Пульты для тэлевізара

Маргарыта Сіманьян патлумачыла, чаму тэлебачанне памрэ

5
(абноўлена 17:34 01.08.2019)
"Левада-цэнтр" апублікаваў дадзеныя апытання пра папулярнасць тэлебачання і Інтэрнэту ў Расіі. І хоць тэлебачанне пакуль што захоўвае лідзіруючыя пазіцыі, роля яго няўхільна падае. Галоўны рэдактар тэлеканала RT і інфармацыйнага агенцтва Sputnik Маргарыта Сіманьян тлумачыць чаму.

Давайце спачатку вызначымся, што мы маем на ўвазе, калі супрацьпастаўляем ТБ і інтэрнэт.

Тэлебачанне - гэта што? "Ну гэта, там, праграмы розныя, ток-шоу і ўсё вось гэта тэлевізійнае".

Неа. Не так.

У інтэрнэце таксама ток-шоу і праграмы, і не толькі зробленыя спецыяльна для сеціва, а нават цалкам узятыя з ТБ. Ацаніце прагляды камедзі і мульцікаў, знятых для ТБ.

Інтэрактыўнасць? На ТБ пры жаданні таксама можна зладзіць інтэрактыўнасць - і часта яе арганізуюць. Не дапамагае і не ратуе.

Тэлебачанне адрозніваецца ад інтэрнэту, па сутнасці, толькі адным. Вёрсткай. Тэлеглядач асуджаны глядзець тое, што за яго вырашыў праграмны дырэктар, шэф-рэдактар, карэспандэнт. У тым парадку і ў той час, які выбралі за тэлегледача.

Тэлебачанне жорсткае, непаваротлівае, не дае магчымасці імгненнага выбару.

А інтэрнэт - дае.

Убачыў фільм з Монікай Белучы, паставіў на паўзу, палез глядзець, колькі ёй гадоў, заадно ўбачыў, што яшчэ яна здымалася ў сцэне са згвалтаваннем, пабег глядзець гэтую сцэну - і так да раніцы.

Тэлебачанне нязручнае, а інтэрнэт зручны. Усё нязручнае і павольнае саступае месца зручнаму і хуткаму. Калёсы - аўтамабілю, пёравая асадка - шарыкавай, шаўковыя панчохі на падвязках - лайкравым калготкам. Нягледзячы на ўсю маляўнічасць падвязак.

Вось менавіта ў такім выглядзе - зададзенай тэлетрансляцыі з непарушнай вёрсткай - наша старое добрае тэлебачанне ў сілу ўласнай рыгіднай - і ад гэтага фрыгіднай - прыроды, чыгуначнай непаваротлівасці, якая выключае задавальненне спантанных жаданняў спажыўца, памрэ яшчэ пры нашым з вамі жыцці.

І ўсе папулярныя ў высокіх кабінетах размовы пра тое, што трэба наблізіць інтэрнэт-парадк дня да ТБ або ТБ-парадак дня да інтэрнэту, такія ж старамодныя, які і само ТБ.

Ні храна не дапаможа. Таму што справа зусім не ў гэтым. Паскорыць ці запаволіць смерць пацыента можа. Вылечыць - не. Бо хвароба закладзена ў генакодзе.

Вось такое ў мяне для вас харакіры ў прамым эфіры.

5
Тэги:
Інтэрнэт, Тэлебачанне, Маргарыта Сіманьян

Меркаванне