Васіль Быкаў дома

Асоба: Васіль Быкаў і яго мары аб мастацтве

8286
(абноўлена 16:40 19.06.2019)
Выбітны беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, які праславіў беларускую літаратуру на ўвесь свет, нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года на Вушаччыне.

Быкаў быў франтавіком, усе жахі вайны бачыў на ўласныя вочы, менавіта таму яго проза настолькі хвалюючая, а ваенныя падзеі ў ёй вельмі праўдападобныя. Усе яго творы — ад першай да апошняй старонкі — прасякнуты напругай. Яны рэалістычныя. Яны звернуты да перажыванняў канкрэтнага чалавека.

Быкаў марыў стаць… мастаком

Нарадзіўся будучы майстар ваеннай прозы ў самай звычайнай сялянскай сям'і і з дзяцінства выяўляў здольнасці ў маляванні. Пасля заканчэння восьмага класа паступіў на скульптура ў Віцебскае мастацкае вучылішча. Але вучыцца давялося яму там усяго год.

У 1940-м годзе ўказам Сталіна была адменена дзяржаўная стыпендыя, а навучанне зрабілі платным. Будучы пісьменнік не мог дазволіць сабе плаціць за навучанне і, у сувязі з цяжкім становішчам у сям'і, быў вымушаны вярнуцца дадому. Малады Быкаў моцна перажываў, што яму прыйшлося пакінуць вучобу, але ўспамінаў потым пра гэта неахвотна.

Васіль Быкаў і Міхаіл Савіцкі
© Sputnik / Евгений Коктыш
Васіль Быкаў і Міхаіл Савіцкі

"Вучыцца там доўга не прыйшлося, паколькі ў 1940-м стыпендыю адмянілі, і гэтыя абставіны вярнулі мяне ў вёску", — пазней мімаходам згадае ў сваёй аўтабіяграфіі пісьменнік.

Але звычка маляваць засталася — Быкаў машынальна маляваў у нататніках накіды падчас размоў. А некаторыя замалёўкі, зробленыя ў вайну, паслужылі вокладкай для кнігі Быкава "Мёртвым не баліць".

Быкаў і ваенная проза

Сам Быкаў лічыў, што яго творчы літаратурны шлях пачаўся ў 1951 годзе, калі падчас праходжання вайсковай службы на Курылах з-пад яго рукі выйшлі творы "Смерць чалавека" і "Абознік". Дэбютныя апавяданні былі прызнаны крытыкамі ўдалымі, але сам Быкаў сумняваўся ў тым, што павінен прысвяціць сваё жыццё літаратуры.

Канец 50-х — пачатак 60-х — перыяд творчых пошукаў. Быкаў піша сатырычныя мініяцюры, прыгодніцкія апавяданні, навелы маральна-этычнай тэматыкі, цыкл ваенных апавяданняў, рэцэнзіі. Падчас гэтых пошукаў Быкаў адмаўляецца ад апісальнасці, дробнай тэматыкі, аналізуе жыццё канкрэтнага чалавека, знаходзіць свой адметны склад.

Василь Быков и Алесь Адамович
© Sputnik / Евгений Коктыш
Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч

У 1959-м пісьменнік звяртаецца да тэмы вайны праз аповесць "Жураўліны крык", у якой вайскоўцы гінуць у барацьбе з фашызмам, і застаецца з гэтай тэмай назаўжды. Ва ўсіх наступных творах выяўляецца характэрны для Быкава почырк — гранічна праўдзівае адлюстраванне вайны.

Праз тры гады пасля "Жураўлінага крыку" свет пабачыла аповесць "Трэцяя ракета", якая і прынесла Быкаву заслужаную вядомасць. У 1960-я гады таксама былі апублікаваны сусветна вядомыя аповесці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць"; у 70-е — "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца". Звычайна Быкаў пісаў адразу на беларускай, многія са сваіх твораў пазней сам перакладаў на рускую мову.

Быкаў на экранах і ў тэатры

Першай экранізацыяй "Беларусьфільма" па Быкаву стаў фільм "Трэцяя ракета" рэжысёра Рычарда Віктарава, ён выйшаў на экраны ў 1963-м годзе. Далей былі "Альпійская балада" (1966), "Дажыць да світання" (1975), "Воўчая зграя" (1976), "Абеліск" (1977), "Узыходжанне" (1977), "Знак бяды" (1985) і іншыя.

Сучасная экранізацыя аповесці "У тумане" (2012) рэжысёра Сяргея Лазніцы ўдзельнічала ў конкурснай праграме 65-га Канскага фестывалю, а прэм'ера фільма ў Мінску суправаджалася аншлагамі. Пазней стужка атрымала шэраг узнагарод на іншых міжнародных конкурсах і актыўны водгук з боку прэсы. З гэтай нагоды імя Васіля Быкава было згадана на старонках вядомай газеты New York Times падчас прэм'ерных паказаў фільма на Манхэтэне ў ЗША.

Писатель Василь Быков
© Sputnik / Евгений Коктыш
Пісьменнік Васіль Быкаў

Быкаў таксама прыцягвае і тэатральных дзеячаў. П'еса "Апошні шанец", шматлікія інсцэніроўкі па Быкаву ставіліся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Мінску, Магілёве. А радыёспектакль "У тумане" і "Кар'ер", пастаўлены ў 1990-м, адзначаны дзяржаўнай прэміяй БССР.

Беларускі Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў нядаўна прадставіў мінскаму гледачу прэм'еру спектакля Андрэя Саўчанкі "Пайсці і не вярнуцца".

Паводле Быкава таксама была напісана опера "Сцежкаю жыцця" Генрыхам Вагнерам і пастаўлены балет "Альпійская балада" з музыкай Яўгена Глебава.

Памяць пра Быкава

Не стала Быкава ў 2003 годзе, ён памёр у анкалагічным шпіталі ў Бараўлянах і быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Характэрна, што ў беларускай сталіцы да гэтага часу няма вуліцы Быкава, за выключэннем Ждановіч у Мінскім раёне, дзе знаходзілася дача пісьменніка.

Не так даўно мінчукі выступілі з ініцыятывай назваць у гонар Быкава адну з праектуемых станцый трэццяй лініі метро. Не гледзячы на 35 тысяч подпісаў пад петыцыяй, мінскі метрапалітэн пакуль што застаецца без станцыі Быкава.

Чытайце таксама: 

8286
Тэги:
Літаратура, Васіль Быкаў, Беларусь
Тэмы:
Беларуская літаратура (28)

Асоба