Інтрыгі і здрады ў оперы: "Царская нявеста" вярнулася ў Вялікі тэатр

58
(абноўлена 11:31 14.04.2015)
  • Аксана Волкава выконвае партыю Любашы
  • Сцэна з оперы Царская нявеста
  • Сцэна з оперы Царская нявеста
  • Сцэна з оперы Царская нявеста
Спектакль-легенда Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі вярнуўся на сцэну.

У аснову оперы "Царская нявеста" Мікалаем Рымскім-Корсакавым пакладзена драма рускага паэта, перакладчыка і драматурга Льва Мэя. Дзеянне оперы адбываецца ў эпоху Івана Грознага, у цяжкі час аб'яднання рускай дзяржавы, з аднаго боку, і жорсткай барацьбы царскай апрычніны з баярствам, з іншага.

Сюжэт "Царскай нявесты" тыповы для рамантычнай драмы: у прыгажуню Марфу, дачку наўгародскага купца, закаханы царскі апрычнік Рыгор Гразной і малады баярын Іван Лыкаў, апошняму дзяўчына адказвае ўзаемнасцю. Драма герояў і развіццю іх адносін ускладняюцца ўмяшаннем трэцяй фатальнай сілы — цара Івана Грознага, чый выбар на аглядзе нявест падае на Марфу. Вельмі рэалістычным падаецца вобраз пакінутай палюбоўніцы Гразнога Любашы, якая знаходзіць спосаб адпомсціць суперніцы.

Рыхтавалі "Царскую нявесту" лепшыя пастаноўшчыкі тэатра: дырыжор-пастаноўшчык Мікалай Калядка, рэжысёр Міхаіл Панжавідзэ, хормайстар-пастаноўшчык Ніна Ламановіч, мастак-пастаноўшчык Аляксандр Касцючэнка.

У спектаклі заняты вядучыя салісты Вялікага тэатра Беларусі: народныя артысты Беларусі Уладзімір Пятроў і Васіль Кавальчук; заслужаныя артысты Беларусі Уладзімір Громаў, Аксана Волкава, Аляксандр Кеда, Анастасія Масквіна; лаўрэаты міжнародных конкурсаў Наталля Акініна, Андрэй Валенцій, Таццяна Гаўрылава, Кацярына Галаўлёва, Алена Золава, Эдуард Мартынюк, Павел Пятроў, Станіслаў Трыфанаў.

58
  • Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі рыхтуецца да прэм'еры Царскай нявесты
    © Sputnik/ Виктор Толочко

    Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі рыхтуецца да прэм'еры "Царскай нявесты".

  • Сцэна з оперы Царская нявеста Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі
    © Sputnik/ Виктор Толочко

    Сцэна з оперы "Царская нявеста". У ролі Малюты - Алег Мельнікаў, Гразной - Станіслаў Трыфонаў.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста Рымскага-Корсакава
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Малюта і Гразной. Першы спектакль "Царская нявеста" ў мінскім тэатры оперы і балета з'явіўся ў 1933 годзе і называўся "Апрычнікі".

  • Сцэна з оперы Царская нявеста Рымскага- Корсакава
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сцэна з "Царскай нявесты". Мастак-пастаноўшчык оперы - Аляксандр Касцючэнка.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста Рымскага-Корсакава
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сцэна "Пірушка" з оперы Рымскага-Корсакава. Дзеянне оперы адбываецца ў эпоху Івана Грознага.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста Рымскага-Корсакава
    © Sputnik/ Виктор Толочко

    У ролі Лыкава - Віктар Мендзялееў. У прыгажуню Марфу, дачку наўгародскага купца, закаханы царскі апрычнік Рыгор Гразной і малады баярын Іван Лыкаў.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста Рымскага-Корсакава
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У аснову оперы "Царская нявеста" Мікалаем Рымскім-Корсакавым пакладзена драма рускага паэта, перакладчыка і драматурга Льва Мэя.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста Рымскага-Корсакава
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Партыю Рыгора Гразнога выконвае Станіслаў Трыфанаў, царскі лекар Елісей Бамелій - Аляксандр Жукаў.

  • Аксана Волкава выконвае партыю Любашы
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Аксана Волкава ў партыі Любашы - пакінутай палюбоўніцы Гразнога.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста Рымскага-Корсакава
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Станіслаў Трыфанаў (партыя Рыгора Гразнога)і Аксана Волкава (партыя Любашы)

  • Сцэна з оперы Царская нявеста
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Любаша знаходзіць спосаб адпомсціць суперніцы.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Марфа - Таццяна Гаўрылава

  • Сцэна з оперы Царская нявеста
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Любаша і Бамелій. На сцэне разгортваецца грандыёзная інтрыга.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Марфа - Таццяна Гаўрылава, сяброўка Марфы Дуняша - Марына Мароз, баярын Іван Сяргеевіч Лыкаў - Віктар Мендзялёў, наўгародскі купец Васіль Сцяпанавіч Сабакін - Васіль Кавальчук.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста Рымскага-Корсакава
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Драма герояў і развіццё іх адносін ускладняюцца ўмяшаннем трэцяй сілы - цара Івана Грознага, чый выбар на аглядзе нявест упаў на Марфу.

  • Сцэна з оперы Царская нявеста
    © Sputnik / Виктор Толочко

    "Царская нявеста" - гэта гісторыя адносін цара і дзяржавы, узаемаадносін улады і народа.

Тэги:
Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Мікалай Рымскі-Корсакаў, Міхаіл Панжавідзэ, Мінск, Беларусь
Каментары