У Мінску адкрыўся першы ў краіне дынапарк

192
(абноўлена 10:56 10.05.2016)
  • Дынапарк у Мінску
  • Дынапарк у Мінску
  • Дынапарк у Мінску
  • Дынапарк у Мінску
На копіі дагістарычных рэптылій з 31 ліпеня можна паглядзець у чыжоўскім заапарку.

Копіі дыназаўраў, якія з'явіліся ў чыжоўскім заапарку, крыху менш па памерах за сапраўдных, але вельмі на іх падобныя. Некаторыя экспанаты рухаюцца і выдаюць гукі.

У парку прадстаўлены больш за 30 копій дыназаўраў, з якімі можна фатаграфавацца, але не да ўсіх можна падыходзіць. "Гэта зроблена дзеля таго, каб у некаторых наведвальнікаў не з'явілася жаданне пакінуць сабе на памяць зуб рэптыліі ці што небудзь у гэтым плане", — распавёў  дырэктар дынапарка Вадзім Шлапакоў.

Кошт квітка ў дынапарк складае 110 тыс. рублёў. За дадатковую плату дзеці могуць паўдзельнічаць у адмысловых квэстах ці наведаць экскурсію.

192
  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    31 ліпеня ў Мінску адкрыўся першы ў краіне дынапарк.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    У парку прадстаўлены 35 копій рэптылій: 25 з іх рухаюцца і выдаюць гукі, 10 - нерухомыя. Першыя зроблены ў Кітаі, другія - у Польшчы.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    10 нерухомых фігур спатрэбіліся для таго, каб падзяліць тэрыторыю парка на адносна роўныя часткі.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    На адкрыцці дынапарку ў мінскім чыжоўскім заапарку.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    На адкрыцці дынапарку ў мінскім чыжоўскім заапарку.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    Сціраказаўр атрымаў сваю назву дзякуючы незвычайнаму каўнеру - на ім размесціўся сіметрычны шэраг рогаў, якія абаранялі дыназаўра ад укусаў у шыю драпежнікаў.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    для дзяцей працуюць роставыя лялькі, а за асобную плату ў выходныя дзеці маюць магчымасць паўдзельнічаць у адным з квэстаў.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    Пцеранадонт быў мелкага целаскладу, але меў вялікі мозг, у яго амаль не было хваста,за тое зрок быў лепей, чым у астатніх дыназаўраў.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    Нерухомыя фігуры са звышмоцнага вугляпластыку - да іх можна дакранацца.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    Копіі рэптылій, якія рухаюцца, зроблены з сілікону, таму падыход да іх абмежаваны.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    З надыходам новага сезону для бацькоў у парку з'явіцца рэстаран, а для дзяцей - дыназаўры, на якіх можна будзе нават пакатацца.

  • Дынапарк у Мінску
    © Sputnik/ Дзмітрый Карлюк

    Заснавальнікі мінскага дынапарку абяцаюць, што ў будучым з'явяцца новыя дыназаўры, якіх Беларусь яшчэ наогул не бачыла.

Тэги:
заапарк, Стыль жыцця, Выстава, Стыль жыцця і адпачынак, Гісторыя, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары