У мастэйрні Народнага мастака Беларусі Івана Міско

Касмічны сусвет Івана Міско

81
(абноўлена 12:15 13.04.2016)
Народны мастак Беларусі Іван Міско амаль паўстагоддзя захоўвае вернасць ўнутранаму космасу: сярод яго герояў – амаль увесь Зорны гарадок, сябрам-касманаўтам ён возіць беларускае сала, а яны тэлефануюць яму з арбіты.

Святлана Ліцкевіч, Sputnik.

Майстэрня (яна ж і музей) Івана Міско знаходзіцца ў самым цэнтры верхняга горада, за Архікафедральным касцёлам. Народны мастак сустракае нас ля парога. І пачынае экскурсію не з экспанатаў.

"Вось гэтую бярозу пасадзілі Клімук з Кавалёнкам", — паказвае ён на велізарнае дрэва, якое перажыло не адну рэканструкцыю гарадскіх вуліц. А побач — маленькая бярозка Алега Навіцкага — прадстаўніка новага пакалення беларусаў у космасе.

"Усе яны ў мяне — абавязковыя госці. Калі бываюць у Беларусі, заўсёды заходзяць", — Іван Міско вельмі рады гэтаму свайму "касмічнаму" прыцягненню.

Яму 84 гады, але кожную раніцу ўжо а сёмай гадзіне ён у майстэрні.

Партрэт, які паўтарыў лёс касманаўта

Касмічнай тэмай малады мастак Міско "захварэў" у той год, калі не стала Гагарына.

"Неяк увечары прыйшоў дадому і пачуў па радыё: "Трагічна абарвалася жыццё першага касманаўта Юрыя Гагарына". Раніцай, пад гукі жалобнай музыкі, я стаў ляпіць яго скульптурны партрэт. Зрабіў я яго практычна за дзень, а потым адліў у гіпсе. І паставіў сохнуць на надворку Мастацкага музея (тады там была мая майстэрня), а сам пайшоў абедаць да акадэміка Фёдарава, сына Янкі Маўра", — узгадвае Іван Якімовіч.

Калі скульптар вярнуўся, у завулку стаялі пажарныя машыны. Як сталася, у музейным дворыку пачаўся пажар, згарэлі гаспадарчыя пабудовы, якія стаяла непадалёк машын. І скульптура першага касманаўта Зямлі.

"Я забег на надворак, а там дым, пажарныя ходзяць. "Дзе Гагарын, скульптура?". "Няма тут ніякага Гагарына". Я схапіў пажарны бусак і стаў галавешкі паветкі разграбаць. Пад імі знайшлася мая скульптура, зрэшты, пашкоджаная", — распавёў мастак.

Доўгі час яна так і стаяла абгарэлая ў майстэрні. А аднойчы скульптар вырашыў, што ўсё ж такі трэба яе аднавіць. І як толькі зрабіў гэта ("здаецца, атрымалася лепш, чым было"), пісьменнік Мікалай Чаргінец прывёў у яго майстэрню ў госці Ганну Цімафееўну, маму першага касманаўта. Выпадковасць.

Иван Миско с Анной Тимофеевной Гагариной возле скульптурного портрета космонавта, отреставрированного после пожара.
© Sputnik / Виктор Толочко
Іван Міско з Ганнай Цімафееўнай Гагарынай ля скульптурнага партрэта касманаўта.

"Я распавёў ёй гісторыю партрэта, а яна кажа: "Як жа падобныя лёс Юры і яго партрэта. Вось толькі скульптуру адрэстаўраваць можна". Пасля гэтых матчыных слоў у мяне сэрца сціснулася. Ганна Цімафееўна сказала, што вельмі хацела б, каб такі партрэт быў на радзіме Юрыя Аляксеевіча, у Гагарыне. Ён і цяпер там стаіць. Толькі ў бронзе. А гэты — абгарэлы — я сабе на памяць пакінуў", — скульптар паказвае стрыжань Гагарынскай скульптуры — яна да гэтага часу пакрыта сажай. Такая вось гісторыя.

"Я сябраваў з Ганнай Цімафееўнай да самай яе смерці. Пазней яна папрасіла зрабіць надмагілле для сына, потым для мужа, а пазней атрымалася, што і для яе самой", — падзяліўся скульптар.

З касманаўтамі ля печы

Зараз скульптуры Івана Міско ёсць не толькі ў Мінску і Маскве, Зорным гарадку і ў Каралеве, але і ў многіх краінах свету. "Я ж не толькі нашых касманаўтаў ляпіў. Калі пачаўся Інтэркосмас, працы ў мяне стала шмат: і французаў ляпіў, і немцаў, мае працы ёсць нават у Ліване", — распавёў Міско.

У майстэрні скульптара вісіць вялікае фота трох беларускіх волатаў — Клімука, Кавалёнка і Навіцкага на фоне самалёта. Міско сябруе з імі ўжо шмат гадоў.

"У маёй майстэрні — як явачная кватэра — хто з нашых касманаўтаў прыязджае, абавязкова заходзіць. Гарбату п'ем. А выпіць што мацней не ўдаецца — яны заўжды за рулём. Затое любім душэўна ля печы пасядзець. У мяне хоць і ёсць цэнтральнае ацяпленне, але печку часам прапальваю — для асабліва прыемных гутарак. Калі дровы там патрэскваюць і разліваецца цяплыня ад печкі, зусім іншая гутарка атрымліваецца. асабліва Пётр Клімук са мной ля печы пасядзець любіць", — распавядае Міско.

Фото трех белорусских космонавтов в мастерской Народного художника.
© Sputnik / Виктор Толочко
Фота беларускіх касманаўтаў у майстэрні мастака

Часцяком Іван Міско ездзіць у Зорны гарадок. І калі збіраецца, касманаўты заўсёды робяць яму заказы: просяць прывезці духмянага сала беларускай засолкі, з кменам і часнаком. А ў гасцях абавязкова ў лазню Івана Якімовіча водзяць. У Зорным гарадку яна асаблівая. З "лёгкім" парай і шматскладовым масажам.

"У іх як з раніцы ў лазню пойдзеш, так цэлы дзень правесці можна. А пасля апарні ўсе любяць гарбату піць. Прычым кожны сваім фірмовым травяным напоем любіць пахваліцца", — распавёў Іван Міско.

Скульптар прызнаўся, што любіць дапытвацца ў людзей, што бачылі нашу планету з космасу, калі ж, нарэшце, адбудзецца сустрэча з пазаземнымі цывілізацыямі.

"Я веру — не можам мы адны быць у бясконцым Сусвеце", — летуценна распавёў Іван Міско. І ўздыхнуў, што нават пад вялікімі сакрэтамі нічога такога касманаўты яму не расказвалі.

Космас як дыягназ

Іван Міско амаль паўстагоддзя "ў космасе". Прызнаецца, што прадставіць сябе ў іншай тэме не можа. Ёсць у яго ў майстэрні і партрэты акцёра Генадзя Аўсяннікава, і канцлера ВКЛ Льва Сапегі, і нават дэпутата і ў мінулым кіраўніка "Ласкавага мая" Андрэя Разіна ("аванс даў, а за бюстам не прыязджае"). Але галоўнай лініяй творчасці застаецца, безумоўна, касмічная тэма.

Міско распавёў, што як і кожны нармальны, не пазбаўлены цікаўнасці чалавек, хацеў бы паляцець у космас. У маладосці былі такія мары. Але абсалютным касмічным здароўем, якое трэба касманаўту, нажаль, не валодаў. Аднойчы ў Зорным гарадку яму прапанавалі патрэніравацца на цэнтрыфугах, у якіх звычайна трэніруюцца касманаўты.

Автографы космонавтов в мастерской у Народного художника Беларуси Ивана Миско.
© Sputnik / Виктор Толочко
Аўтографы касманаўтаў у майстэрні Народнага мастака Івана Міско

"Мяне на трох цэнтрыфугах пакруцілі. Калі я выйшаў (хоць, "выйшаў" — гучна сказана, хутчэй за выпаўз), у мяне выступіў пот на далонях, на шыі, ля сёмага шыйнага пазванка — дакладная прыкмета слабога вестыбулярнага апарата. Я яшчэ тры дні хадзіў як вельмі п'яны чалавек: мяне не проста хістала — я па сценках ішоў. Дарэчы, у Зорным, у залах, дзе трэніруюцца касманаўты, усе сцены выцерты. Але не таму, што іх "штарміць" як мяне. Проста калі яны вяртаюцца на Зямлю пасля працяглых палётаў, зноўку вучацца хадзіць яны як раз па сценцы — прыціскаюцца да сцяны хрыбетнікам, лапаткамі, локцямі і пачынаюць хадзіць дробнымі крокамі", — распавёў Міско.

Але касмічнае здароўе не толькі адмысловы гонар, але і асаблівая адказнасць. Касманаўты абавязаны педантычна за ім сачыць. Аднойчы Івану Якімавічу прыйшлося працаваць над партрэтам французскага касманаўта Жан-Лу Крэцьена. Дзень быў цёплы, вырашана было размясціцца ў двары Зорнага гарадка. Але як толькі падзьмуў лёгкі ветрык, Жан-Лу папрасіў вярнуцца ў памяшканне — праз два тыдні планаваўся палёт. Любы насмарк азначаў бы, што замест яго паляціць дублёр. Скульптару прыйшлося перацягваць цяжкі станок у памяшканне.

"Дарэчы, нямецкі касманаўт Зігмунд Ен быў так апантаны космасам, што для таго, каб умацаваць вестыбюлярны апарат, нават спаў ўніз галавой!", — не стамляецца захапляцца моцам касмічнага духу Іван Якімовіч.

Нямала шчырых гутарак было з касманаўтамі пра здароўе. "Вось культурысту ў космасе рабіць няма чаго. Асабліва калі палёт працяглы. Касманаўту нельга мець вялікую мышачную масу: за час палёту мышцы атрафуюцца і павіснуць нібы квашаніна", — распавёў Міско. Таму заваёўнікі космасу такія сухарлявыя.

"Калі Алег Навіцкі мне пазіраваў, я, як мастак, проста любаваўся прыгажосцю яго целаскладу, постаці", — падзяліўся ўражаннямі майстар. І прызнаўся, што Алег, наогул аматар пажартаваць.

"Неяк, калі ён збіраўся ў чарговы палёт, сказаў: "Я вам патэлефаную". Я не надаў значэння фразе. Падумаў, што звычайная далікатнасць — ведаў, што ён надоўга ў космас збіраецца. А аднойчы тэлефануе ў маёй майстэрні тэлефон. Настойліва так. Падыходжу. "Якімовіч? Гэта Алег Навіцкі!" — "Дык заходзь! — кажу. "Далёка, — адказвае, — я як раз над табой пралятаю".

Навіцкі тэлефанаваў скульптару з космасу яшчэ некалькі разоў. І даракаў, што той дапазна ў майстэрні заседжваецца: маўляў, бачыў, што ўчора а 12-й ночы ў Міско ў майстэрні яшчэ святло гарэла.

"Тут ён, мабыць, мае рацыю. Калі ў мяне ёсць праца, якая захоплівае, я нават пра час забываю. Баюся, што не паспею зрабіць усё, што задумаў. А ідэй у мяне яшчэ вельмі шмат", — усміхнуўся на развітанне народны мастак.

81
Тэги:
Выяўленчае мастацтва, Мастацтва, Скульптура, Іван Міско, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Фарбамі па штодзённасці: свет беларускага мастацтва (12)

Самы моцны чалавек планеты жыве ў Мінску - відэа

3
(абноўлена 13:30 08.07.2020)
Алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка ўстанавіў сусветны рэкорд у 1988 годзе. І яго дасягненне да гэтага часу ніхто не пабіў. Глядзіце на відэа гісторыю легендарнага беларускага цяжкаатлета.

Праз восем гадоў пасля трыумфальнага золата на "Алімпіядзе-80" цяжкаатлет Леанід Тараненка паехаў на спаборніцтвы ў Аўстралію. Там ён устанавіў сусветны рэкорд - падняў у штуршку штангі 266 кілаграмаў - і гэты рэкорд трымаецца ўжо больш за 30 гадоў. Да гэтага часу яго ніхто не змог пабіць.

Зараз самы моцны чалавек планеты - на пенсіі. Скончыўшы спартыўную кар'еру, ён выгадаваў прызёра Алімпіяды па цяжкай атлетыцы для Індыі. Тараненка заўсёды быў супраць жаночай цяжкай атлетыкі, а калі прыехаў трэнерам у Індыю, менавіта ў жаночую зборную яго і накіравалі. Да таго, як са зборнай пачаў працаваць беларускі трэнер, алімпійскіх медалёў там не было.

Больш за тое, калі Тараненка запэўніваў, што адна з яго выхаванак стане прызёрам Алімпіяды, на яго глядзелі са здзіўленнем. А калісьці з такім жа здзіўленнем глядзелі на трэнера самога Тараненкі - легендарнага Івана Лагвіновіча. У тым, што яго выхаванец возьме "золата" ў Маскве, сумневаў у яго не было. Для гэтага трэба было перамагчы балгарскага спартсмена Валянціна Хрыстова, які яшчэ за чатыры гады да алімпіяды абвясціў, што ў Маскву прыедзе за "золатам".

"І тут з'яўляецца нейкі беларус", - смяецца Тараненка.

У спартсмена не было сумненняў у тым, што Алімпіяда для яго будзе паспяховай. Як і не было часу на адпачынак.
За ўвесь час, што ў Маскве праходзілі Гульні, Леанід Аркадзьевіч пабываў у спецыяльна пабудаванай Алімпійскай вёсцы толькі адзін раз. Трэніроўкі, падрыхтоўка - усё гэта забірала і час, і сілы.

На Алімпіяду невялікая частка спартсменаў прыязджае спаборнічаць, астатнія прыязджаюць забаўляцца і адпачываць, кажа спартсмен. Ён быў на спаборніцтвах, каб узяць золата.

Праз шмат гадоў у Беларусі яго веды і вопыт засталіся незапатрабаваныя, прызнае спартсмен. Не без суму кажа, што хацеў бы трэніраваць, што адчувае ў сабе сілы "аграніць алмаз" - прывесці таленавітага спартсмена да добрых вынікаў. Але нават па кансультацыі да чалавека, чый рэкорд да гэтага часу не пабіты, у Беларусі не звяртаюцца.
Так што вольны час ён праводзіць у лесе - любіць паляванне. Ці сочыць за спаборніцтвамі? Ад цяжкай атлетыкі, прызнаецца Тараненка, ужо нікуды не падзецца. Штанга сніцца яму да гэтага часу.

3
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80
Марк Шагал працаваў практычна да апошніх дзён жыцця

Шагал і Віцебск: гісторыя кахання, якая працягнулася пасля смерці

326
(абноўлена 07:44 06.07.2020)
133 гады назад, у ліпені 1887 года, нарадзіўся выбітны мастак беларуска-яўрэйскага паходжання Марк Шагал.

Самы знакаміты ўраджэнец Віцебска Марк Шагал нарадзіўся насамрэч 6 ліпеня 1887 года, але ўсё жыццё ён лічыў 7 сваёй магічнай лічбай і ў даце 1887/07/07 бачыў шчаслівае прадвесце свайго нараджэння. Таму заўсёды святкаваў дзень нараджэння 7 ліпеня, усе свае 97 гадоў.

Адносіны Шагала з Віцебскам былі складанымі як пры жыцці мастака, так і пасля яго смерці. Горад на Дзвіне стаў для Мойшы Сегала (такое імя насіў хлопчык з нараджэння) той самай страчанай Радзімай, пра якую ён усё жыццё ўспамінаў, але куды так і не змог вярнуцца. Гэтыя ўспаміны запаўнялі яго ўяўленне мастацкімі вобразамі, дапамагалі тварыць, вяртацца ў сваю маладосць і чэрпаць адтуль сілы.

А што Віцебск? Віцебск пра Шагала не ўспамінаў...

Марк Шагал
© Public Domain.
Марк Шагал

Натхненне з віцебскага гарышча

Шагал ніколі не саромеўся свайго яўрэйскага паходжання, і творчасць яго прасякнута культурай яўрэйскага народа.

Мастак нарадзіўся ў пабожнай яўрэйскай сям'і на ўскрайку Віцебска. Бацька Хацкель Мардуховіч Сегал быў прыказчыкам і хацеў, каб старэйшы сын знайшоў сабе працу, якой можна пракарміць сям'ю: стаў, у ідэале, бухгалтарам або прыказчыкам у багатага камерсанта.

Будучы мастак убіраў у сябе, як губка, вобразы, якія яму сустракаліся ў дзяцінстве. Асабліва любіў ён гарышча, адкуль адкрываўся цудоўны від на горад. Мойша мог гадзінамі назіраць за паненкамі, яўрэямі-хасідамі і суседзямі. Ён любаваўся дамамі, забітым дошкамі заводам, царквой, занядбанымі могілкамі, якія з часам ператварыліся ва ўзгорак. Усё гэта стала вобразамі для яго карцін. Так, напрыклад, пагорак, у які ператварыліся могілкі, Шагал адлюстраваў на карціне 1918 года "Над горадам". Яркія ўспаміны дзяцінства і юнацтва - першы падарунак горада мастаку.

Портрет Марка Шагала, написанный Иегудой (Юделем) Пэном - молодой художник только что вернулся из Парижа и выглядит настоящим франтом
© Public Domain. репродукция / Портрет молодого Шагала
Партрэт Марка Шагала, напісаны Юдэлем Пэнам - малады мастак толькі што вярнуўся з Парыжа і выглядае сапраўдным франтам

Сегал атрымаў класічную дамашнюю яўрэйскую адукацыю, вывучаў Тору, Талмуд і старажытнаяўрэйскую мову. Затым бацькі аддалі яго ў 1-е віцебскае чатырохкласнае вучылішча, дзе будучаму мастаку добра даваліся толькі маляванне і геаметрыя. Скончыўшы вучылішча, Мойша Сегал вырашыў паступіць у мастацкую школу Іегуды Пэна. Бацька быў супраць такога рашэння, але сына падтрымала маці.

У Пэна Сегал правучыўся нядоўга, літаральна пару месяцаў. За гэты час настаўнік адзначыў яго здольнасці і асабліва таленавітую працу з колерам.

У тым жа годзе Мойша разам з Віктарам Меклерам, іншым вучнем Пэна, адправіліся ў Санкт-Пецярбург. Ад'езд праходзіў цяжка.

"Захапіўшы дваццаць сем рублёў, - адзіныя за ўсё жыццё грошы, якія бацька даў мне на мастацкую адукацыю, - я, румяны і кучаравы юнак, адпраўляюся ў Пецярбург разам з прыяцелем. Вырашана! Слёзы і гонар душылі мяне, калі я падбіраў з падлогі грошы - бацька шпурнуў іх пад стол. Поўзаў і падбіраў", - успамінаў потым у кнізе "Маё жыццё" сцэну растання з домам Шагал.

Марк и Белла Шагал
© Sputnik Павел Вур
Марк і Бэла Шагал

Бэла назаўжды

Віцебск "падарыў" Шагалу не толькі ўспаміны, якія доўгі час сілкавалі яго творчасць, але і жонку, якая стала для яго музай.

Гісторыя знаёмства Шагала з будучай жонкай адбылася таксама ў Віцебску. Праз таго ж Віктара Меклера Мойша пазнаёміўся з Тэяй Брахман. Дачка віцебскага ўрача, якая вучылася ў Санкт-Пецярбургу, Тэя прытрымлівалася сучасных поглядаў і пазіравала Шагалу аголенай, неўзабаве ў іх пачаўся раман.

У 1909 годзе, калі абодва прыехалі дадому, у Віцебск, дзяўчына пазнаёміла Сегала са сваёй сяброўкай Бертай Розенфельд. Шагал тады быў у гасцях у Тэі і ўбачыў Берту толькі мімаходам, але меладычны голас дзяўчыны закрануў душу мастака.

Увечары таго ж дня Сегал і Тэя зноў сустрэлі Розенфельд, якую ўрэшце афіцыйна прадставілі Мойшы. Гэта было каханне з першага погляду.

Картина М.Шагала Над городом
© Sputnik / Владимир Вдовин
За доўгае жыццё ў Шагала было тры жонкі, але над горадам ён лятаў толькі з Бэлай - рэпрадукцыя карціны "Над горадам"

"З ёй, не з Тэяй, а з ёй павінен быць я - раптам азарае мяне! Яна маўчыць, я таксама. Яна глядзіць - о, яе вочы! - я таксама. Як быццам мы даўным-даўно знаёмыя, і яна ведае пра мяне ўсё: маё дзяцінства, маё цяперашняе жыццё і што са мной будзе; як быццам заўсёды назірала за мной, была дзесьці побач, хоць я бачыў яе ў першы раз. І я зразумеў: гэта мая жонка. На бледным твары ззяюць вочы. Вялікія, выпуклыя, чорныя! Гэта мае вочы, мая душа. Тэя ўміг стала мне чужой і абыякавай. Я ўвайшоў у новы дом, і ён стаў маім назаўсёды", - так апісаў знаёмства са сваёй будучай жонкай мастак.

Вобраз Берты Розенфельд, пасля Бэлы Шагал, чырвонай ніткай праходзіць праз усё жыццё творцы. Усяго тры карціны Бэлы напісаны з натуры і больш чым у двух тысячах сустракаецца яе вобраз.

Бэла, з якой Шагал ажаніўся 25 ліпеня 1915 года, стала яго музай, гэта быў другі падарунак Віцебска мастаку.

Камісар Шагал

Шагал (ужо Марк Шагал - імя, якое ўзяў сабе мастак у Парыжы ў 1910 году) у 1918-м вярнуўся ў Віцебск камісарам мастацтваў - прыйшоў час аддаваць даўгі Віцебску.

Да гэтага часу ён ужо быў вядомым за мяжой мастаком. У Парыжы ён трапіў у самую гушчу падзей - жыў у знакамітым "Вуллі" на Манпарнасе, своеасаблівым сквоце, які даў прытулак многім вядомым мастакам пачатку стагоддзя. Да таго ж ён ужо меў за спіной некалькі персанальных выстаў у Францыі і Германіі. Яму было што прапанаваць роднаму гораду.

Авангардысцкае светаадчуванне Шагала ўзбурыла патрыярхальны Віцебск. Горад не быў гатовы да яркіх фарбаў і нечаканых задумак.

Витебское Народное Художественное училище на улице Шагала пока реставрируют, когда работы окончат, здесь откроют музей Училища
© Sputnik Павел Вур
Віцебскае Народнае Мастацкае вучылішча на вуліцы Шагала

"Я памятаю першую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі Віцебск быў упрыгожаны рознакаляровымі сцягамі, плакатамі, і дзе-нідзе на бачных месцах, вельмі высока, былі выстаўленыя карціны Марка Шагала. Жыхары Віцебска са здзіўленнем глядзелі на намаляваных там зялёных коней і на "лятаючага" яўрэя. Мірных правінцыялаў аднолькава здзіўлялі і колер коней, і сюжэты карцін, і фігура намаляванага над дамамі чалавека: нішто не паказвала на тое, што чалавек "ляціць". Жыхары паціскалі плячыма, уздыхалі паволі і казалі: "Рэвалюцыйнае мастацтва... Калі-небудзь, можа, зразумеем..." - успамінаў пасля Мікалай Малько, які знаходзіўся ў той час у Віцебскай губерні.

Для ўпрыгожвання горада Шагал прыцягнуў усіх мясцовых жывапісцаў і маляроў, аб'яднаўшы іх для выканання заказу ў Дзяржаўную дэкаратыўна-мастацкую майстэрню.

Мастак і мастацтвазнаўца Аляксандр Ромм, якога Шагал запрасіў той жа восенню ў Віцебск, заспеў святкаванне гадавіны: "…плакаты яго былі цудоўныя, яны былі менавіта тым, што трэба для вуліцы, - яркімі, дзіўнымі, ашаламляльнымі. Але ў іх была і тонкасць задумы, і вялікі густ, яны выглядалі як вялікія карціны левага стылю".

Памятная доска, рассказывающая о том, что находилось в этом здании
© Sputnik Павел Вур
Памятная дошка, якая расказвае пра тое, што было ў гэтым будынку

Увосень 1918 года ішла напружаная праца па адкрыцці Віцебскай мастацкай народнай школы - першай установы падобнага кшталту ў горадзе. Шагалу ўдалося дабіцца таго, каб яна атрымала статус ВНУ.

Выкладаць ён запрасіў вядомых мастакоў-авангардыстаў: Івана Пуні, Ксенію Багуслаўскую, Веру Ермалаеву, Ніну Коган, Надзею Любавіну. Першым дырэктарам школы стаў Мсціслаў Дабужынскі, а пасля яго ад'езду гэты пост заняў сам Шагал.

Акрамя школы, мастак стварыў першы ў Віцебску публічны мастацкі музей, дзе не толькі выстаўляліся карціны, але і праводзіліся лекцыі і мітынгі. Шагал усяляк спрабаваў "ажывіць" родны горад. Вось што ён пісаў з гэтай нагоды свайму таварышу, мастацкаму крытыку Паўлу Этынгеру: "Некалькі мітынгаў па мастацтве былі ўладкованыя сваімі сіламі. У канчатковым выніку ў нас зараз у горадзе "засілле мастакоў"... Спрачаюцца пра мастацтва з азвярэннем".

Гараджане наведвалі мерапрыемствы з цікавасцю, паколькі гэта было ў навінку: за ўсю гісторыю Віцебска да камісарства Шагала ў горадзе прайшлі ўсяго дзве ці тры выставы.

Марк Шагал с женой Беллой и дочерью Идой
© Sputnik / РИА Новости
Марк Шагал з жонкай Бэлай і дачкой Ідай

Але не толькі жывапісам займаўся ў гэты час Шагал - ён быў датычны да адкрыцця ў Віцебску агітацыйнага тэатра, Тэрэвсата (Тэатра рэвалюцыйнай сатыры), дзе і быў галоўным мастаком.

Тэатр быў неверагодна папулярны ў гараджан: за год даў больш за 300 спектакляў, якія паглядзелі прыкладна 200 тысяч гледачоў.

Але паступова Шагал стамляецца ад арганізатарскай дзейнасці. "...я переутомлены і мару пра "замежжа"... У рэшце рэшт для мастака (ва ўсякім выпадку для мяне) няма больш прыстойнага месца, як ля мальберта, і я мару, як бы засесці выключна за карцінамі", - пісаў ён з гэтай нагоды Этынгеру.

Ён прадпрымае дзве спробы пакінуць пасаду загадчыка Школы і з'ехаць з Віцебска. І абодва разы яго ўтрымліваюць вучні.

У лістападзе 1919 г. у школу прыязджае выкладаць Малевіч. Вакол прыроджанага лідара Малевіча адразу ж ствараецца круг вучняў і прыхільнікаў. Погляды на "мэты і сродкі" ў мастацтве ў Шагала з Малевічам не супадалі, таму вучні ў школе падзяліліся на два лагеры, кожны з якіх ішоў за сваім настаўнікам.

Художник Марк Шагал с женой Валентиной Бродской во время визита в Москву в 1973 году
© Sputnik / Юрий Иванов
Мастак Марк Шагал з жонкай Валянцінай Бродскай падчас візіту ў Маскву ў 1973 годзе

У выніку 25 мая 1920 года, калі Шагал вярнуўся з камандзіроўкі, вучні паведамілі, што ўсе яны пераходзяць у Зацвярдзіцелі новага мастацтва, - арганізацыю, якую стварыў у школе Малевіч. Шагал зразумеў, што цяпер ён нарэшце вольны. Таму, з'ехаўшы ў пачатку чэрвеня ў чарговую камандзіроўку ў Маскву, Шагал адтуль ужо не вярнуўся. Апошняе спатканне з Віцебскам скончылася.

У 1922 годзе Марк Шагал разам з сям'ёй назаўсёды пакінуў СССР. Родны горад, які назаўжды застанецца ў сэрцы і будзе жыць на многіх яго палотнах, ён больш не ўбачыць.

У СССР, але без Віцебска

У 1973 годзе Шагал па запрашэнні міністра культуры Кацярыны Фурцэвай усё-ткі наведаў Саюз. Ён пабываў у Маскве і Ленінградзе, наведаў усе значныя для турыста месцы, падарыў Траццякоўскай галерэі і Музею выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна свае працы. Але ў Віцебск так і не з'ездзіў.

Ёсць некалькі версій, чаму паездка не адбылася. Па-першае, яму проста маглі не дазволіць, паколькі культурную праграму для замежных гасцей пісалі загадзя і стараліся паказваць найбольш выйгрышныя месцы, у асноўным мегаполісы. А чым мог пахваліцца правінцыйны Віцебск? Па-другое, яму магла забараніць ехаць туды другая жонка Валянціна Бродская (дома проста Вава). Жанчына са сталёвым характарам была маладзей за Шагала і іграла ў сям'і першую скрыпку. Яна вельмі старанна клапацілася пра мастака і яго здароўе, а гуляючы па Маскве, Марк прыхварэў, і Вава магла адгаварыць яго ехаць у Віцебск: усё ж такі майстру было ўжо 86 гадоў.

Арт-центр Марка Шагала в Витебске
© Sputnik Павел Вур
Арт-цэнтр Марка Шагала ў Віцебску

І трэцяя версія, самая верагодная: мастак проста не захацеў разбураць той вобраз Віцебска, які быў у яго сэрца. Мастак не стаў ставіць кропку ў гэтай сваёй любові да роднага горада.

Горад застаўся для яго такім, як на карцінах. Бо колькі разоў ён распавядаў аб тым, наколькі выдатны горад яго дзяцінства і юнацтва! Шмат хто ў свеце даведаліся аб Віцебску толькі дзякуючы Шагалу. Але мастак любіў Віцебск сваіх вобразаў - дзе яшчэ была жывая Бэла, дзе ён быў юным і закаханым. У свае 86 ён выдатна разумеў, што Віцебск 1973 года - гэта іншы горад, наведванне якога магло разбурыць дарагія ўспаміны і напоўніць смуткам сэрца старога мастака.

Усё жыццё Шагал любіў і памятаў Віцебск. Чаго не скажаш пра горад.

Роспись плафона Оперы Гаранье в Париже Шагал сделал в возрасте 77 лет
© Pixabay
Роспіс плафона Оперы Гаранье ў Парыжы Шагал зрабіў ва ўзросце 77 гадоў

Бітва за Шагала

Марк Шагал памёр 28 сакавіка 1985 года - не дажыўшы ўсяго трох гадоў да свайго стагоддзя.
Як ні дзіўна, "перабудова і галоснасць" не вярнулі Шагала Віцебску. Больш за тое, у Віцебску разгарнулася цэлая кампанія супраць адкрыцця музея мастака - прыязджалі лектары з навуковымі ступенямі, распавядалі аб чужасці жывапісу Шагала беларускаму народу і пра мільённыя траты на музей, якія хочуць навязаць гораду, і пра небяспеку, якую нясе ў сабе "шагаламанія".

Супраць "антышагалаўскай кампаніі", разгорнутай партыйным кіраўніцтвам, выступілі такія пісьменнікі, як Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Святлана Алексіевіч, Валянцін Тарас і іншыя. Яны выказваліся на старонках агульнасаюзнай газеты "Советская культура".

Дом-музей Марка Шагала на улице Покровской, в котором в свое время жил художник
© Sputnik Павел Вур
Дом-музей Марка Шагала на вуліцы Пакроўскай, у якім у свой час жыў мастак

На VIII пленуме мінскага гаркама КПБ выступоўцы выказаліся супраць "шагаламаніі". Там жа прафесар Віктар Боўш выступаў супраць "крыклівай кампаніі ў сувязі са 100-годдзем мастака-мадэрніста Шагала" і "навязвання савецкім людзям фальшывых аўтарытэтаў". Пачалася кампанія ў прэсе, дзе гаварылася, што "шагалізацыя" і сіянізм - гэта зло. Сталі публікавацца "лісты працаўнікоў" - абкатаны ў 30-х гадах трук. У іх асуджалася пазіцыя Андрэя Вазнясенскага, якую ён выказаў у часопісе "Огонек" у эсэ "Гала Шагала". Паэт лічыў, што Віцебску патрэбен музей мастака.

У кастрычніку 1988 году Васіль Быкаў, Андрэй Вазнясенскі і Давід Сімановіч паслалі ў рэдакцыю газеты "Советская культура" ліст "Аб музеі Марка Шагала ў Віцебску", пазней гэтую ідэю падтрымаў акадэмік Дзмітрый Ліхачоў, які ўзначальваў тады савецкі фонд культуры. Час і намаганні зрабілі сваю справу: 23 верасня 1991 года рашэннем Віцебскага гарвыканкама была прынятая пастанова: у доме №11 па вул. Пакроўскай (былая Дзяржынскага) стварыць Дом-музей Марка Шагала.

Конторка, за которой мать Марка Шагала продавала различные товары. Лавка находилась прямо в доме.
© Sputnik Павел Вур
Канторка, за якой маці Марка Шагала прадавала розныя тавары. Лаўка знаходзілася проста ў доме.

Апошняя карціна - першая карціна

На першай выставе ў музеі не было ніводнай нашай карціны, але за 25 гадоў музей сабраў вялікую калекцыю. Зараз там захоўваецца каля трохсот арыгінальных графічных аркушаў Шагала і больш за дзве з паловай тысячы кніг пра авангарднае мастацтва дваццатага стагоддзя. Усё гэта - падарункі спадчыннікаў, прыватных асоб, калекцыянераў.

У канцы 80-х гадоў у Віцебск прыехала дэлегацыя з нямецкага горада Нінбурга. Маленькі горад, Ніжняя Саксонія, 30 тысяч насельніцтва. Немцы прыехалі ў Беларусь "пакланіцца народу і зямлі, якім фашызм прынёс шмат бед і разбурэнняў". Пасябравалі з Віцебскам. У гэты час у горадзе адкрыўся музей Шагала, і немцы вырашылі дапамагчы, стварыўшы ў 1992 годзе "Круг садзейнічання Дому-Музею Марка Шагала ў Віцебску". Выйшла так, што немцам з невялікага гарадка было важней стварыць музей Шагала, чым віцяблянам.

Стихи Марка Шагала на заборе на улице Покровской в Витебске
© Sputnik Павел Вур
Цытаты з вершаў Шагала ў перакладзе Андрэя Вазнясенскага з"явіліся на платах па Пакроўскай вуліцы да 130-годдзя мастака

Менавіта мэр Нінбурга падарыў першую карціну ў калекцыю музея. Па цікаваму супадзенні, гэта апынулася апошняя праца Шагала "Да iншага свету". Пра гэта містычнае супадзенне любяць распавядаць работнікі музея.

326
Тэги:
мастацтва, біяграфія, Віцебск, Марк Шагал
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

412
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

412
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?