Валошкі

Выстава да юбілею Цёткі адкрыецца 15 ліпеня

66
Да 140-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) у Мінску адкрыецца выстава, падрыхтаваная Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

МІНСК, 14 — Sputnik. На выставе "Апосталка беларускага адраджэння" асоба Цёткі і яе роля ў гісторыі Беларусі разглядаецца з пункту гледжання сучаснай аналіты і выяўляецца праз дэманстрацыю адначасова прадметаў побыту, кніг і фотаздымкаў як канца ХІХ — пачатку ХХ стст. (часу жыцця пісьменніцы), так і матэрыялаў мастацкай і навуковай скіраванасці, створаных у сярэдзіне ХХ — пачатку ХХІ стст.

Адзін з комплексаў экспазіцыйнай прасторы дэманструе матэрыялы, якія паказваюць фарміраванне і станаўленне асобы Алаізы Пашкевіч. Наведвальнік зможа ўбачыць прыжыццёвыя выданні аўтаркі — "Скрыпка беларуская", "Хрэст на свабоду", "Першае чытанне для дзетак беларусаў", дакументы, якія суправаджалі пачатковы этап жыцця літаратаркі, габелен канца ХІХ ст. прыналежнасці сям'і Пашкевічаў і інш.

Сярод даследчыкаў дзейнасці і творчай спадчыны Цёткі — Лідзія Арабей, Валянціна Коўтун, Рыгор Барадулін, Данута Бічэль-Загнетава, Алег Лойка і інш. Іх навуковыя працы і мастацкія творы — у шэрагу прац, якія дапамагаюць успрыняць гістарычныя факты і асабістыя памкненні пісьменніцы-змагаркі вачыма сучасніка, прадвызначыць тыя агульнанацыянальныя факты і памкненні, што яднаюць народ на працягу ўсяго часу яго існавання і развіцця ў розных палітычных і грамадскіх умовах.

Афіша
© Photo
Афіша

Гэтую тэму на выставе ілюструюць рукапісы твораў, выданні кніг, навуковыя матэрыялы і даследаванні, прысвечаныя асобе Алаізы Пашкевіч, аўтарства якіх належыць літаратурнай і навуковай інтэлігенцыі.

Да інтэрпрэтацыі вобразаў, створаных пісьменніцай, і іх візуалізацыі прыклалі намаганні і беларускія мастакі.

Графічныя працы Міколы Купавы і Анатоля Волкава, прадстаўленыя ў асобным экспазіцыйным комплексе, з'яўляюцца ўвасабленнямі герояў, пейзажаў, дзеянняў і нават думак, агучаных і раскрытых у вершах і апавяданнях Цёткі.

Выстава распачынае сваю дзейнасць з 15 ліпеня 2016 года ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 34),

Даведкі па тэлефоне: 335-44-47; 334-56-21.

66
Тэги:
Выстава, Музеі і бібліятэкі, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Беларусь
(1:08 / 7.67Mb / просмотров видео: 2439)

Інтэрв'ю ў клетцы з тыграмі: дрэсіроўшчык пра трукі і прыкметы - відэа

12
(абноўлена 09:16 22.10.2020)
Заслужаны артыст Расіі Сяргей Несцераў адказаў на пытанні журналіста Sputnik прама ў клетцы з тыграмі. Ці спадабалася такое інтэрв'ю самім драпежнікам, глядзіце на відэа.

Перш, чым стаць вядомым дрэсіроўшчыкам тыграў Сяргей Несцераў, пераспрабаваў сябе ў розных жанрах: быў акрабатам на конях, эквілібрыстам на "Рускай палцы", гімнастам на трапецыі. Займаўся і адміністрацыйнай работай, прайшоў шлях ад абслугі да дырэктара цыркавы кампаніі. Дрэсурай заслужаны артыст Расіі займаецца з 24 гадоў. Ён працаваў з вярблюдамі, сабакамі, ламами, зебрамі, леапардамі, жырафамі і кракадзіламі.

Сёння ў Несцерава шэсць падапечных - тыгры Філіп, Заір, Вера, Надзея і Любоў, а таксама ільвіца Тамара. Мужчына працуе ў Белдзяржцырку ўжо амаль год.

"Калі ў мяне пытаюцца, каго я больш за ўсіх люблю са сваіх жывёл, па пунктах адказваю: спачатку львіцу Тамару, потым майго хатняга дабермана Каспера, затым тыграў, і толькі потым людзей", - смяецца артыст.

Заслужаны артыст Расіі распавёў аб цыркавой дынастыі, метадах дрэсуры і экстрэмальных родах тыграў, якія сам жа і прымаў, а яшчэ параўнаў жыццё ў расійскай і беларускай сталіцах.

На частку пытанняў дрэсіроўшчык адказаў у жыллі сваіх "катоў". Карэспандэнту Sputnik давялося нават зайсці ў клетку да драпежнікаў. У нейкі момант адзін з тыграў зладзіў перапалох - ён ўстаў з месца і накіраваўся ў бок журналіста. Сяргей Несцераў супакоіў жывёлу і загадаў вярнуцца на месца. Як аказалася, знаходжанне старонняга чалавека ў клетцы з тыграмі і ёсць самы рызыковы трук артыста.

Сяргей Несцераў чалавек не забабонны, аднак у некаторыя правілы і прыкметы перад выхадам на манеж выконвае.

"Маю палку, акрамя мяне, ніхто не мае права чапаць. Калі я ўзяў перад працай палачку, я яе з рук практычна не выпускаю. Не хрышчуся, не чытаю малітвы, але нейкія маленькія прыкметы ёсць", - адзначыў дрэсіроўшчык.

Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіла інтэрв'ю ў клетцы з тыграмі.

12
Тэги:
Белдзяржцырк, драпежнік

"Сам сабе гаспадар": сялянка пра плюсы вясковага жыцця - відэа

57
(абноўлена 14:30 15.10.2020)
А вы ведаеце, што існуе Дзень сельскай жанчыны? Гэтае свята ААН афіцыйна зацвердзіла 13 гадоў таму. Шырокага распаўсюджвання яно так і не атрымала, затое стала падставай нагадаць пра сельскіх жыхарак. Глядзіце відэа Sputnik аб простых радасцях жыцця за МКАДам.

Ала Арсянюк прамяняла гарадскі побыт на жыццё вясковае. Жанчына жыве і працуе ў аграгарадку Бальшавік ужо 30 гадоў і ў сталіцу вяртацца не збіраецца.

"Я жыла ў Мінску, на вуліцы Ангарскай, потым у вучылішчы, на другім курсе мама абмяняла кватэру і мы пераехалі сюды ў аграгарадок Бальшавік. Потым я выйшла замуж, мужу далі ўчастак, пабудаваліся і сталі тут жыць", - распавядае Ала аб тым як перабралася ў сельскую мясцовасць.

Жанчына працуе маляром на птушкафабрыцы, у стройцэху, прыводзіць у парадак птушнікі. А дома Ала Іванаўна сама даглядае жыўнасць - трымае курэй і індакачак.

Кожны дзень сялянкі пачынаецца з першымі пеўнямі, а замест фітнесу - абыход агарода і кармленне гаспадаркі. На стале жанчыны ўсё з уласных дваццаці сотак. У гэтую пару, Але яшчэ трэба сабраць ураджай: капусту, моркву і вінаград.

На падворку Але Арсянюк дапамагаюць сыны і мама, а галоўны кантралёр у побыце - кот Вугольчык, нават жарка катлет праходзіць пад яго "наглядам".

Рэдкія паездкі па справах у Мінск прыносяць радасць, але толькі эстэтычную, калі Ала ездзіць у сталіцу заўсёды любуецца краявідамі і вячэрнімі агнямі. Але адзначае, што пасля такіх паездак баліць галава, спасылаючыся на загазаванасць.

Вечарамі Ала ходзіць не па праспектах, а па вуліцах ужо роднага Бальшавіка, але гарадскім сяброўкам не зайздросціць. Жыццё ўдалечыні ад мегаполіса вясковая жыхарка лічыць плюсам - агарод і свой дом, прадукты ўласнай вытворчасці і наогул сама сабе гаспадыня.

57
Тэги:
вёска
Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:50 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 63 дні.

У гэты дзень ў 1929 годзе нарадзіўся герой Савецкага Саюза Марат Казей, які узарваў гранату і загінуў разам са шматлікімі немцамі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 кастрычніка

  • У 1937 годзе ў Мінску былі расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек.
  • У 1952 годзе ў Пінску была знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 29 кастрычніка

  • 1929 год: Марат Казей, беларускі партызан, Герой Савецкага Саюза.
  • 1938 год: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся кароль Партугаліі Фернанду ІІ і англійскі акцёр і рэжысёр Эндру Лі Потс.

29 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае пакутніка Лонгіна Сотніка, які разам са сваімі салдатамі быў пастаўлены назіраць за распінаннем Хрыста. Пасля ўбачаных каля крыжа цудаў ён паверыў у тое, што Хрыстос – Сын Божы. Менавіта ён працяў дзідай рэбры ўкрыжаванага Хрыста і, калі яго кроў  трапіла сотніку ў вочы, ён стаў бачыць лепей і азаліўся ад хваробы вачэй. Пасля Лонгін адмовіўся браць грошы, якія прапаноўвалі яму, каб ён маўчаў пра цуда і быў абезгалоўлены.

Лонгіну моляцца людзі, у якіх хворыя вочы.

Калі ў гэты дзень быў моцны вецер, хутка пачнуцца дажджы, а калі вецер паўднёва-заходні, нянасце будзе доўгім. Рэдкія аблокі, насупраць, прадракалі яснае і марознае надвор'е.  

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей