Пісьменнік Алесь Адамовіч

Алесь Адамовіч і тры тэмы яго жыцця вайна, Курапаты, Чарнобыль

1030
(абноўлена 11:39 03.09.2015)
У гэты дзень чвэрць века назад пайшоў з жыцця класік беларускай літаратуры Алесь Адамовіч. Карэспандэнт Sputnik Вера Дашкевіч узгадвае пра жыццё і творчасць пісьменніка.

Ёсць імёны, да якіх не патрэбны тлумачэнні, у чым заслугі і які ўплыў. Імя Алеся Адамовіча адно з іх.

Ён бачыў, адчуваў, пражываў самыя балючыя старонкі беларускай гісторыі настолькі глыбока і пранізліва, што станавіўся ўжо не проста літаратарам і публіцыстам, а тым, пра каго звычайна прынята казаць "сумленне нацыі".

З вогненнай вёскі…

Адамовіч бачыў вайну, дакладней нават удзельнічаў — партызаніў. З 1943 года быў спачатку сувязным, потым байцом партызанскага атрада. У той час яму было 15, хоць па дакументах значылася менш. Гэта маці падправіла пасведчанне аб нараджэнні, каб падлетка не сагналі ў Германію.

У Адамовіча, як і Быкава, не было параднай ваеннай прозы. Ён апісваў сваю рэальную вайну, альбо вайну тых, хто прайшоў і пражыў яе ў рэальнасці. Так з'явіліся дылогія "Партызаны", "Хатынская аповесць" і "Я з вогненнай вёскі".

Писатель Алесь Адамович на съемках фильма Иди и смотри
© Sputnik / Евгений Коктыш
Алесь Адамовiч на здымках фiльму "Iдзi i глядзi"

Хоць, як пазней успамінала дачка Адамовіча Наталля, з'яўленню гэтых кніг паспрыяў яшчэ адзін факт — звальненне пісьменніка з маскоўскіх Вышэйшых сцэнарных курсаў, дзе ён выкладаў. Гэта было ў 60-я, Адамовіч не падпісаў ліст, які асуджае дысідэнтаў Сіняўскага і Даніэля. Пасля звальнення вымушаны быў вярнуцца ў Мінск.

"У Мінску ён не мог знайсці працу паўгода, пакуль драматург Андрэй Макаёнак не звярнуўся да Машэрава: "Пётр Міронавіч, ну, колькі можна?!" І яго ўзялі ў Інстытут літаратуры АН БССР. Пазней тата дзякаваў лёсу, што так адбылося, бо, развітаўшыся з МДУ, ён "выйшаў на ідэю галоўнай справы жыцця", — напісаў "Хатынскую аповесць", "Я з вогненнай вёскі", "Карнікі", — распавядала некалькі гадоў таму журналістам Наталля Адамовіч.

У сярэдзіне 80-х па матывах "Хатынскай аповесці" Элем Клімаў зняў фільм "Ідзі і глядзі". Кіно атрымалася шакавальным. Ацанілі і крытыкі — карціна атрымала "Залаты прыз" і прэмію ФІПРЭСІ на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі. Па словах Клімава, замежнікаў карціна ўразіла настолькі, што падчас сеансаў за мяжой у кінатэатраў дзяжурылі карэты "хуткай дапамогі".

"Не дырэктар я"

Пасля поспеху "Ідзі і глядзі" Элем Клімаў прапанаваў Адамовічу ўзначаліць Усесаюзны інстытут кінамастацтва, распавядала Наталля Адамовіч. Справа нават дайшла да галасавання, яго зацвердзілі. А пісьменнік падумаў і адмовіўся, матываваўшы тым, што "не дырэктар я: трэба звальняць людзей, стукнуць кулаком, а я не магу гэта зрабіць". Наталля Адамовіч прызналася, што разумее, чаму бацька паступіў менавіта так — па жыцці ён не быў начальнікам.

У яго творчым і грамадскім жыцці, акрамя вайны, былі яшчэ дзве тэмы — Курапаты і Чарнобыль. Самыя балючыя для беларусаў гэтага часу.

Белорусский писатель Алесь Адамович
© Sputnik / Борис Кауфман
Белорусский писатель Алесь Адамович

"Вінаватых Чарнобыля трэба судзіць. Бо калі не спыніць гэтую безадказнасць, гэтую кругавую паруку і вялікую хлусню на ўсіх узроўнях, мы не ўратуемся і ад Чарнобыля, і ад непазбежных новых катастроф", — пісаў у свой час Адамовіч.

Ён неаднаразова звяртаўся з пасланнямі да Гарбачова, аргументаваў, пераконваў — не маўчаць, растлумачыць, што адбываецца, і прасіў тэрмінова прымаць меры. Калі стала відавочна, што поўнамаштабнай працы па мінімізацыі наступстваў з боку дзяржавы не будзе, Адамовіч разам з Генадзем Грушавым ініцыяваў стварэнне грамадскай ініцыятывы "Дзеці Чарнобыля". За час існавання фонду — з 1989 па 2012-ы — на аздараўленне ў замежныя краіны было вывезена каля паўмільёна дзяцей.

Пра мову, дар прадбачання і спрэчку з Кісінджэрам

Дачка Адамовіча ўзгадала, што ў бацькі быў дар прадказваць. У снежні 1990-га ён папярэджваў Гарбачова, што "генералы падштурхнуць яго да кровапраліцця", а праз тры тыдні здарылася стральба ў Вільні. Улетку 1991-га паспрачаўся ў Нью-Ёрку з Генры Кісінджэрам на бутэльку віскі, што ўвосень кампартыя сыдзе з арэны, а потым здарыўся путч.

Адамовіча часам папракалі ў тым, што ён пісаў па-руску.

Василь Быков и Алесь Адамович
© Sputnik / Евгений Коктыш
Василь Быков и Алесь Адамович

"Пісаць, як Янка Брыль, я не магу, а горш не жадаю", — тлумачыў свой выбар мовы пісьменнік у хатніх размовах, успамінала Наталля Адамовіч. Пры гэтым паўсюль падкрэсліваў, што беларус і родам з Беларусі.

За паўгода да смерці прасіў родных: дзе б я ні памёр, адвязіце ў родную вёску і пахавайце побач з братам.

Адамовіча не стала ў 1994-м. Не вытрымала сэрца.

1030
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Мастацкая літаратура, Літаратура, культура і мастацтва, Алесь Адамовіч, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура (31)
Радавод Адама Міцкевіча.

Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце

352
(абноўлена 17:11 22.12.2020)
Прайдзіце тэст Sputnik, каб даведацца, ці зможаце вы пазнаць, на якіх партрэтах намаляваны Адам Міцкевіч.

Дваццаць чацвертага снежня 1798 года ў фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні Расійскай імперыі нарадзіўся польскі паэт беларускага паходжання Адам Міцкевіч.

За сваё яркае жыццё Міцкевіч паспеў стаць сябрам таемнага Таварыства філаматаў, напісаць геніяльныя "Дзяды" і "Пан Тадэвуш", спазнаць выгнанне з радзімы.

Памёр Адам Міцкевіч у Стамбуле 26 лістапада 1855 года і быў пахаваны ў Парыжы, дзе жыў апошнія гады. Пазней ён быў перапахаваны на Вавелі ў Кракаве.

Sputnik прапаноўвае знайсці кананічныя выявы выбітнага паэта сярод жывапісных партрэтаў.

Чытайце таксама:

352
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Адам Міцкевіч, Беларусь
По теме
Літаратурнае падарожжа па слядах філаматаў і філарэтаў
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з 9-гадовым удзельнікам Усерасійскай акцыі Елка жаданняў

Пуцін распавёў, што загадаў на Новы год

23
(абноўлена 10:27 22.12.2020)
Па словах расійскага лідара, яго навагодняе жаданне - каб усе людзі былі здаровыя і не хварэлі.

МІНСК, 22 сне - Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падзяліўся, што ён загадаў на Новы год - каб усе расіяне былі здаровымі.

Як напісаць ліст Дзеду Марозу
© Sputnik / Виктор Толочко

Кіраўнік РФ увечары ў панядзелак 21 снежня прыняў удзел у хакейным матчы на Чырвонай плошчы ў Маскве: на лёд ён выйшаў, каб выканаць жаданне хлопчыка з Чэлябінска, які хацеў пагуляць у хакей каля крамлёўскіх сцен.

Пасля трэніроўкі, развітваючыся, дзеці спыталі ў Пуціна, што ён загадаў на Новы год. Спачатку прэзідэнт адказаў, што яшчэ не прыдумаў, аднак затым хутка зарыентаваўся.

"Каб усе былі здаровыя", - сказаў Пуцін.

Чытайце таксама:

  • Дзед Мароз з МНС павіншаваў дзяцей у бальніцы Салігорска - відэа
  • Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў сафары-парку сустрэла першых наведвальнікаў - фота
  • Ладарыя: савет псіхолага - як правільна прасіць падарункі ў Дзеда Мароза
23
Тэги:
Уладзімір Пуцін, Масква, Новы год
Тэмы:
Новы год - 2021
На Вадохрышча

Міністэрства аховы здароўя расказала, ці можна купацца на Вадохрышча пасля COVID

0
(абноўлена 17:56 18.01.2021)
Вадохрышчанскія купанні пачаліся сёння ў Мінску, акунуцца ў купель можна ў трох спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах: на Камсамольскім возеры, у Драздах і на Цнянцы.

МІНСК, 18 сту – Sputnik. Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта, падкрэслілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Вадохрышчанскія купанні пачаліся ў Мінску. Акунуцца ў купель можна ў бліжэйшыя тры дні ў трох спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах: на Камсамольскім возеры, у Драздах і на Цнянцы.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя падкрэслілі: купанне ў палонцы - стрэс для непадрыхтаванага чалавека. У нетрэніраванага арганізма гэта можа справакаваць зрыў імунітэту і развіццё інфекцый дыхальных шляхоў, у тым ліку і пнеўманій. З-за напружанай сітуацыі ў рэспубліцы з каронавірусам, медыкі раяць не акунацца ў купель. Калі ж чалавек усё ж рашыўся на гэта, варта загадзя пракансультавацца з лекарам.

"Нечаканае для арганізма апусканне ў халодную ваду можа справакаваць розныя хранічныя захворванні, у тым ліку сардэчна-сасудзістыя", - адзначылі ў прэс-службе.

Кажучы пра купання пасля перанесенага COVID-19, у ведамстве падкрэслілі, што існуе такое паняцце, як "посткаронавірусны сіндром". Ён выяўляецца ў тым, што запаленчы працэс скончыўся, але ўскладненні з боку дыхальнай, сардэчна-сасудзістай сістэмы могуць заставацца.

"Лішні раз нагружаць арганізм стрэсам не варта", - рэзюмавалі ў прэс-службе.

Нагадаем, у Беларусі зараз усталявалася марознае надвор'е, у некаторых рэгіёнах у ноч на 19 студзеня тэмпература апусціцца да -27°C. Але ўжо да чацвярга ў краіне пацяплее, абяцаюць сіноптыкі, слупкі тэрмометраў зноў пакажуць плюсавыя значэнні ў дзённы час.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Беларусь, Мінск, Вадохрышча, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19