Фота

Англійскі гумар на сцэне рускага тэатра

Падпісацца
"Круг кахання”, – прэм'ерны спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатр імя М. Горкага, прымеркаваны да юбілею народнай артысткі Беларусі Вольгі Клебановіч.

Пастаноўка па вытанчанай і лёгкай п'есе класіка англійскай літаратуры Самэрсэта Маэма выдатна падыходзіць у якасці бенефісу для любімай многімі гледачамі актрысы.

"Круг кахання" —  гэта іронія, стрыманы англійская гумар і, адначасова, інтэлектуальная гульня, таму што Маэм ў кожным сваім творы паўстае, як цудоўны псіхолаг.

Кранальную і бясконца смешную гісторыю пра тое, што кожнае новае пакаленне ў пошуках кахання і рамантыкі вучыцца толькі на ўласных памылках, распавядаюць разам з класікам англійскай літаратуры рэжысёр-пастаноўшчык — народны артыст Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія Мадэст Абрамаў; мастак — Ларыса Рулёва; кампазітар —Уладзімір Кандрусевіч; балетмайстар — Вольга Скварцова-Кавальская.

У ролях: Руслан Чарнецкі (Арнольд), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Іван Мацкевіч (Чэмпіён), Вольга Клебановіч (Кіцці), Іван Стральцоў (Тэддзі), заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Аляксандр Брухацкі (Джордж), Юлія Кадушкевіч (Элізабэт), народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак (Партэс).

 Народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага з 1967 года. На сцэне Горкаўскага тэатра яна зграла галоўныя ролі практычна ва ўсіх знакавых спектаклях, усяго ў рэпертуары актрысы больш за 50 роляў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЮная Элізабэт і малады перспектыўны палітык Арнольд разам ужо тры гады. Бацька маладога чалавека - Чэмпіён. У свой час яго шлюб распаўся з-за ўцёку жонкі Кіцці с яго лепшым сябрам Партэсам. Арнольд -Руслан Чарнецкі, Чэмпіён - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Іван Мацкевіч.
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
1/16
Юная Элізабэт і малады перспектыўны палітык Арнольд разам ужо тры гады. Бацька маладога чалавека - Чэмпіён. У свой час яго шлюб распаўся з-за ўцёку жонкі Кіцці с яго лепшым сябрам Партэсам. Арнольд -Руслан Чарнецкі, Чэмпіён - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Іван Мацкевіч.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЧэмпіён: "Я адчуў, што ўсе сваі абавязкі перад грамадствам я выканаў і вырашыў астатак жыцця прысвяціць уласным задавальненням.
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
2/16
Чэмпіён: "Я адчуў, што ўсе сваі абавязкі перад грамадствам я выканаў і вырашыў астатак жыцця прысвяціць уласным задавальненням.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСябр сям'і Тэддзі прыехаў у госці надоўга.
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
3/16
Сябр сям'і Тэддзі прыехаў у госці надоўга.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭлізабэт раіць Тэддзі ажаніцца, і чуе ў адказ, што ён марыць аб гэтым, але знайсці смелую, адкрытую, спакойную дзяўчыну складана, таму што ўсе яны закаханы ў сваіх мужоў.
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
4/16
Элізабэт раіць Тэддзі ажаніцца, і чуе ў адказ, што ён марыць аб гэтым, але знайсці смелую, адкрытую, спакойную дзяўчыну складана, таму што ўсе яны закаханы ў сваіх мужоў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрнольд: "Вы лічыце, што гэта прыстойна прыходзіць у мой дом і заводзіць раман з маёй жонкай?"
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
5/16
Арнольд: "Вы лічыце, што гэта прыстойна прыходзіць у мой дом і заводзіць раман з маёй жонкай?"
© Sputnik / Виктор ТолочкоТэддзі: "Вы казалі, што...вы да мяне ставіцеся не абыякава. Але, калі вы побач, я пераўтвараюся ў сарамлівага і нязграбнага.Усё гэта вельмі сур'ёзна, Элізабэт. Я напісаў вам ліст і не адаслаў".
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
6/16
Тэддзі: "Вы казалі, што...вы да мяне ставіцеся не абыякава. Але, калі вы побач, я пераўтвараюся ў сарамлівага і нязграбнага.Усё гэта вельмі сур'ёзна, Элізабэт. Я напісаў вам ліст і не адаслаў".
© Sputnik / Виктор ТолочкоАрнольд: "Дык вось, паслухайце: я не дазволю рушыць мой дом нікчэмнаму авантурысту, які марыць спакусіць маю неразумную жанчыну. Я не збіраюся перашкаджаць маёй жонцы пайсці з вамі; калі яна хоча сысці, калі ласка - няхай сыходзіць, але папярэджваю вас - нішто і ніхто не прымусіць мяне даць згоду на развод".
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
7/16
Арнольд: "Дык вось, паслухайце: я не дазволю рушыць мой дом нікчэмнаму авантурысту, які марыць спакусіць маю неразумную жанчыну. Я не збіраюся перашкаджаць маёй жонцы пайсці з вамі; калі яна хоча сысці, калі ласка - няхай сыходзіць, але папярэджваю вас - нішто і ніхто не прымусіць мяне даць згоду на развод".
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭлізабэт павінна акуратна паведаміць Чэмпіёну, што ў іх дом прыязджае яго былая жонка з лордам Партэсам.
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
8/16
Элізабэт павінна акуратна паведаміць Чэмпіёну, што ў іх дом прыязджае яго былая жонка з лордам Партэсам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЭкстравагантная ледзі Кіцці прыязджае наведаць сына і мужа, ад якога яна ўцякла трыццаць гадоў таму з яго лепшым сябрам, які з цягам часу пераўтварыўся з бліскучага лавеласа ў бурчашчую разваліну.
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
9/16
Экстравагантная ледзі Кіцці прыязджае наведаць сына і мужа, ад якога яна ўцякла трыццаць гадоў таму з яго лепшым сябрам, які з цягам часу пераўтварыўся з бліскучага лавеласа ў бурчашчую разваліну.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЛедзі Кіцці ніколі не забывае аб тым, што яна чароўная прыгажуня, паводзіць сябе, як быццам ёй усё яшчэ 25. Лорд Партэс - лысы, не малады джэнтэльмен у досыць нядбайным, эксцэнтрычным касцюме. Раздражнёны і грубаваты. Гэта зусім не тыя людзі, якіх сустракала Элізабет.
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
10/16
Ледзі Кіцці ніколі не забывае аб тым, што яна чароўная прыгажуня, паводзіць сябе, як быццам ёй усё яшчэ 25. Лорд Партэс - лысы, не малады джэнтэльмен у досыць нядбайным, эксцэнтрычным касцюме. Раздражнёны і грубаваты. Гэта зусім не тыя людзі, якіх сустракала Элізабет.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПартэс: "У мяне няма жадання іграць з табой, Клайф. Мне не падабаюцца твае манеры".
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
11/16
Партэс: "У мяне няма жадання іграць з табой, Клайф. Мне не падабаюцца твае манеры".
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіцці: "Паверце мне, гэта не жартоўная справа - утрымаць мужчыну. Я не магла дазволіць сабе састалець...Калі я бачыла, што Х'ю захоплены кім-небудзь, страх і рэўнасць ахаплялі мяне, але я ніколі не дазваляла сабе закочваць яму сцэн. Я была вымушана рабіць выгляд, што нічога не заўважаю".
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
12/16
Кіцці: "Паверце мне, гэта не жартоўная справа - утрымаць мужчыну. Я не магла дазволіць сабе састалець...Калі я бачыла, што Х'ю захоплены кім-небудзь, страх і рэўнасць ахаплялі мяне, але я ніколі не дазваляла сабе закочваць яму сцэн. Я была вымушана рабіць выгляд, што нічога не заўважаю".
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіцці: "Ну што за манера займацца старажытнай гісторыяй? Я не разумею, чаму вы не можаце зноў стаць сябрамі".
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
13/16
Кіцці: "Ну што за манера займацца старажытнай гісторыяй? Я не разумею, чаму вы не можаце зноў стаць сябрамі".
© Sputnik / Виктор ТолочкоКіцці: "... і я ахвяравала за гэтага чалавека ўсім. І на працягу трыццаці год была вымушана жыць у Фларэнцыі, у мрамарным палаца без усялякіх зручнасцей".
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
14/16
Кіцці: "... і я ахвяравала за гэтага чалавека ўсім. І на працягу трыццаці год была вымушана жыць у Фларэнцыі, у мрамарным палаца без усялякіх зручнасцей".
© Sputnik / Виктор ТолочкоПартэс: "Я быў самым перспектыўным маладым чалавекам свайго часу".
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
15/16
Партэс: "Я быў самым перспектыўным маладым чалавекам свайго часу".
© Sputnik / Виктор ТолочкоЧэмпіён: "Мы складаем выдатную карціну тыповага англійскага асабняка. Кіцці: "Як неразумна, што даводзіцца пытацца ў свайго сына,п'е ён з цукрам альбо без!Жыццё - дзіўная рэч!Я часта ляжу па начах і рагачу ... да слёз над сабой, як падумаеш, як дзіўна склалася маё жыццё. Табе колькі гадоў зараз, Арнольд? ".
Прэм'ера спектакля Круг кахання - Sputnik Беларусь
16/16
Чэмпіён: "Мы складаем выдатную карціну тыповага англійскага асабняка. Кіцці: "Як неразумна, што даводзіцца пытацца ў свайго сына,п'е ён з цукрам альбо без!Жыццё - дзіўная рэч!Я часта ляжу па начах і рагачу ... да слёз над сабой, як падумаеш, як дзіўна склалася маё жыццё. Табе колькі гадоў зараз, Арнольд? ".
Стужка навiн
0