Як прагнаць русалак з вёскі, каб не заказыталі да смерці

77
  • Абрад Праводзіны русалкі прайшоў у вёсцы Загалле Гомельскай вобласці
  • Праводзіны русалкі
  • Праводзіны русалкі
  • Праводзіны русалкі
Абрад праводзінаў русалак з вёскі правялі ў нядзелю на Беларусі.

Русальны тыдзень на Беларусі святкуюць праз 8 тыдняў пасля Вялікадня або праз тыдзень пасля свята Тройцы (Сёмухі), якая сканчаецца абрадам "Праводзінаў русалкі". Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры традыцыйнага беларускага свята, які па ініцыятыве этнографа Сяргея Выскваркі адноўлены ў вёсках Загалле і Нежын Любанскага раёна Мінскай вобласці.

77
  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Русальны тыдзень на Беларусі святкуюць праз 8 тыдняў пасля Вялікадня ці праз тыдзень пасля свята Троіцы (Сёмухі) - звычайна там, дзе не адзначаецца Купалле.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Паводле традыцыйных вераванняў, русалкі - гэта душы дзяўчат-тапельніц або памерлых немаўлятаў. Характэрна, што беларускія русалкі без хваста і выглядаюць часцей за ўсё як звычайныя аголеныя дзяўчыны з доўгімі валасамі і блакітнымі або зялёнымі вачыма.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    З вады яны могуць выходзіць толькі на той час, пакуль не высахнуць іх валасы, але на русальным тыдні яны могуць ўдосталь нагуляцца па зямлі. Бегаюць па палях і лясах, качаюцца на арэлях або галінках бярозы, прыходзяць у вёскі.

  • Абрад Праводзіны русалкі прайшоў у вёсцы Загалле Гомельскай вобласці
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Калі русалкам сустрэнецца малады чалавек, то могуць і заказытаць да смерці. Таму моладзь спявае русальныя песні і прамаўляе спецыяльныя змовы, якія дапамагаюць засцерагчыся ад бяды.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Згодна з абрадам, у кожнай вёсцы, дзе праходзіла святкаванне, выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, распляталі ёй косы, апраналі вянок і тонкую белую сукенку.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Дзяўчыны невялікімі групамі хадзілі па вёсцы і склікалі русальнымі песнямі аднавяскоўцаў на святкаванне.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Кожная русалка вылівала ваду са свайго збана ў жбанок старэйшай жанчыны, якая кіруе гуляннем, пры гэтым прыгаворвала змовы на адвод русалак з вёскі. У якой з дзяўчат будзе перапоўнены збан - тая і пойдзе паліваць вадой ўсіх прысутных. Лічыцца, што гэта надае сіл і здароўя.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Хлопцы спаборнічалі, хто хутчэй запляце дзяўчатам косы - пераможца атрымліваў "русальчын пацалунак".

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Вянкі русалак выкідваюць у ваду, часам галоўны вянок русалкі раздзіраюць паміж сабой.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    На лузе ўсе вадзілі карагоды і выбіралі лепшую русалку сярод суседніх вёсак. Яна павінна лепш за ўсіх танчыць і спяваць.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Згодна з павер'ямі, русалкі яшчэ год не павінны нікога турбаваць.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Кожная дзяўчына павінна быць з вянком, пры гэтым, самы прыгожы - у русалкі.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Па ініцыятыве этнографа Сяргея Выскваркі абрад адноўлены ў шэрагу вёсак Любаньшчыны.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Падчас гулянні дзяўчыны-нявесты спальвалі на вогнішчы свае вянкі і прасілі пры гэтым здароўя і прыгажосці.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Сёлета абрад "Провады русалкі" адзначаўся ў вёсках Загалле і Нежын.

  • Праводзіны русалкі
    © Sputnik/ Сергей Лескеть

    Затым усё праводзяць русалак з вёскі да ракі ці возера. І гэтым сімвалізуюць вывад з вёскі ўсяго дрэннага.

Тэги:
Святочныя і выхадныя дні, Нацыянальная культура, Гісторыя, Стыль жыцця і адпачынак, культура і мастацтва, Культура, Любань (Беларусь)
Каментары