Акцёр-легенда на ўсе амплуа

126
(абноўлена 10:54 10.05.2016)
  • Артыст Леў Дураў у спектаклі Працяг Дон Жуана
  • Кадр з мастацкага фільма Казка падарожжаў
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якім быў на тэатральных падмостках і здымачнай пляцоўцы драматычны клоўн, хуліган, анекдотчык, "свой у дошку мужык" для ўсіх слаёў насельніцтва, а таму абсалютна народы артыст - Леў Дураў.

Народны артыст СССР, вядомы акцёр тэатра і кіно, рэжысёр і педагог Леў Канстанцінавіч Дураў памёр 20 жніўня ў Маскве пасля працяглай хваробы.

Леў Дураў – карэнны масквіч, паходзіць са знакамітай дынастыі цыркавых артыстаў – дрэсіроўшчыкаў і клоўнаў Дуравых.

Сярод работ Льва Дурава – шматлікія ролі ў спектаклях па творах драматургаў ХХ стагоддзя, а таксама шэраг роляў у пастаноўках класічных аўтараў: Яга ў “Атэла”, Тыбальд у “Рамэа і Джульеце” Шэкспіра, Жевакін у “Жаніцьбе”, Ноздрэў у “Дарозе” паводле “Мёртвых душ” Гогаля, Чебутыкін у “Трох сёстрах” Чэхава, Сганарель у “Дон Жуане” Мальера.

Леў Дураў ў свой час у прэсе быў названы трагічным клоўнам і акцёрам на ўсе амплуа. Самай любімай і цяжкай для акцёра была роля штабс-капітана Снегірова ў спектаклі Эфроса “Брат Алёша” паводле рамана “Браты Карамазовы” Фёдара Дастаеўскага – ролю маленькага чалавека, які не хоча быць маленькім.

Пасля заканчэння Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў Леў Дураў стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам і з тых часоў паспяхова спалучаў акцёрскую працу з рэжысёрскай.

З 2003 года па 2006 год, у цяжкі для тэатра час, Леў Дураў быў галоўным рэжысёрам Тэатра на Малой Броннай.

У кіно Леў Дураў пачаў здымацца ў 1954 годзе, пасля заканчэння Школы-студыі МХАТ. Яго дэбютам стала эпізадычная роля ў карціне “Добрай раніцы”. Усяго ў кіно артыст сыграў больш за 200 роляў. Усенародную вядомасць прынеслі яму працы ў фільмах “Я крочу па Маскве” (1963), “Старыя-разбойнікі” (1971), “Сямнаццаць імгненняў вясны” (1973), “Д’Артаньян і тры мушкецёры” (1978), а таксама фільмы “Не паслаць нам ганца?” (1999) і “Месяцам быў поўны сад” (2000).

У 2012 годзе Леў Дураў зняўся ў фільме “Тры словы аб прабачэнні” беларускай Студыі ў імя святога спавядальніка Іаана Воіна Свята-Елісавецінскага манастыра.

Сябар і калега Льва Канстанцінавіча акцёр Уладзімір Качан сказаў, што геаграфія звання Дурова народны артыст СССР фармальна звузілася да памераў Расіі. Але па-ранейшаму ў Беларусі і на Украіне, Казахстане і Прыбалтыцы, Ізраілі і ЗША і ў іншых краінах “памятаюць і любяць драматычнага клоўна, хулігана, анекдотчика, свайго ў дошку мужыка для ўсіх слаёў насельніцтва, а таму абсалютна Народнага артыста Льва Дурава”. І гэтая памяць назаўжды.

126
  • Леў Дураў у спектаклі Чалавек ёсць чалавек
    © Sputnik / Мирослав Муразов

    У "Ленкоме" Дураў служыў ўсяго чатыры гады. Але за гэты час паспеў згуляць у выдатных пастаноўках Эфроса, якія тады "грымелі" на ўсю Маскву і іх поспех сярод гледачоў быў незвычайным. На фота: Леў Дураў ў сцэне са спектакля маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола па п'есе Бертольда Брэхта "Чалавек ёсць чалавек".

  • Сцэна са спектакля па п'есе М.В. Гогаля Жаніцьба
    © Sputnik / Анатолий Гаранин

    Пасля выгнання Эфроса з "Ленкома" рэжысёр узяў з сабой некалькі сваіх артыстаў, у ліку якіх быў і Дураў. Так пачалася новая старонка жыцця Льва Дурава. На фота: сцэна са спектакля па п'есе М.В. Гогаля "Жаніцьба". Артыст Леанід Бранявы - Яечня, Леў Дураў - Жевакін (Маскоўскі драматычны тэатр на Малай Броннай).

  • Мартынаў, Дарліак, Бранявы, Камаеў і Дураў у спектаклі Жаніцьба
    © Sputnik / В. Баженов

    У тэатры на Малай Броннай, дзе Леў Дураў прапрацаваў з 1967 года да канца сваіх дзён. Пасля заканчэння Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў Леў Дураў стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам і з тых часоў паспяхова спалучаў акцёрскую працу з рэжысёрскай.

  • Артыст Леў Дураў у спектаклі Працяг Дон Жуана
    © Sputnik / Александр Макаров

    Мяркуючы па ролях, артысту Льву Дураву было падуладна ўсё: ад антычнай трагедыі да бытавога фарсу. На сцэне ён быў трагікам, комікам, клоўнам і быў ва ўсіх гэтых вобразах неверагодна арганічны. Рэжысёраў прыцягваў не толькі шматгранны талент Льва Канстанцінавіча - ён ім цікавы быў як чалавек, як неардынарная асоба. На фота: Леў Дураў ў спектаклі па п'есе Радзінскага "Працяг Дон Жуана" (Маскоўскі драматычны тэатр на Малай Броннай).

  • Кадр з мастацкага фільма Марскія апавяданні
    © Sputnik / РИА Новости

    Практычна адначасова з тэатрам пачалася і кінакар'ера Дурава. Ён пачаў здымацца ў 1954 годзе і не пакідаў здымачную пляцоўку да канца жыцця. На фота: Леў Дураў ў ролі Пятрэнка ў кадры з мастацкага фільма "Марскія апавяданні" Аляксандра Святлова і Аляксея Сахарава ("Масфільм", 1967).

  • Кадр з фільма Семнаццаць імгненняў вясны
    © Sputnik / РИА Новости

    Дураў быў надзвычай запатрабаваным артыстам. У кіно яму шанцавала на вялікіх майстроў. Ён здымаўся ў Міхаіла Ромма ("9 дзён аднаго года"), у Таццяны Ліёзнавай у "17 імгненнях вясны", працаваў з Георгіям Данеліям ў карціне "Я крочу па Маскве", здымаўся ў Васіля Шукшына ў "Каліне чырвонай". Незабыўныя яго працы ў фільмах "Вялікая змена" і "Д'Артаньян і тры мушкецёры".

  • Леў Дураў
    © Sputnik / Овсянников

    Леў Дураў удастоены шэрагу ўзнагарод. У 1991 годзе яму было прысвоена званне Народны артыст СССР. Акцёр быў узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1996), "За заслугі перад Айчынай" IV ступені (2002), "За заслугі перад Айчынай" III ступені (2011). На фота: Леў Дураў з дыпломам Нацыянальнага політэхнічнага інстытута ў Мехіка, атрыманых за ролі ў фільме "Поспех" і ўмацаванне сябраўства паміж СССР і Мексікай.

  • Леў Дураў і Уладзімір Басаў у фільме Крок насустрач
    © Sputnik / РИА Новости

    На здымачнай пляцоўцы або на рэпетыцыі ў тэатры, ці проста ў сяброўскай кампаніі Дураў заўсёды быў у цэнтры ўвагі. Бліскучы апавядальнік, які валодаў пачуццём гумару, ён заражаў ўсіх энергіяй, любоўю да жыцця, імкненнем спазнаць новае. На фота: Леў Дураў ў ролі Георгія Дзмітрыевіча і Уладзімір Басоў у ролі Стрэшнікава ў фільме Навума Бірмана "Крок насустрач".

  • Кадр з мастацкага фільма Казка падарожжаў
    © Sputnik / Б. Балдин

    Дураў быў з тых акцёраў, якіх нельга назваць проста выканаўцамі, ён быў паўнапраўны сааўтар фільма ці спектакля, у якім удзельнічаў. Ён увесь час фантанаваў ідэямі, прапаноўваў нейкія новыя павароты, імправізаваў. На фота: Леў Дураў ў ролі Гаргона ў мастацкім фільме "Казка падарожжаў" рэжысёра Аляксандра Мітты.

  • Леў Дураў у ролі Анастаса Мікаяна
    © Sputnik / Галина Кмит

    Анатоль Эфрос казаў, што "Дураў уключаецца ў ролю ўсёй сваёй істотай. Яго аддача ролі не мае межаў". На фота: Леў Дураў ў ролі Анастаса Мікаяна ў фільме Ігара Госцева "Шэрыя ваўкі" ("Масфільм").

  • Леў Дураў і актрыса Вольга Аросева
    © Sputnik / Алексей Юшенков

    "Нельга дазваляць сабе старэць. А трэба з усіх сіл старацца захоўваць дзіцячы погляд на жыццё, каб глядзець на свет шырока расчыненымі вачыма" - казаў Леў Дураў.

  • Акцёр Леў Дураў
    © Sputnik / Екатерина Чеснокова

    Леў Канстанцінавіч лічыў, што яго лёс не пакрыўдзіў - была цікавая праца ў кіно і ў тэатры. Ён быў нястомным чалавекам, які і ў старасці не зніжаў свой жыццёвы тэмп, не спыняўся.

Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Мастацтва, культура і мастацтва, Леў Дураў

Залаты хлопчык Дыега: жыццё легенды футбола ў фота

8
(абноўлена 11:46 26.11.2020)
  • У легендарнага Дыега шмат мянушак - яго называлі і Мікеланджэла ад футбола, і Залатым хлопчыкам. Ён нарадзіўся 30 кастрычніка 1960 года ў правінцыі Буэнас-Айрэса.
  • Дыега Марадона 22 мая 1986 года
  • Дыега Марадона ў матчы Бока Хуніёрс
  • У 1982 годзе Марадона перайшоў у каталонскую Барселону
  • Марадона радуецца пераможнаму голу у матчы Напалі-Ювентус 11 сакавіка 1985 года
  • Дыега Марадона ў 1986 годзе
  • Дыега Марадона на Чэмпіянаце свету ў 1986 годзе
  • Дыега Марадона святкуе перамогу Аргентыны ў фінале чэмпіянату свету па футболе на стадыёне Ацека ў Мехіка.
  • Дыега Марадона ў матчы зборнай Юнай Амерыкі з Японіяй у Токіа, 1987 год
  • Дыега Марадона ў матчы Напалі - Штутгарт у 1989 годзе
  • Дыега Марадона і Гвіда Бухвальд 7 жніўня 1990 года
  • Марадона быў замяшаны ў некалькіх судовых разглядах
  • Дыега Марадона сярод журналістаў у Даласе, Тэхас, у 1994 годзе
  • Марадона з жонкай і двума дочкамі святкуе 35-годдзе ў Буэнас-Айрэсе
  • Зоркі аргентынскага футбола Дыега Марадона і Клаўдыё Каніджа цалуюцца пасля таго, як Каніджа забіў пераможны гол у матчы Бока Хуніёрс - Рывер Плейт у 1996-м
  • Дыега Марадона з жонкай у садзе гатэля Las Praderas ў Гаване
  • Калумбійскі брамнік Рэнэ Ігуіта суцяшае аргентынскую зорку футбола падчас мерапрыемствы ў яго гонар на стадыёне Ла Бамбанера футбольнай каманды Бока Хуніёрс 10 лістапада 2001 года ў Буэнас-Айрэсе.
  • Адэпт царквы Марадоны ў Неапале каля свяцілішча, прысвечанага спартыўным ідалу
  • Дыега Марадона і яго дачка Дальма на 58-м Міжнародным Канскім кінафестывалі з рэжысёрам Эмірам Кустурыцам
  • Прэзідэнт Кубы Фідэль Кастра гуляе ў футбол з Дыега Марадонам
  • Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес і Дыега Марадона 4 лістапада 2005 года
  • Дыега Марадона са сваімі дачкамі Джанінай і Дальмай у 2008 годзе
  • Пасля завяршэння кар'еры гульца Марадона працаваў тэлекаментатарам на каналах Аргенціны і Італіі
  • Марадона радуецца. Зборная Аргентыны выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету 2010 года.
  • Марадона з унукам на тэнісным матчы ў Буэнас-Айрэсе
  • Заняўшы пасаду старшыні праўлення ФК Дынама-Брэст, легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона наведаў Беларусь толькі раз - 16 ліпеня 2018 года.
  • Пасля завяршэння кар'еры гульца, ён рэдка дзе затрымліваўся надоўга. Так Марадона не даехаўшы і да Брэста, ён працаўладкаваўся тэхнічным дырэктарам мексіканскай каманды Дорадос дэ Сіналоа, гэта было яго апошняе месца працы.
Дыега Марадона - адна з самых яскравых зорак футбола. У аргентынскага паўабаронцы і нападніка - велізарная колькасць спартыўных тытулаў, армія фанатаў і нават царква яго імя з сапраўднымі адэптамі культу Марадоны ў Аргенціне і Неапалі.

За сваю кар'еру ў складзе зборнай Аргентыны Марадона згуляў 91 матч, у якіх забіў 34 галы. Знакаміты спартсмен удзельнічаў у чатырох сусветных форумах. Дыега скарыўся чэмпіянат свету - 1986, а ў 1990-м ён стаў сярэбраным прызёрам.

Марадона нарадзіўся 30 кастрычніка 1960 года ў сям'і спадчыннага рабочага Дыега Марадоны і хатняй гаспадыні Дальмы Франка ў прыгарадзе Буэнас-Айрэса Ланусе. Хлопчык стаў пятым дзіцём у сям'і. З малых гадоў хлопец захапіўся футболам. Ва ўзросце сямі гадоў ён атрымаў ад стрыечнага брата шыкоўны падарунак - скураны мяч. З гэтага моманту і пачаўся яго шлях у вялікі спорт. Праз год яго заўважыў спецыяліст і тут закруцілася-панеслася. Марадона рабіў поспехі на новай ніве, а ў 12 гадоў хлопец ужо пачаў гуляць за моладзевы склад "Архенцінас Хуніёрс". Цікава, што ўзрост хлопца быў ніжэй за дапушчальны, таму хлопец гуляў пад чужым імем.

У розны час Марадона абараняў колеры "Напалі", "Барселоны", "Севіллі" і іншых вядомых футбольных клубаў. Праўда, з-за прыхільнасці да наркотыкаў зорка футбола рана завяршыў кар'еру.

З 1994 года Марадона пачаў трэніраваць. Паспеў знакаміты футбаліст папрацаваць і старшынёй брэсцкага "Дынама". Кантракт паміж Марадонай і беларускім клубам быў падпісаны ў ліпені 2018 года. Ён нават наведаў матч у горадзе над Бугам і з'ехаў, паабяцаўшы вярнуцца, але гэтага не здарылася.

Новы клуб ён знайшоў на радзіме, узначаліўшы ў жніўні 2019 года мексіканскі "Дорадос". У "Дынама" яго завочна зрабілі "ганаровым прэзідэнтам". Тады ў прэс-службе адзначылі, што Дыега хацеў удзельнічаць у трэніровачным працэсе, але яму адводзілася прадстаўніцкая ролю.

Але аргентынец не забыўся беларусаў. Калі берасцейцы перамаглі ў чэмпіянаце краіны, Марадона павіншаваў іх у сваім акаўнце ў Instagram. Таксама ў красавіку гэтага года легендарны аргентынскі футбаліст пакінуў пад фатаграфіяй брэсцкага клуба эмодзі з апладысментамі.

Легенда сусветнага футбола сышоў з жыцці 25 лістапада 2020 года.

8
  • У легендарнага Дыега шмат мянушак - яго называлі і Мікеланджэла ад футбола, і Залатым хлопчыкам. Ён нарадзіўся 30 кастрычніка 1960 года ў правінцыі Буэнас-Айрэса.
    © AFP 2020 / DESHAKALYAN CHOWDHURY

    У легендарнага Дыега шмат мянушак - яго называлі і "Мікеланджэла ад футбола", і "Залатым хлопчыкам". Ён нарадзіўся 30 кастрычніка 1960 года ў правінцыі Буэнас-Айрэса.

  • Дыега Марадона 22 мая 1986 года
    © AFP 2020 / JORGE DURAN

    У аргентынскага паўабаронцы і нападніка - велізарная колькасць спартыўных тытулаў, армія фанатаў і нават царква яго імя з сапраўднымі адэптамі культу Марадоны ў Аргенціне і Неапалі.

  • Дыега Марадона ў матчы Бока Хуніёрс
    © AP / Sadayuki Mikami

    Дыега Марадона ў матчы "Бока Хуніёрс" супраць Японіі, 1982 год. Ён забіў адзіны гол, перамогшы японцаў з лікам 1:0. З "Бокай" Марадона падпісаў адзін з самых фінансава выгадных кантрактаў у аргентынскім футболе - яму ў год плацілі 15 заробкаў па 60 тыс. долараў, а таксама 10 тыс. за кожны выставачны матч.

  • У 1982 годзе Марадона перайшоў у каталонскую Барселону
    © AFP 2020 / JOEL ROBINE

    У 1982 годзе Марадона перайшоў у каталонскую "Барселону", якая заплаціла самому Дыега 3 млн долараў "пад'ёмных" і 200 тыс. долараў у год у якасці заробку.

  • Марадона радуецца пераможнаму голу у матчы Напалі-Ювентус 11 сакавіка 1985 года
    © AP / PREN

    Марадона радуецца пераможнаму голу у матчы Напалі-Ювентус 11 сакавіка 1985 года. Напалі выйграў 1:0. У 1984 годзе Дыега перайшоў трансферам з "Барселоны" ў "Напалі". У першы прылёт Марадоны ў Неапаль яго сустракаў вялізны натоўп заўзятараў. Фанаты клуба паднялі Марадону на рукі і так пранеслі яго да горада.

  • Дыега Марадона ў 1986 годзе
    © AP / Foggia

    Дыега Марадона карыстаўся рознымі нефутбольнымі прыёмамі: падкідваннямі, перакідваннямі, катаннямі мяча, што ён рабіў на вельмі высокай хуткасці, дзякуючы чаму абводзіў многіх сапернікаў. Таксама ён валодаў вельмі дакладным пасам і выдатным ударам з левай нагі з гульні і са штрафных, які ён трэніраваў з дзяцінства. Пры гэтым Дыега мог біць з любых палажэнняў і забіваць галы на любы густ.

  • Дыега Марадона на Чэмпіянаце свету ў 1986 годзе
    © AFP 2020 / STAFF

    Дыега Марадона на Чэмпіянаце свету ў 1986 годзе прадстаўляў зборную Аргентыны і зрабіў яе пераможцай. Менавіта 22 чэрвеня (на фота) ён забіў так званы "гол стагоддзя". Марадона прарваўся ў штрафную ангельцаў, абыграўшы адначасна шэсць гульцоў, уключаючы брамніка. За тры хвіліны да гэтага Марадона забіў рукой гол, які атрымаў назву "рука Бога".

  • Дыега Марадона святкуе перамогу Аргентыны ў фінале чэмпіянату свету па футболе на стадыёне Ацека ў Мехіка.
    © AP / CARLO FUMAGALLI

    Дыега Марадона святкуе перамогу Аргентыны ў фінале чэмпіянату свету па футболе на стадыёне Ацека ў Мехіка.

  • Дыега Марадона ў матчы зборнай Юнай Амерыкі з Японіяй у Токіа, 1987 год
    © AP / Tsugufumi Matsumoto

    Дыега Марадона ў матчы зборнай Юнай Амерыкі з Японіяй у Токіа, 1987 год. У Марадоны было вельмі добрае бачанне поля, дзякуючы чаму ён мог рабіць галявыя пасы на нападнікаў у клубе і зборнай. Ён вылучаўся сваёй скіраванасцю на барацьбу: нават пры страце мяча ён "апекаваў" суперніка, пакуль мяч не вернецца да яго каманды.

  • Дыега Марадона ў матчы Напалі - Штутгарт у 1989 годзе
    © AP / KIENZLE

    Дыега Марадона ў матчы Напалі - Штутгарт у 1989 годзе. Напалі стаў уладальнікам кубка УЕФА 1988/1989.

  • Дыега Марадона і Гвіда Бухвальд 7 жніўня 1990 года
    © AP

    Дыега Марадона і Гвіда Бухвальд 7 жніўня 1990 года. У фінале чэмпіянату свету Аргенціна прайграла камандзе ФРГ з лікам 0:1 пасля небясспрэчнага пенальці, забітага немцамі. Калі матч завяршыўся, Марадона расплакаўся на полі. Пасляматчавае ўзнагароджанне скончылася скандалам: Марадона адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту ФІФА, бразільцу Жоао Авеланжа, палічыўшы, што той спецыяльна падстроіў так, каб аргентыцы не выйгралі.

  • Марадона быў замяшаны ў некалькіх судовых разглядах
    © AP / Don Rypka

    Спартыўная кар'ера зоркі завяршылася занадта рана. Прычынай гэтаму стала наркатычная залежнасць. Марадона быў замяшаны ў некалькіх судовых разглядах, уключаючы арышт у красавіку 1991 года за захоўванне какаіну. Ён быў адпушчаны пад заклад, аднак спартыўная кар'ера апынулася пад пагрозай.

  • Дыега Марадона сярод журналістаў у Даласе, Тэхас, у 1994 годзе
    © AP / TIM SHARP

    Дыега Марадона сярод журналістаў у Даласе, Тэхас, у 1994 годзе. Улетку гэтага года футбаліст страляў з вокнаў свайго дома па журналістам з пнеўматыкі. За гэта ён атрымаў двухгадовы ўмоўны тэрмін.

  • Марадона з жонкай і двума дочкамі святкуе 35-годдзе ў Буэнас-Айрэсе
    © AFP 2020 / DIARIO POPULAR

    Марадона з жонкай і двума дочкамі святкуе 35-годдзе ў Буэнас-Айрэсе. З Клаўдыяй Вільяфанья яны пражылі 25 гадоў.

  • Зоркі аргентынскага футбола Дыега Марадона і Клаўдыё Каніджа цалуюцца пасля таго, як Каніджа забіў пераможны гол у матчы Бока Хуніёрс - Рывер Плейт у 1996-м
    © AP / TELAM

    Зоркі аргентынскага футбола Дыега Марадона і Клаўдыё Каніджа цалуюцца пасля таго, як Каніджа забіў пераможны гол у матчы "Бока Хуніёрс" - "Рывер Плейт" у 1996-м. Пацалунак выклікаў крытыку з боку аргентынскіх футбалістаў і нават нацыянальнага трэнера Чылі, які сказаў, што іх паводзіны з'яўляюцца дрэнным прыкладам для дзяцей.

  • Дыега Марадона з жонкай у садзе гатэля Las Praderas ў Гаване
    © AFP 2020 / ADALBERTO ROQUE

    Дыега Марадона з жонкай у садзе гатэля Las Praderas ў Гаване, дзе Марадона праходзіць курс лячэння ад нарказалежнасці ў 2000 годзе.

  • Калумбійскі брамнік Рэнэ Ігуіта суцяшае аргентынскую зорку футбола падчас мерапрыемствы ў яго гонар на стадыёне Ла Бамбанера футбольнай каманды Бока Хуніёрс 10 лістапада 2001 года ў Буэнас-Айрэсе.
    © AFP 2020 / FABIAN GREDILLAS

    Калумбійскі брамнік Рэнэ Ігуіта суцяшае аргентынскую зорку футбола падчас мерапрыемствы ў яго гонар на стадыёне "Ла Бамбанера" футбольнай каманды "Бока Хуніёрс" 10 лістапада 2001 года ў Буэнас-Айрэсе.

  • Адэпт царквы Марадоны ў Неапале каля свяцілішча, прысвечанага спартыўным ідалу
    © AP / SALVATORE LAPORTA

    Адэпт царквы Марадоны ў Неапале каля свяцілішча, прысвечанага "спартыўным ідалу". У 2004 годзе паслядоўнікі Марадоны маліліся за выздараўленне куміра, які быў у крытычным стане пасля праблем з сэрцам. У Неапале ён з'яўляецца сімвалам міфічнага супрацьстаяння "прыгнечаных" бедных клубаў поўдня Італіі.

  • Дыега Марадона і яго дачка Дальма на 58-м Міжнародным Канскім кінафестывалі з рэжысёрам Эмірам Кустурыцам
    © AFP 2020 / GERARD JULIEN

    Дыега Марадона і яго дачка Дальма на 58-м Міжнародным Канскім кінафестывалі з рэжысёрам Эмірам Кустурыцам. Праз некалькі гадоў вядомы сербскі рэжысёр выпусціць фільм "Марадона вачыма Кустурыцы", прэм'ера якога таксама пройдзе ў Канах пры ўдзеле зоркі футбола.

  • Прэзідэнт Кубы Фідэль Кастра гуляе ў футбол з Дыега Марадонам
    © AFP 2020 / HO

    Прэзідэнт Кубы Фідэль Кастра гуляе ў футбол з Дыега Марадонам напярэдадні 45-годдзя сусветна вядомага аргентынца.

  • Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес і Дыега Марадона 4 лістапада 2005 года
    © AFP 2020 / STR

    Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес і Дыега Марадона 4 лістапада 2005 года. Марадона быў "чавістам" - прыхільнікам ідэй нябожчыка венесуэльскага прэзідэнта. Ён зрабіў сабе татуіроўкі з партрэтамі Уга Чавеса, а таксама з выявамі кубінскага рэвалюцыянера Эрнэста Чэ Гевары і лідара Кубы Фідэля Кастра.

  • Дыега Марадона са сваімі дачкамі Джанінай і Дальмай у 2008 годзе
    © AFP 2020 / VALERY HACHE

    Дыега Марадона са сваімі дачкамі Джанінай і Дальмай у 2008 годзе. У Марадоны восем афіцыйна прызнаных дзяцей: акрамя Дальмы і Джаніны ёсць дачка Хана Марадона, сыны Дыега Джуніара і Фернанда Дыегіта і трое дзяцей (усе - хлопчыкі), якія нарадзіліся на Кубе, дзе экс-футбаліст праходзіў лячэнне ад нарказалежнасці.

  • Пасля завяршэння кар'еры гульца Марадона працаваў тэлекаментатарам на каналах Аргенціны і Італіі
    © AFP 2020 / ALEJANDRO PAGNI

    Пасля завяршэння кар'еры гульца Марадона працаваў тэлекаментатарам на каналах Аргенціны і Італіі. З чэрвеня 2005 па жнівень 2006 года быў віцэ-прэзідэнтам футбольнай камісіі клуба "Бока Хуніёрс". З кастрычніка 2008 года па ліпень 2010 года Марадона працаваў галоўным трэнерам зборнай Аргенціны.

  • Марадона радуецца. Зборная Аргентыны выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету 2010 года.
    © AFP 2020 / CHRISTOPHE SIMON

    Марадона радуецца. Зборная Аргентыны выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету 2010 года.

  • Марадона з унукам на тэнісным матчы ў Буэнас-Айрэсе
    © AFP 2020 / JUAN MABROMATA

    Марадона з унукам на тэнісным матчы ў Буэнас-Айрэсе. Бенхамін - сын футбаліста Серхіа Агуэра і дачкі Джаніны, хроснік Ліянэля Месі. Яго бацькі развяліся пасля 4 гадоў шлюбу, за што Марадона зненавідзеў зяця і назваў яго слабаком.

  • Заняўшы пасаду старшыні праўлення ФК Дынама-Брэст, легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона наведаў Беларусь толькі раз - 16 ліпеня 2018 года.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Заняўшы пасаду старшыні праўлення ФК "Дынама-Брэст", легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона наведаў Беларусь толькі раз - 16 ліпеня 2018 года.

  • Пасля завяршэння кар'еры гульца, ён рэдка дзе затрымліваўся надоўга. Так Марадона не даехаўшы і да Брэста, ён працаўладкаваўся тэхнічным дырэктарам мексіканскай каманды Дорадос дэ Сіналоа, гэта было яго апошняе месца працы.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля завяршэння кар'еры гульца, ён рэдка дзе затрымліваўся надоўга. Так Марадона "не даехаўшы" і да Брэста, ён працаўладкаваўся тэхнічным дырэктарам мексіканскай каманды "Дорадос дэ Сіналоа", гэта было яго апошняе месца працы.

Тэги:
Дыега Марадона

Куватка, падарожніца і пялянашка: якія бываюць лялькі-абярэгі

1396
(абноўлена 16:23 25.11.2020)
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
Лялькі-абярэгі займалі важную частку жыцця беларусаў, іх рабілі амаль да кожнай важнай падзеі. Разабрацца ў безлічы беларускіх народных лялек дапаможа фотстужка Sputnik.

Беларусы вельмі трапятліва ставіліся да вырабу лялек-абарэгаў. Для гэтага трэба было абраць пэўны час і нават пэўны настрой. Напрыклад, ляльку "на здароўе" трэба было рабіць на зыходзе месяца. Практычна ўсе астатнія выраблялі на маладзік і абавязкова ў думках пра тое, чаму павінна была паспрыяць лялька.

Забабоны і правілы

Наогул існавала вельмі шмат забабонаў наконт вырабу абярэгаў. Напрыклад, не выкарыстоўвалі ні нажніц, ні іголак — нічога вострага. Тканіну рвалі, а потым ці звязвалі, ці скручвалі. У залежнасці ад гэтага лялькі-абярэгі падзяляліся на "матанкі" і "сталбушкі".

Лялькі-абярэгі не маюць твару. Лічылася, што намаляваўшы твар, ты надаў ляльцы душу, і яна магла ўвабраць нядобрыя думкі чалавека, які нават выпадкова аказаўся побач з майстрыхай, а значыць не аберагаЛА бы, а наадварот, магла нашкодзіць. Акрамя таго лічылася, што калі маляваў твар, значыць займаўся чорнай магіяй.

Вельмі многія лялькі-абярэгі служылі менавіта ад сурокаў, дурнога вока, іх вешалі на самае бачнае месца ля ўваходу, каб зірнуўшы на ляльку, злы чалавек на ёй пакінуў сваю негатыўную энергію.

Ляльку рабілі на працягу аднаго дня, а дакладней за адзін прысест: сабраўся з пазітыўнымі думкамі, натрапіў на настрой і майструй.

Вельмі часта для абярэгаў выкарыстоўвалі тканіну з ужо ношаных сукенак. Лічылася выдатным, што дабро перайшло ў дабро. Адзіная ўмова — абавязкова, незалежна ад таго, які майструецца абярэг, каб прысутнічаў чырвоны колер. Няхай танюткая стужачка пад хусткай ці арнамент на спадніцы, але колер усіх славянскіх абярэгаў абавязкова павінен быць.

Суправаджалі ж лялькі-абярэгі чалавека ўсё жыццё ад самага нараджэння, ці нават раней, паколькі існуе і "Таўстушка" — абярэг цяжарных жанчын.

Жаніхоў прыводзілі, хваробы адводзілі

З дапамогай абярэгаў дзяўчаты шукалі сабе жаніха і чакалі выканання жаданняў, маці адганялі хваробы ад дзяцей, старэйшыя ў родзе жанчыны абаранялі дом ад нячыстай сілы і благога вока.

Дарэчы, пераважную большасць абярэгаў людзі майстравалі выключна для сябе, напрыклад, "Жаданніцу", "Дзесяціручку", ці для сваіх блізкіх, як абярэг "Доля". Некаторыя лялькі, калі яны выконвалі сваю функцыю, напрыклад "На здароўе", спальвалі, а такія, як "Берагіня роду", перадавалі з пакалення ў пакаленне.

А вось строгіх патрабаванняў наконт убрання лялек-абярэгаў няма, яны могуць быць апрануты выключна на густ майстрыхі, толькі, канечне, з выкарыстаннем чырвонага колеру. Галоўнае — гэта думкі, з якімі вырабляецца лялька.

1396
  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Крупенічка" і "Багач" спрыялі дастатку ў хаце і ставіліся ў чырвоным куце. Насыпалі ў вузельчыкі крупу ці зерне, якія вясной развязвалі і першым на ўчастак высявалі менавіта гэта зерне, каб мець добры ўраджай.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    Абярэг "На здароўе" робіцца з ільну. І чым меней жыла гэтая лялька – тым лепш. Так-так, бо калі яе майстравалі, загадвалі, каб яна забрала на сябе ўсю немач чалавека, а калі ён папраўляўся – ляльку спальвалі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Берагіня роду" ахоўвала ўвесь род і ставілася ў хаце ў чырвоным куце. За поясам гэтая лялька мела мяшочкі з зернем і грошыкамі, каб усе члены роду жылі ў дастатку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Дабрабытніца". Назва лялькі гаворыць сама за сябе – несці багацце, дабрабыт сям’і, у яе аснове заўсёды кладзецца манета.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Жаданніцу" нікому не паказвалі, захоўвалі ў сваім пакоі побач з люстэркам. Загадваючы пажаданні, яе ўпрыгожвалі чарговай стужкай, пацеркамі, кветачкамі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Званочак" – вястун добрых вестак. Званочкі маглі быць як у руках лялькі, так і замест ножак.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Кубышка-траўніца" напаўнялася мятай, чаборам, ліпай, самымі рознымі травамі, у залежнасці ад захворвання. Яны спрыялі выздараўленню пры прастудзе, паколькі змагаліся з мікробамі, мацавалі сон, знімалі галаўны боль.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Куватка" ці "Спавітушка" клалася ў калыску малога ці вешалася над ёй, каб злыя духі, калі прыйдуць па душу немаўляці, пераблыталі і ўсяліліся ў ляльку.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "На ўдалае замужжа". Гэтая лялька мела самую даўгую шыю, паколькі яна рабілася з гальштукаў, кожны з якіх меў свой колер і адпавядаў рысам характару будучага мужа. Гальштукаў было не меней сямі, павязваючы іх, дзяўчаты прагаворвалі, якім павінен быць жаніх. Гэтая лялька была без рук, каб муж на руках насіў і ўсю работу рабіў. Калі дзяўчына выстаўляла ляльку на вакно, значыць была гатова да замужжа.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Неразлучкікаў" дарылі маладым на вяселле, каб яны заўжды былі разам, захоўвалі ў сям’і лад. Гэту ляльку-абярэг можна дарыць парам і на юбілейныя вяселлі.

  • Лялькі-абярэгі: долю ды нарачонага наклікаюць, ад хвароб абараняюць
    © Sputnik Вольга Караленка

    "Радасцея" – абярэг добрага настрою і радасці. Ручкі гэтай лялькі заўсёды глядзяць ўгару.

Тэги:
Народныя традыцыі, Лялькі
Які сёння дзень: 27 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 27 лістапада 2020 года

0
(абноўлена 11:21 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 34 дні.

Гэты дзень - апошні перад Вялікім постам. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 лістапада

  • У 1918 годзе ў склад Літоўскай Тарыбы кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады і створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы.
  • У 1996 годзе ў выніку праведзенага рэферэндуму была спынена дзейнасць Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 27 лістапада

  • 1900 год: Рыгор Пукст, беларускі кампазітар.
  • 1903 год: Піліп Пестрак, беларускі пісьменнік.
  • 1906 год: Юрый Арынянскі, беларускі акцёр і рэжысёр.
  • 1938 год: Зоя Літвінава, беларуская мастачка.
  • 1947 год: Эдуард Белагураў, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр, майстар усходніх адзінаборстваў Брус Лі і савецкі і расійскі паэт і музыкант, галоўны выканаўца гурта "Акварыўм" Барыс Грабеншчыкоў.

27 лістапада ў народным календары

У гэты дзень, напярэдадні Вялікага посту, праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Піліпа, аднаго з 12 апосталаў. Гэты дзень у народзе называлі Піліпаўскія запускі, або заговіны.

У гэты дзень дазвалялася ў апошні раз да Каляд есці мяса і малочныя стравы. У вёсках пасля снядання рэшткі ежы не прыбіралі, а пакідалі для дамавіка. Дзяўчыны ў гэты дзень варажылі на суджанага. Для гэтага хавалі пасля вячэры кавалачак мяса і прымаўлялі: "Суджаны, прыходзь да мяне загаўляцца".

Лічылася, што калі ў гэты дзень пахмурна, у наступным годзе будзе добры ўраджай хлеба. Калі ішоў снег, гэта прадракала непагадзь у маі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей