Загадчык аддзела рускага і замежнага мастацтава Нацыянальнагга мастацкага музея

Карціну Шышкіна перадалі ў Нацыянальны мастацкі музей

30
Лёс карціны будзе вырашацца пасля таго, як эксперты дадуць заключэнне аб яе прыналежнасці пэндзлю рускага жывапісца.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Экспертыза сапраўднасці канфіскаванага ў наркагандляроў палатна Івана Шышкіна прадоўжыцца каля месяца, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТВ.

Карціна вядомага рускага жывапісца "Лес. Елі" была знойдзена супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі пры затрыманні наркагандляроў у пасёлку Ждановічы (Мiнскай раён), калі тыя атрымлівалі чарговую партыю гашышу, экстазі і какаіну з Расіі. 

"Працэс даследавання ідзе, мы яшчэ не скончылі ўвесь комплекс работ. На сённяшні дзень, на мой погляд, няма істотных фактаў, якія дазвалялі б нам гаварыць пра тое, што гэта не Шышкін", — сказаў загадчык аддзела рускага і замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У эфіры тэлеканала таксама паведамілі, што экспертыза палатна ў музеі будзе доўжыцца каля месяца, а лёс карціны будзе вырашацца пасля таго, як эксперты дадуць заключэнне аб яе прыналежнасці пэндзлю Шышкіна.

Як раней паведамілі ў МУС, наркагандляры планавалі адправіць палатно ў Маскву, дзе пакупнік з ЕС павінен быў за яго разлічыцца, заплаціўшы 100 тысяч еўра і перадаўшы тры кілаграма какаіну.

Вядома, што карціна Шышкіна была выкрадзена чатыры гады таму з размешчанага ва Уладзімірскай вобласці Анежскага гісторыка-мастацкага музея.

Тады ж з музея зніклі яшчэ дзве працы вядомых рускіх жывапісцаў — "Рыбалоў" Канстанціна Каровіна і "Першы снег" Станіслава Жукоўскага.

30
Тэги:
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Іван Шышкін
По теме
Калекцыю МДУ папоўнілі 30 арыгінальных карцін рускіх мастакоў

Гарбачоў адзначае 90-годдзе. Гісторыя прэзідэнта СССР у фотаздымках

15
(абноўлена 15:18 04.03.2021)
  • Гарбачоў наведаў аграрна-прамысловы камбінат Кубань
  • Гарбачоў са сваёй жонкай Раісай у Лондане з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр
  • Андрэй Грамыка і Міхаіл Гарбачоў у прэзідыуме Вярхоўнага Савета РСФСР
  • Міхаіл Гарбачоў гутарыць з жыхарамі горада Мінска
  • Першая сустрэча Міхаіла Гарбачова і Рональда Рэйгана
  • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў у аўтамабілі маркі Пежо падчас наведвання аўтамабільнага завода ў горадзе Пуассі
  • Гарбачоў у горадзе Тальяці на Волжскім аўтазаводзе
  • Гарбачоў махае рукой з маўзалея Леніна на Чырвонай плошчы ў Маскве 1 траўня 1986 года
  • Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган
  • Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган 8 снежня 1987 года
  • Прэзідэнт Рональд Рэйган і першая лэдзі Нэнсі Рэйган, Міхаіл Гарбачоў і яго жонка Раіса перад урачыстай вячэрай у Белым доме
  • Міхаіл Гарбачоў і Нікалае Чаўшэску
  • Міхаіл Гарбачоў падчас агляду гавані Нью-Йорка з прэзідэнтам Рональдам Рэйганам і новым абраным прэзідэнтам Джорджам Бушам
  • Гарбачоў звяртаецца да жыхароў Ленінакана, моцна пацярпелага ад Спітакскага землятрусу
  • Прэзідэнт Кубы Фідэль Кастра з Міхаілам Гарбачовым і яго жонкай Раісай
  • Міхаіл Гарбачоў і Эрых Хонэкер
  • Мітынг у Штутгарту ў падтрымку Гарбачова, 1989 год
  • Гарбачоў спрачаецца з дэпутатамі на пасяджэнні Вярхоўнага Савета ў 1989 годзе
  • Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў гутарыць з працоўнымі аб'яднання Мінскі трактарны завод імя Уладзіміра Леніна
  • Найбуйнейшая антыкамуністычная дэманстрацыя ў Маскве адбылася 19 сакавіка 1991 года
  • Прэзідэнт СССР М.С. Гарбачоў вярнуўся ў Маскву з Фароса
  • Прэзідэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў трымае стэнаграфічныя запісы, дадзеныя яму прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Барысам Ельцыным
  • Гарбачоў і Рэйган на ранча ў ЗША у 1992 годзе
  • Міхаіл Гарбачоў з французскімі акцёрамі П'ерам Рышарам і Жэрарам Дэпардзье
  • Гарбачоў 6 лістапада 1997 года ў Берне, Швейцарыя
  • Гарбачоў пра Раісу
  • Міхаіл Гарбачоў з дачкой Ірынай Вірганскай
Апошні генеральны сакратар ЦК КПСС і адзіны прэзідэнт СССР, Міхаіл Гарбачоў з'яўляецца самай супярэчлівай палітычнай персонай ХХ стагоддзя.

Першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў адзначае 90-годдзе. На палітычным рахунку савецкага партыйнага функцыянера і "бацькі перабудовы" - заканчэнне "халоднай вайны", вывад савецкіх войск з Афганістана, галоснасць і адмена аднапартыйнасці, першыя эканамічныя рэформы ў СССР і Нобелеўская прэмія свету 1990 года.

Палітыку, які абвясціў "новое мЫшление" і змяніў знешнія адносіны Саюза з Захадам, ставяць у віну і найвялікшы эпік фэйл - развал краіны. Сам жа Гарбачоў заўсёды лічыў, што "за канец перабудовы і развал Савецкага Саюза адказныя тыя, хто арганізаваў путч у жніўні 1991 года, а пасля путчу выкарыстаў аслабленую пазіцыю прэзідэнта СССР".

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь кадры з жыцця Міхаіла Гарбачова, які змяніў сусветную палітыку мінулага стагоддзя.

15
  • Гарбачоў наведаў аграрна-прамысловы камбінат Кубань
    © Sputnik / Ю.Петшаковский

    Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў нарадзіўся 2 сакавіка 1931 года ў Стаўрапальскім краі ў сялянскай сям'і і ўжо ў дзесятым класе стаў кандыдатам у члены КПСС. Пасля заканчэння юрфака МДУ прысвяціў сваё жыццё партыйна-дзяржаўнай працы. 47-гадовы Міхаіл Гарбачоў быў самым маладым партфункцыянерам, кандыдатуру якога Брэжнеў адобрыў у якасці Сакратара ЦК КПСС. У 1980 годзе Гарбачоў увайшоў у Палітбюро ЦК КПСС.

  • Гарбачоў са сваёй жонкай Раісай у Лондане з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр
    © AFP 2020 / ROY LETKEY

    Прыйшоўшы ва ўладу, Гарбачоў спрабаваў палепшыць адносіны з ЗША і Заходняй Еўропай. У снежні 1984 года Гарбачоў са сваёй жонкай Раісай наведаў Лондан па запрашэнні прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр, з якой пазнаёміўся на пахаванні Андропава. Перамовы праходзілі ў нефармальнай і давернай атмасферы ў загараднай рэзідэнцыі Чэккерс, Гарбачоў засяродзіўся на раззбраенчай праблематыцы. "Я вызначана знаходжу яго чалавекам, з якім можна мець справу. Ён адкрыты і адукаваны чалавек. Ён прыязны, валодае пэўным шармам і пачуццём гумару", - напісала "жалезная лэдзі" прэзідэнту ЗША Рональду Рэйгану.

  • Андрэй Грамыка і Міхаіл Гарбачоў у прэзідыуме Вярхоўнага Савета РСФСР
    © AP / Boris Yurchenko

    На пост генсека Гарбачова пасля смерці Чарненка вылучыў на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПСС 11 сакавіка 1985 года Андрэй Грамыка, член Палітбюро ЦК КПСС, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, які адносіў гэта да сваёй уласнай ініцыятывы.

  • Міхаіл Гарбачоў гутарыць з жыхарамі горада Мінска
    © Sputnik / Ю. Иванов

    Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў у Мінску гутарыць з жыхарамі горада. У 1985 годзе ён абвясціў лозунг "Паскарэнне", які абяцаў рэзка падняць прамысловасць і дабрабыт народа за кароткія тэрміны. Тады ж пачалася антыалкагольная кампанія, якая акрамя станоўчых момантаў прывяла да скарачэння вытворчасці і падаражэння алкаголю, знікнення цукру з крамаў з-за самагонаварэння, а таксама мільярдных страт для эканомікі.

  • Першая сустрэча Міхаіла Гарбачова і Рональда Рэйгана
    © Sputnik / Юрий Абрамочкин

    19 лістапада 1985 года на саміце ў Жэневе па ядзерным раззбраенні адбылася першая сустрэча Міхаіла Гарбачова і Рональда Рэйгана. Перамовы прайшлі ў савецкім прадстаўніцтве. Хоць іх сустрэча не прывяла да падпісання афіцыйнага пагаднення аб скарачэнні ўзбраенняў, лічыцца, што менавіта там быў зроблены першы вырашальны крок да завяршэння "халоднай вайны". Пасля заканчэння перамоў Гарбачоў назваў Рэйгана "дыназаўрам", а той ахрысціў яго "цвердалобым бальшавіком".

  • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў у аўтамабілі маркі Пежо падчас наведвання аўтамабільнага завода ў горадзе Пуассі
    © Sputnik / Юрий Абрамочкин

    Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў у аўтамабілі маркі "Пежо" падчас наведвання аўтамабільнага завода ў горадзе Пуассі.

  • Гарбачоў у горадзе Тальяці на Волжскім аўтазаводзе
    © Sputnik / Вячеслав Рунов

    8 красавіка 1986 года М. С. Гарбачоў пабываў у Тальяці на Волжскім аўтазаводзе. Тады ўпершыню ён выразна прамаўляе слова "перабудова", падхопленае СМІ і якое стала лозунгам распачатай новай эпохі ў СССР.

  • Гарбачоў махае рукой з маўзалея Леніна на Чырвонай плошчы ў Маскве 1 траўня 1986 года
    © AP / Boris Yurchenko

    Гарбачоў махае рукой з маўзалея Леніна на Чырвонай плошчы ў Маскве 1 траўня 1986 года. На пяты дзень пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, па ўказанні Гарбачова, з мэтай недапушчэння панікі сярод насельніцтва, у Кіеве, Мінску і іншых гарадах савецкіх рэспублік былі праведзены першамайскія дэманстрацыі.

  • Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган
    © AFP 2020 / MIKE SARGENT

    Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган на перамовах у Рэйк'явіку (Ісландыя) у Hofdi House 11 кастрычніка 1986 года. Сустрэча адбылася па прапанове Гарбачова. Падчас сустрэчы не было дасягнута ніякіх дамоўленасцей, аднак яна лічыцца важнай вяхой у савецка-амерыканскім перагаворным працэсе па стратэгічных наступальных узбраеннях.

  • Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган 8 снежня 1987 года
    © AP / Barry Thumma

    Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган 8 снежня 1987 года падпісалі ў Белым доме Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці. Згодна з ім дзяржавы павінны былі знішчыць усе ракеты наземнага базіравання з радыусам дзеяння 500-5500 км. Гэта быў першы ў гісторыі выпадак ліквідацыі цэлага класа ўзбраенняў.

  • Прэзідэнт Рональд Рэйган і першая лэдзі Нэнсі Рэйган, Міхаіл Гарбачоў і яго жонка Раіса перад урачыстай вячэрай у Белым доме
    © AP / Ron Edmonds

    Прэзідэнт Рональд Рэйган і першая лэдзі Нэнсі Рэйган, Міхаіл Гарбачоў і яго жонка Раіса перад урачыстай вячэрай ў Белым доме. Раіса Максімаўна суправаджала мужа ва ўсіх паездках па краіне і свету. Савецкі "народ", асабліва жаночая яго палова, не разумеў такой актыўнасці жонкі першай асобы краіны. Асаблівая раздражненне ў абывацеляў выклікалі яе ўборы - відавочна не з цэнтральнага ўнівермага.

  • Міхаіл Гарбачоў і Нікалае Чаўшэску
    © Sputnik / Рунов

    Генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў і генеральны сакратар румынскай камуністычнай партыі, Прэзідэнт СРР Нікалае Чаушэску на мітынгу савецка-румынскай дружбы ў 1987 годзе. "Чаўшэску быў складаным чалавекам. Ён стараўся даваць мне парады... Калі я наведаў Румынію, то ўбачыў, што людзі глядзяць на Чаўшэску, адсочваюць яго кожны жэст, кожны рух пальца - яны былі падобныя на шрубкі аднаго і таго ж механізму", - успамінаў пазней Гарбачоў.

  • Міхаіл Гарбачоў падчас агляду гавані Нью-Йорка з прэзідэнтам Рональдам Рэйганам і новым абраным прэзідэнтам Джорджам Бушам
    © AP / Scott Applewhite

    Міхаіл Гарбачоў падчас агляду гавані Нью-Йорка з прэзідэнтам Рональдам Рэйганам і новым абраным прэзідэнтам Джорджам Бушам 7 снежня 1988 года.

  • Гарбачоў звяртаецца да жыхароў Ленінакана, моцна пацярпелага ад Спітакскага землятрусу
    © AFP 2020 / TASS

    Гарбачоў звяртаецца да жыхароў Ленінакана, моцна пацярпелага ад Спітакскага землятрусу. Падчас землятрусу генеральны сакратар быў з візітам у ЗША і заклікаў заходнія краіны дапамагчы савецкай Арменіі.

  • Прэзідэнт Кубы Фідэль Кастра з Міхаілам Гарбачовым і яго жонкай Раісай
    © AFP 2020 / SERGEI GUNEYEV

    Прэзідэнт Кубы Фідэль Кастра з Міхаілам Гарбачовым і яго жонкай Раісай пасля ўскладання вянка да Мемарыяла Леніна ў Гаване 3 красавіка 1989 года. Правадыра кубінскай рэвалюцыі моцна трывожыла перабудова, якую задумаў Гарбачоў . Пазней Кастра назаве свайго калегу "магільшчыкам сацыялізму".

  • Міхаіл Гарбачоў і Эрых Хонэкер
    © AP / BORIS YURCHENKO

    Міхаіл Гарбачоў і Эрых Хонэкер, лідэр ГДР з 1971 года, сустрэліся ў 1989 годзе. Іх сустрэча была сапраўды брацкай - яны паўтарылі вядомы пацалунак Хонэкера з Брэжневым. Аднак зусім хутка па ГДР ударыла перабудова: ветэрана Хонэкера і яго партыйны апарат зрушылі, улада перайшла да палітыкаў, якія падтрымлівалі перабудову і былі гатовыя да аб'яднання Германіі.

  • Мітынг у Штутгарту ў падтрымку Гарбачова, 1989 год
    © AP / Arne Dedert

    Мітынг у Штутгарту ў падтрымку Гарбачова, 1989 год. Германія дагэтуль удзячная Гарбачову за тое, што ідэю ўз'яднання краіны ўдалося ўвасобіць у жыццё так хутка. У Расіі яго дагэтуль крытыкуюць за тое, што ён нібыта "прадаў ГДР" танна.

  • Гарбачоў спрачаецца з дэпутатамі на пасяджэнні Вярхоўнага Савета ў 1989 годзе
    © AP / -

    Гарбачоў спрачаецца з дэпутатамі на пасяджэнні Вярхоўнага Савета ў 1989 годзе. Было пра што спрачацца: распачата рэформа ўлады, уведзены выбары ў Вярхоўны Савет СССР і мясцовыя Саветы на альтэрнатыўнай аснове. Больш за 100 членаў ЦК КПСС сталага ўзросту адпраўлены Гарбачовым на пенсію. Аднак і жорсткія меры генеральнага сакратара па лакалізацыі нацыянальных канфліктаў: ​​увод войск у Азербайджан, разгон дэманстрацыі ў Грузіі і Казахстане, канфлікт у Літве.

  • Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў гутарыць з працоўнымі аб'яднання Мінскі трактарны завод імя Уладзіміра Леніна
    © Sputnik / Юрий Иванов

    Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў гутарыць з працоўнымі аб'яднання "Мінскі трактарны завод імя Уладзіміра Леніна". Трэці пазачарговы з'езд народных дэпутатаў СССР выбраў 15 сакавіка 1990 года Міхаіла Гарбачова прэзідэнтам Савецкага саюза. Не без супраціву дэпутаты скасавалі знакаміты 6-ы артыкул - аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС. Аднак гэтыя змены ўжо не маглі ўратаваць Саюз, які развальваўся: пустыя паліцы, гіперінфляцыя, картачная сістэма.

  • Найбуйнейшая антыкамуністычная дэманстрацыя ў Маскве адбылася 19 сакавіка 1991 года
    © AP / Dominique Mollard

    Найбуйнейшая антыкамуністычная дэманстрацыя ў Маскве адбылася 19 сакавіка 1991 года пасля рэферэндуму аб захаванні СССР з заблытанымі фармуліроўкамі. Дэманстранты патрабавалі ад прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова адмовіцца ад улады. Праз 10 дзён пасля рэферэндуму 17 сакавіка ў Маскву былі ўведзеныя танкі - упершыню за гады перабудовы.

  • Прэзідэнт СССР М.С. Гарбачоў вярнуўся ў Маскву з Фароса
    © Sputnik / РИА Новости

    Прэзідэнт СССР М.С. Гарбачоў вярнуўся ў Маскву з Фароса, дзе адпачываў з сям'ёй. У ноч з 18 на 19 жніўня, фактычна напярэдадні падпісання новага Саюзнага дагавора, прадстаўнікі вышэйшага савецкага кіраўніцтва на чале з віцэ-прэзідэнтам СССР Генадзем Янаевым сфармавалі Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы ў СССР (ДКНС), адхілілі прэзідэнта Гарбачова ад улады і ўвялі ў Маскву ваенную тэхніку.

  • Прэзідэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў трымае стэнаграфічныя запісы, дадзеныя яму прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Барысам Ельцыным
    © AP / BORIS YURCHENKO

    Прэзідэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў трымае стэнаграфічныя запісы, дадзеныя яму прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Барысам Ельцыным. На пасяджэнні 23 жніўня 1991 года дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР патрабавалі ад Гарбачова распусціць КПСС, забараніць сацыялізм. Ельцын запатрабаваў у Гарбачова асудзіць КПСС, але, сустрэўшыся з яго супрацівам, падпісаў указ аб прыпыненні дзейнасці КП РСФСР на той падставе, што яна падтрымала ДКНС.

  • Гарбачоў і Рэйган на ранча ў ЗША у 1992 годзе
    © AP / Bob Galbraith

    Гарбачоў і Рэйган, якіх звязвала сяброўства, на ранча ў ЗША ў 1992 годзе. 25 снежня 1991 года ў прамым эфіры Цэнтральнага тэлебачання Гарбачоў заявіў аб сыходзе з пасады прэзідэнта СССР. А ўжо ў студзені 1992-га заявіў аб стварэнні Гарбачоў-фонду.

  • Міхаіл Гарбачоў з французскімі акцёрамі П'ерам Рышарам і Жэрарам Дэпардзье
    © AFP 2020 / YURI LEZUNOV

    Стаўшы сведкам распаду краіны, якой ён кіраваў, і аддаўшы ўладу Ельцыну, з якім ён змагаўся, Гарбачоў выкарыстаў свой статус аднаго з самых папулярных палітыкаў свету, каб зарабіць на жыццё і на даследчыя і сацыяльныя праекты.
    На фота: экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў з французскімі акцёрамі П'ерам Рышарам і Жэрарам Дэпардзье ў час Тыдня французскага кіно ў Маскве, 9 лютага 1993 года.

  • Гарбачоў 6 лістапада 1997 года ў Берне, Швейцарыя
    © AP / EDI ENGELER

    Гарбачоў 6 лістапада 1997 года ў Берне, Швейцарыя. Ён зняўся ў рэкламе амерыканскай сеткі рэстаранаў Pizza Hut. У роліку апошні прэзідэнт СССР з унучкай заходзіць у піцэрыю, дзе абедае звычайная маскоўская сям'я. За гэты ролік Гарбачова дагэтуль крытыкуюць. Ролік з'явіўся таму, што Pizza Hut хацела прадставіць сябе як глабальны брэнд. А Гарбачову тэрмінова патрэбны былі грошы на працу яго фонду.

  • Гарбачоў пра Раісу
    Ivan Sekretarev

    У 1999 годзе Гарбачоў страціў жонку. Раіса Максімаўна памерла ад лейкозу ў Германіі, дзе праходзіла лячэнне.
    Пасля яго сыходу з пасады прэзідэнта СССР яна дапамагала мужу ў стварэнні і працы "Гарбачоў-Фонду", стварыла і ўзначаліла "Клуб Раісы Максімаўны".

  • Міхаіл Гарбачоў з дачкой Ірынай Вірганскай
    © Sputnik / Елена Пахомова

    Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў з дачкой Ірынай Вірганскай у зале лонданскага Каралеўскага Альберт-хола падчас канцэрта, прысвечанага яго 80-годдзю.

Тэги:
прэзідэнт, СССР, гісторыя, Міхаіл Гарбачоў
Рыгор Барадулін

"Чалавек не знікае так": успамінаем Рыгора Барадуліна

2109
(абноўлена 09:29 25.02.2021)
У гэты дзень нарадзіўся народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Sputnik узгадвае шлях жыцця выбітнага творцы.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка, скончыў школу ва Ушачах і філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у розных выданнях і шмат пісаў, выпусціў каля 70 зборнікаў паэзіі. Барадулін шмат часу аддаваў і перакладчыцкай дзейнасці. Дзякуючы яму, на беларускай мове выйшлі "Слова пра паход Ігараў", творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Шэкспіра, Байрана, Ясеніна, Амара Хайма.

Першыя вершы Барадуліна з'явіліся ў друку, калі ён ужо вучыўся ў старэйшых класах — у 1953 годзе ў газеце "Чырвоная змена" (пад псеўданімам А.Чабор). А таксама ў шматтыражнай газеце БДУ "За сталінскія кадры".

Поэт Рыгор Бородулин с женой Валентиной
© Sputnik / Евгений Коктыш
Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай

Першы зборнік вершаў паэта "Маладзік над стэпам" выйшаў у 1959 годзе. Галоўныя тэмы паэзіі — вайна, духоўнасць і таленавітасць беларускага народа, праблемы пасляваеннага часу. У 1961 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі — "Рунець, красаваць, налівацца!", а ў 1963 трэці — "Нагбом".

У апошніх зборніках паэта пераважаюць духоўныя і біблейскія матывы. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі "Ксты".

Акрамя гэтага аўтар вялікай колькасці сатырычных і гумарыстычных твораў. Стварыў вялікую колькасць эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. У 1987 годзе выйшла кніга "Парастак Радкоў, галінка вяршыць", якая складалася з літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ паэта.

Родная мова з'яўлялася адной з тэмаў творчасці Барадуліна. Ад маці яму перадалася незвычайная чуйнасць да мовы. Вуснае багацце народнай творчасьці, засвоенае з дзяцінства, стала добрай асновай творчай індывідуальнасьці паэта.

Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)
© Photo : "Беларуская прастора"
Джон Кунстадтэр, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін (злева направа)

Чэрпаючы з народных запасаў моўнай культуры, паэт адкрыў неабмежаваныя магчымасці словаформаў і спалучэнняў слоў, вярнуў забытым словам першародную свежасьць. Жывое маўленне ў творчасці Барадуліна выйшла за рамкі ўсталяваных літаратурных канонаў.

Рыгора Барадуліна не стала 2 сакавіка 2014 года, у Даравальную нядзелю. Напярэдадні адзначыў свой дзень нараджэння і 53 гады сумеснага жыцця з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. Да яе былі звернутыя апошнія словы паэта: "Якая ж ты ў мяне прыгожая!". Пахавалі Барадуліна на роднай Ушаччыне побач з маці.  

Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.

Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.

Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.

2109
Тэги:
Паэзія, падзеі і даты, Характэрныя факты, Літаратура, Смерць публічных людзей, Культура, Жыццё знакамітых людзей, Музыка, Рыгор Барадулін, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура
Які сёння дзень: 5 сакавіка 2021 года

Які сёння дзень: 5 сакавіка 2021 года

218
(абноўлена 18:10 04.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 301 дзень.

Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 сакавіка

  • У 1279 годзе войска ВКЛ на чале з князем Трайдзенем перамагло ордэнскае войска ў бітве пры Ашарадэне.
  • У 1562 годзе магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй і Малайзіяй.

Хто нарадзіўся 5 сакавіка

  • 1777 год: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог.
  • 1896 год: Кандрат Крапіва, беларускі навуковец і пісьменнік.
  • 1910 год: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П'ер Пазаліні.

5 сакавіка ў народным календары

Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.

Па народным павер'і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць упаўшую зорку – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам або кагосьці з яго блізкіх.

Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.

218
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень