Сапраўднае імя Язэпа Пушчы – Іосіф Плашчынскі. Ён нарадзіўся 7 мая 1902 года ў вёсцы Каралішчавічы пад Мінскам у сялянскай сям'і, акрамя яго ў бацькоў было яшчэ пяцёра дзяцей.
Іосіф Плашчынскі скончыў Мінскае рэальнае вучылішча, падчас рэвалюцыі таксама вучыўся ў Мінску. На працягу года, у 1921-22, наведваў курсы беларусазнаўства, арганізаваныя Наркамасветы БССР, дзе выкладалі ў той час Янка Купала і Якуб Колас. Наступныя пяць гадоў працаваў настаўнікам.
Дэбют Іосіфа Плашчынскага ў літаратуры адбыўся ў 1922 годзе, калі ён пад псеўданімам Лясун надрукаваў сваё апавяданне, а ўжо ў наступным годзе стаў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання "Маладняк", а крыху пазней – "Узвышша".
Да 1930 гадоў у Плашчынскага з'яўляюцца некалькі паэтычных зборнікаў: "Раніца рыкае", "Vita", "Дні вясны", "Песні на руінах". Таксама ён стварыў паэмы "Песня вайны", "Цень Консула" і "Крывавы плакат". Вядома, што паэт захапляўся творчасцю рускага лірыка Сяргея Ясеніна. У сваіх ранніх творах Язэп Пушча, які ўжо пачаў публікавацца пад гэтым псеўданімам, шмат эксперыментаваў з формай, шукаў уласныя мастацка-выяўленчыя сродкі. Па сваіх словах, Пушча шукаў "новую і светлую сцежку ў паэзіі".
У 1925-1927 гадах Язэп Пушча вучыўся на педагагічным факультэце БДУ і на працягу года, у 1926-м, працаваў у Інбелкульце.
Увосень 1927 года Язэп Пушча з'ехаў вучыцца ў Ленінградскі ўніверсітэт, але не скончыў яго – на чацвёртым курсе вярнуўся ў Мінск і на працягу 29-30 гадоў працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве.
У ліпені 1930-га Язэп Пушча быў арыштаваны за ўдзел у "Саюзе вызвалення Беларусі" і на 5 гадоў сасланы — у Чэбаксары, потым у Шадрынск. Пасля вызвалення і да самай Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Мурамскім раёне настаўнікам і пасля фронту вярнуўся туды ж, быў, нарэшце, рэабілітаваны савецкай уладай.
У Беларусь Язэп Пушча вярнуўся ў 1958 годзе і тады ж стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У наступныя гады ў друку з'яўляюцца яго зборнікі "Вершы і паэмы", "Пачатак легенды" і вершаваная казка "На Бабрыцы". Таксама пасля вяртання на радзіму Язэп Пушча пераклаў аповесць Аляксея Талстога "Дзяцінства Мікіты".
Пайшоў з жыцця беларускі паэт у 1964-м годзе ў Мінску, пахаваны ў родных Каралішчавічах.
Асобныя творы Пушчы пакладзены на музыку.
Чытайце таксама:
Дваццаць чацвертага снежня 1798 года ў фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні Расійскай імперыі нарадзіўся польскі паэт беларускага паходжання Адам Міцкевіч.
За сваё яркае жыццё Міцкевіч паспеў стаць сябрам таемнага Таварыства філаматаў, напісаць геніяльныя "Дзяды" і "Пан Тадэвуш", спазнаць выгнанне з радзімы.
Памёр Адам Міцкевіч у Стамбуле 26 лістапада 1855 года і быў пахаваны ў Парыжы, дзе жыў апошнія гады. Пазней ён быў перапахаваны на Вавелі ў Кракаве.
Sputnik прапаноўвае знайсці кананічныя выявы выбітнага паэта сярод жывапісных партрэтаў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 22 сне - Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падзяліўся, што ён загадаў на Новы год - каб усе расіяне былі здаровымі.
Кіраўнік РФ увечары ў панядзелак 21 снежня прыняў удзел у хакейным матчы на Чырвонай плошчы ў Маскве: на лёд ён выйшаў, каб выканаць жаданне хлопчыка з Чэлябінска, які хацеў пагуляць у хакей каля крамлёўскіх сцен.
Пасля трэніроўкі, развітваючыся, дзеці спыталі ў Пуціна, што ён загадаў на Новы год. Спачатку прэзідэнт адказаў, што яшчэ не прыдумаў, аднак затым хутка зарыентаваўся.
"Каб усе былі здаровыя", - сказаў Пуцін.
Чытайце таксама:
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Мае падыходы па большасці пытанняў вядомыя, сказаў беларускі лідэр падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў у Палацы Незалежнасці.
Беларускія чыноўнікі сабраліся, каб абмеркаваць чатыры ўказа і закон, якія закранаюць інвестыцыйную праграму, дзейнасць гаспадарчых таварыстваў, развіцця сфер электраэнергетыкі, аграэкатурызму.
"Гэтыя тэмы аб'ядноўвае адно - актуальнасць для нашай дзяржавы", - асабліва адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што "мае падыходы па большасці пытанняў вядомыя. Пры абмеркаванні прапанаваных тым на чале павінны стаяць мэтазгоднасць, эканамічная эфектыўнасць і сацыяльная справядлівасць".
Прэзідэнт Беларусі сказаў, што праектам інвестыцыйнай праграмы прадугледжваецца будаўніцтва каля 130 аб'ектаў на суму больш за 600 мільёнаў рублёў.
Пасля чаго задаў пытанне чыноўнікам, наколькі гэты пералік апраўданы, і галоўнае, ці няма ў ім празмернасцяў, як абгрунтоўваецца фінансаванне з бюджэту.
"Свободных грошаў, шальных грошаў - няма. Тым больш для тых аб'ектаў, якія самі павінны прыносіць даход. А любое зацягванне тэрмінаў іх рэалізацыі - гэта фінансавыя страты, якія хтосьці будзе вымушаны аплаціць", - цытуе кіраўніка дзяржавы "СБ. Беларусь сегодня ".
Чыноўнікі вынеслі на разгляд пытанні, якія закліканы змяніць заканадаўства ў сферы дзейнасці гаспадарчых таварыстваў. Яны закліканы дапамагчы правесці фінансавае аздараўленне, прыцягнуць капітал і стымуляваць развіццё.
"Заканадаўства не павінна часта змяняцца. І калі мы нешта дапаўняем, то павінны пераканацца, што ўсе улічана. Тым больш што пытанні, якія рэгулююцца гэтым законапраектам, закранаюць большасць арганізацый краіны", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі ўрад прапануе таксама дазволіць вытворцам прадаваць лішак электрычнасці спажыўцам у любой вобласці рэспублікі.
"Як такое рашэнне адаб'ецца на тарыфах? Як улічана работа атамнай станцыі ў новых умовах?" - задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы.
У Беларусі дынамічна развіваецца экалагічны і агратурызм. За апошнія тры пяцігодкі ў гэтай сферы колькасць аб'ектаў вырасла з 34 да амаль 3000, што дазволіла ў мінулым годзе прыняць паўмільёна кліентаў.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што турызм папулярны сярод гасцей рэспублікі і саміх беларусаў. Гэта можна было заўважыць падчас пандэміі. Сітуацыі кажуць пра тое, што такі від адпачынку будзе набіраць папулярнасць.
"Урад прапануе падоўжыць дзейсныя ўмовы для аграэкасядзіб, а льготнае крэдытаванне захаваць да 2030 года... Я не супраць падтрымліваць. Але не трэба сыходзіць з пяцігодкі... Трэба разабрацца і навесці парадак...", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што, на яго погляд, вельмі важна, каб гэты від адпачынку карыстаўся попытам у першую чаргу ў саміх беларускіх грамадзян.
Чытайце таксама: