Вязніца: усе Альпы я прапаўзла на каленях – цягала нямецкія гарматы

© Sputnik / Виктор ТолочкоВалянціна Якушэнка яшчэ ў дзяцінстве дапамагала цягаць гарматы немцам у Альпах
Валянціна Якушэнка яшчэ ў дзяцінстве дапамагала цягаць гарматы немцам у Альпах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праз 50 гадоў Валянціна Якушэнка знайшла магілы пляменнікаў, якія загінулі ў аўстрыйскім канцлагеры.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Валянціна Якушэнка праз паўстагоддзя апынулася ў тых месцах, дзе была калісьці ў канцлагеры. Пры падтрымцы бурмістра горада Штакерау адбылася паездка малалетніх вязняў Баранавіцкага раёна ў Аўстрыю.

"Напэўна, Бог пакінуў мяне жыць, каб усё памятала і каб за родных малілася", — уздыхнула Валянціна Дзмітрыеўна. І распачала свой аповяд.

— Родам я са Смаленшчыны. Адразу, як нас акупіравалі, з хат павыганялі ўсіх. Мы выкапалі ля ракі зямлянкі і жылі ў іх. Там яшчэ ключ біў — зімой біла цёплая вада, а летам — халодная. Так мы ўсю акупацыю як краты і пражылі. Там шмат нашых вясковых жыло ў зямлянках. І нашых родных 4 сям'і. Калі фронт пайшоў, стала ціха, адна з жанчын вырашыла на разведку ў вёску схадзіць. І прывяла за сабой "хвост" — з-за дрэў выйшлі немцы з аўтаматамі. Карацей, адправілі нас усіх у канцлагер у Аўстрыю.

Ён быў недалёка ад Штакерау — немцы прымушалі нас на сабе горы артылерыйскай зброі, гарматы ўсякія зацягваць. Мы паўзком, напаўжывыя, іх цягнулі. Я тады на каленках усе Альпы прапаўзла. Мы падняліся з гэтымі гарматамі ў горы, неяк зацягнулі іх і спалі адразу на снезе. Галодныя, распранутыя. Але самае дзіўнае, што ніхто не захварэў.

Спачатку было вельмі страшна. А потым страх знік, змяніўся абыякавасцю, калі стала ўсё роўна — што будзе і ці будзе нешта наогул. Нас пастаянна білі за найменшую правіннасць. На нарах, хоць па сутнасці гэта былі грубыя дошкі з нейкімі анучамі, спалі ўшчыльную, галава да галавы. І вось памірае побач нехта, а ты дазнаешся пра гэта, толькі калі заўважаеш, што ад яго ў твой бок вошы паўзуць — белыя з чырвонай нітачкай.

Вязні Дахау сустракаюць салдат ЗША - Sputnik Беларусь
Лічбы на сэрцы: сёння Дзень вызвалення вязняў канцлагераў

З гэтага здранцвення нас вывеў артабстрэл — зусім побач з нашым канцлагерам сталі рвацца снарады. А неўзабаве і ўся ахова пайшла. Мы ўсе выйшлі з баракаў і шчасцю свайму не верым — ніхто не крычыць, не б'е, ціха. Савецкія салдаты адкрылі для нас нейкую кінутую гаспадарамі краму і сказалі — бярыце, што хочаце. Але мы былі такія знясіленыя — нас не кармілі ўжо некалькі дзён — што нават сіл не было за ежай дацягнуцца.

Калі мы вярнуліся на радзіму, то на месцы нашага Мальцеўскага лесу практычна нічога не было, адны паламаныя дрэвы — фронт 4 разы з рук у рукі пераходзіў. Не было з чаго вёску адбудоўваць. Мы жылі ў зямлянках. А потым сястра выйшла замуж за аднаго з тых, хто вызваляў Баранавічы, і ў 1946 годзе яна нас сюды забрала.

У 1993 годзе нямецкая дабрачынная арганізацыя "Максіміліян Кольбэ Верк" вазіла нас у Германію. Я пабывала ў Альпах — там, дзе мы паўзлі на каленках, там цяпер падвесная дарога. Вядома, я спрабавала адшукаць магілы сваіх. І хоць могілкі, дзе іх некалі хавалі, ужо закрыты, мясцовасць засталося падобнай, як у маёй памяці. Там, дзе прыкладна былі іх магілы, стала я з каменьчыкаў праваслаўны крыж складаць. І раптам мне ўсе трое нашых дзетак, быццам жывыя, з'явіліся. І я заплакала. Нейкая немка спытала ў бургамістра: "Чаму жанчына плача?", ён адказаў: "Яна былая вязніца, знайшла сваіх сваякоў, якія тут загінулі". А жанчына сказала, што памятае, як іх тут хавалі.

Стужка навiн
0