Ларыса Мятлеўская ля любімай карціны Антона Бархаткова

Антон Бархаткоў маляваў Крэмль і трапіў у НКУС

257
(абноўлена 10:28 17.01.2020)
Каб стаць мастаком, Антон Бархаткоў сышоў з дому і доўгі час быў беспрытульнікам. Карэспандэнт Sputnik Ларыса Мятлеўская ўзгадвае цікавыя факты з яго біяграфіі.

 

 

Беларуская вёска ў майстра адлюстравана выключна этнаграфічна, што само па сабе мае вялікую каштоўнасць для ўсіх, хто любіць Беларусь.

І здымкі карцін Бархаткова  ўпрыгожаць любую кватэру
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
І здымкі карцін Бархаткова ўпрыгожаць любую кватэру

Несумненна, яе ўсім сэрцам любіў і Антон Стэфанавіч, які нарадзіўся ў 1917 годзе ў вёсцы Шчаглоўка на Магілёўшчыне ў беднай сялянскіай сям'і. Антось рана зведаў горкі сірочы хлеб, бо бацька, вярнуўшыся з Першай сусветнай вайны, хутка памёр, атручаны газамі пад Варшавай. Маці другі раз пабралася шлюбам і нарадзіла яшчэ шмат дзяцей, і хоць айчым быў вельмі добрым чалавекам і шкадаваў пасынка, усё ж яму даводзілася шмат дапамагаць па гаспадарцы. А яшчэ моцна хацелася вучыцца. І ён апантана вучыўся амаль усё жыццё. Гэта была непераадольная прага.

Кажуць, што маленства — вельмі важны перыяд у фарміраванні чалавека. Падзеі гэтага часу застаюцца ў памяці назаўжды. Ад нараджэння Антосю шанцавала на добрых, разумных людзей. Быў добры айчым, які адправіў хлопчыка вучыцца ў пачатковую і сямігадовую школу, быў любімы настаўнік, які ў сваёй хаце пасля заняткаў чытаў дзецям Лермантава і Коласа. Аднойчы пабачыўшы ў яго карціны, хлопчык загарэўся навучыцца маляваць.

А яшчэ ў вёску часта прыязджаў чалавек, які працаваў на той час у Маскве. Ад яго Антось даведаўся, што там можна вывучыцца на мастака.

Уцёк з хаты і трапіў у беспрытульнікі

Калі хлопцу споўнілася 14 гадоў, ён вырашыў пакінуць матчыну хату. Назбіраўшы ягад у лесе, прадаў іх начальніку чыгуначнай станцыі і на тыя грошы купіў білет да Масквы. А ў сталіцы адразу на вакзале трапіў у спецпрыёмнік для беспрытульнікаў.

І тут яму таксама пашанцавала, сціплы кемлівы хлопец у хуткім часе стаў прыёмным сынам камандзіра спецыяльнай чыгуначнай вайсковай часці, якая вяла барадзьбу з беспрытульніцтвам. Калі б не гэты добры чалавек, Хафіз Хацібавіч Валееў (татарын па нацыянальнасці), хто ведае, што магло стацца з будучым мастаком у вялікай Маскве?

Праз усё жыццё пранёс Антось пачуццё павагі да гэтага чалавека і ніколі не забываўся наведваць сям'ю свайго апекуна, хоць сам Валееў загінуў у першыя дні Вялікай Айчыннай.

Але гэта было пазней. А тады ён вучыўся дзе мог: на рабфаку, на архітэктара, на авіятара. Але мары стаць мастаком не здрадзіў.

За малюнак Крамля — ў НКУС

Кожную вольную хвіліну хлопец з сябрам па беспрытульніцтву, узлезшы на дах аднаго з маскоўскіх дамоў, маляваў Маскву. Тут жа на гарышчы арганізавалі сабе майстэрню, а малюнкі прадавалі салдатам, каб за выручаныя грошы схадзіць у кіно. Гэта цягнулася да той пары, пакуль аднойчы з таго гарышча падлеткаў не зняла НКУС. Хлопцы з вышыні птушынага палёту малявалі Крэмль.

Карціна Вясковае Антона Бархаткова
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Карціна "Вясковае" Антона Бархаткова

І зноў яму пашанцавала: разабраліся, пашкадавалі і адпусцілі.

"Тут я адчуў сябе па-сапраўднаму шчаслівым"

Нарэшце здзейснілася мара — малады чалавек паступіў у Маскоўскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1940-м годзе, атрымаўшы выдатную мастацкую адукацыю.

Каб завершыць навучанне і не быць прызваным у войска, нават давялося скінуць два гады ў даце нараджэння. Гэта атрымалася, таму што ў тыя часы шмат у каго не было ніякіх дакументаў увогуле і даты пісаліся са слоў і па знешнім выглядзе.

Пра гэты перыяд свайго жыцця мастак узгадваў: "Тут я адчуў сябе па-сапраўднаму шчаслівым, у сваім асяродку, як рыба ў вадзе. Здавалася, што больш мне нічога не патрэбна". Гэту бясконцую прагу да творчасці Антон Бархаткоў пранёс праз усё жыццё. А ў Маскву ён вернецца пасля вайны, каб яшчэ раз вучыцца.

За партрэт Сталіна трапіў на губу

Пасля заканчэння вучылішча Антось быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію, дзе працягваў маляваць. Прыбыўшы па месцу службы ў Варашылаўград, заўважыў, што ў часці няма добрага партрэта правадыра, і папрасіўшы адну лішнюю прасціню, намаляваў на ёй аднойчы партрэт Сталіна.

Чатыры гадзіны адсутнасці былі заўважаны і па вяртанні навабранца пасадзілі на губу, але пабачыўшы, за што пасадзілі, хутка адпусцілі.

Партрэт быў вельмі добры, таму ў Антося з'явілася магчымасць і надалей займацца любімай справай. Яго нават камандзіравалі ў Маскву за фарбамі, і ён напісаў некалькі партрэтаў, якія ў хуткім часе адправілі ў Харкаў на выставу армейскіх мастакоў. Гэта была першая ў яго жыцці выстава, а карціны паглынула вайна, якая ў хуткім часе пачалася.

Далей была вайна

Вайна застала яго на Палтаўшчыне. Цяжкія баі, гібель таварышаў, акружэнне — усё гэта давялося перажыць і мець мужнасць выжыць. Праз усю Украіну Антось пешшу ішоў да родных мясцін, дзе далучыўся да партызанскага руху ў атрадзе "За родную Беларусь", выконваючы самыя складаныя баявыя задачы.

Партрэт Антона Бархаткова
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Партрэт Антона Бархаткова

Не гледзячы на ваенны час культурнае жыццё ў савецкай краіне не згасала, а перамогі на фронце давалі ўпэўненасць, што вайна хутка скончыцца. Здымаліся мастацкія фільмы, друкаваліся кнігі, артысты давалі франтавыя канцэрты, а ў Маскве Траццякоўская галерэя працягвала арганізоўваць выставы. Адна з іх была прысвечана 25-цігоддзю ўтварэння Беларусі. Гэта выстава стала культурнай падзеяй для краіны і шчаслівай для лёсу маладога мастака. Ён быў прызначаны дырэктарам гэтай выставы і акрамя вялікай адказнасці атрымаў магчымасць пазнаёміцца з беларускімі мастакамі і скульптарамі, творы якіх пасля ўвайшлі ў скарбонку культурнай спадчыны Беларусі.

Першыя цаглінкі ў падмурак мастацкага музея

У Мінску чакала праца ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны, у будынку якога размяшчаўся і Мастацкі музей. Яго дырэктар Алена Аладава актыўна фарміравала фонды. З успамінаў мастака:

"Яна запрасіла мяне і папрасіла прывезці з Масквы беларускую выставу… Загрузіўшы карціны і скульптуры ў вагон, прывезлі ў Мінск. Гэтыя творы і ляглі ў аснову збору нашага Мастацкага музея".

За што Антось атрымаў мянушку Рэмбрандт

Праз некалькі год прага да навучання зноў прывяла Антося ў Маскву.Толькі цяпер ён стаў студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытута імя В. І. Сурыкава. Выключны прафесарскі склад. Сярод іх А. Фаворская, якая аднойчы заўважыла, падышоўшы да халста А. Бархаткова: "Добра, толькі не чарніце, больш колерам малюйце". Калі яна пайшла з аўдыторыі, Антось сярдзіта прамовіў: "Рэмбрандт адной чорнай фарбай маляваў, і які майстра, з сусветным імем!" І раптам адзін з аднакурснікаў з усмешкай выгукнуў: "Эй, Рэбрандт!"

Карціна Бархаткова Зімовая раніца
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Карціна Бархаткова "Зімовая раніца"

На наступны дзень усе сцены былі ў партрэтах Антося, намаляваных падобным да Рэмбрандта. Так мянушка прыстала на ўсё жыццё. І ўсё ж праз гады мастак Р. Кобазеў намаляваў яго партрэт "Рэмбрандт Ван-Рэйн, жывапісец, сын млынара". Ці не праўда, у гэтым ёсць нешта неспасцігальнае? Гэта я пра лёс і тыя шляхі, якія, магчыма, Бог малюе кожнаму з нас яшчэ да нашага нараджэння. "Антось Бархаткоў, жывапісец, сын селяніна".

Пісаць яго вучылі выбітныя настаўнікі яшчэ ў юнацтве. Пра аднаго з іх, П. І. Пятровічава, дарэчы, любімага вучня Левітана, студэнты казалі: "Работы яго мы не глядзелі, а "нюхалі", вывучаючы кожны мазок — хацелася разгадаць таямніцу. Эцюды Пятра Іванавіча вылучалі жывое пачуццё прыроды, хараство колеравай сугучнасці — ён быў для нас маг і чараўнік, які ўмеў замешваць такія фарбы, якія пераўтвараліся ў подых прыроды, пахі кветак…"

257
Тэги:
Антон Бархаткоў, Беларусь
Ларыса Геніюш

Вязніца, казачніца, бунтарка: сёння нарадзілася Ларыса Геніюш

355
(абноўлена 13:37 09.08.2020)
Вершы паэткі дэманструюць нязломнасць духа і сталую веру ў лепшае ў людзях.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Гродзенскай губерні (цяпер гэта Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён) у маёнтку Жлобаўцы паблізу вёскі Воўпы.

Дзяцінства, отрацтва, юнацтва

Калі пачалася Першая сусветная вайна, бацька Ларысы, Антон Міклашэвіч, удзельнік яшчэ Руска-японскай вайны, быў зноў прызваны на фронт, а маці з дзецьмі прыйшлося з'ехаць у эвакуацыю – ва Украіну. Вярнуліся на радзіму яны толькі ў 1919 годзе.

Ларыса атрымала пачатковую адукацыю ў польскай школе, потым – у польскай гімназіі. Беларускіх тады папросту не было: пасля падпісання ў 1921 годзе Рыжскага мірнага дагавору, якім скончылася савецка-польская вайна, Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы. Там жа Ларыса пазнаёмілася са сваім мужам, Янам Геніюшам, які ў той момант вучыўся ў Карлавым універсітэце. Яны ажаніліся ў 1935 годзе, і Ларыса пераехала ў Зэльву – бліжэй да мужа. У тым жа годзе ў Ларысы нарадзіўся сын Юры, а вось з'ехаць у Чэхаславакію ў іх атрымалася толькі ў 1937-м.

Арышт і зняволенне

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939, былі арыштаваныя і высланыя бацькі Ларысы. Маці і сёстры апынуліся ў Казахстане, бацьку расстралялі.

Да 1947 года Ларыса жыла ў Празе і актыўна ўдзельнічала ў палітычным руху БНР. Яна з'яўлялася Генеральным сакратаром ураду і займалася архіўнай працай. Калі скончылася Другая сусветная вайна, савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў: іх абвінавацілі ў антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці. У 1948 годзе Ларыса нарэшце была арыштаваная і разам з мужам перададзеная савецкім уладам. Яе дапытваў сам Лаўрэнцій Цанава, які безпаспяхова імкнуўся выцягнуць з яе сведкі пра архівы БНР.

Вяртанне на Радзіму

Праз год утрымання ў мінскай турме Ларысу Геніюш з мужам прыгаварылі да 25 гадоў лагераў. На працягу сямі гадоў яны адбывалі пакаранне ў лагерах Інты і Абезі (Комі) і ў Мардоўскай АССР, пакуль не былі часткова рэабілітаваныя – тэрмін пакарання зменшылі да 8 гадоў, і Геніюшы вярнуліся ў Зэльву. Вядома, што іх дом стаў месцам сустрэч творчай інтэлігенцыі таго часу.

Друкавацца Ларыса Геніюш пачала яшчэ ў 1939 годзе ў беларускай эміграцыйнай перыодыцы, а ў 1942 годзе першы зборнік яе вершаў "Ад родных ніў" убачыў свет ў Празе. Працягвала пісаць Геніюш і ў высылцы. Пасля вызвалення яе творы доўгі час былі забароненыя, пакуль пры садзейнічанні Максіма Танка не быў надрукаваны яе зборнік "Невадам з Нёмана".

Ларыс Геніюш доўгі час была вядомая як дзіцячая пісьменніца – ёй папросту не дазвалялі друкаваць нешта іншае. Амаль адна за другой, у 1972 і 1976 годзе, выйшлі дзве кніжкі яе вершаў для дзяцей "Казкі для Міхаські" і "Добрай раніцы, Алесь". Большасць твораў Ларысы Геніюш былі надрукованы пасмяротна.

Памерла Геніюш у 1983 годзе, пахавана ў Зэльве. Да канца жыцця яна не прыняла савецкага грамадзянства і заставалася грамадзянкай Чэхаславакіі.

355
Тэги:
вершы на беларускай мове, беларускія паэты, біяграфія, Ларыса Геніюш
Прызёр Алімпіяды-80 Мікалай Кіраў

Як вясковы хлопец здзівіў на Алімпіядзе-80 брытанскіх рэкардсменаў

9
(абноўлена 10:02 29.07.2020)
Sputnik успамінае нялёгкі шлях беларускіх спартсменаў да пастамента Маскоўскіх летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года. Сярод іх - бягун з пасёлка Стрэшын Гомельскай вобласці Мікалай Кіраў.

Сорак гадоў таму на летніх Алімпійскіх гульнях у Маскве Мікалай Кіраў заваяваў бронзавы медаль, саступіўшы толькі 0,06 секунды ўладальніку сусветнага рэкорду ў бегу на 800 метраў.

Хуткі ад прыроды

Прафесійна займацца бегам Мікалай Кіраў пачаў толькі ў канцы дзясятага класа. Прычым трэнерам прыйшлося нават угаворваць яго перайсці вучыцца ў школу-інтэрнат спартыўнага профілю (цяпер гэта Гомельскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву).

Николай Киров  (на первом плане) профессионально заниматься бегом начал довольно поздно для спортсмена, но быстро вышел на хорошие результаты
© Sputnik / Максимов
Мікалай Кіраў (на першым плане злева) прафесійна займацца бегам пачаў даволі позна для спартсмена, але хутка выйшаў на добрыя вынікі

"Так-то я выступаў за сваю школу з гарадскога пасёлка Стрэшын на спаборніцтвах і па лёгкай атлетыцы, і па футболе, і па іншых відах спорту. Трэнеры і фізрукі ў Жлобінскім раёне мяне добра ведалі. І ў апошняй чвэрці 10-га класа нават прапанавалі прадставіць раён на абласных спаборніцтвах, якія ў Светлагорску праходзілі", - успамінае спартсмен.

На падобных спаборніцтвах заўсёды прысутнічалі прадстаўнікі школ-інтэрнатаў спартыўнага профілю. Самародка, які абганяў рабят, што трэніраваліся ў секцыі па лёгкай атлетыцы не першы год, адразу заўважылі.

"Праз некаторы час да мяне дадому прыехала трэнер, не памятаю, як звалі, і прапанавала перавесціся ў спартыўную школу ў Гомелі. Што гэта, я не ведаў тады. Ды і бацькі баяліся, як бы пераезд негатыўна не адбіўся на маёй вучобе. Аднак ёй атрымалася нас угаварыць", - удакладняе бягун.

Любимый внук Николая Кирова – Димка – в этом году пойдет в первый класс и обязательно запишется в спортивную секцию
© Sputnik Анна Соколова
Любімы ўнук Мікалая Кірава - Дзімка - сёлета пойдзе ў першы клас і абавязкова запішацца ў спартыўную секцыю

Пуцёўка ў зборную

Усяго пасля месяца трэніровак беларускага хлопца адабралі на таварыскі турнір паміж юніёрскай зборнай СССР і Прыбалтыкі, які праходзіў у Гомелі. Там ён не толькі выйграў забег, але і выканаў нарматывы першага дарослага разраду, здзівіўшы партнёраў па камандзе (Тады яго прысвойвалі тым спартсменам, якія прабягалі 800 метраў за 1 хвіліну 57 секунд - Sputnik).

"Хлопцы мяне пачалі віншаваць з разрадам, а я не разумею, пра што яны. Потым патлумачылі, што многія трэніруюцца ў секцыі доўгія гады, але так і не могуць выйсці на гэты вынік, а я з першага разу выканаў нарматыў", - кажа Кіраў.

Николай Киров (справа) на соревнованиях по легкой атлетике на XXII летних Олимпийских играх в Москве
© Sputnik / Юрий Сомов
Мікалай Кіраў (справа) на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на XXII летніх Алімпійскіх гульнях у Маскве

Пасля гэтага маладога бягуна ўзялі ў зборную юніёраў БССР на сустрэчу паміж беларускімі і савецкімі спартсменамі, якая праходзіла ў Бранску. Там ён зноў усіх здзівіў, заняўшы другое месца. Праз усяго два гады заняткаў у спартыўнай школе, у 1977-м, ён і зусім перамог на Першых маладзёжных гульнях у Кіеве.

"Тады падышоў мой трэнер і сказаў, што яму паведамілі, маўляў, мяне ўключылі ў кандыдаты зборнай Савецкага Саюза", - успамінае спартсмен.

У 1978 годзе Мікалай Кіраў выйграў чэмпіянат СССР і канчаткова зацвердзіўся ў складзе зборнай.

Николай Киров в окружении близких – дочери Кристины, жены Любови и внука Дмитрия
© Sputnik Анна Соколова
Мікалай Кіраў сярод блізкіх - дочкі Крысціны, жонкі Любові і ўнука Дзмітрыя

Падрыхтоўка да гульняў

Па словах спартсмена, зборы савецкай дружыны праходзілі кожны месяц ва Украіне, Арменіі і нават за межамі СССР. Трэніравацца падчас іх прыходзілася суткамі напралёт пад строгім наглядам урачоў, якія бралі ў атлетаў аналізы крыві тры разы на дзень: раніцай, апоўдні і ўвечары. Кармілі пры гэтым вельмі добра.

"Можна было браць колькі заўгодна чырвонай рыбы, чорнай і чырвонай ікры. Такіх прадуктаў у нас раней ніколі не было. У выніку наеліся іх так, што потым глядзець не маглі. Дадаткова выдавалі на ўвесь перыяд трэніровак (звычайна яны доўжыліся 20 дзён) шэсць шакаладак, якія спецыяльна для нас рыхтавалі на фабрыцы", - пералічвае атлет.

Николай Киров (слева) и Владимир Подоляко (справа) после забега на 800 метров на чемпионате СССР по легкой атлетике
© Sputnik / Максимов
Мікалай Кіраў (злева) і Уладзімір Падаляка (справа) пасля забегу на 800 метраў на чэмпіянаце СССР па лёгкай атлетыцы

Не жаліліся бегуны таксама на спартыўныя і святочныя касцюмы, якія ім пашылі да Алімпіяды-80 у Фінляндыі.
"Адзенне была вельмі якасным. Светла-бэжавы алімпійскі пінжак да гэтага часу ў мяне захаваўся, вісіць у шафе. Астатняе раздаў знаёмым, бо ўжо не падыходзіць па памеры", - смяецца алімпіец.

Алімпійская вёска

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на летніх гульнях 1980 года праходзілі ў Маскве з 24 ліпеня па 1 жніўня. Са слоў Кірава, у Алімпійскую вёску ён прыехаў недзе за чатыры-пяць дзён да забегу. Жыць там было вельмі камфортна, вось толькі пакідаць яе межы было нельга.

В Стрешинской средней школе есть олимпийский уголок, на котором размещена информация о знаменитом земляке. Рядом с Кировым – учитель географии Елена Трофимова.
© Sputnik Анна Соколова
У Стрэшынскай сярэдняй школе ёсць алімпійскі куток, на якім размешчана інфармацыя пра знакамітага земляка. Побач з Кіравым - настаўнік геаграфіі Алена Трафімава

"Ты мог прыйсці ў любы час да "шведскага стала", набраць, што хочаш, і паесці. Аднак за межы вёскі нічога вынесці нельга было. Не дай бог. Нават блізка не падпускалі да платоў і нікога не выпускалі. Туды прыехаў - і да канца", - кажа атлет.

Аднак, у прынцыпе, спартсмены не бачылі асаблівага сэнсу пакідаць вёску, на яе тэрыторыі было ўсё неабходнае: крамы, у тым ліку і з заходнімі брэндамі, спартыўныя пляцоўкі і нават кінатэатры.

Больш за ўсё запомніліся мясцовыя дыскатэкі. Паводле яго слоў, у вёсцы працавала некалькі секцый, кожная са сваёй музыкай. Праводзіліся тэматычныя канцэрты спецыяльна для грэкаў, японцаў і іншых замежнікаў.

Одно из самых популярных развлечений в Олимпийской деревне - дискотека
© Sputnik / Виталий Савельев
Адна з самых папулярных забаў у Алімпійскай вёсцы - дыскатэка

Прыемная нечаканасць

Трэнеры паставілі перад Мікалаем Кіравым задачу трапіць у фінал забегаў на 800 метраў. З ёй ён паспяхова справіўся і не асоба перажываў за канчатковы вынік.

"Я спаў спакойна, таму што трапіў у фінал, і гэта ўжо было дасягненнем. Там такія хлопцы беглі. Рэкардсмены сваіх краін, рэкардсмены свету. У іх вынікі нашмат лепшымі былі, чым у мяне", - тлумачыць атлет.

Сам забег спартсмен памятае цяпер дрэнна. Па словах Кірава, на стотысячным стадыёне стаяў аглушальны гул, ён бег на аўтапілоце ў агульнай калоне, а за 250 метраў да фінішу рэзка вырваўся наперад.

"Перыядычна думаю, што рана пачаў паскарацца, трэба было гэта рабіць метраў за 150 да фінішу, таму як апошнія дзясяткі метраў бег на мяжы страты свядомасці, ногі здаваліся ватовымі. З іншага боку, ніхто не чакаў гэтага, у тым ліку і знакамітыя брытанскія бегуны - Овет змог дастаць мяне толькі метраў за 50 да канца, а Себасцьян коу наогул толькі перад самай рысай", - разважае Кіраў.

У титулованного спортсмена есть любимое хобби – рыбалка на Днепре в родном Стрешине
© Sputnik Анна Соколова
У тытулаванага спартсмена ёсць любімае хобі - рыбалка на Дняпры ў родным Стрэшыне

Тое, што савецкі атлет заняў трэцяе месца, ён усвядоміў, толькі калі апынуўся на п'едэстале. Сваім вынікам (1 хвіліна 46 секунд) бронзавы прызёр быў задаволены, таму як саступіў уладальніку сусветнага рэкорду па бегу на 800 метраў Коу ўсяго 0,09 секунды, а Стывэна Овету - 0,6 секунды.

Знікненне спартсмена

Маскоўская Алімпіяда стала шчаслівай для Мікалая не толькі таму, што ён выйграў бронзавы медаль. У гэты час яго жонка, дарэчы, таксама член зборнай СССР, Любоў Іванова нарадзіла дачку. Сама яна з Кішынёва. Там жа на свет з'явілася і малая.

Николай Киров с будущей женой Любой познакомился на сборах в 1977 году, она тоже бегунья, член сборной СССР
© Sputnik Анна Соколова
Мікалай Кіраў з будучай жонкай Любы пазнаёміўся на зборах у 1977 годзе, яна таксама бягуха, член зборнай СССР

Кіраў, натуральна, не стаў чакаць урачыстага закрыцця Алімпійскіх гульняў, а адразу пасля ўзнагароджання сказаў свайму трэнеру, што яму трэба ляцець у Кішынёў.

"Квіткі вельмі хутка дасталі. У гэты ж дзень я быў у Малдове... Прайшло некалькі дзён. Я там, а нашых спартсменаў урачыста сустракаюць з аркестрам на вакзале ў Гомелі. Ад вобласці нас было чалавек сем. Мяне, натуральна, недалічыліся. Дзе я, ніхто не ведаў, там у асноўным весляры адны былі", - смяецца спартсмен.

© Sputnik Анна Соколова
Дзімка, калі падрасце, абавязкова зоймецца спортам - трэба ж такую энергію куды-небудзь падзець!

Праз некалькі месяцаў пара вярнулася ў Гомель, дзе яны яшчэ ў 1978 годзе атрымалі кватэру. Пасля Маскоўскай Алімпіяды ў сям'і з'явілася яшчэ і першая машына - "Жыгулі". Яе Кіраў купіў за прызавыя 2100 рублёў.

Далейшы лёс

Пасля летніх гульняў спартсмен працягнуў выступаць за зборную. У 1982 годзе яму ўдалося заваяваць срэбны медаль на чэмпіянаце Еўропы ў бегу на 1500 метраў. Саступіў ён толькі брытанцу Стыву Крэму.

В доме Кировых всегда жили пудели. С Рокки титулованный спортсмен уже не бегает, просто прогуливается.
© Sputnik Анна Соколова
У доме Кіравых заўсёды жылі пудзелі. З Рокі тытулаваны спартсмен ужо не бегае, проста ходзіць.

Завяршыўшы спартыўную кар'еру, Мікалай Іванавіч стаў дзяржаўным трэнерам Спарткамітэта СССР па Гомельскай вобласці. Асноўнай яго задачай было знаходзіць таленавітых атлетаў для зборнай Савецкага Саюза. Аднак быць функцыянерам бронзаваму прызёру Алімпіяды не асоба падабалася.

"Начальства, далёкае ад спорту, прыходзіла і пачынала табе паказваць, што ты не так робіш. Яны сачылі больш за тым, каб ты своечасова на працы адзначаўся, а не бегаў па стадыёнах і спартшколах у пошуку таленавітых рабят", - тлумачыць атлет.

У выніку алімпійскі прызёр вырашыў памяняць трэнерскі свісток на пагоны прапаршчыка і сышоў служыць у войска (У пачатку спартыўнай кар'еры Кіраў выступаў за армейскі клуб СКА - Sputnik). Аднак пасля сыходу ў адстаўку ён зноў в

На память об Олимпиаде-80 всем ее победителям и призерам подарили вот такие рисунки акварелью, своего Мишку Киров хранит до сих пор
© Sputnik Анна Соколова
На памяць аб Алімпіядзе-80 ўсім яе пераможцам і прызёрам падарылі вось такія малюнкі акварэллю, свайго Мішку Кіраў захоўвае да гэтага часу

ярнуўся ў лёгкую атлетыку - пачаў трэніраваць дзяцей у ДЮСШ Гомеля. Тут і працягвае працаваць да гэтага часу.

Іншыя тэксты, а таксама інтэрв'ю, відэаролікі, Інфаграфіка праекта "Масква-80: Рэтра-tube" размешчаны на адмысловай старонцы на 13 сайтах Sputnik, старонцы Sputnik на рускай у YouTube, у тэлеграм-каналах Sputnik і ў афіцыйных акаўнтах ў сацсетках.

9
Тэги:
Лёгкая атлетыка, Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80
Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава

МЗС РФ: журналістаў тэлеканала "Дождь" затрымалі з-за адсутнасці акрэдытацыі

15
Удзень у нядзелю ў цэнтры Мінска затрымалі двух карэспандэнтаў і відэааператара расійскага тэлеканала.

МІНСК, 9 жні – Sputnik. Журналістаў расійскага тэлеканала "Дождь" затрымалі ў Мінску ў дзень выбараў прэзідэнта з-за адсутнасці ў іх акрэдытацыі, пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

Удзень у нядзелю з'явілася інфармацыя аб тым, што ў цэнтры беларускай сталіцы затрымалі супрацоўнікаў расійскага тэлеканала – двух карэспандэнтаў і відэааператара. Іх забралі і павезлі пасля таго, як яны пагаварылі на вуліцы з прадстаўніцай аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай Марыяй Калеснікавай.

"Прычына інцыдэнту - адсутнасць неабходнай акрэдытацыі", - цытуе Захараву РІА "Новости".

У дадзены момант затрыманым журналістам аказваецца консульская дапамога. "Пасольства Расіі ў Рэспубліцы Беларусь падключылася да вырашэння сітуацыі ў сувязі з затрыманнем журналістаў "Дождя" ў Мінску і знаходзіцца ў кантакце з беларускім бокам. Устаноўлена іх месцазнаходжанне", – адзначыла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Паводле яе слоў, сітуацыю асабіста кантралюе пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў. "Толькі што я гаварыла з Дзмітрыем Фёдаравічам Мезенцавым, з нашым паслом, які ўсю гэтую сітуацыю абмаляваў, і ён сказаў, што асабіста трымае гэта на кантролі", - распавяла Захарава.

15
Тэги:
МЗС РФ, Марыя Захарава