Кадр з фільму Ідзі і глядзі

Дзесяць лепшых беларускіх фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну

684
(абноўлена 18:36 08.05.2020)
З нагоды святкавання Дня перамогі Sputnik зрабіў сваю версію лепшых фільмаў пра вайну ад беларускага кінематографа.

Беларускія фільмы пра вайну адметныя праз рэалістычнасць, праўдзівасць і нерв драматургіі, што нікога не пакідаюць абыякавымі.

Ідзі і глядзі (1985)

Бадай, самы праўдзівы фільм пра жахі найвялікшага ліхалецця ХХ стагодзя. Рэжысёр Элем Клімаў ішоў да яго стварэння ўсё сваё жыццё. Клімаў пабычыў твар вайны на свае ўласныя вочы, нажаль, у дзіцячым узросце, што зрабіла незагойную рану на яго сэрцы. Са слоў рэжысёра, ён ведаў ужо з той пары, што павінен зняць фільм пра вайну. Без упрыгожванняў. Без выдумак.

Кадр з фільму Элема Клімава Ідзі і глядзі
© Sputnik / Яўген Коктыш
Кадр з фільму Элема Клімава "Ідзі і глядзі"

Выдумак няма ў стужцы, выдумак няма і ў тым, што падчас паказу фільму ў ЗША ля кінатэатраў дзяжурылі карэты "хуткай дапамогі" — людзі ад пабачанага страчвалі прытомнасць.

Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Ідзі і глядзі".

Цераз могілкі (1965)

Віктар Тураў, як і Клімаў, бачыў вайну і маўчаць не мусіў. Адна з найвыбітнейшых постацей у гісторыі беларускага кінамастацтва, знакамітая сваімі экранізацыямі. Фільм "Цераз могілкі" быў зняты рэжысёрам у якасці дыпломнай работы, і ці мог падумаць тады Тураў, што пазней ён будзе ўнесены ЮНЕСКА ў спіс лепшых фільмаў свету.

Кадр з фільму Цераз могілкі
© Sputnik
Кадр з фільму "Цераз могілкі"

Фільм зняты паводле апавядання аднаіменнай аповесці Паўла Ніліна ў 1965 годзе. Глыбокая, філасоўская стужка, якая прымушае гледача задумацца над кожным нюансам, прааналізаваць асобныя, на першы погляд выпадковыя, сцэны. Фільм прасякнуты сімвалізмам.

Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Цераз могілкі".

Знак бяды (1986)

Наймацнейшае апавяданне Васіля Быкава не пакінула абыякавым Міхаіла Пташука.

На здымках фільму Знак бяды
© Sputnik / РИА Новости
На здымках фільму "Знак бяды"

Здымкі фільму праходзілі на хутары Бартнікі ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Ідэю здымаць менавіта там Пташуку падсказаў старшыня калгасу "Кастрычнік" Леў Аліферка, дзе некалі Пташук здымаў сваю стужку "Вазьму твой боль".

Фільм зняты тонка, з густам і адзначаны шэрагам міжнародных узнагарод.

Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Знак бяды".

Трэцяя ракета (1963)

Менавіта праз гэты фільм твор Васіля Быкава трапіў на беларускія экраны ўпершыню. Стужка Рычарда Віктарава выйшла ў 1963 годзе. Характэрная адметнасць стужкі — адсутнасць галоўнага героя. Цягам усяго фільму на экране фігуруюць толькі шэсць чалавек рознай нацыянальнасці і ўсе рэжысёрам паказаны роўнымі перад тварам вайны.

Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Трэцяя ракета".

Альпійская балада (1965)

Фільм пра гісторыю кахання скрозь прызму гарматаў і нястачы. Зноў за аснову ўзята апавяданне Быкава, гэтым разам рэжысёрам Барысам Сцяпанавым. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія героям падаліся бясконцымі. Дні, якія падаравалі былым вязням канцлагеру шчырае каханне і надзею на ратаванне.

Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Альпійская балада".

Гадзіннік спыніўся апоўначы (1959)

А гэты фільм знакаміты праз ролю актрысы Рыты Гладунко і выкананне ёй песні ў доме ворага на беларускай мове, за што яна была адзначана першай прэміяй на кінафестывалі ў Кіеве. У год выхаду фільма яго прагледзела больш за 35 мільёнаў чалавек.

Фільм мае складаную гісторыю — ён быў пастаўлены "Беларусьфільмам" у 1959, але выйшаў на вялікія экраны толькі ў 1974-м пасля аднаўлення на кінастудыі імя Горкага.

Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Гадзіннік спыніўся апоўначы".

Дзяўчынка шукае бацьку (1959)

"Беларусьфільм" славіўся не толькі фільмамі пра вайну, але і дзіцячымі. Калі ж дзве моцныя плыні спалучаюцца, то твор становіцца папулярным. Такім атрымалася экранізацыя Льва Голуба, майстра беларускага дзіцячага кіно, "Дзяўчынка шукае бацьку" паводле аднаіменнага апавядання Кастуся Губарэвіча. Фільм пра сапраўднае сяброўства, шчырасць і прыгоды дзяцей у савецкі час прыйшоўся да спадобы кожнаму.

Кадр з фільму Дзяўчынка шукае бацьку
© Sputnik / РИА Новости
Кадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку"

Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Дзяўчынка шукае бацьку".

Вуліца малодшага сына (1962)

Трагедыя адной жанчыны. Яе муж ідзе на фронт, а адзіны сын дапамагае партызанам у барацьбе з фашыстамі. Прайшоўшы праз шмат выпрабаванняў і пазбегнуўшы шмат небяспечных сітуацыі, яе сын падарваўся на міне ля сваёй хаты. Фільм-узор піянерскага геройства ў экранізацыі Льва Голуба.

Саша Корнеў у ролі Валодзі Дубініна ў фільме Л. Голуба Вуліца малодшага сына
© Sputnik / РИА Новости
Саша Корнеў у ролі Валодзі Дубініна ў фільме Л. Голуба "Вуліца малодшага сына"

Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Вуліца малодшага сына".

У жніўні 44-га (2000)

Адзін з лепшых фільмаў Міхаіла Пташука паводле апавядання Уладзіміра Багамолава "Момант ісціны (у жніўні 44-га)". Фільм сумеснай вытворчасці Беларусі і Расіі пра дзейнасць контрразведкі і вышук шпіёнаў напрыканцы вайны на тэрыторыі Беларусі. Выдатны акцёрскі складнік і майстэрства Пташука зрабілі стужку па-сапраўднаму культавай.

Брэсцкая крэпасць (2010)

Рэжысёр Аляксандр Кот узяў за аснову сюжэта першыя дні абароны Брэсцкай крэпасці. Выдатныя дэкарацыі і спецэфекты прывабілі вялікую колькасць гледачоў, а майстэрства акцёраў і неўміручая тэма вайны прымусіла большасць з іх расчуліцца напрыканцы стужкі. На думку кінакрытыкаў, "Брэсцкая крэпасць" — найлепшы фільм пра вайну з батальнымі сцэнамі з часоў "Ідзі і глядзі" Элема Клімава.

684
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Кіно, Беларусьфільм, Беларусь
Пастпрад Расіі пры ЕС распавёў, калі Еўропа можа адкрыць межы

Пастпрад Расіі пры ЕС распавёў, калі Еўропа можа адкрыць межы

12
(абноўлена 16:08 27.05.2020)
Да пытання адкрыцця знешніх межаў Еўрасаюз вернецца не раней за 15 чэрвеня, шэраг краін Шэнгенскай зоны пакуль адкрываюць межы паміж сабой, але ўсіх турбуе прагноз аб другой хвалі каронавіруса, распавёў пастаянны прадстаўнік РФ пры Еўрапейскім саюзе Уладзімір Чыжоў.
Постпред России при ЕС рассказал, когда Европа может открыть границы

Частка краін Шэнгенскай прасторы ў гэтым пытанні дзейнічае самастойна, адкрываючы межы адзін з адным на падставе статыстыкі, якая дазваляе сцвярджаць, што па той бок мяжы сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, сказаў дыпламат. Так, напрыклад, паступілі Германія, Аўстрыя і Швейцарыя або краіны Прыбалтыкі, адкрыўшы межы адзін з адным, але не з іншымі суседзямі.

"Аб адкрыцці знешняй мяжы Еўрасаюза пакуль што размова не ідзе, да гэтага пытання Еўрасаюз плануе вярнуцца не раней за 15 чэрвеня, другая хваля турбуе ўсіх. Вядома, асцерагаюцца", - падкрэсліў дыпламат.

Ёсць розныя пункты гледжання аб тым, ці будзе другая хваля каронавіруса мацнейшая ці слабейшая за першую і калі яна можа адбыцца, але большасць экспертаў сыходзіцца ў тым, што новы пік захворвання COVID-19 можа здарыцца ў 4 квартале бягучага года, расказаў дыпламат.

"Больш важна, што медыцынскія службы і ў Еўропе, і на іншых кантынентах, і, зразумела, у нас у Расіі, будуць лепш падрыхтаваныя. Гэта не толькі дадатковыя ложкі, ШВЛ, запас масак, але і прагрэс у пошуку вакцыны, якая дазволіць канчаткова разабрацца з гэтым праклятым вірусам", - рэзюмаваў дыпламат.

12
Тэги:
каронавірус, ЕС
Гэта падыме агульны баявы дух: Бышок аб парадзе Перамогі 24 чэрвеня

"Гэта падыме агульны баявы дух": Бышок аб парадзе Перамогі 24 чэрвеня

4
(абноўлена 13:20 27.05.2020)
Традыцыйны парад Перамогі ў Маскве пазітыўна паўплывае на агульную расслабленасць, якая была выкліканая зразумелымі абмежаваннямі, лічыць палітычны эксперт Станіслаў Бышок.
"Это поднимет общий боевой дух": Бышок о параде Победы 24 июня

Аб правядзенні парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня заявіў напярэдадні Уладзімір Пуцін. Прэзідэнт Расіі даручыў кіраўніку Мінабароны забяспечыць самы строгі рэжым бяспекі. Дата абраная невыпадкова: менавіта 24 чэрвеня ў 1945-м у Маскве адбыўся парад пераможцаў. І гэта самы прыдатны дзень, на які можна было перанесці правядзенне ўрачыстасцяў, адзначыў у каментары для радыё Sputnik Беларусь Станіслаў Бышок.

"Зразумела, што ў гэтым годзе вырашылі разнесці правядзенне параду Перамогі і шэсце "Бессмяротны полк". Усё ж такі да 24 чэрвеня, магчыма, не сыдзе каронавірус. Калі мы зараз гаворым пра тое, што каля дзевяці тысяч новых выпадкаў выяўляецца ў Расіі ў дзень, наўрад ці за месяц гэтая лічба ўпадзе да дзевяці або 90", - лічыць Бышок.

Таксама, паводле яго слоў, мы бачым тут і завочнае сяброўскае спаборніцтва паміж Масквой і Мінскам. Беларусь жа правяла парад 9 Мая, так што і Расіі нельга было ад гэтага адмаўляцца.

а, што правядзенне традыцыйнага парада Перамогі нейкім чынам стане ўмацоўваюць грамадзян Расіі і не толькі святам, якое некалькі падыме агульны баявы дух і агульную такую расслабленасць, якія былі выкліканыя зразумелымі абмежаваннямі ў сувязі з каронавірусам", - сказаў Бышок.

Каментар палітычнага эксперта Станіслава Бышка слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

4
Тэги:
Расія, Масква, Парад Перамогі
Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

0
(абноўлена 16:37 28.05.2020)
Прадстаўнік СААЗ у Расіі адзначыла, што тыдзень таму было зарэгістравана 124 патэнцыйныя вакцыны ва ўсім свеце.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Расія прапанавала Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) восем вакцын-кандыдатаў ад каронавіруса, заявіла прадстаўнік СААЗ у РФ Меліта Вуйновіч.

"Уклад Расіі вельмі вялікі. Мы маем рэгістрацыю васьмі вакцын-кандыдатаў з розных інстытутаў РФ", - сказала Вуйновіч падчас анлайн-сходу навуковага савета РАН "Навукі аб жыцці" на тэму "Вакцыны да COVID-19: прагнозы і рэальнасць", арганізаванага МІА "Россия сегодня".

Паводле яе слоў, па стане на 22 мая ёсць 124 патэнцыйныя вакцыны-кандыдаты ад вытворцаў, якія апавясцілі СААЗ. Вуйновіч выказала здагадку, што на сённяшні дзень іх можа быць больш. "Але гэта тыя, якія далі нам інфармацыю і прайшлі праз крытэрыі ацэнкі. З іх дзесяць знаходзяцца на стадыі клінічнай ацэнкі, а 114 - на даклінічнай стадыі", - патлумачыла прадстаўнік СААЗ.

Напярэдадні стала вядома, што дзяржаўны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Расспажыўнагляда з 29 чэрвеня прыступіць да клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус, СААЗ, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19