Беларускі публіцыст і празаік Алесь Адамовіч

Пісьменнік, сцэнарыст, літаратуразнаўца: сёння нарадзіўся Алесь Адамовіч

159
(абноўлена 09:13 03.09.2020)
Беларускі літаратар быў адным з тых, хто падпісаў знакаміты "Ліст 42-х", у якім творчая інтэлігенцыя звярнулася да Барыса Ельцына з патрабаваннем правесці датэрміновыя выбары вышэйшага органа заканадаўчай улады.

Аляксандр Адамовіч нарадзіўся ў сям'і ўрачоў 3 верасня 1927 года ў вёсцы Конюхі ў Копыльскім раёне, але ўжо праз год яго сям'я пераехала ў Бабруйскі раён, у вёску Глуша. Пазней, каб выратаваць сына ад нямецкіх салдат, якія зганялі працаздольных мужчын у Германію, яго маці змяніла ў пасведчанні дату нараджэння сына на больш познюю.

Падчас вайны будучы беларускі пісьменнік і сцэнарыст працаваў сувязным, потым уваходзіў у партызанскі атрад імя Кірава (37-й брыгады імя Пархоменка). У апошнія гады вайны ён быў адпраўлены ў Алтайскі край, дзе вучыўся ў Ленінградскім горна-металургічным тэхнікуме.

У 1945 годзе Алесь Адамовіч вярнуўся на радзіму і паступіў на філалагічны факультэт БДУ, дзе потым скончыў аспірантуру і працаваў на кафедры беларускай літаратуры. З 1957 года стаў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў.  

Друкавацца Алесь Адамовіч пачаў з 1953 года, з літаратурнай крытыкі, а ў 1960 годзе выйшаў першы яго празаічны твор – раман-дылогія "Партызаны". Выступаў і як публіцыст: друкаваўся ў "Литературной газете", часопісах "Знамя", "Дружба народов" і іншых.

У 1962-1966 гадах жыў у Маскве, дзе вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах і выкладаў у МДУ курс беларускай літаратуры.

Па сумеснаму з Янкам Брылём і Ул. Калёснікам аповяду "Я з вогненнай вёскі" існуе аднайменны дакументальны фільм, зняты ў 1975 годзе. Увогуле шмат твораў Алеся Адамовіча экранізаваныя, наябольш вядомыя з іх "Сыны ідуць у бой" (1969), "Ідзі і глядзі" (1985, зумесна з Э. Клімавым). 

З 1976 па 1983 год Адамовіч быў загадчыкам сектару літаратурных узаемасувязяў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, а ў 1982 годзе ўваходзіў у склад дэлегацыі БССР, якая прымала ўдзел у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

З 1987 па 1994 год з'яўляўся дырэктарам Усесаюзнага НДІ кінематаграфіі ў Маскве.

У 1989 годзе Алесь Адамовіч стаў народным дэпутатам СССР і ўвайшоў у беларускі ПЭН-цэнтр. 

Вёў ён і актыўнае грамадска-палітычнае жыццё. Беларускі пісьменнік быў адным з тых, хто ў 1993 годзе падпісаў "Ліст 42-х" — першы пісьмовы зварот ліберальна настроенай літаратурнай грамадскасці да прэзідэнта Барыса Ельцына. Адкрыты ліст з'явіўся ў газеце "Литературные известия", у ім літаратары асуджалі "злачынную палітыку Вярхоўнага Савета", патрабавалі правесці датэрміновыя выбары вышэйшага органа заканадаўчай улады.

Акрамя таго, ён падтрымліваў стварэнне Беларускага народнага фронту,  а з 1989 года з'яўляўся сустаршынёй грамадскага савета гісторыка-асветнага таварыства "Мемарыял" і членам бюро клуба "Маскоўская трыбуна". Напрацягу трох гадоў, з 1989 па 1992-гі, быў сустаршынёй Міжнароднага фонду "Дапамога ахвярам Чарнобыля".

Алесь Адамовіч уганараваны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны", "Айчыннай вайны 2-й ступені", таксама за сваю "Хатынскую аповесць" ён атрымаў  (1985) прэмію Міністэрства абароны СССР і Дзяржаўную прэмію Беларускай ССР імя Якуба Коласа.

У апошнія гады жыцця здароўе Алеся Адамовіча пахіснулася. Ён працаваў да апошніх дзён і памёр ад другога інфаркту ў Маскве, адразу пасля выступу ў Вярхоўным судзе з прамовай у абарону маёмасных правоў Саюза пісьменнікаў Масквы і Міжнароднага літаратурнага фонду. Быў пахаваны на радзіме, у Глушы, дзе зараз ёсць вуліца, якая носіць яго імя.

159
Тэги:
біяграфія, Алесь Адамовіч, Беларусь
По теме
Алесь Адамовіч і тры тэмы яго жыцця – вайна, Курапаты, Чарнобыль
Помнік Максіму Танку ў Мядзелі

Паэт, падпольшчык і грамадскі дзеяч: сёння нарадзіўся Максім Танк

1396
(абноўлена 09:23 17.09.2020)
У юнацтве паэт быў шмат разоў арыштаваны за падпольную дзейнасць, сядзеў у турме, хацеў пайсці на фронт у Вялікую Айчынную - а потым амаль чвэрць века ўзначальваў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Непадалёк ад Мядзеля, каля ракі Красноўка, побач з маляўнічым борам знаходзіцца вёска Пількаўшчына. У ёй не так шмат жыхароў, і бадай кожны зможа падказаць дарогу да дома, у якім 106 гадоў таму ў сялянскай сям'і нарадзіўся Яўген Скурко – будучы вялікі паэт Максім Танк.

Дзяцінства: вяртанне на радзіму і польскія школы

Бацькі яго ніколі не былі асабліва заможнымі, але затое вельмі працавітымі. Калі ў 1913 годзе ў сям'і з'явілася магчымасць атрымаць крыху большы кавалак зямлі, яны перасяліліся ў Жукова, але ў 1914 годзе, калі Яўгену было ўсяго два гады, яго бацька Іван Хведаравіч быў мабілізаваны ў армію. Жонка Івана з малым дзіцём на руках накіравалася за ім.

Да 1922 года сям'я Скурко жыве ў Маскве, там праходзяць дзіцячыя гады Яўгена і ён ідзе ў школу. Вучоба давалася хлопчыку лёгка – асабліва ён любіў літаратуру, завучваў на памяць шмат вершаў. Затым яго бацькі вырашылі вяруцца на радзіму, хоць і бянтэжыліся, што родная Мядзельшчына знаходзілася ў той час пад польскай уладай.

Школа там таксама была толькі польская – а маленькі Яўген польскай мовы не ведаў, таму яму прыйшлося год прасядзець дома. Але ўжо наступнай восенню хлопчык пайшоў у школу ў Шкленікава, а ў старэйшыя класы ў 1925 годзе — ужо ў Сваткаўскую школу ў Мядзелі, дзе акрамя вучобы Яўген займаўся ў драматычным гуртку і маляваў.

Юнацтва: першыя літаратурныя творы, камсамольская праца і арышты

Восенню 1926 года юнак паспяхова здаў экзамен у трэці клас Вілейскай рускай гімназіі, дзе правучыўся два гады – пакуль польскія ўлады не закрылі яе. Менавіта там ён піша першыя вершы, але таемна, хаваючы сшытак з імі.

У наступнай школе, дзе ўсяго на працягу некалькіх месяцаў правучыўся Яўген, ён паспеў пазнаёміцца з камсамольскім падполлем. За ўдзел у адной з вучнёўскіх забастовак супраць ліквідацыі беларускіх школ польскімі ўладамі Яўген Скурко быў выключаны з Радашковіцкай гімназіі – і паехаў у Вільню, дзе адразу паступіў у Віленскую беларускую гімназію, але і там вучыўся нядоўга. Усё паўтарылася па радашковіцкаму сцэнару: забастоўка – выдаленне. Яўген правёў лета ў роднай Пількаўшчыне, але вялікі горад вабіў яго, і ўжо восенню юнак зноў паехаў у Вільню, каб паступіць там на курсы тэхнікаў-меліяратараў – нічога дзіўнага ў гэтым выбары не было, толькі там Яўген пасля двух выдаленняў мог вучыцца без паліцэйскага пасведчання аб добранадзейнасці.

Пасля, у 1930-1932 гадах, Яўген Скурко вучыўся ў Віленскай рускай гімназіі імя Пушкіна. Там ён працягвае сваю прапагандысцкую і літаратурную дзейнасць, пачынае збіраць фальклор, разам з сябрам Янкам Гарохам выдае рукапісны часопіс "Пралом", дзе ўпершыню з'яўляюцца яго вершы і апавяданні, але пад псеўданімамі — Д. Сівер, А. Граніт.

Як карэспандэнта падпольных выданняў яго не аднойчы арыштоўвалі і дапытвалі, сядзеў ён і ў турме – але быў выпушчаны пад заклад і зноў вярнуўся на радзіму.

У 1932 годзе па загадзе ЦК камсамола Заходняй Беларусі Яўген накіроўваецца на Наваградчыну, дзе, па сутнасці, жыве ў нелегальным становішчы, пакуль у роднай Пількаўшчыне яго шукае паліцыя. У 1933 годзе Яўген Скурко зноў арыштаваны і прыгавораны да 6 гадоў зняволення, і хоць апеляцыйны суд пастанавіў зменьшыць пакаранне да двух гадоў умоўна, у турму юнак неўзабаве ўсё ж такі патрапіў – і быў у зняволенні да канца 1934 года.

У 1935 годзе Яўген Скурко, так і не атрымаўшы атэстат сталасці, самастойна рыхтуецца да экзаменаў, каб паступіць ва ўніверсітэт. Прыкладна праз год выходзіць першы зборнік яго вершаў – "На этапах", але кніга амаль адразу была канфіскаваная, а юнак – зноў арыштаваны.

У 1937 годзе Яўген, які пэўны час ужо друкуецца пад псеўданімам Максім Танк, скончыў сваю першую паэму "Нарач". За ёй рушылі "Сказ пра Валя" і яшчэ адна паэма – "Журавінавы цвет", якая ўвайшла потым у аднайменны зборнік. Імя Максіма Танка пачынае набываць вядомасць.

Але падзеі 1938 года прымусілі паэта прыпыніць літаратурную дзейнасць і некаторы час зарабляць на жыццё працай на складзе, але і гэтак пражыць у Вільні было немагчыма, і Максім Танк вяртаецца дадому. На першы дзень вызвалення Беларусі ён піша верш "Здарова, таварышы".

Вайна і пасляваенныя гады

У 1940-м годзе Максім Танк ажаніўся з Любоўю Асаевіч, з якой пазнаёміўся падчас вучобы ў беларускай гімназіі.

На радзіме Максім Танк працуе ў абласной газеце "Вілейская праўда" – і друкуецца ў ёй жа, але пры першай жа магчымасці з'язджае ў Беласток, дзе яго і застае Вялікая Айчынная вайна. Разам з сям'ёй ён рушыць у Саратаўскую вобласць, дзе спрабуе запісацца на фронт, але разам з іншымі літаратурнымі дзеячамі трапляе на работу ў газету "За Савецкую Беларусь", а потым працуе адказным сакратаром партызанскага сатырычнага агітплаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Вершы, якія Максім Танк напісаў падчас вайны, увайшлі ў зборнік "Вастрыце зброю", які ўбачыў свет у 1945 годзе.

Пасля вайны Максім Танк займаецца выдавецкай дзейнасцю, працуе ў часопісе "Вожык", а з 1948 года становіцца галоўным рэдактарам часопіса "Полымя". У тым жа годзе выходзіць яго зборнік "Каб ведалі", адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Рэдактарам Максім Танк працуе да 1966 года, а потым – па 1990 год – узначальвае Саюз пісьменнікаў Беларусі. Таксама ён быў дэпутатам Вярхоўных Саветаў СССР і БССР, старшынёй Вярхоўнага савета Рэспублікі VІ-VІІ скліканняў і членам Савецкага камітэта абароны міру. У гэтыя гады паэт напісаў больш сарака кніг і безліч вершаваных твораў.

Памёр Максім Танк 7 жніўня 1995 года – ён толькі на чатыры месяцы перажыў сваю каханую жонку і быў пахаваны з ёй у адной труне, на радзіме паэта.

Зборнік "Errata", які выйшаў пасля смерці Максіма Танка, змясціў яго вершы, напісаныя ў апошнія гады. Імя паэта носіць Педагагічны ўніверсітэт і каледж у Мінску, цэнтральная раённая бібліятэка ў Мядзелі, Святкаўская сярэдняя школа і Мядзельская раённая бальніца, у яго гонар названы вуліцы ў Мінску і Мядзелі. Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня 2013 года ўвёў у абарачэнне памятную манету "Максім Танк. 100 гадоў".

Чытайце таксама: 

1396
Тэги:
біяграфія, Максім Танк, Беларусь
Графіка Арлен Кашкурэвіча

Арлен Кашкурэвіч: мастак, які спазнаў дабро і зло

101
(абноўлена 09:53 14.09.2020)
Сёння нарадзіўся выбітны беларускі графік Арлен Кашкурэвіч, які ажывіў старонкі шляхецкай гісторыі Беларусі.

Арлен Кашкурэвіч нарадзіўся 15 верасня 1929 года ў Мінску. Дзяцінства і юнацтва будучага мастака прыпала на няпростыя гады сталінскага рэжыму і вайны, якая неўзабаве пачалася. Яго сям'я мела шляхецкія карані, якія старанна хавала, тым больш што маці і айчым працавалі ў дзяржаўных органах. З дзяцінства хлопчык захапляўся еўрапейскай літаратурай і гісторыяй, любіў раманы Дзюма і Жуля Верна, і гэта ў далейшым наклала глыбокі адбітак на ўсю яго творчасць.

Пакуль ва ўяўленні іншых мастакоў сярэдзіны ХХ стагоддзя вобраз тыповага беларуса схіляўся да працоўна-сялянскага выяўлення, у сваёй графіцы Кашкурэвіч звяртаўся да старажытнай гісторыі з яе рыцарамі і слаўнымі баямі. Вабілі мастака і біблейскія тэмы – шмат афортаў ён зрабіў паводле "Евангелля" і "Апакаліпсісу".

Вельмі блізкім для Кашкурэвіча быў рамантызм, але самымі моцнымі творамі мастака сусветная супольнасць прызнае ілюстрацыі да твораў Васіля Быкава, Алеся Адамовіча – вельмі цяжкіх і праўдзівых у сваёй змрочнасці.

Новым словам у графіке былі ілюстрацыі да рамана Гётэ "Фаўст": упершыню мастак пераклаў выявы персанажаў на мову сучаснасці і патлумачыў гэта тым, што добрыя літаратурныя творы існуюць па-за часам.

Працаваў Кашкурэвіч і ў жанры экслібрысу, а шматлікія яго паштоўкі  зараз захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі.

На працягу дзесяцігоддзя Арлен Кашкурэвіч выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце і на працягу ўсяго жыцця ўдзельнічаў у выставах.

Пайшоў з жыцця выбітны беларускі графік, калі яму было 83 гады, і пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.  

Чытайце таксама: 

101
Тэги:
графіка, мастацтва, Беларусь, Арлен Кашкурэвіч
Медсястра рыхтуе вакцыну ад COVID-19 для ўвядзення добраахвотніку ў клініцы ў Лондане

Генсак ААН перасцярог свет ад "вакцыннага нацыяналізма"

0
(абноўлена 17:04 22.09.2020)
Антоніу Гутэрэш перакананы, што дзяржавы не павінны дзейнічаць толькі ў сваіх інтарэсах ў пытанні распаўсюджвання вакцыны.

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Свету неабходна ўстрымацца ад з'яўлення "вакцыннага нацыяналізма", дзяржавы не павінны дзейнічаць толькі ў сваіх інтарэсах ў пытанні распаўсюджвання вакцыны ад каронавіруса новага тыпу. Такое меркаванне агучыў генеральны сакратар Арганізацыі аб'яднаных нацый Антоніу Гутэрэш, выступаючы падчас тыдня высокага ўзроўню сесіі Генасамблеі ААН.

"Мы працуем над тым, каб сродкі і метады лячэння сталі глабальным грамадскім дабром, і падтрымліваем намаганні па стварэнні таннай" народнай вакцыны", даступнай ва ўсіх краінах", - сказаў Гутэрэш.

Паводле слоў генеральнага сакратара ААН, дзяржавы не павінны дзейнічаць толькі ў сваіх інтарэсах ў пытанні распаўсюджвання вакцыны.

"Паводле паведамленняў, некаторыя краіны заключаюць паралельныя здзелкі выключна ў інтарэсах свайго ўласнага насельніцтва. Такі "вакцынны нацыяналізм" не толькі несправядлівы, але і асуджаны на правал. Ніхто з нас не будзе ў бяспецы да таго часу, пакуль у бяспекі не апынемся мы ўсе" , - канстатаваў ён.

Нагадаем, раней Антоніу Гутэрэш выказваўся пра тое, што ўспышка каронавіруса ва ўсім свеце выходзіць з-пад кантролю: хутка свет пройдзе "змрочную адзнаку ў адзін мільён страчаных з-за віруса жыццяў", людзі ва ўсім свеце павінны быць гатовыя да вакцынацыі.

Па апошніх дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да цяперашняга часу каронавірусам ва ўсім свеце заразіліся больш за 31 мільёны чалавек, ахвярамі хваробы сталі ўжо звыш 962 тысяч пацыентаў.

0
Тэги:
каронавірус, ААН
Тэмы:
Каронавірус COVID-19