Радаўніца ў зоне адчужэння

50
  • Старыя ідуць на могілкі каля адселенай вёсцы Дронькі Хойніцкага раёна.
  • Радаўніца на могілках у адселенай вёсцы Арэвічы, Хойніцкага раёна
  • Беларусы памінаюць продкаў на Радаўніцу
Карэспандэнты Sputnik пабывалі на "забароненых" тэрыторыях Гомельскай вобласці, наведваць якія без спецыяльнага дазволу беларусы могуць толькі на Радаўніцу.

На Беларусі Радаўніца адзначаецца як дзяржаўнае свята. У гэты дзень больш за 1,3 мільёны чалавек наведваюць могілкі па ўсёй краіне, больш за 50 тысяч з іх- магілы родных і блізкіх у чарнобыльскай зоне адчужэння.     

50
  • Кантрольна-прапускны пункт у зону адчужэння
    © Sputnik/ Виктор Толочко

    Для наведвання беларускага сектару 30-кіламетровай зоны ЧАЭС патрабуецца спецыяльны дазвол. Выключэнне складаюць дні напярэдадні Радаўніцы, калі праз кантрольна-прапускныя пункты з 9 да 17 гадзін могуць прайсці ўсе жадаючыя.

  • Старыя ідуць на могілкі каля адселенай вёсцы Дронькі Хойніцкага раёна.
    © Sputnik/ Виктор Толочко

    Старыя ідуць на могілкі каля адселенай вёсцы Дронькі Хойніцкага раёна.

  • Радаўніца ў зоне адчужэння
    © Sputnik/ Виктор Толочко

    Традыцыя наведваць могілкі памерлых на Радаўніцу падкрэслівае веру хрысціян ва ўваскрашэнне.

  • Радаўніца на могілках у адселенай вёсцы Арэвічы, Хойніцкага раёна

    Штогод сюды прыязджаюць тыя, чые родныя і блізкія спачываюць у непрыдатнай для жыцця і гаспадаркі зямлі.

  • Радаўніца на могілках у адселенай вёсцы Арэвічы, Хойніцкага раёна
    © Sputnik/

    Прыбраць магілу блізкіх на Радаўніцу- адна з галоўных рэлігійных традыцый беларусаў.

  • Беларусы памінаюць продкаў на Радаўніцу
    © Sputnik/ Виктор Толочко

    Чарнобыльцы і іх нашчадкі сустракаюцца штогод, каб памянуць пахаваных на радзіме родных і блізкіх.

  • Рытуальная ежа на Радаўніцу
    © Sputnik/ Виктор Толочко

    Існуе шэраг рытуальных патрабаванняў да ежы, якую на Радаўніцу прыносілі на могілкі: у памінальным кошыку павінна быць тое, што свяцілі на Вялікдзень у царкве. Рытуальных страў павінна быць сем, у тым ліку хлеб, які наразаюць загадзя, і спіртны напой.

  • Жанчына наведвае могілкі блізкіх у зоне адчужэння на Радаўніцу
    © Sputnik/ Виктор Толочко

    Жанчына наведвае могілкі блізкіх у зоне адчужэння на Радаўніцу

Тэги:
Рэлігійны рытуал, Рэлігія, Рэлігійныя мерапрыемствы, Гомельская вобласць, Беларусь
Каментары