Як "Крамбамбуля" прэзентавалі развітальны альбом

505
(абноўлена 16:50 26.01.2016)
  • Прэзентацыя апошняга альбома Крамбамбулі Чыровоны штраль у Вільні
  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
Прэзентацыя дыску "Чырвоны штраль" адбылася ў Вільні 7 лістапада.

Мерапрыемства наведала 2,5 тысячы чалавек, большасць з іх — беларусы. Канцэрт цягнуўся каля 2 гадзін, музыкі нават рабілі сапраўдны антракт. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik лепшыя моманты мерапрыемства.  

505
  • Прэзентацыя апошняга альбома Крамбамбулі Чыровоны штраль у Вільні
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Канцэрт праходзіў у новай канцэртнай зале Вільнюса - Compensa.

  • Прэзентацыя апошняга альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Гук і акустыка былі выдатныя. Нягледзячы на вялікую колькасць музычных інструментаў, гукавой мешаніны не адбылося - словы і музыку было чуваць даволі разборліва.

  • Прэзентацыя апошняга альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Мерапрыемства наведала больш за 2,5 тысячы чалавек.

  • Прэзентацыя апошняга альбома Крамбамбулі Чыровоны штраль у Вільні
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Наведвальнікі канцэрту пачулі як песні з новага альбому, так і самыя гучныя гіты гурта.

  • Прэзентацыя апошняга альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Музыкі ператварылі канцэрт у шоў, што, дарэчы, характэрна для "Крамбамбулі".

  • Прэзентацыя апошняга альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Музычная праграма была вельмі насычанай - музыкі зрабілі сапраўдны, як у тэатры, антракт.

  • Прэзентацыя апошняга альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Пасля перапынку Вольскі выйшаў на сцэну ў футры леапардавай афарбоўкі. Напырканцы адной з песень вакаліст зняў яе і кінуў у залу. Лёс футры да гэтай пары не вядомы.

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    "Партызанская сустрэча" праходзіла ў добразычлівай і кантактнай атмасферы.

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Прэзентацыя развітальнага альбома "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль".

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    На мерапрыемства былі запрошаны музыкі, якія ў свой час гралі з "Крамбамбуляй".

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль у Вільні
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Гітарыст Алег Гарус з'яўляўся ўдзельнікам гурта з 2011 па 2014 гады.

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль у Вільні
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Духавыя - неад'емны складнік музыкі "Крамбамбулі".

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    У пэўны момант на сцэне знаходзілася адразу чатыры гітарыста.

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Павел Аракелян - саксафаніст, флейтыст, вакаліст "Крамбамбулі". Акрамя гэтага - прафесійны трэнер па фітнэсу.

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Падчас прэзентацыі развітальнага альбома "Крамбамбулі" "Чырвоны штраль".

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Лявон Вольскі, якога крытыкі ўжо празвалі беларускім Джонам Ленанам.

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik Юлія Хвошч

    Падчас выхаду на біс гурт выканаў песню N.R.M. "Тры чарапахі".

  • Прэзентацыя развітальнага альбома Крамбамбулі Чырвоны штраль
    © Sputnik

    Сэт-ліст "партызанскай сустрэчы".

Тэги:
музычная падзея, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Музычныя жанры, Музыка, Крамбамбуля (гурт), Лявон Вольскі, Вільня, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Развітанне з "Крамбамбуляй" (11)

Роберту Пацінсану - 35! Самыя запамінальныя вобразы акцёра

15
(абноўлена 12:53 13.05.2021)
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня
  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки
  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк
  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод
  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
У дзень нараджэння брытанскага акцёра ўзгадваем самыя запамінальныя з яго роляў на вялікім экране: ад вампіра Эдварда Калена да самога Бэтмэна.

13 траўня зорцы брытанскага кіно і сэкс-сімвалу Галівуда Роберту Пацінсану спаўняецца 35 гадоў.

Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары, але па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена. Пасля гэтага пайшлі невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты, якія дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа. Усё гэта прынесла яму званне рознабаковага акцёра і перамогу ў кастынгу на ролю галоўнага супергероя - Бэтмэна (прэм'ера фільма запланаваная на 2022 год).

За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

У 35-ы дзень нараджэння Пацінсана Sputnik прапануе ўзгадаць самыя запамінальныя вобразы і яркія ролі акцёра.

Глядзіце таксама:

15
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
    © AP / Gus Ruelas

    Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан нарадзіўся 13 траўня 1986 г. у Лондане. У юнацтве Пацінсан займаўся мадэлінгам, а таксама ўдзельнічаў у пастаноўках аматарскага тэатра.

  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня

    Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары.

  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
    © AP / KIRSTY WIGGLESWORTH

    Акцёры фільма "Гарри Поттер и Кубок огня" Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год.

  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
    © AP / Charles Sykes

    Па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена.

  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки

    Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме "Сумерки".

  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
    © AP / Matt Sayles

    Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма "Сумерки" на цырымоніі ўручэння кінаўзнагарод MTV, 2009 год. Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт як раз пачалі сустракацца ў гэтым годзе, але хавалі свае адносіны. Пра гэта стала вядома ў 2012 годзе, калі акцёры рассталіся.

  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
    © AP / Joel Ryan

    Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма "Воды слонам!" (2011) у Лондане.

  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
    © AP / Evan Agostini

    З 2014 года Пацінсан сустракаўся з выканаўцай FKA Twigs, але праз тры гады пара абвясціла аб расставанні.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
    © AP / Joel Ryan

    Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах. Невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
    © AP / Markus Schreiber

    Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма "Затерянный город Z" на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года.

  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк

    Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме "Маяк". Фільм зняты на чорна-белую састараную плёнку. Дэфо распавядаў, як для ролі Пацінсан збіваў і душыў сябе, каб стварыць прыдатную атмасферу ў кадры.

  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод

    За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
    © AP / JON SUPER

    Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма "Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год.

Тэги:
Кіно, акцёр

Паслы Расіі ў Беларусі за 30 гадоў: ад Сапрыкіна да Лук'янава

8
(абноўлена 17:52 12.05.2021)
  • Яўген Лук'янаў
  • Пасол Расіі ў Латвіі Яўген Лук'янаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Дзмітрый Мезенцаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Міхаіл Бабіч
  • Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар
  • Пасол Расіі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве ААТ Магілёўхімвалакно
  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў
  • Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на адкрыцці мемарыяльнай дошкі
  • Дзмітрый Аяцкаў
  • Аляксандр Блахін
  • Вячаслаў Далгоў
  • Валерый Лашчынін
  • Ігар Сапрыкін
Глядзіце ў фотагалерэі Sputnik Беларусь, хто ўзначальваў пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь за апошнія тры дзесяткі гадоў.

Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў прыбыў у Мінск і ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі Уладзіміру Макею. Прызначаны кіраўніком расійскага дыппрадстаўніцтва ён быў 25 сакавіка.

Масква ў трэці раз за апошнія тры гады памяняла свайго пасла ў Мінску. Пасля "пасольскага доўгажыхара" Аляксандра Сурыкава, які ўзначальваў пасольства РФ у Мінску рэкордныя 12 гадоў, на пасаду пасла ў жніўні 2018 года быў прызначаны Міхаіл Бабіч. Ён папрацаваў паслом РФ у Мінску менш за год, пасля чаго прэзідэнт Расіі вызваліў яго ад пасады, а на пасаду кіраўніка дыпведамства прызначыў сенатара Дзмітрыя Мезенцава.

Новы кіраўнік пасольства Расіі Яўген Лук'янаў скончыў Ленінградскі дзяржаўны універсітэт у 1974 годзе з дыпломам па спецыяльнасці "англійская мова і літаратура". Яшчэ ў савецкія часы пачаў працу на дыпламатычнай службе, паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснікам дырэктара Эрмітажа, у Савеце бяспекі РФ. Указ аб яго прызначэнні Уладзімір Пуцін падпісаў 25 сакавіка. Да новай пасады ўзначальваў пасольства РФ у Латвіі.

Гісторыя расійскай дыпмісіі ў Рэспубліцы Беларусь налічвае ўжо амаль 30 гадоў. Першым яго кіраўніком - са жніўня 1992-га па лістапад 1996-га - быў дасведчаны дыпламат Ігар Сапрыкін, які кіраваў таксама дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю пасля развалу СССР. Сапрыкіна ў Мінску змяніў Валерый Лашчынін, выпускнік БДУ, які пачынаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР.

Трэцім паслом Расіі ў Беларусі стаў Вячаслаў Далгоў - з лютага 1999 года па чэрвень 2002-га. Пасля яго дыпмісію ўзначальваў Аляксандр Блахін. А самы кароткі тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе быў у Дзмітрыя Аяцкава, губернатара Саратаўскай вобласці. 14 ліпеня 2005 года ён атрымаў прызначэнне, 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, і як вынік: у Мінск у якасці пасла Аяцкаў так і не даехаў.

Чытайце таксама:

8
  • Яўген Лук'янаў
    Фотохост БРИКС

    Яўген Лук'янаў стаў дзевятым кіраўніком расійскага пасольства ў Беларусі. На дыпламатычнай службе - з савецкіх часоў. Паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснік дырэктара Эрмітажа. З 1993 па 2006 год знаходзіўся на кіруючых пасадах у Дрезднер-банку і ВТБ. З 2012 па 2016 год працаваў у Савеце бяспекі РФ (займаў пасаду памочніка, а затым намесніка сакратара СБ).

  • Пасол Расіі ў Латвіі Яўген Лук'янаў
    Sputnik

    На фота: Яўген Лук'янаў выступае на цырымоніі запальвання Вечнага агню ля мемарыяла савецкім воінам у парку Дубровіна ў Даўгаўпілсе. Да гэтага прызначэння ён узначальваў пасольства РФ у Латвіі.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны на пасаду 30 красавіка 2019 года.

  • Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Да прызначэння ў Мінск быў генеральным сакратаром ШОС, старшынёй камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы. У 1990-1991- народным дэпутатам Ленсавета, кіраўніком прэс-цэнтра Ленгарвыканкама і Ленсавета. Працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбурга. Затым - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта РФ па друку. Узначальваў Цэнтр стратэгічных распрацовак. У 2004 - 2009 гг. - намеснік старшыні Савета Федэрацыі. У 2009-2012 гадах - губернатар Іркуцкай вобласці.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На фота: пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцев 1 верасня 2020 года арыгінальна павіншаваў студэнтаў філіяла РГСУ ў Мінску і даў урок кітайскай мовы. Акрамя таго, кіраўнік дыпмісіі нагадаў ім пра адказнасьць за будучыню. "Я ўпэўнены, што тут сядзяць людзі, якія праз 10-15-20 гадоў возьмуць на свае плечы адказнасць за адносіны паміж Расіяй і Беларуссю", - сказаў пасол.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прымае ўдзел у святкаванні Дня Расіі. Дыпламат асабліва падкрэсліваў у сваіх выступленнях важнасць інтэграцыі для дзвюх краін.

  • Міхаіл Бабіч
    © Sputnik

    Міхаіл Бабіч быў прызначаны на пасаду 24 жніўня 2018 года. Гэта было яго першае дыпламатычнае прызначэнне ў кар'еры. Ён служыў у войску, ваяваў у гарачых кропках. У пачатку "нулявых" працаваў прэм'ерам пасляваеннай Чачні. Затым быў памочнікам міністра эканомікі Расіі, абіраўся дэпутатам Дзярждумы.

  • Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве "Санта Брэмар". За восем месяцаў на пасадзе пасла Бабіч наведаў усе ключавыя вытворчыя прадпрыемствы рэспублікі.

  • Пасол Расіі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве ААТ Магілёўхімвалакно
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Бабіч быў вызвалены ад пасады па просьбе беларускага боку пасля выказванняў аб кошце БелАЭС падчас паслання прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай", - заявілі тады ў беларускім МЗС.

  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Даўжэй астатніх займаў пасаду пасла Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў: з 6 лютага 2006 года па 24 жніўня 2018 года. У 1992-1996 гадах ён займаў пасаду віцэ-мэра Саратава, з 1996 года быў губернатарам Алтайскага краю. Працаваў памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе.

  • Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на адкрыцці мемарыяльнай дошкі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі працягласцю 12 з паловай гадоў Сурыкаў вярнуўся ў родную Сібір.

  • Дзмітрый Аяцкаў
    © Sputnik / Юрий Абрамочкин

    Дзмітрый Аяцкаў да прызначэння ў Беларусь 14 ліпеня 2005 года быў губернатарам Саратаўскай вобласці, аднак у Мінск так і не даехаў: 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Працаваў затым памочнікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ, дарадцам саратаўскага губернатара. З'яўляецца прэзідэнтам Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

  • Аляксандр Блахін
    © Sputnik / Владимир Федоренко

    Аляксандр Блахін узначальваў дыпмісію Расіі ў Беларусі з 26 ліпеня 2002 года да 14 ліпеня 2005 года. Інжынер, народны дэпутат РСФСР. У МЗС з 1992 года. Да прызначэння ў Беларусь працаваў паслом у Азербайджане і міністрам па справах нацыянальнасцяў Расіі. Пасля Беларусі ўзначальваў дыпмісію ў Аўстраліі. З 5 траўня 2011 года займае пасаду пасла Расіі ў Туркменістане.

  • Вячаслаў Далгоў
    © Photo : МИД РФ

    Вячаслаў Далгоў прапрацаваў на гэтай пасадзе з 24 лютага 1999 года па 17 чэрвеня 2002-га. Да гэтага працаваў у пасольствах Вялікабрытаніі, Канады, быў паслом СССР у Аўстраліі, паслом Расіі ў Казахстане. Пасля Беларусі працаваў паслом у Славеніі. З верасня 2005 г. выкладаў на кафедры дыпламатыі МГІМО.

  • Валерый Лашчынін
    © Sputnik / Владимир Федоренко

    Валерый Лашчынін узначальваў пасольства РФ з 25 лістапада 1996 года да 24 лютага 1999 году. Пасля заканчэння БДУ пачаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР. Затым працаваў ў пастаянным прадстаўніцтве СССР пры міжнародных арганізацыях у Жэневе. Пасля адстаўкі з пасады пасла працаваў пастпрэдам Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене, намеснікам міністра замежных спраў РФ, пастпрэдам пры ААН у Жэневе.

  • Ігар Сапрыкін
    © Photo : МИД РФ

    Першым кіраўніком дыппрадстаўніцтва Расіі ў Рэспубліцы Беларусь з 7 жніўня 1992 года па 25 лістапада 1996-га быў Ігар Сапрыкін. Акрамя таго, з 27 красавіка 1992-гга па 15 траўня 1993-га ён кіраваў дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю. Наогул, дыпламатычную дзейнасць ён пачаў у 1961 годзе. У паслужным спісе Сапрыкіна значыцца праца ў Вялікабрытаніі, ЦАР, Аўстраліі, Бангладэш, Албаніі. Пасля быў дырэктарам дэпартамента МЗС, паслом па асобых даручэньнях МЗС РФ.

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання фермерскай экорынка ў Мінскім раёне

Прэзідэнт даручыў зрабіць харчовыя рынкі даступнымі для фермераў

2
(абноўлена 12:17 14.05.2021)
Наведваючы ў пятніцу экарынак Валяр’янава пад Мінскам, кіраўнік дзяржавы распарадзіўся навесці парадак у гандлі харчаваннем.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што неабходна навесці парадак на прадуктовых рынках краіны.

Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу наведвае экарынок ў Валяр'янава, які знаходзіцца пад Мінскам.

"Я чалавек вясковы. Я ведаю, што такое ўласнымі рукамі вырасціць і мець магчымасць прадаць", - цытуе БелТА словы Лукашэнкі.

Паводле яго слоў, людзям патрэбна магчымасць свабодна прадаваць свой тавар, ім неабходна падаць доступ на рынак.

Добры канкурэнт Камароўкі

Лукашэнка лічыць, што пабудаваны шматфункцыянальны комплекс пад Валяр’янява павінен стаць "добрым канкурэнтам Камароўкі". Усім жадаючым неабходна прадастаўляць магчымасці гандляваць прадукцыяй уласнай вытворчасці.

"Я хацеў бачыць тут фермерскі рынак, дзе любы прыватнік ці не прыватнік, усё роўна, прывёз тавар і прадаў. Але вы павінны былі тут узяць якасцю, каб любы чалавек прыехаў, купіў тут мяса, малочную прадукцыю, яшчэ нешта і сказаў: так, гэта аб'ект XXI стагоддзя ", - падкрэсліў прэзідэнт.

Кіраўніку дзяржавы далажылі, што ў цэлым яго даручэнні выкананы, і канцэпцыя фермерскага рынку захоўваецца. Але застаюцца некаторыя нявырашаныя моманты. Напрыклад, калі людзі хочуць гандляваць толькі па выхадных, а ўладальнікам рынку выгадна прадастаўляць плошчы аб'екта на працягу ўсяго тыдня.

Па аналогіі з Белкапсаюзам

Прагучала таксама прапанова стварыць арганізацыю, якая купляла б прадукцыю ў фермераў і іншых прыватнікаў. Па аналогіі з Белкаапсаюзам затым яе можна было б рэалізоўваць цэнтралізавана.

Тады для фермераў узнікае шэраг пераваг - не трэба будзе на рэгулярнай аснове браць у арэнду месца для продажу, набываць касавыя апараты, марнавацца на дастаўку і іншае.

Прэзідэнт завіў, што "абсалютна не супраць" такога падыходу. "Галоўнае - падштурхнуць чалавека, калі гэта магчыма, каб ён апрацоўваў прадукцыю. А ён будзе гэта рабіць, калі да яго прыедуць, купяць, і ён атрымае прыбытак", - лічыць ён.

Бяспечныя прадукты і інвестыцыі

У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы былі пытанні, звязаныя з забеспячэннем бяспекі харчовай прадукцыі, якая паступае на прылаўкі. На яго думку, яна "павінна быць выдатнай".

У ходзе наведвання прэзідэнтам комплексу абмяркоўвалася таксама тэма прыцягнення дадатковых інвестыцый для развіцця комплексу. Гэта пацягне за сабой змены ў структуры уласнікаў гандлёвага дома "Валяр’янава" (інвестарамі па будаўніцтве першапачаткова выступілі агракамбінаты "Ждановічы" і "Дзяржынскі", ТАА "Вялес-Міт", Мінскі малочны завод №1)

Кіраўніку дзяржавы далажылі, што ў бліжэйшы час плануецца поўнасцю задзейнічаць усе плошчы гандлёвага комплексу, уключаючы другі і трэція паверхі. Пры гэтым Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што не трэба з гэтага месца ствараць копію буйнога гандлёвага цэнтра, якіх шмат у сталіцы.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб на працягу гэтага года тут быў зроблены "аб'ект, на які не сорамна будзе зайсці кожны дзень". Ужо ёсць нядрэнныя водгукі наведвальнікаў экарынка.

"Кажуць, і людзі добра працуюць, і абслугоўванне добрае. Але вы мне вырашыце толькі адну задачу, чаго я ад вас патрабую: выгадаваў ён цытрусавыя - ідзі прадавай, кавуны выгадаваў - ідзі прадавай, мяса, малако, сыры і іншае - ідзі прадавай. Чалавек павінен мець свабодны доступ", - падкрэсліў Лукашэнка.

2
Тэги:
харчаванне, гандаль, рынак, Фермерская гаспадарка, Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт