Лепшыя фота мінулага тыдня

72
(абноўлена 09:35 28.05.2015)
  • Турма
Прыродныя анамаліі і катастрофы, рэлігійныя святы, дзень вышыванцы, Канскі фэст і Еўрабачанне - гэтыя і іншыя падзеі на сусветных фота.

Sputnik прапануе паглядзець самыя яркія фота мінулага тыдня.

72
  • Карнавал у Капенгагене
    © REUTERS/ Jens Noergaard Larsen

    Карнавал у Капенгагене ладзіцца штогод 23-24 мая і прысвечаны святкаванню каталічнай Троіцы.

  • Монс Зелмерлеў
    © REUTERS/ Heinz-Peter Bader

    Пераможцам 60-га конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" стаў шведскі выканаўца Монс Зелмерлеў. Букмекеры прымалі стаўкі на яго перамогу з разлікам 9:4. На "Еўрабачанне" Монс трапіў не адразу - толькі трэцяя спроба стала ўдалай.

  • Нафта-катастрофа ў Каліфорніі
    © REUTERS/ Lucy Nicholson

    Супрацоўнікі і валанцёры мыюць ад нафты пелікана. Самая вялікая ўцечка нафты ў акрузе Санта-Барбара за апошнія 18 год адбылася ў аўторак. З трубаправода кампаніі Plains All American Pipeline LP у Ціхі акіян трапіла не менш за 2,5 тысячы барэляў нафты і стварыла пляму каля 6,5 кіламетраў.

  • Папа Рымскі
    © REUTERS/ Tony Gentile

    Парыў ветру здзімае ўбор з галавы папы рымскага Францыска на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

  • Жыхары Мехіка здымаюць незвычайную прыродную з'яву
    © REUTERS/ Edgard Garrido

    Жыхары Мехіка здымаюць незвычайную прыродную з'яву 21 мая

  • Прыродная з'ява ў Мехіка
    © REUTERS/ Henry Romero

    Вясёлка вакол сонца ўтварылася з-за крышталяў лёду

  • Фестываль гатычнай музыкі і культуры ў Лейпцыге
    © REUTERS/ Hannibal Hanschke

    Штогод у Лейпцыге на Троіцу ладзіцца фестываль гатычнай музыкі і культуры. Тут збіраюцца аматары дэкаданса, містыцызму і журботных акордаў.

  • Турма
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Беларускія парламентарыі наведалі турму №8 у Жодзіне, дзе утрымліваюцца і асуджаныя на пажыццёвае зняволенне.

  • Алек Болдуін і яго жонка Хіларыя
    © REUTERS/ Lucas Jackson

    Алек Болдуін фатаграфуе сваю жонку Хіларыю, якая пазіруе для фатографаў на выхадзе з Тэатра Эда Салівана пасля здымак ТБ-шоу.

  • Жэрар Дэпардзье і Ізабэль Юпер у Канах
    © REUTERS/ Yves Herman

    Жэрар Дэпардзье імкнецца пацалаваць Ізабэль Юпер падчас фатасесіі здымачнай групы фільмаЖерар Депардье "Долина любви" на 68-м Канскам кінафестывалі.

Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Мастацтва, культура і мастацтва, Культура, Увесь свет
Каментары