Крыжыкам па майцы: майстар з Маларыты адкрыў уласную майстэрню вышыўкі

© Sputnik / Арцём Кір'янаў"Зорныя войны" аўтарства Антона Талашко
Зорныя войны аўтарства Антона Талашко - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Антон Талашко вышывае Тэрмінатара і “Зорныя войны”, а таксама марыць апрануць у свае майкі з арнаментам “Крумкачоў” і “Цмокаў”.

Арцём Кір'янаў, Sputnik.

"Аўтэнтычнае можа быць сучасным" — пад такой назвай майстар Антон Талашко з Маларыты адкрыў у родным горадзе ўласную майстэрню вышыўкі. Ужо некалькі год хлопец шукае беларускія арнаменты па ўсёй краіне і аздабляе імі звычайныя футболкі і байкі. Карэспандэнт Sputnik сустрэўся з маларыцкім майстрам і даведаўся, як вярнуць ва ўжытак даўно забытыя рэчы.

Сёння Антон Талашко працуе ў роднай Маларыце. Хлопец адвучыўся ў Гомелі і вярнуўся дадому па размеркаванні. Цяпер ён выкладае электратэхніку ў мясцовым сельскагаспадарчым ліцэі. А вырабам футболак з беларускім нацыянальным арнаментам займаецца паралельна.

"Шчыра кажучы, забыўся пра праект"

Майстэрня Антона — звычайнае памяшканне ў адным з непрыкметных будынкаў у райцэнтры. Абстаноўка тут сціплая: стол з кампутарам, стос чыстых футболак, вешалка з ужо гатовымі рэчамі і масіўная вышывальная машына. Сцены хлопец упрыгожыў ручнікамі і палатном з беларускімі сімваламі.

"Майстэрню атрымалася адкрыць дзякуючы праекту "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" пры падтрымцы ЕС і ПРААН. Мая ініцыятыва называецца "Аўтэнтычнае можа быць сучасным". Праект мне дапамаглі напісаць у Брэсцкім мясцовым фондзе рэгіянальнага развіцця", — распавядае Антон.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўМайстар Антон Талашко на сваім працоўным месцы
Майстар Антон Талашко на сваім працоўным месцы - Sputnik Беларусь
Майстар Антон Талашко на сваім працоўным месцы

Хлопец прызнаецца, што даслаў усе дакументы на грант яшчэ ў жніўні і забыў пра праект з-за працы. Толькі сястра нагадала, што варта было б праверыць, ці не ўдалося выйграць. У лістападзе стала вядома: у Брэсцкай вобласці выбралі 50 заявак, і ініцыятыва Антона сярод пераможцаў.

Праект, паводле слоў Антона, павінен быў пачацца яшчэ ў студзені. Але атрымалася крыху пазней: давялося добра папрацаваць, каб знайсці памяшканне і купіць абсталяванне. У тым ліку вышывальную машыну, якой майстар асабліва ганарыцца.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўВышывальная машына новага пакалення, якой асабліва ганарыцца майстар
Вышывальная машына новага пакалення, якой асабліва ганарыцца майстар - Sputnik Беларусь
Вышывальная машына новага пакалення, якой асабліва ганарыцца майстар

"Машыну выпусцілі толькі сёлета. Яна была адзіная ў нашай краіне, і мы яе забралі. Калі яе ўключылі, у мяне быў шок: я не ведаў, як з ёй працаваць. Яна больш прафесійная, але для нашага праекту гэта тое, што трэба", — дадае хлопец.

Пяць футболак у дзень

Нават адна вышытая футболка, расказвае Антон, справа няхуткая. За адзін дзень можна вышыць на машынцы максімум пяць маек. Да нядаўняга Дня мовы ў Брэсце майстэрня рыхтавалася тыдзень. Працу пачыналі а 10 раніцы, а ўставалі з-за машынкі толькі праз 12 гадзін.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўМайстар вышыванкі за працай
Майстар вышыванкі за працай - Sputnik Беларусь
Майстар вышыванкі за працай

Каб паказаць працэс, майстар запускае вышывальную машыну. Футболку перад работай трэба замацаваць у пяльцах строга пасярэдзіне, каб арнамент размяціўся сіметрычна. Пад тканіну закладваецца падкладка, інакш іголка папсуе майку.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўПадрыхтоўчы этап перад вышываннем
Падрыхтоўчы этап перад вышываннем - Sputnik Беларусь
Падрыхтоўчы этап перад вышываннем

На сэнсарным экране Антон выбірае загружаныя раней арнаменты, якія ён алічбаваў загадзя. Каб вышыць узор, машыне спатрэбіцца прыкладна гадзіна, за якую яна паспее зрабіць больш за 21 тысячу сцяжкоў. Застаецца толькі замацаваць пяльцы, запусціць працэс і сачыць, каб край рэчы не перашкаджаў вышыўцы.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўВышывальная машынка выконвае задуму аўтара - строчыць арнамент
Вышывальная машынка выконвае задуму аўтара - строчыць арнамент - Sputnik Беларусь
Вышывальная машынка выконвае задуму аўтара - строчыць арнамент

"Можна паставіць хуткасць тысячу сцяжкоў у хвіліну, але я выбраў толькі шэсцьсот. Калі зрабіць больш, у тканіне будуць заставацца дзіркі. Бачыце, тут нават лазерная кропка ёсць. Яна дапамае вярнуцца куды трэба, калі, напрыклад, рвецца нітка", — гаворыць майстар.

За працай Антон Талашко тлумачыць, што арнамент у адным колеры з такой колькасцю сцяжкоў можна лічыць простым. Звычайна на больш складаны ўзор з двух колераў сыходзіць больш за дзве гадзіны, бо патрэбныя перацяжкі.

Не дзеля грошай

Антон расказвае, што ягоны праект цалкам некамерцыйны. Сэнс не ў тым, "каб купіць машыну" і паўгады зарабляць грошы на продажы вышытах футболак. Галоўнае для майстра — вярнуць вопратку з аўтэнтычнай вышыўкай у штодзённы ўжытак.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўАнтон займаецца вышыванкамі не дзеля грошай, а для душы
Антон займаецца вышыванкамі не дзеля грошай, а для душы - Sputnik Беларусь
Антон займаецца вышыванкамі не дзеля грошай, а для душы

Сёння ў хлопца ёсць ужо каля сотні арыгінальных арнаментаў са старажытных беларускіх касцюмаў. Дзякуючы праекту ўдалося набыць чатыры поўных старажытных строі для маларыцкага Цэнтра народнай творчасці. Арнаменты з іх Антон таксама плануе алічбаваць.

© Sputnik / Арцём Кір'янаўАблічбаваныя арнаменты для вопраткі
Аблічбаваныя арнаменты для вопраткі - Sputnik Беларусь
Аблічбаваныя арнаменты для вопраткі

"Паводле умоў праекту, мне трэба пабываць у трох музеях і алічбаваць 50 узораў. Я ўжо быў у Ветцы, у Гомелі і ў закрытым Музеі старажытнай гісторыі пры Акадэміі навук. Зрабіў дзесьці тысячу здымкаў. Калі я зраблю ўвесь Музей старажытнай гісторыі, гэта будзе класна. Бо ніхто ж не бачыў, што там ёсць", — расказвае майстар.

Заробак жа акрамя выкладання ў ліцэі прыносіць Антону праца на хатняй машынцы. На ёй хлопец пад замову вышывае тыя самыя беларускія арнаменты, а з нядаўняга часу таксама Тэрмінатара і персанажаў "Зорных войн".

© Sputnik / Арцём Кір'янаў"Зорныя войны" ў задумцы Антона Талашко
Зорныя войны ў задумцы Антона Талашко - Sputnik Беларусь
"Зорныя войны" ў задумцы Антона Талашко

"Малюнак штурмавіка я знайшоў у ЗША. Ён быў стылістыцы олдскульных тату. Я яго перарабіў на вышыўку і аздобіў беларускім арнаментам, схему якога ўзяў з аўтэнтычнага мужчынскага пояса. Думаю, хутка буду і марвэлаўскія коміксы такім жа чынам вышываць", — дадае майстар.

Майкі для "Цмокаў" і "Крумкачоў"

Што ўжо атрымалася ў майстэрні — гэта выстава на нядаўнім Дні мовы ў Брэсце. Вышытыя майкі падарылі дзеткам і арганізатарам. Вопратку будуць выкарыстоўваць таксама на іншых мерапрыемствах, рэкламуючы такім чынам праект.

Неўзабаве майкі Антона пабачаць у Гомелі, дзе адбудзецца паказ аўтэнтычнай моды. Таксама пройдуць выставы ў Маларыце і ў адной з вёсак Маларыцкага раёна. Ужо запланаваныя прафарыентацыйныя дні ў Маларыцкім сельскагаспадарчым ліцэі, дзе выкладае майстар.

Майстар Антон Талашко са сваёй працай
Майстар Антон Талашко са сваёй працай - Sputnik Беларусь
Майстар Антон Талашко са сваёй працай

"Прыедуць хлопцы, ім будуць расказваць, як тут добра вучыцца, а заадно і майкі раздадуць. Яны тут і застануцца, і ў іх ужо можна будзе выступаць", — дзеліцца планамі Антон.

Таксама хоча майстар вышываць і бейсболкі. Але адна з галоўных мараў — апрануць у вышываныя футболкі "Цмокаў" і "Крумкачоў". Хлопец тлумачыць, што праца з мінчукамі пачнецца ўжо ў красавіку-маі.

"Планаў шмат. З усімі яшчэ не паразмаўляў. Мы хочам рабіць шмат футболак і ўсе розныя. Але я не хачу абмяжоўвацца толькі Маларытай.  Мая ідэя такая, каб паказаць, што праект можа працаваць па ўсёй краіне", — дадае Антон Талашко.

Стужка навiн
0