Пасажыры на платформе Павелецкага вакзала ў Маскве

Акадэмік РАН: захворванне каронавірусам пасля адмены каранціну можа вырасці

9
(абноўлена 09:48 09.06.2020)
Эксперт пракаментавала меркаванне аб тым, што другая хваля будзе найбольш адчувальная ў краінах, дзе раней быў уведзены жорсткі каранцін.

МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Захворванне каронавірусам пасля адмены каранцінных мер можа вырасці. Пра гэта доктар медыцынскіх навук, акадэмік РАН Аксана Свіціч паведаміла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Другая хваля каронавіруса магчымая, аднак складана сказаць, ці будзе яна прыкметная статыстычна, лічыць Аксана Свіціч.

"Будзе графік тыпу сінусоіды (...). Калі людзі будуць выходзіць, магчыма, будзе скачок. Заўважым мы яго статыстычна ці не - гэта складана. Галоўнае, каб для людзей, якія найбольш схільныя і ў якіх развіваюцца цяжкія формы захворвання, былі адкрыты бальніцы, каб яны змаглі своечасова атрымаць адэкватную дапамогу", - адзначыла акадэмік РАН.

Яна пракаментавала таксама меркаванне пра тое, што другая хваля будзе найбольш адчувальная ў краінах, дзе раней быў уведзены жорсткі каранцін.

Так, па словах эксперта, усё залежыць нават не ад таго, якая частка насельніцтва перахварэла каронавірусам, а ад таго, ці многія пракантактавалі. У краінах, дзе жорсткі каранцін быў уведзены амаль адразу, гэты працэнт будзе невялікім, там "гэтую хвалю могуць атрымаць крыху пазней".

"Іншая справа, што вірус, кантактуючы з чалавечай папуляцыяй, таксама можа змяняцца. Магчыма, (другая) хваля не будзе такой актыўнай і такой вялікі, як у краінах, якія сутыкнуліся з ёй упершыню", - рэзюмавала Аксана Свіціч.

9
Тэги:
каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (635)
Дэмакратычна і празрыста: палітолаг аб галасаванни па папраўках у Канстытуцыю

Дэмакратычна і празрыста: палітолаг аб галасаванні па папраўках у Канстытуцыю

4
(абноўлена 17:11 02.07.2020)
Частка людзей выказвалася супраць паправак у Канстытуцыю Расіі, яны і атрымалі магчымасць абазначыць сваю пазіцыю афіцыйна, лічыць член Савета па міжнацыянальных адносінах пры прэзідэнце Расіі Багдан Бязпалька.
Демократично и прозрачно: политолог о голосовании по поправкам в Конституцию РФ

Большасць жыхароў Расіі падтрымлівае папраўкі ў Канстытуцыю Расіі, рэферэндум толькі пацвердзіў гэты факт, адзначыў у інтэрв'ю радыё Sputnik Багдан Бязпалька. Ён нагадаў, што для прыняцця паправак зусім не абавязкова было праводзіць народнае галасаванне.

"У нас адбылася дэмакратычная працэдура па ухвалнні грамадзянамі тых зменаў у Канстытуцыю, якія распрацоўваліся апошнія некалькі месяцаў. Так, частка людзей была супраць, частка выказвалася і раней супраць. Вось, уласна, яна і рэалізавала сваё права прагаласаваць. На самай справе з пункту гледжання юрыспрудэнцыі неабходнасці ў адабрэнні на ўсенародным галасаванні не было. З пункту гледжання канстытуцыйнага права, дастаткова было адабрэння ў парламенце", - разважае Бязпалька.

Паводле яго слоў, на сам працэс галасавання аказала ўплыў пандэмія каронавіруса. На ўчастку неабходна было надзець маску і пальчаткі, медыкі вымяралі тэмпературу.

"Пашпарт я паказваў дыстанцыйна, але так, каб было бачна фатаграфію і нумар. Усё прайшло будзённа на самай справе, што не можа не радаваць. Таму што для многіх, скажам так, палітыкаў маргінальнага характару, для людзей, якія прытрымліваюцца антыдзяржаўных поглядаў, гэта была нагода да хаосу, унясенню нестабільнасці ў розумы грамадзян. Тым не менш, галасаванне прайшло зусім спакойна", - кажа эксперт.

Нагадаем, галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ праходзіла ў Расіі з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Пасля апрацоўкі 100% пратаколаў за прыняцце паправак прагаласавалі 77,92% расейцаў, супраць - 21,27%. Па дадзеных кіраўніка ЦВК Элы Памфілавай, яўка склала каля 65%. Высокая цікавасць да галасавання па папраўках у канстытуцыю, па словах Памфілавай, чаканая. Але такую найвышэйшую яўку і падтрымку спрагназаваць было вельмі складана.

Каментар члена Савета па міжнацыянальных адносінах пры прэзідэнце Расіі Багдана Бязпалькі слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

4
Тэги:
Расія, Канстытуцыя
Член прэзідыума Альянсу турыстычных агенцтваў РФ Алексан Мкртчан

Ці адкрые Расія межы для турыстаў з 15 ліпеня - прагноз тураператараў

6
(абноўлена 12:18 01.07.2020)
На прыкладзе авіязносінаў з Турцыяй, якія аднаўляюць Казахстан, Беларусь і Украіна, член прэзідыума Альянсу турыстычных агенцтваў РФ Алексан Мкртчан прагназуе даты, калі адпачывальнікі змогуць прыляцець і вылецець з Расіі.
Откроет ли Россия границы для туристов с 15 июля ― прогноз туроператоров

Як адзначае суразмоўца Sputnik, ён не бачыць пачатку авіязносін з Турцыяй менавіта з 15 ліпеня, хоць Турцыя гатова прымаць вылеты з Расіі ўжо з 24 чэрвеня. Акрамя таго, вядома, што першыя рэйсы з Казахстана ў Турцыю ўжо паляцелі, цяпер на старце Беларусь і Украіна, дадае эксперт.

"Цяпер бяруцца пробы на каронавірус ва ўсіх турэцкіх аэрапортах - у Стамбуле, у Анталіі, у Мармарысе, і ўсе, чые тэсты паказваюць адмоўны вынік, дапускаюцца на курорты, практычна ўсе гатэлі ўжо адкрыты, тэмпература прымальная для купання", - распавядае Мкртчан.

Пры гэтым эксперт выказвае сумнеў у тым, што вылеты з Расіі будуць адкрыты з 15 ліпеня, хоць перамовы адносна гэтага пытання яшчэ не завершаны. Нагадаем турыстычныя вылеты з Расіі, у тым ліку, і ў Турцыю, раней карысталіся папулярнасцю як у саміх расіян, так і ў грамадзян іншых краін, у тым ліку беларусаў.

"Ці адкрые Расія межы з 15 ліпеня - вядома, не. Зараз ідзе перамоўны працэс, па маіх звестках, гэта адбудзецца не раней за канец жніўня", - рэзюмуе Мкртчан.

6
Тэги:
Турызм і адпачынак, Расія
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

0
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

0
Тэги:
Канстытуцыя, Расія