Кандрат Крапіва, 1951 год

Ні дня без радка: 123 гады са дня нараджэння Кандрата Крапівы

373
(абноўлена 11:44 09.03.2016)
Sputnik зрабіў падборку цікавых фактаў з жыцця выбітнага беларускага літаратурнага дзеяча.

МІНСК, 5 сак — Sputnik. Сёння спаўняецца 123 гадя з дня нараджэння знакамітага беларускага літаратара, баснапісца, майстра сатырычнага жанру.

Кандрат Крапіва нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок Уздзенскага раёна ў сялянскай сям'і. Sputnik вырашыў не пераказваць у чарговы раз біяграфію пісьменніка, але прывесці топ-5 літаратурных паданняў, звязаных з імем знакамітага беларуса.

Лёс пісьменніка вызначылі СМІ

Існуе паданне, што пісаць Крапіва пачаў дзякуючы газеце "Савецкая Беларусь". Аднойчы будучы літаратар шпарцываў па роднай вёсцы і ўбачыў прыбіты на інфармацыйным стэндзе нумар "Савецкай Беларусі". Юнак прыпыніўся і пачаў чытаць. Кажуць, што тэксты ў артыкукалах яму настолькі падабаліся, што ён сам вырашыў паспытаць сябе на літаратурнай ніве.

Ні дня без радка

Кажуць, што Крапіва вельмі шмат пісаў, быццам жыў па прынцыпе "ні дня без радка". Аднак ён ніколі нікому не казаў, над чым менавіта працуе ў пэўны момант. Вядомы факт, што людзі творчыя маюць забабоны. Магчыма, і ён баяўся спудзіць яшчэ не народжаную басню. Напрыклад, басню "Брама неўміручасці" Крапіва пісаў амаль 6 гадоў, і ўвесь гэты час ніхто не ведаў, над чым ён працуе. Дарэчы, Крапіва ніколі не працаваў над некалькімі творамі адначасова.

Фенаменальная памяць

Крапіва меў фенаменальную памяць — ён ніколі не запісваў адрасы і тэлефоны, не вёў штодзённік. Усё самае важнае захоўвалася ў яго памяці. І калі трэба было знайсці тэлефон нейкага чалавека, то прасцей было адразу пытацца ў Крапівы (калі ён яго ведаў, вядома). У старасці ў Крапівы сур'ёзна пагоршыўся зрок, што адбівалася на яго прафесійнай рэдактарскай дзейнасці. Але ён рэдактаваў усе слоўнікі проста па памяці. Захоўваў у сваёй памяці ўсе значэнні, дыялектныя варыянты і паходжанне беларускіх слоў са слоўнікаў.

Шмат нататнікаў

Гэты бок жыцця пісьменніка супярэчыць папярэдняму. Але не зусім. Нататнік яму быў патрэбен для цікавых цытатаў суайчыннікаў, адзнакаў падчас вандровак. Самае характэрна тут тое, што ў адрозненне ад сваіх калег па цэху (творчых людзей), яго почырк вельмі акуратны. Ён ніколі не маляваў і не рабіў пазнак на палях.

Шахматы

Акрамя літаратуры быў у Кандрата Крапівы яшчэ адзін запал — шахматы. Па ўспамінах блізкіх, за шахматнай дошкай ён мог праседжваць шмат гадзін запар. У пісьменніка быў нават адмысловы набор шахмат, выразаных з вельмі рэдкай пароды дрэва.

Што з гэтага праўда, а што не, мы ўжо наўрад ці даведаемся. Але тое, што з творамі Крапівы павінен быць знаёмы кожны беларус, — гэта факт. 

Чытайце таксама: 

373
Тэги:
падзеі і даты, Літаратура, Жыццё знакамітых людзей, Кандрат Крапіва, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура (28)

Асоба