Ларыса Геніюш

Вязніца, казачніца, бунтарка: сёння нарадзілася Ларыса Геніюш

94
(абноўлена 13:10 09.08.2018)
Вершы паэткі дэманструюць нязломнасць духа і сталую веру ў лепшае ў людзях.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенскай губерні (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы.

Дзяцінства, отрацтва, юнацтва

Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька Ларысы, Антон Міклашэвіч, удзельнік яшчэ Руска-японскай вайны, быў зноў прызваны на фронт, а маці з дзецьмі прыйшлося з'ехаць у эвакуацыю – ва Украіну. Вярнуліся на радзіму яны толькі ў 1919 годзе.

Ларыса атрымала пачатковую адукацыю ў польскай школе, потым – у польскай гімназіі. Беларускіх тады папросту не было: пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору, якім скончылася савецка-польская вайна, Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Там жа Ларыса пазнаёмілася са сваім мужам, Янам Геніюшам, які ў той момант вучыўся ў Карлавым універсітэце. Яны ажаніліся ў 1935 годзе, і Ларыса пераехала ў Зэльву – бліжэй да мужа. У тым жа годзе ў Ларысы нарадзіўся сын Юры, а вось з'ехаць у Чэхаславакію ў іх атрымалася толькі ў 1937-м.

Арышт і зняволенне

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939, былі арыштаваныя і высланыя бацькі Ларысы. Маці і сёстры апынуліся ў Казахстане, бацьку расстралялі.

Да 1947 года Ларыса жыла ў Празе і актыўна ўдзельнічала ў палітычным руху БНР. Яна з'яўлялася Генеральным сакратаром ураду і займалася архіўнай працай. Калі скончылася Другая сусветная вайна, савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў: іх абвінавацілі ў антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці. У 1948 годзе Ларыса нарэшце была арыштаваная і разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Яе дапытваў сам Лаўрэнцій Цанава, які безпаспяхова імкнуўся выцягнуць з яе сведкі пра архівы БНР.

Вяртанне на Радзіму

Праз год утрымання ў мінскай турме Ларысу Геніюш з мужам прыгаварылі да 25 гадоў лагераў. На працягу сямі гадоў яны адбывалі пакаранне ў лагерах Інты і Абезі (Комі) і ў Мардоўскай АССР, пакуль не былі часткова рэабілітаваныя – тэрмін пакарання зменшылі да 8 гадоў, і Геніюшы вярнуліся ў Зэльву. Вядома, што іх дом стаў месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі таго часу.

Друкавацца Ларыса Геніюш пачала яшчэ ў 1939 годзе ў беларускай эміграцыйнай перыодыцы, а ў 1942 годзе першы зборнік яе вершаў "Ад родных ніў" убачыў свет ў Празе. Працягвала пісаць Геніюш і ў высылцы. Пасля вызвалення яе творы доўгі час былі забароненыя, пакуль пры садзейнічанні Максіма Танка не быў надрукаваны яе зборнік "Невадам з Нёмана".

Ларыс Геніюш доўгі час была вядомая як дзіцячая пісьменніца – ёй папросту не дазвалялі друкаваць нешта іншае. Амаль адна за другой, у 1972 і 1976 годзе, выйшлі дзве кніжкі яе вершаў для дзяцей "Казкі для Міхаські" і "Добрай раніцы, Алесь". Большасць твораў Ларысы Геніюш былі надрукованы пасмяротна.

Памерла Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве. Да канца жыцця яна не прыняла савецкага грамадзянства і заставалася грамадзянкай Чэхаславакіі.

94
Тэги:
вершы на беларускай мове, беларускія паэты, біяграфія, Ларыса Геніюш