднай мове.

Поўнае інтэрв'ю з гуртом Navi Band чытайце на Sputnik у панядзелак 9 студзеня.

274
Тэги:
Еўрабачанне, Беларуская мова, Папулярная музыка, Беларусь
По теме
Песні фіналістаў адбору на "Еўрабачанне-2017"
Як гэта было: адбор на "Еўрабачанне" ад Беларусі
Каментары