Як змяняліся “Раўбічы” з 1974-га па 2015 год

11
(абноўлена 13:08 13.04.2015)
  • Удзельнікі спаборніцтваў Кубка свету па біятлоне
Легендарны беларускі спорткомплекс рыхтуецца прыняць прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы. Sputnik прапануе ўспомніць, як выглядалі “Раўбічы” ў год адкрыцця, і ацаніць што было зроблена за паўтара года рэканструкцыі.

Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў і юнакоў 18 лютага стартуе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" пад Мінскам.

Яшчэ год таму назад было цяжка ўявіць, што спорткомплекс будзе гатовы ў поўным узбраенні прыняць 450 спартсменаў з 42 краін свету, а таксама шматлікіх гледачоў, журналістаў і абслугоўваючы персанал. Але за кошт сродкаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы пад асаблівым кантролем урада тут прайшла маштабная мадэрнізацыя.

Чытачы Sputnik могуць самастойна ацаніць гатоўнасць комплексу, а разам з тым і падтрымаць нашу моладзь на Чэмпіянаце свету. "Раўбічы" чакаюць!

11
  • Спартыўны комплекс у Раўбічах
    © Sputnik Ю. Иванов

    Спартыўны комплекс у Раўбічах здадзены ў эксплуатацыю ў лютым 1974 года.

  • Масток на лыжным стадыёне Раўбічы
    © Sputnik Юрий Сомов

    Масток, які дазваляе спартсменам размінуцца на дыстанцыі на лыжным стадыёне "Раўбічы" Беларускай ССР.

  • Мадэрнізацыя спорткомплексу Раўбічы
    © Sputnik/ Владимир Нестерович

    У 2013-м пачынаць прыйшлося амаль з нуля.

  • Рэканструкцыя спорткомплексу Раўбічы
    © Sputnik/ Владимир Нестерович

    Замест снегу ў лістападзе 2013 на стадыёне горы пяску.

  • Спаборніцтвы біятланістаў у алімпійскім спорткомплексе Раўбічы
    © Sputnik Межевич

    Спорткомплекс прымаў чэмпіянаты свету па біятлоне ў 1974, 1976, 1982 і 1990 гадах, чэмпіянаты Еўропы па біятлоне ў 1998 і 2004 гадах, Кубак свету па лыжных гонках у 1991 годзе, этапы Кубка Еўропы па фрыстайле ў 1995 і 2006 гадах.

  • Рэканструкцыя спорткомплекса Раўбічы
    © Sputnik/ Владимир Нестерович

    Урад выдзеліў сродкі на рэканструкцыю спорткомплексу ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Будаўнічыя работы пачаліся ў 2013 годзе.

  • Спорткомплекс Раўбічы
    © Фото: Владимир Нестерович

    Спорткомплекс "Раўбічы" за паўтара года непазнавальна змяніўся.

  • Спартыўны комплекс Раўбічы
    © Sputnik Евгений Коктыш

    Спартыўны комплекс "Раўбічы" - пляцоўка для спаборніцтваў па біятлоне. У 2015-м парковачных месцаў для ўсіх жадаючых можа і не хапіць, але для гледачоў будуць спецыяльна выдзеляны дадатковыя аўтобусы.

  • Трыбуны спорткомплексу Раўбічы да рэканструкцыі
    © Sputnik/ Владимир Нестерович

    Трыбуны спорткомплексу "Раўбічы" да рэканструкцыі

  • Спорткомплекс Раўбічы пасля рэканструкцыі
    © Sputnik/ Владимир Нестерович

    Арганізатары чакаюць, што за сёлетнім ходам спаборніцтваў будуць назіраць ад двух да чатырох тысяч гледачоў штодзённа. Плануецца, што ўваход на трыбуны, адкуль зручней за ўсе сачыць за спаборніцтвамі,будзе па квітках.

  • Біятланісты на агнявым рубяжы
    © Sputnik Межевич

    Агнявы рубеж спорткомплексу "Раўбічы" быў без асаблівых зручнасцей для спартсменаў і гледачоў.

  • Стрэльбішча спорткомплексу Раўбічы
    © Sputnik/ Владимир Нестерович

    Агнявы рубеж у 2015-м годзе абсталяваны па апошняму слову біятлоннай тэхнікі.

  • Удзельнікі спаборніцтваў Кубка свету па біятлоне
    © Sputnik Игорь Михалев

    У тыя гады праблем са снегам у спорткомплексе "Раўбічы" не было: удзельнікі спаборніцтваў Кубка свету па біятлоне на дыстанцыі.

  • Мадэрнізацыя спорткомплексу Раўбічы
    © Sputnik/ Владимир Нестерович

    Галаўны боль арганізатараў спаборніцтваў XXI стагоддзя - анамальна цёплае надвор'е.

  • Падрыхтоўка спорткомплексу Раўбічы да юніёрскага ЧС-2015
    © Sputnik/ Владимир Нестерович

    Арганізатары Чэмпіяната свету сярод юніёраў вераць, што надвор'е не падвядзе. Але на ўсялякі выпадак дамовіліся з Нацыянальным аэрапортам аб назапашванні натуральнага снегу.

  • Спорткомплекс Раўбічы пасля рэканструкцыі
    © Sputnik/ Владимир Нестерович

    На Чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў будуць працаваць 257 суддзяў і тэхнічных работнікаў, з якіх 250 - беларускія спецыялісты. У "Раўбічах" паклапаціліся аба тым, каб аблегчыць іх працу.

  • Спартыўны комплекс Раўбічы
    © Фото: Владимир Нестерович

    Да старту новага жыцця Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" засталося зусім мала часу. Урачыстая цэрымонія адкрыцця Чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў і юнакоў пройдзе 17 лютага на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

  • Савецкія біятланісты на Чэмпіянаце свету па біятлоне 1974 года ў Раўбічах
    © Sputnik Юрий Сомов

    У эстафетнай гонцы 4х5 км на ЧС-1974 перамаглі савецкія біятланісты Мікалай Круглоў, Юры Калмакоў, Аляксандр Ушакоў і Аляксандр Ціханаў. Sputnik спадзяецца, што ў 2015-м эстафета стане пераможнай для беларускіх спартсменаў.

Тэги:
Раўбічы (спарткомплекс), Беларусь
Каментары