Мова — гэта ад маці, прызнаваўся паэт. І дадаваў: яна была для яго самым значным філолагам. Усё жыццё ен арыентаваўся не на слоўнікі і граматыку, але на яе вымаўленне і лексіку. Найбольш глыбокія думкі нараджаліся і афармляліся, складаліся ў радкі толькі на вушацкай гаворцы.
Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка, скончыў школу ў Вушачах, затым філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у розных выдавецтвах і шмат пісаў — выпусціў каля 70 зборнікаў паэзіі. Шмат перакладаў. Дзякуючы Барадуліну, на беларускай мове выйшлі "Слова пра паход Ігаравы", творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Шэкспіра, Байрана, Есеніна, Амара Хаяма.
У часы Савецкага Саюза ён так і не ўступіў у партыю. І з піянераў у свой час таксама збег — у літаральным сэнсе: уцек са школы падчас запісу ў арганізацыю. Затое напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя стаў актыўным удзельнікам нацыянальнага руху, быў членам БНФ. У сярэдзіне 1990-х у палітыцы расчараваўся, але да канца жыцця прытрымліваўся антыкамуністычных поглядаў.
Барадулін быў адным са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра, некалькі гадоў у сярэдзіне 1990-х узначальваў Фонд Сораса.
Рыгор Барадулін пайшоў з жыцця 2 сакавіка 2014, у даравальную нядзелю. Напярэдадні адзначыў свой дзень нараджэння і 53 гады сумеснага жыцця з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. Да яе былі звернутыя апошнія словы паэта: "Якая ж ты ў мяне прыгожая!" Пахавалі Барадуліна ў родных Вушачах побач з маці.
Барадулін адчуваў, што сыходзіць. У адным з апошніх інтэрв'ю са сваім біёграфам, журналістам Сяргеем Шапранам, казаў, што хацеў бы пабачыцца з Быкавым, Караткевічам, Купалай і Багдановічам. З Быкавым проста памаўчаў бы, а потым распавеў, як няўтульна на зямлі без яго, з Караткевічам выпіў бы чарку, падзякаваў бы Бога за Купалу — чалавека, які ўмацаваў нацыянальны дух, і за тое, што Багдановіч не дажыў да рэвалюцыі і не напісаў нічога савецкага.
Барадулін пісаў у розных жанрах, але заўседы вельмі яскрава і метафарычна. Заўжды з аглядкай на народную традыцыю, з якой быў побач з дзяцінства. Часам разважаў — зборнік духоўнай паэзіі "Ксты" быў прадстаўлены на суісканне Нобелеўскай прэміі. Часам вельмі хвостка і паэтычна жартаваў. У аднайменнай кнізе сабраў "Дуліны ад Барадуліна". Дасталася ўсім — ад савецкіх класікаў Твардоўскага і Крапівы да сучасных зорак:
Не, Лучанок не знаў ляноты,
Усё, што мог, паклаў на ноты.
Адзін заняў пасады ўсе
І бранзавее пакрысе.
Адной з самых балючых тэм у апошнія гады для яго заставалася моўная праблема. Ужо лепей бы забаранілі, прызнаваўся паэт у адным з інтэрв'ю. Можа, на хвалі пратэсту пачалося б адраджэнне.
Калі мая трывога спала,
Калі калоссе налілося
Тугой?
Сказаць я не бяруся.
Як нарадзіцца не прыпала,
Хаця б памерці давялося
У беларускай Беларусі…
МІНСК, 24 лют — Sputnik. Рыгор Барадулін нарадзіўся на хутары Верасоўка, скончыў школу ва Ушачах і філфак БДУ. Працаваў рэдактарам у розных выданнях і шмат пісаў, выпусціў каля 70 зборнікаў паэзіі. Барадулін шмат часу аддаваў і перакладчыцкай дзейнасці. Дзякуючы яму, на беларускай мове выйшлі "Слова пра паход Ігараў", творы Федэрыка Гарсія Лоркі, Шэкспіра, Байрана, Ясеніна, Амара Хайма.
Першыя вершы Барадуліна з'явіліся ў друку, калі ён ужо вучыўся ў старэйшых класах — у 1953 годзе ў газеце "Чырвоная змена" (пад псеўданімам А.Чабор). А таксама ў шматтыражнай газеце БДУ "За сталінскія кадры".
Першы зборнік вершаў паэта "Маладзік над стэпам" выйшаў у 1959 годзе. Галоўныя тэмы паэзіі — вайна, духоўнасць і таленавітасць беларускага народа, праблемы пасляваеннага часу. У 1961 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі — "Рунець, красаваць, налівацца!", а ў 1963 трэці — "Нагбом".
У апошніх зборніках паэта пераважаюць духоўныя і біблейскія матывы. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі "Ксты".
Акрамя гэтага аўтар вялікай колькасці сатырычных і гумарыстычных твораў. Стварыў вялікую колькасць эпіграм на дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва. У 1987 годзе выйшла кніга "Парастак Радкоў, галінка вяршыць", якая складалася з літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ паэта.
Родная мова з'яўлялася адной з тэмаў творчасці Барадуліна. Ад маці яму перадалася незвычайная чуйнасць да мовы. Вуснае багацце народнай творчасьці, засвоенае з дзяцінства, стала добрай асновай творчай індывідуальнасьці паэта.
Чэрпаючы з народных запасаў моўнай культуры, паэт адкрыў неабмежаваныя магчымасці словаформаў і спалучэнняў слоў, вярнуў забытым словам першародную свежасьць. Жывое маўленне ў творчасці Барадуліна выйшла за рамкі ўсталяваных літаратурных канонаў.
Рыгора Барадуліна не стала 2 сакавіка 2014 года, у Даравальную нядзелю. Напярэдадні адзначыў свой дзень нараджэння і 53 гады сумеснага жыцця з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. Да яе былі звернутыя апошнія словы паэта: "Якая ж ты ў мяне прыгожая!". Пахавалі Барадуліна на роднай Ушаччыне побач з маці.
Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.
Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.
Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.
Сёння споўнілася б 99 год аднаму з самых вядомых мастакоў Беларусі Міхаілу Савіцкаму.
Пры жыцці ён быў уганараваны мноствам савецкіх і беларускіх званняў і ўзнагарод: Народны мастак СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і трох Дзяржаўных прэмій Беларусі, акадэмік Акадэміі мастацтваў Расіі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знакам Пашаны", прэміяй і ордэнам Андрэя Першазванага. Савіцкі першы атрымаў ордэн Францыска Скарыны.
Глядзець на палотны Савіцкага цяжка. Вельмі. Выйдзеш з музея, а перад табой маўклівыя постаці нябожчыкаў. Заплюшчыш вочы, а бачыш іх нямыя пытанні. Навошта так рэалістычна? Але менавіта гэтым ён, выжыўшы сярод тысяч закатаваных, і апраўдаў сваё "вязенне", бескампрамісна паказваючы — пра гэта нельга забыцца. Колькі б год не мінула.
Наколькі няпростым, незгаворлівым быў Міхаіл Савіцкі, гаворыць многія, хто ведаў мастака. А да шырокай публікі дзякуючы інтэрв'ю самога Міхаіла Андрэевіча дайшоў факт аб лёсе адной з яго карцін.
"Летні тэатр" карэктаваў сам першы сакратар ЦК Кампартыі Беларускай ССР Пётр Машэраў. Невядома, якія словы гаварылі адзін аднаму былыя франтавікі, аднак зорку Давіда мастак з формы вязня, які стаіць побач з фашыстам і ўслужліва заглядае ў вочы, усё ж убраў. Хоць свайго меркавання не памяняў і асуджаў спробу выжыць любой цаной.
Сам ён выжыў цудам. Бо прайшоў праз тры самыя страшныя канцэнтрацыйныя лагеры. І пісаў праўду, якую бачыў, перажыў і замалчванне якой лічыў здрадай.
Па яго работах вельмі лёгка, калі наогул прымяральна гэтае слова, вывучаць парадкі і гісторыю канцлагераў. Усё паказана і агаворана не толькі маслам, але і назвамі карцін.
"Пяючыя коні" — так называецца адна з карцін, на якой вязні, якія запрагаліся замест коней і цягнулі пагружаныя на колы трупы, спяваюць. "Дырыжыраваў" ім карнік з плёткай. "Летні тэатр" — назва таго нашумелага палатна і ямы, у якой палілі нябожчыкаў, калі не хапала газавых камер, спіхваючы целы туды бульдозерам.
Усё гэта ён бачыў сам, трапіўшы ў палон у 1942 годзе, калі ў савецкіх салдат не засталося ні сіл, ні патронаў пасля 250 дзён утрымання Севастопаля.
Першым яго лагерам стаў "Шталаг — 326", потым вагонабудаўнічы завод, а з-за шматлікіх няўдалых пабегаў — "Крывінка" — адзін з лагераў Бухенвальда, дзе з 15 тысяч засталося менш адной. Катаражныя работы на каменаломлях.
Ён стаяў ля варот крэматорыя, калі невялікую групу адабралі і павезліі ў яшчэ адзін лагер смерці — Дахаў. З вагона ноччу вязні ўцякалі па лёсаванні, Савіцкаму не пашчасціла, калі пабег заўважылі, ён застаўся: 18-ы з 40, і, збіты, трапіў у вагон-карцар, дзе над полам на вышыні 70 сантымертаў быў калючы дрот, а ежы не насілі зусім…
У Дахаў ніхто з вязняў рухацца ўжо не мог, і іх скінулі паміраць у тыфозны барак. Але тут пашчасціла — вызвалілі амерыканцы і перадалі савецкім войскам.
Міхаіл Савіцкі нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Звянячы Талочынскага раёна. Быў малодшым сярод чатырох дзяцей. Бацьку ў вёсцы паважалі як майстра, які сталярыў, цяслярыў, каваў, бандарнічаў, рабіў вупраж для коней і налічнікі на вокны. Маці таксама выдатна ткала і прала.
Міхась з ранняга дзяцінства марыў стаць мастаком, напэўна, слаба ўяўляючы, што гэта такое. З жывапісам будучы мастак знаёміўся па іконах і рэпрадукцыях Кустодзіева "Масленіца" і Сурыкава "Раніца Стралецкай казні", якія аднекуль прывёз бацька.
У пяць гадоў Міхась Савіцкі добра чытаў і вельмі любіў часопіс "Вакол свету". У школе захапляўся фізікай, матэматыкай і рознымі вынаходніцтвамі. Марыў паступіць у мастацкую ВНУ, аднак скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, а потым Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава толькі пасля вайны.
М. А. Савіцкі аўтар больш чым 200 тэматычных карцін. Вышэйшым увасабленнем яго творчасці сталі раннія працы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне: "Партызаны", "Забойства сям'і партызана", "Поле", "Плач аб загінуўшых героях", "Бежанцы", "Партызанская Мадонна", "Пакаранне смерцю", "Клятва", цыкл карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечаны трагедыі канцэнтрацыйных лагераў і цыкл прац "Чорная быль" пра трагедыю Чарнобыля. У апошнія гады Савіцкі быў глыбока веруючым чалавекам і напісаў цыкл "Запаведзі асалоды" і гістарычныя карціны, прысвечаныя зямному жыццю Хрыста.
Працы Міхаіла Савіцкага знаходзяцца ў зборах Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай мастацкай галерэі ў Сафіі, а таксама ў многіх іншых калекцыях.
Памёр Міхаіл Савіцкі 8 лістапада 2010 года. А 7 верасня 2012 года ў Мінску ў адметным будынку Верхняга горада на плошчы Свабоды, 15 — былой гарадской сядзібе XVIII стагоддзя адкрылася Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. Пастаянная экспазіцыя, прысвечаная творчасці Міхаіла Андрэевіча, размешчана ў дзевяці залах. Тут прадстаўлены работы са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска і сям'і мастака. Дэманструецца інтэр'ер службовага кабінета, які знаходзіўся ў Творчых акадэмічных майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры, створаных па ініцыятыве мастака ў 1981 годзе, а таксама інтэр'ер яго творчай майстэрні па вул. Някрасава, 3.
МІНСК, 27 лют – Sputnik. Незвычайна халодная і снежная надвор'е на працягу тыдня ахапіла шэраг рэгіёнаў ЗША, ахвярамі халадоў сталі сама меней 58 чалавек. У ліку найбольш пацярпелых штатаў апынуўся Тэхас. Паводле звестак партала Poweroutage.com, 261,9 тысячы чалавек заставаліся без электрычнасці ў краіне.
Некаторыя спрабуюць сагрэцца ў машынах, часам гэта прыводзіць да атручвання чадным газам. З-за спроб распаліць каміны здараюцца пажары. Некаторыя крамы не працуюць, бо няма святла, а праз адчыненыя крамы цягнуцца доўгія чэргі.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў стыхійнае бедства. Выданне Hill адзначае, што гэты крок адкрывае шлях да федэральных рэсурсаў штата, "які пацярпеў ад паўсюдных адключэнняў электраэнергіі і недахопу вады, так як адмоўныя тэмпературы разбурылі інфраструктуру, якую ўрад штата не змог падрыхтаваць да зімы".
Wall Street Journal піша, што Белы дом заявіў, што федэральная дапамога будзе ахопліваць 77 акруг, у іх фізічным асобам і ўладальнікам бізнесу будуць прадастаўлены гранты на часовае жыллё і рамонт дамоў, недарагія пазыкі для пакрыцця незастрахаваных маёмасных страт і іншая дапамога ў аднаўленні пасля анамальных халадоў .
Washington Post адзначае, што адміністрацыя Байдэна сутыкаецца з першым стыхійным бедствам, і прэзідэнт праяўляе асабліва стрыманы падыход. Ён не наведаў пацярпелы рэгіён і ён старанна пазбягае спрэчак пра тое, ці вінаватыя ў шырока распаўсюджаных збоях у электразабеспячэнні ветраныя ўстаноўкі або выкапнёвае паліва.
На думку выдання, паводзіны прэзідэнта рэзка кантрастуюць са звычкамі яго папярэдніка Дональда Трампа. Газета мяркуе, што хоць Байдэн заслужыў хвалу за свой больш дзелавы падыход, ён таксама рызыкуе, што ён і федэральны ўрад могуць здацца амаль адсутнымі.
Стваральнік Microsoft Біл Гейтс лічыць, што гібель людзей у Тэхасе з-за адключэння электрычнасці можна было прадухіліць, паведаміў тэлеканал CNN.
Гейтс адказаў на сцвярджэнне губернатара Тэхаса Грега Эбата пра тое, што ў масавым адключэнні электраэнергіі вінавата абмярзанне ветраных установак. На думку Гейтса, праблема складалася ў электрастанцыях, якія працуюць на прыродным газе.
"Гэта не з-за залежнасці ад аднаўляльных (крыніц энергіі)... Гэта электрастанцыі на прыродным газе, якія не былі пагодастойкімі. Яны маглі б быць. Гэта каштуе грошаў, і было прынята кампраміснае рашэнне, але яно не спрацавала, і трагічна тое, што гэта прывяло да гібелі людзей", - заявіў Гейтс.
Чытайце таксама: