Валерий Шарий на первенстве СССР по тяжелой атлетике

Алімпійскі чэмпіён Валерый Шарый святкуе юбілей

27
(абноўлена 13:52 02.01.2017)
У вагавых катэгорыях 82,5 і 90 кілаграмаў ён устанавіў 13 сусветных і 15 усесаюзных рэкордаў.

МIНСК, 2 сту — Sputnik. Сёння споўнілася 70 год штангісту, чэмпіёну Алімпійскіх гульняў у Манрэалі (1976), заслужанаму майстру спорту (1975) Валерыю Шарыю.

За гады выступлення ў вялікім спорце наш зямляк двойчы (у 1975 г. і 1976 г.) выйграваў тытул чэмпіёна свету і Еўропы. Ён 4 разы (1975, 1977-1979) станавіўся чэмпіёнам СССР па цяжкай атлетыцы. У вагавых катэгорыях 82,5 і 90 кг ён устанавіў 13 сусветных і 15 усесаюзных рэкордаў. Пераможца двух Спартакіяд народаў СССР. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

Валерый Шарый
Валерый Шарый на паседжаннi НАК

Валерый Шарый доўга не развітваўся з вялікім спортам. Працягваў служыць цяжкай атлетыцы — трэніраваў нацыянальную зборную Рэспублікі Беларусь.

27
Каментары